12.11.2023
12.11.2023

Прыродны колазварот. Выстаўку Леаніда Гоманава прэзентавалі ў галерэі «Мастацтва»

logo
Беларускі код
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Беларускі мастак Леанід Гоманаў сапраўдны прыклад не толькі аптымістычнага чалавека, але і шчаслівага творцы. Яго работы — гэта радасць, утульнасць, свабода, а творчы пачырк пазнавальны сваімі прыемнымі і цёплымі адцённямі. Сёлета мастаку спаўняецца 70 год. З нагоды юбілейнай даты ў галерэі «Мастацтва» адкрылі выставачны праект аўтара «Пейзаж без межаў».

Пейзаж без межаў

Праект Леаніда Міхайлавіча знаёміць з гледачоў з незвычайнымі краявідамі, якія з неверагоднай дакладнасцю перадаюць розныя, ледзь улоўныя станы прыроды. Мастацкі свет Леаніда Гоманава ўражвае багаццем. А ўсё дзякуючы непарушнай любові да прыроды і  пошуку матываў для сваіх палотнаў. Апошняе і падштурхоўвае майстра як мага часцей выязджаць на пленэры. Пышная палітра яго работ дазваляе гледачу атрымаць асалоду ад унікальных краявідаў розных краін свету.

Адкрыццё выстаўкі Леаніда Гоманава

Прыродныя пейзажы Леаніда Гоманава падкрэсліваюць прыгажосць навакольнага свету і дэманструюць унікальныя характарыстыкі кожнага ландшафту. Горы, бязмежныя палі, архітэктура — аўтар выкарыстоўвае натуральную каляровую гаму, акцэнтуе ўвагу гледача на гарманічнай маляўнічай кампазіцыі.

Наталля Шаранговіч

— Леанід Міхайлавіч не толькі цудоўны мастак, але і выдатны выкладчык. Я часта бываю на дзіцячых пленэрах, дзе творца паказвае маленькім дзецям, як нараджаецца мастацтва, — адзначыла на адкрыцці праекта першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. — Гэта заўсёды ўзрушаюча і захапляльна. Яго заняткі ператвараюцца ў тэатралізаванае дзеянне. Гэта вялікая справа, калі мастак можа размаўляць з дзецьмі, калі ён не баіцца дзяліцца думкамі. На гэтай жа выстаўцы можна заўважыць, як свецяцца работы мастака, таксама як і Леанід Гоманаў сам свецціца заўсёды.

Выстаўка Леаніда Гоманава

Леаніда Гоманава часта называюць эксперыментарам у жанры пейзажу. Ён умее ствараць непаўторныя адценні, якія нібыта асобны пласт абараняюць работу ад знешніх уздзеянняў. Сам жа мастак кажа, што нічога не робіць спецыяльна, а ўсе нечаканыя светлавыя «спецэфекты» атрымліваюцца спантанна.

Выстаўка Леаніда Гоманава

Яго віртуозны мастацкі почырк — следства велізарнай працы, пісання з натуры. Леанід Гамонаў штогод прымае ўдзел у пленэрах па ўсім свеце, ад Літвы да Грэцыі і Казахстана, малюючы мора і горы, рэкі і пустыні. Яго пейзажы — гэта магчымасць паглыбіцца ў прыродны колазварот. Майстар верны традыцыям рэалістычнай школы, закладзеным яшчэ ў пачатку XX стагоддзя земляком Вітольдам Бялыніцкім-Бірулёй. Палотны нашага сучасніка з такой жа неверагоднай дакладнасцю перадаюць памежныя станы навакольнага свету.

Леанід Гоманаў

Краявіды Леаніда Гоманава знаходзяцца не толькі ў нацыянальных мастацкіх зборах. Яны ёсць у прыватных калекцыях практычна на ўсіх кантынентах. Больш за 20 гадоў мастак узначальвае журы Міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў «На сваёй зямлі». Асабісты ўклад жывапісца ў сусветнае мастацтва не раз быў адзначаны прэстыжнымі ўзнагародамі — айчыннымі і замежнымі.

Вяртанне ў цеплыню. Выстаўку Валянціны Шобы адкрылі ў Мінску

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама