06.03.2023
06.03.2023

Лялькі ў яго жыцці з’явіліся амаль выпадкова. Тэатральнае жыццё Анатоля Ляляўскага ( з нагоды 100-годдзя)

logo
Асобы i лёсы
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Анатоль Ляляўскі — чалавек па сваёй сутнасці ўнікальны. Яго імя не проста брэнд лялячнага тэарта Беларусі, але ж і своеасаблівы талісман для мноства сцэнічных пастановак і людзей, звязаных з тэатральнай дзейнасю. 6 сакавіка — дзень народзінаў знакамітага рэжысёра. Сёння яму б споўнілася 100 гадоў.

Менавіта «Чырвонай Шапачкай» у сталічным Тэатры лялек адзначылі 100-годдзе Анатоля Ляляўскага. Да юбілею вядомага рэжысёра-наватара яго хіт па-за пакаленнямі прыкметна асвяжылі. Захаваўшы пры гэтым вонкавы выгляд пастаноўкі 1986 года.

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек заслужыў рэпутацыю аднаго з лепшых лялечных тэатраў Савецкага Саюза пры Анатолі Ляляўскім, які яшчэ ў 50-я гады мінулага стагоддзя адважыўся на першыя эксперыменты. Гэта з ім тут з'явіліся спектаклі для дарослых, акцёры выйшлі з-за шырмы да гледачоў, а ўслед прыйшло першае фестывальнае «золата» і міжнароднае прызнанне.

Спектакль д Анатоль Ляляўскі і Аліна Фаміна

Лялькі ў жыцці Анатоля Аляксандравіча з'явіліся амаль выпадкова: атрымаўшы размеркаванне ва Усць–Каменагорскі драмтэатр, ён стаў падзарабляць рэжысёрам лялечных спектакляў. А пасля зрабіў канчатковы выбар на карысць лялечнага тэатра. Абраў Мінск …

Спачатку ўвесь тэатр лялек размяшчаўся ў чацвёртым пад'ездзе опернага тэатра, потым яму перадалі цэлы кут дома недалёка ад цяперашняга Палаца Рэспублікі. Доўга гэта быў раз'язны тэатр, які прымудраўся даваць больш за тысячу спектакляў у год на самых розных сцэнах.

Сёння з імем Анатоля Ляляўскага звязваюць змены ў эстэтыцы беларускага тэатра лялек, адыход ад натуралізму і зацвярджэнне своеасаблівасці прыроды мастацтва іграючай лялькі, якое стала магчымым таксама дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву рэжысёра з такімі мастакамі як Леанід Быкаў і Аліна Фаміна.

Разам з імі Анатоль Ляляўскі паставіў шэраг лялечных спектакляў, якія сталі класікай беларускага тэатра не толькі дзякуючы дакладна знойдзенай форме, але і актуальнасці зместу, а таксама сапраўднай спробай майстэрства для акцёраў-лялечнікаў. Гэта пастаноўкі «Папялушка» Т. Габе, «Зорны хлопчык» паводле А. Уайльда, «Па Шчучым загадзе» Е. Тарахоўскай і іншыя.

На гэтых і многіх іншых спектаклях рэжысёра вырасла не адно пакаленне аматараў тэатра. І сёння бацькі прыводзяць сваіх дзяцей на пастаноўкі Анатоля Ляляўскага: нязменнай папулярнасцю карыстаюцца яго «Чароўная лямпа Аладзіна» Н. Гернет і «Чырвоная шапачка» Я. Шварца, якія захоўваюцца ў рэпертуары тэатра ўжо больш за 30 гадоў.

Лялечны тэатр Леляўскага

Анатоль Ляляўскі актыўна працаваў і над пастаноўкамі для дарослых. Дзякуючы яму афіша лялечнага тэатра ў Мінску стабільна папаўнялася вячэрнімі спектаклямі, сярод якіх былі «Боская камедыя» І. Штока – адзін з першых і найлепшых «дарослых» спектакляў Ляляўскага (1971), «Чароўная Галатэя» Б. Гадора-С. Дарваша, «Ляўша» Н. Ляскова, «Клоп» У. Маякоўскага, «Жаваранак» Ж. Ануя, «Прыгоды бравага салдата Швейка» Я. Гашэка і інш. У гэтых спектаклях знаходзілася месца і лірыцы, і гумару, і нават звароту да актуальных сацыяльна-палітычных праблем, якія, аднак, ніколі не былі асноўнымі ў работах рэжысёра.

Пад кіраўніцтвам Анатоля Ляляўскага тэатр лялек пачаў актыўна супрацоўнічаць з айчыннымі драматургамі: у рэпертуары з'явілася нямала пастановак, якія звярталіся да беларускага фальклору і гісторыі, напрыклад, «Сярэбраная табакерка» З. Бядулі, «Балада пра белую вішню» С. Клімковіч.

Анатоль Ляляўскі з сям'ёй

Драматургіяй займаўся і сам рэжысёр. Яго «Ліпавічкі» паводле твора У. Галубка былі пастаўлены ў Мінску і Гродне, а да «Вясёлага цырка» звярталіся ў Мінску ў канцы 60-х гадоў ХХ стагоддзя і ў 1990-я.

Анатоль Ляляўскі ўнёс вялікі ўклад у развіццё мастацтва лялечнага тэатра таксама сваёй педагагічнай дзейнасцю. Менавіта з яго ініцыятывы ў Тэатральна-мастацкім інстытуце (БДАМ) пачалі набіраць курс акцёраў-лялечнікаў, на якім выкладаў сам Ляляўскі.

Анатоль Ляляўскі

Анатоль Ляляўскі таксама з'яўляецца аўтарам некалькіх папулярных кніг, прызначаных перш за ўсё для дзяцей і педагогаў, «Тэатр лялек» (1974) і «Тэатр лялек у школе» (1967). У «Тэатры лялек» у даступнай форме распавядаецца пра гісторыю і спецыфіку тэатра лялек, тыпы лялек, іх механіку, асаблівасці ўладкавання сцэны, стварэнне дэкарацый, акцёрскае майстэрства.

https://bel.24health.by/z-roznymi-ideyami-padtekstami-gistoryya-belaruskaj-animacyi/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.