Зіма — дзіўная, але супярэчлівая пара года. З аднаго боку, заснежаныя віды гарадскіх вулачак, катанне на каньках і санках і чарада святаў дораць станоўчыя эмоцыі.
З іншага — усё менш сонца мы бачым днём, усё менш вітамінаў атрымліваем. А значыць, зімовая маркота і прастуды могуць зазірнуць у вашу хату. Каб не даць ім шанцу пасяліцца там надоўга, напоўніце свае будні разнастайнымі дэсертамі. Мы сабралі Топ-10 карысных зімовых прысмакаў для аматараў смачных дэсертаў.
да зместуМармелад
Гэты салодкі дэсерт з’яўляецца адным з самых карысных для нашага здароўя. Класічны мармелад вырабляюць з фруктова-яблычнага пюрэ з даданнем цукру і пекціну. Улучыўшы яго ў зімовы рацыён, вы атрымаеце мноства мікраэлементаў, якія змяшчаюцца ў свежай садавіне. А прыродны сарбент пекцін ачысціць арганізм ад таксінаў і нармалізуе абмен рэчываў.
да зместуІмбірнае печыва
Усе мы ведаем аб карысці імбіра, але ўжываем яго ў якасці дадатку да страў неахвотна. Бо празмерна рэзкі водар падабаецца не ўсім. Самыя ўдалыя варыянты страваў з імбірам — гэта гарбата і печыва. Але калі ў гарбату дадаюць свежы корань, то ў дэсерце выкарыстоўваюць сушаны і здробнены імбір, а таксама яго масла.
Мядовы пернік з начыннем. Пакрокавы рэцэпт
Пачынайце свой дзень з кубка цёплага напою і імбірнага печыва. Тады вам будуць не страшныя зімовыя прастуды, павысіцца імунітэт і нармалізуецца ўзровень халестэрыну. А галоўнае — вы значна павялічыце працаздольнасць, паколькі імбір здымае стомленасць, а цукар дорыць дадатковы зарад энергіі.
да зместуЗефір
Дадзены від саладосці можа пахваліцца самым шырокім спектрам неабходных для арганізма ў зімовы перыяд мікраэлементаў. Сярод іх фосфар і жалеза, бялкі, адмысловыя валокны, якія спрыяюць паляпшэнню стрававання, а таксама пекцін. Калі вы не любіце зефір у чыстым выглядзе, выбірайце прысмакі з праслойкай або зефірнымі ўпрыгожваннямі.
да зместуГоркі шакалад
З'еўшы некалькі лустачак горкага шакаладу, вы адразу адчуеце прыліў бадзёрасці і паляпшэнне настрою. Поліфенолы таксама зніжаюць рызыку трамбозу і атэрасклерозу.
Для жанчын чорны шакалад — незаменны прадукт, які запавольвае працэсы старэння дзякуючы антыаксідантам, ён дапамагае спальваць лішні тлушч. Калі яго густ празмерна салодкі для вас, папесціце сябе падчас абедзеннага чаявання шакаладнымі капкейкамі.
да зместуХалва
Гэтая ўсходняя саладосць дапамагае перамагчы дэпрэсіі, да якіх мы ўсё схільныя ў зімовыя халады, і пазбавіцца ад бессані. Дзякуючы высокаму ўтрыманню вітаміна В, пры яе частым ужыванні са скуры выводзяцца таксіны, а валасы набываюць бліскучасць. Вітаміны групы D умацоўваюць косткі, а магній — мышцы. Галоўным недахопам дэсерту з'яўляецца высокая каларыйнасць.
да зместуМёд
Топ-10 зімовых прысмакаў быў бы няпоўным без мёда. Яго супрацьвірусныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці па-за канкурэнцыяй. А спектр мікраэлементаў настолькі шырокі, што некаторыя завуць мёд лекамі ад усіх хвароб. Аднак не забывайце, што ў яго даволі шмат супрацьпаказанняў. Да таго ж менавіта мёд — адна з найбольш частых прычын харчовай алергіі.
да зместуПірожныя з ягадамі
Улетку мы імкнемся дадаваць у рацыён як мага больш садавіны. Зімой пасля працяглага захоўвання ў ёй ужо не так шмат вітамінаў. Але калі жадаеце разнастаіць рацыён вітаміннымі прысмакамі, выбірайце тарты і пірожныя з ягадамі, якія захоўваюць карысныя мікраэлементы даўжэй. У іх ліку: чарніцы, маліна, ажына.
да зместуЧыпсы з садавіны
Не можаце абысціся без перакусу падчас працоўнага дня? Замяніце класічныя нагетсы або бульбяныя чыпсы на чыасы з садавіны. Высушаныя тонкія лустачкі яблыка, грушы ці банана не толькі супакояць апетыт, але і падораць гастранамічнае задавальненне, дазволяць аздаравіць арганізм.
да зместуЯркія дэсерты
Зіма — складаны час для арганізма. Многія ў гэты перыяд адчуваюць пастаянную стомленасць, зніжэнне працаздольнасці. Прычына таму не толькі дэфіцыт вітамінаў, але і эмацыйны стан. Перамагчы маркоту і заняпад сіл дапамогуць яркія дэсерты. Іх вонкавы выгляд парадуе вас, а склад дазволіць падвысіць тонус арганізма.
да зместуХатняе марожанае
Гэты від прысмакі зусім незаслужана бывае забыты зімой. Марожанае — выдатная крыніца кальцыя, бялкоў і асноўных вітамінаў, неабходных чалавеку. Прыгатаваўшы яго самастойна, вы зможаце быць упэўнены ў якасці прадукта. А розныя варыянты сервіроўкі дазволяць зрабіць дэсерт больш зімовым. Да прыкладу, цікава глядзіцца на стале смажанае марожанае або дэсерт Аляска.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by