20.07.2023
20.07.2023

Кінематаграфічнасць жывапісу Піліпа Кузьмічова. Дзе ўбачыць яго творчасць?

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Наш час вельмі адметны на разнастайнасць. Яна ёсць ува ўсім: жыцці, працы, адзенні, ежы, і ў мастацтве таксама ёсць. Але ці можа быць разнастайнасць роўнай індывідуальнасці? Вядома, не. Каб знайсці сваё, часцяком неабходна «паўсвета прайсці». У мастацтве ўвогуле ўсё складана: мы рэагуем не проста на малюнак, і сюжэт, мы рэагуем на падтэксты. І калі ўнутранае і знешняе супала, гэта і ёсць індывідуальнасць.

Калі казаць пра незвычайнасць і ўнікальнасць стылю віцебскага мастака Піліпа Кузьмічова, тут можна даверыцца інтуіцыі. Аўтар за кошт цікавага яму мінімалізму дасягае самых розных мэт: адлюстроўвае рэальнасць, правакуе мастацкі працяг, пачынае камунікацыю з гледачом… Калі не верыце, самі можаце ўбачыць у мастацкай прасторы «Арт-фабрыка». Там зараз прадстаўлены праект мастака «Правілы сыравараў».

Правілы сыравараў

Палотны Піліпа Кульмічова глыбока метафарычныя і напоўнены сімвалізмам. Ён звяртаецца да стылізацыі і мінімалізму ў дэталях, ствараючы часам вобразны адцягнены пейзаж-рэфлексію, а часамі партрэт-алегорыю.

Значную частку сярод работ мастака займаюць краявіды. І гэта невыпадкова. Загарадны ландшафт ці выгляд горада трансфармуюцца на палотнах творцы ў адлюстраванне яго настрою, роздумаў, унутранага стану душы. Павышаны лірызм і паэтычнасць спалучаюцца у іх з філасофскай сузіральнасцю.

Пейзаж

Не гледзячы на свой мастацкі поспех, Піліп Кузьмічоў дастаткова сціплы чалавек. Таму шмат пра сваю дзейнасць не расказвае, толькі заінтрыгоўвае пэўнымі дэталямі. Напрыклад, аўтар, хоць і вельмі любіць пейзажы, ніколі не адмаўляецца пісаць вобраз чалавека, знайшоўшы ў ім пэўную цікавасць. Калі персанаж чапляе, калі ў яго ёсць  гісторыя,  з'яўляецца цёплае пачуццё, і зусім не важна кім ён працуе, і чым ён заняты. Унутры масака нешта пачынае варушыцца – з’яўляецца нейкі «чужы», якога трэба выпусціць з палону.

Выстаўка

Асобным персанажам у работах Піліпа з’яўляецца колер. Нетыповыя злучэнні аденняў, рамантычныя і нават меланхалічныя тоны, разам такі сінтэз робіць карціны кінематаграфічнымі.

Выстаўка

На выстаўцы карціны мастака напоўнены спакойнымі разважаннямі і ўспамінамі, невыразнымі і інтуітыўнымі, быццам кавалкі сноў.

https://bel.24health.by/lukas-u-belarusi-u-prastory-zal-2-adkryli-vystauku-suvyazi/

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама