20.12.2018
20.12.2018

Мой лепшы дзень-2018. Віктар Зольнікаў

logo
Асобы i лёсы
0 95
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

17 лістапада 2018 года адбылася мая першая ў гэтым сезоне зімовая рыбалка. Больш тонкі, чым трэба, лёд не спужаў. Вынік – шчупак вагою 6 кг 700 г. Такое здараецца не часта, але здараецца. І хіба гэта не самы лепшы дзень?!

Даведаўшыся пра такую рыбацкую ўдачу, за мяне шчыра парадавалася сястра Наталля Сівак. Ды так праніклася, што нават верш напісала! І ўсё ў ім проста ў «дзясятку»! Зрэшты, мяркуйце самі...

Мой лепшы дзень-2018. Віктар ЗольнікаўЗімовая рыбалка

Напаткала шчасце рыбака!
Ухапіў такога шчупака!
А было ж нямала перашкод:
Першы снег і першы тонкі лёд.
Жонка не хацела адпускаць…
Толькі рыбака не ўтрымаць.
Снасці ўсе гатовыя даўно,
А далей усё, як у кіно.
Лёд, палонка, вуда, паплавок!
Успыхвае чырвоненькі сцяжок…
Хто каго??? Рыбак тут перамог.
Хоць не чуе ані рук, ні ног.
Грае ў жылах кроў – адрэналін.
Бачна, не дарма спаліў бензін.
Будзе чым сяброў пачаставаць,
Будзе што знаёмым паказаць.
З радасцю спяшаецца дамоў,
А ў нядзелю – на рыбалку зноў?

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 95

Глядзіце таксама