31.05.2018
31.05.2018

Штогод курэнне забірае жыцці ў больш чым 7 млн чалавек у свеце

logo
Здаровы лад жыцця
0 60
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Штогод тытунёвая эпідэмія ў свеце забірае жыццё больш як 7 млн чалавек. З іх 900 тысяч не з'яўляюцца курыльшчыкамі, а паміраюць у выніку пасіўнага курэння.

Па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) кожны год 31 мая праходзіць Сусветны дзень без тытуню. Сёлета яго дэвіз «Тытунь і хваробы сэрца».

Асноўная мэта інфармацыйнай кампаніі – прыцягненне ўвагі і павышэнне дасведчанасці насельніцтва пра сувязь паміж спажываннем тытуню і хваробамі сістэмы кровазвароту, а таксама інфармаванне пра магчымыя меры збоку ўрадаў і грамадскасці, якія спрыяюць зніжэнню рызыкі для здароўя, звязанага з курэннем.

Гэта і стала падставай для сустрэчы журналістаў і прадстаўнікоў СААЗ, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія» і Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, якая прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры. У ёй прынялі ўдзел:

  • прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў;
  • намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай працы РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр Пацееў;
  • загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман.
 
Батыр Бердыклычаў
Прадстаўнік СААЗ у Беларусі
Сёння цяжка знайсці чалавека, які б не чуў пра шкоду курэння. Разам з тым многія недакладна ўяўляюць пра прамую сувязь паміж курэннем і хваробамі сэрца, магчымасцю ўзнікнення інсульту. Напрыклад, у Кітаі 61% насельніцтва не асацыюе курэнне з верагоднасцю развіцця інфаркту міякарда. У суседніх з Беларуссю краінах, Расіі і Польшчы, 38,3% дарослых не ведаюць пра тое, што курэнне можа выклікаць інсульты.

Ужыванне тытуню – адзін з сур'ёзных фактараў рызыкі развіцця ішэмічнай хваробы сэрца, інсультаў і захворванняў перыферычных сасудаў. У тых, хто паліць, у 2-4 разы часцей узнікаюць ішэмічная хвароба сэрца і цэрэбраваскулярныя інсульт, чым у тых, хто не паліць. Пры гэтым нават у тых, хто не падтрымлівае гэтую шкодную звычку, з-за пасіўнага курэння рызыка развіцця гэтых хвароб павялічваецца на 25-30%.

Праведзенае ў Беларусі маштабнае Steps-даследаванне паказала, што амаль 30% насельніцтва кураць, прычым 27% штодня. Сярод мужчын спажыванне тытуню складае 48%, сярод жанчын - 12,7%. За 10 гадоў курыльшчыкаў стала ў 3 разы больш. Амаль кожны пяты рэспандэнт адзначыў, што падвяргаецца ўздзеянню тытунёвага дыму на працоўным месцы альбо дома.

 
Батыр Бердыклычаў
Прадстаўнік СААЗ у Беларусі
Назіраецца амаладжэнне сярэдняга ўзросту пачатку курэння - 17,5 года. Прытым што, згодна з заканадаўствам, купляць тытунёвыя вырабы дазволена з 18 гадоў.

Як распавёў прадстаўнік СААЗ у Беларусі, беларус, які паліць, выкурвае прыкладна 15 цыгарэт у дзень. Кошт аднаго пачка у сярэднім 2,2 бел. рублі (сярэднемесячныя выдаткі на тытунёвыя вырабы складаюць каля 60 бел. рублёў). Гэта значыць, што курыльшчык у нашай краіне крыху менш за адзін месяц за год «працуе» на тытунёвую індустрыю, падкрэсліў Батыр Бердыклычаў.

Паводле яго слоў, існуе шэраг мер, рэкамендаваных СААЗ, а таксама прапісаная ў Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню, якія накіраваны на прафілактыку і барацьбу з курэннем: павышэнне акцыза на тытунёвую прадукцыю, выкарыстанне буйных папераджальных малюнкаў на пачках цыгарэт, забарона на рэкламе і спонсарства, ліквідацыя ўздзеяння другаснага тытунёвага дыму на працы і ў грамадскіх месцах.7,5 года. Прытым што, згодна з заканадаўствам, купляць тытунёвыя вырабы дазволена з 18 гадоў.

 
Батыр Бердыклычаў
Прадстаўнік СААЗ у Беларусі
Калі ўкараніць усе меры, то яны будуць каштаваць ураду Беларусі на працягу 15 гадоў 103 млн рублёў. Разам з тым гэта дазволіць за гэтыя гады выратаваць 62 300 жыццяў. Пры гэтым эканамічнае вяртанне на кожны ўкладзены рубель складзе 31 рубля.

