05.03.2021
05.03.2021

Тая самая шклянка вады… А ў вас ёсць такая прывычка?!

logo
Думкі ўслых
0 61
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Звычайна, калі проста чытаеш карысныя парады (а на нашым інфармацыйным партале Здаровыя людзі іх вельмі шмат), дык над чымсьці задумваешся, штосьці «прыкладаеш» да сябе… А штосьці проста пралятае міма. Але пасля, калі надыдзе час, гэтае «штосьці» ў якасці карыснай звычкі натуральна ўваходзіць у жыццё. Так здарылася, напрыклад, са шклянкай вады, якую раяць выпіваць раніцай нашча. А ў вас ёсць такая прывычка?! Вы ўжо адчулі ад яе карысць?!

Вада нашча. Выпіваем шклянку з раніцы.

Раней я толькі чула пра яе ад шматлікіх знаёмых. А саму на вадзічку з ранку не цягнула. А пасля… Відаць, арганізм адчуў у гэтай шклянцы патрэбу. І вось ужо не першы месяц свой ранак пасля абуджэння я пачынаю менавіта з гэтага. Плюс – практыкаванне «Вакуум» для жывата. Але пра яго – крыху пазней. А зараз  – пра плюсы, бонусы ды іншую карысць вады.

Мабыць, на другім месцы пасля ўсеагульных турботаў пра ўласны імунітэт знаходзіцца якраз-такі клопат пра метабалізм. Бо пераважна сядзячая праца сапраўды накладае свой адбітак на знешні выгляд. А калі яшчэ лянота рабіць частыя перапынкі, каб хаця б рукамі-нагамі памахаць… Эх…

Але ўсё ж, спахапіўшыся ў пэўны момант, стараешся неяк і свой метабалізм запусціць. З чым, па сцвярджэнні спецыялістаў, нядрэнна спраўляецца вада, выпітая нашча. Калі верыць даследаванням, дык ужо праз паўгадзіны хуткасць абмену рэчываў павінна ўзрасці на 20-30%. П’ём?! П’ём! 🙂

Вада нашча. Запускаецца метабалізм.

Загаварылі пра метабалізм?! Узгадваем пра ўвесь страўнікава-кішэчны тракт. Што дае яму вада з раніцы? Па-першае, як вядома, чым больш вады вып’еш, тым меней з’ясі. 🙂 Па-другое, нармалізуецца страваванне. А гэта вельмі добра. Асабліва калі пераелі ўвечары. Па-трэцяе, вада мінімізуе ўзровень кіслаты ў розных аддзелах страўніка.

А вось калі вы рэгулярна церпіце ад галаўнога, менструальнага, сустаўнага болю, дык вада ў шклянцы з раніцы павінна быць не халоднай, а цёплай. Сцвярджаюць, яна выступае як спазмалітык. Праверым?! Праверым! 🙂

Многія з раніцы выпіваюць тую самую шклянку вады нашча, каб пазбавіцца ад таксінаў, шлаку ды пахудзець. Але толькі з дапамогай вады апошняе здзейсніць не атрымаецца… Фізічныя нагрузкі, нармалізацыю меню яшчэ ніхто не адмяняў…

Вада нашча. Плюс фізічныя нагрузкі.

Імунітэт, дарэчы, шклянка вады таксама ўмацоўвае, дапамагае нашаму арганізму ў рэгенерацыі клетак, а яшчэ – канчаткова прачнуцца і быць у добрым настроі. І як гэта ў яе атрымліваецца?! 🙂

З паўмесяца таму прачытала на адным з карысных сайтаў, што пасля ранішняй шклянкі вады добра было б зрабіць практыкаванне «Вакуум жывата». Абяцаюць, што яно запусціць метабалізм, дапаможа прачнуцца, справіцца з тлушчавымі адкладаннямі на жываце, ачысціць ад таксінаў... Ну што, паспрабавала і яго рабіць. Спадабался. Уцягнулася. Дзялюся!

Значыць, выпілі шклянку вады нашча – простую ці з дабаўкамі. І робім практыкаванне стоячы.

Вада нашча. Плюс вакуум жывата.

  1. Выдыхнуць, зрабіць глыбокі ўдых жыватом і павольна выдыхнуць, імкнучыся, каб лёгкія цалкам вызваліліся ад паветра.
  2. Цяпер падцягваем жывот да пазваночніка і крыху наверх, пад рэбры. І ў такім становішчы заміраем на 5-10 секунд.
  3. Выдыхаем, расслабляем жывот. Робім звычайныя ўдыхі-выдыхі 2-3 разы.
  4. Паўтараем практыкаванне яшчэ 5 разоў.

Даволі проста, праўда? Галоўнае – рабіць усё правільна, адчуваць сваё цела.

Што тычыцца таго, піць простую ваду ці з дабаўкамі, дык меркаванні даследчыкаў разыходзяцца. Плюс розныя дабаўкі могуць выклікаць непажаданыя пабочныя эфекты. Напрыклад, захацелі вы піць ваду з лімонам. Так, карысна, і вельмі. Але… зубной эмалі ад такога напою дрэнна. Ну што ты будзеш рабіць?!

А вось мае вочы сярод шматлікіх дабавак спыніліся на… куркуме. У стравах выкарыстоўваю яе даволі даўно. А яшчэ, аказваецца, калі палову чайнай лыжкі куркумы развесці ў шклянцы цёплай (!) вады і піць нашча пасля прачынання, дык будуць нам бонусы:

  • паболее бадзёрасці і сіл;
  • палепшыцца абмен рэчываў;
  • будзе чысціцца кроў;
  • знізіцца апетыт, што прывядзе да пахудзення.

Вада нашча. Вада з куркумой.

Ну, у каго менавіта такая мэта?! Прызнавайцеся! Будзем спрабаваць?! Будзем! 🙂

Толькі, вядома ж, не трэба піць ваду з дабаўкамі месяцамі і нават тыднямі. Лепей курсамі. Дыетолагі ўсё ж раяць ужываць раніцай чыстую ваду…

І на заканчэнне – тое, пра што пішу часта. Не варта заводзіць прывычку, калі да яе не ляжыць душа. Пад прымусам наўрад ці пойдзе тая вада на карысць. Плюс прыслухоўваемся да ўласнага самаадчування. А калі ўсё ОК… Няхай умацоўваецца імунітэт і запускаецца метабалізм! Выдатнага самаадчування ўсім! 🙂

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 61

Журналіст, блогер. Вышэйшая філалагічная адукацыя. У 1996 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (дыплом з адзнакай) па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура». З 2003 па 2005 год па ўласнай ініцыятыве вучылася дыстанцыйна ў Еўрапейскай школе карэспандэнцкага навучання, маю пасведчанне аб заканчэнні курсу «Журналістыка». У журналістыцы – з 2001 года. Працавала загадчыкам аддзела пісьмаў і масавай работы, журналістам у газеце «Раённы веснік» (г.Чэрвень), уласным карэспандэнтам абласной газеты «Мінская праўда» па Чэрвеньскім, Уздзенскім і Старадарожскім раёнах. З 2018 года – рэдактар, аўтар блога «Думкі ўслых» на сайце "Слушна".