23.04.2021
23.04.2021

«Мяне ўсё злуе!», Ці як справіцца з раздражняльнасцю

logo
Здароўе дарослых
0 27
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Звалілася кніга, гучны спеў птушак, таксі, што спазнілася на хвіліну... Нервуе кожная дробязь! Вы заўважылі, што ўсё часцей зрываецеся на блізкіх і калегах, а негатыўныя эмоцыі – ваш нязменны спадарожнік? Што рабіць з гэтым станам і як яго перамагчы?

Раздражняльнасць з-за дробязяў. Як спраўляцца.

Раздражняльнасць – што гэта?

Гэтая эмоцыя, у адрозненне ад злосці альбо радасці, суправаджае чалавека на працягу доўгага часу. Абсалютна любая сітуацыя выводзіць з раўнавагі, няхай гэта будзе гарбата, што разлілася, ці развязаны шнурок.

З-за гэтага вы ўжо не чакаеце ад жыцця нічога добрага, а падсвядома – толькі падвоху. І любая дробязь робіцца нагодай для злосці і зрыву на родных.

Трэба разумець, што раздражняльнасць – частка нашага жыцця, перыядычна кожны з ёй сутыкаецца. Аднак калі яна перашкаджае нармальна жыць, працаваць і мець стасункі з іншымі – гэта падстава для неспакою.

Прычыны раздражняльнасці

Яны бываюць псіхалагічнымі і фізіялагічнымі. Сучасныя людзі схільныя да пастаяннага стрэсу, а рытм жыцця амаль не пакідае часу на адпачынак. Праблемы на працы, сваркі з сям'ёй, непаслухмяныя дзеці – усё гэта аказвае на нас уціск.

Раздражняльнасць з-за дзяцей. Як справіцца.

У другім выпадку прычынай, якая выклікае нервовасць, могуць быць няправільнае харчаванне, гарманальны збой, зубны боль і г.д. Калі вас турбуюць фізічныя недамаганні, мае сэнс як мага хутчэй звярнуцца да ўрача.

Успышкі запальчывасці часцей за ўсё сустракаюцца ў жанчын за кошт таго, што іх арганізм схільны да гарманальных перабудоў. Таксама дзяўчатам больш уласціва ўскладаць усё на свае кволыя плечы: і працу, і хатнія справы, і дзяцей.

Што можна зрабіць самому?

Ёсць шмат спосабаў, якія дапамогуць вам пераадолець гэты стан, супакоіцца і вярнуць жыццё ў звыклае рэчышча.

  • Выдаткоўвайце час для сябе. Хаця б паўгадзіны ў дзень, нават калі ў вас шмат спраў і клопатаў. Дазвольце сабе пабыць сам-насам з сабой і расслабіцца. Многія псіхолагі рэкамендуюць медытацыі: у інтэрнэце шмат інфармацыі і відэаўрокаў, якія дапамогуць вам разабрацца.
  • Завядзіце дзённік. Запісвайце ўсё, што не задавальняе і выклікае адмоўныя эмоцыі. Аналізуйце, якія сітуацыі часцей за ўсё правакуюць у вас раздражненне, і спрабуйце іх пазбягаць.

Раздражняльнасць. Для чаго весці дзённік.

  • Новае хобі. Знайдзіце крыніцу, куды вы можаце выплюхнуць назапашаны негатыў. Гэта можа быць што заўгодна: танцы, бокс, маляванне. Галоўнае, каб гэта вяртала радасць і прыносіла палёгку.
  • Рэжым дня. Наладзьце свой распарадак, спіце як мінімум восем гадзін, харчуйцеся здаровай ежай. Паверце, ваш арганізм будзе ўдзячны за праяўлены клопат!
  • Стасункі. Паразмаўляйце з кім-небудзь, каму давяраеце. Раскажыце пра свае праблемы і перажыванні. Бо падтрымка дарагога чалавека – гэта менавіта тое, чаго нам часам не хапае.
  • Дыхальная гімнастыка. Калі адчуваеце, што вас захоплівае раздражненне і гнеў, паспрабуйце глыбока і павольна ўдыхаць і выдыхаць. Гэта дапаможа спыніць успышку некантраляваных пачуццяў.
  • Паход да ўрача. Не ўсе праблемы можна ўрэгуляваць самастойна. Калі ў вас зламаная нага, вы не будзеце яе лячыць дома, а пойдзеце да спецыяліста. У некаторых выпадках варта звярнуцца да паслуг псіхолага альбо псіхатэрапеўта, калі ваша самаадчуванне не паляпшаецца.

Раздражняльнасць. Калі час звярнуцца да ўрача.

Як не сапсаваць адносіны з роднымі?

З-за частай раздражняльнасці мы пачынаем зрывацца на блізкіх людзях. Папярэдзьце сям'ю аб сваёй праблеме. Калі вам трэба больш адзіноты і асабістай прасторы, не бойцеся гэта агучыць. Значна горш будзе выплюхнуць увесь негатыў на іх.

Калі адчуваеце, што вось-вось гатовыя сарвацца, лепей адкласці размову на потым і пасля ўжо вырашыць праблему з халоднай галавой на плячах. Не выстаўляйце прэтэнзіі і не абвінавачвайце. Памятайце, што вы змагаецеся супраць праблемы, а не адзін супраць другога.

Прызнанне праблемы – гэта першы крок да яе вырашэння. Калі вы адчуваеце, што раздражняльнасць зрабілася вашым пастаянным спадарожнікам, выконвайце парады, дадзеныя вышэй. Не спрабуйце пусціць усё на самацёк, бо ёсць небяспека, што ваш стан пагоршыцца.

Раздражняльнасць. Медытацыя ў дапамогу.

Адстойвайце свае асабістыя межы. Магчыма, вам даўно пара звольніцца з працы, якая вам не падабаецца? Альбо спыніць стасункі з чалавекам, які ўвесь час псуе настрой сваімі парадамі ці каментарамі?

Аналізуйце сябе і навакольны свет. Ваша жыццё ў вашых руках, і ад вас залежыць, ці напоўніце вы яго радасцю і гармоніяй.

Матэрыял падрыхтаваны сайтам Redsale.by.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 27

Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Здароўе дарослых"