Прадстаўнік СААЗ у Беларусі дадаў таксама, што існуюць рэкамендацыі Сусветнага банка, якія тычацца павелічэння акцыз і долі акцыз у кошце тытунёвых вырабаў, якія павінны складаць 75% (у нашай краіне яны адпавядаюць прыкладна 42%).

Вольга Бартман адзначыла, што з 2001 года ў рэспубліцы знізілася спажыванне тытуню (17 год таму яго распаўсюджанасць знаходзілася на ўзроўні 41,6%, тады як цяпер – 29,6%). Шмат у чым гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы тым мерам, якія рэалізуюцца ў рэспубліцы з мэтай зніжэння колькасці курыльшчыкаў. Як распавяла эксперт, у нашай краіне забаранілі рэкламу тытунёвых вырабаў, прадастаўляецца спецыялізаваная дапамога пры адмове ад курэння, на пачках цыгарэт размешчаныя папераджальныя пра шкоду тытуню малюнкі, рэгулярна павышаюцца цэны на тытунёвыя вырабы, дзейнічае забарона на адкрытую выкладку цыгарэт у месцах гандлю. Вядзецца мэтанакіраваная праца па стварэнні тэрыторый, свабодных ад курэння.

 
Вольга Бартман
Загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Скрупулёзная праца з усімі зацікаўленымі вядзецца ў плане ўдасканалення заканадаўства ў галіне рэгулявання рэалізацыі тытунёвых вырабаў. Прымаюцца да ўвагі меркаванні насельніцтва, у тым ліку якім чынам можна засцерагчы ад пасіўнага курэння тых, хто не паліць. Прадугледжана павелічэнне колькасці месцаў, дзе будзе забаронена паліць. Напрыклад, у аўтамабілях, калі там ёсць дзеці ва ўзросце да 14 гадоў.

Плануецца, што змены закрануць продаж і выкарыстанне электронных сістэм курэння. Патрабаванні мяркуюць зрабіць аналагічнымі рэгуляванню рэалізацыі тытунёвых вырабаў, дадала Вольга Бартман.

Як паведаміў Аляксандр Пацееў, існуюць чатыры групы неінфекцыйных захворванняў: хваробы сістэмы кровазвароту, анкалагічныя, цукровы дыябет і хранічныя захворванні лёгкіх. Усе яны маюць агульныя фактары рызыкі: паводзінскія, біялагічныя і фактары навакольнага асяроддзя. Уплыў іх на смяротнасць насельніцтва прыкладна роўны. На паводзінскія фактары прыпадае прыкладна 45%, на біялагічныя – каля 48%, 7-8% – на фактары навакольнага асяроддзя. Разам з тым сярод усіх прычын развіцця неінфекцыйных захворванняў на курэнне прыходзіцца 10%. Гэта 14–15 тысяч смерцяў у год, звязаных з ужываннем тытуню.

.

 
Аляксандр Пацееў
Намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай працы РНПЦ «Кардыялогія»
Курэнне скарачае жыццё ў сярэднім на 10 гадоў. Артэрыяльная гіпертэнзія памяншае працягласць жыцця на тры гады. Параўнайце: на 10 гадоў - курэнне і на 3 гады – артэрыяльная гіпертэнзія! Курэнне пачынае дзейнічаць раней, запускаючы тыя паталагічныя механізмы, якія прыводзяць да смерці.

Аляксандр Пацееў нагадаў, што ёсць кароткатэрміновы і доўгатэрміновы эфект адмовы ад курэння, але ён у любым выпадку станоўчы:

  •     праз 20 хвілін нармалізуюцца артэрыяльны ціск і частата сардэчных скарачэнняў;
  •     праз 12 гадзін прыходзіць у норму ўтрыманне монааксіду азоту, які ўплывае на хуткасць развіцця атэрасклерозу;
  •     праз 3-4 тыдні паляпшаецца праца сардэчнай сістэмы;
  •     праз 9 месяцаў паляпшаецца праца лёгкіх, памяншаюцца аддышка і кашаль;
  •     праз 1 год у 2 разы памяншаецца рызыка ішэмічнай хваробы сэрца;
  •     праз 5 гадоў зніжаецца рызыка інсульту (да ўзроўню як у чалавека, які не паліць);
  •     праз 10 гадоў верагоднасць рака лёгкіх зніжаецца на 50-70% у параўнанні з рызыкай развіцця гэтай хваробы ў курыльшчыка.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 60

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».
Глядзіце таксама