02.06.2023
02.06.2023

Тры «кіты» здаровага харчавання

logo
Карысныя прадукты
0 121
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Харчаванне ў нашым жыцці адыгрывае значную ролю. Наша самаадчуванне, тое, як мы выглядаем, наколькі актыўныя — усё гэта адлюстраванне нашых харчовых звычак. Ужываючы карысныя прадукты, мы адчуваем сябе лепш, выглядаем маладзей, даўжэй захоўваем актыўнасць і жыццёвую энергію.

Прытрымлівацца прынцыпаў здаровага харчавання даволі проста. Важна толькі выконваць некаторыя рэкамендацыі.

Правілы здаровага харчавання

Спалучэнне бялкоў, жыроў і тлушчаў

Першае правіла: баланс тлушчаў, бялкоў, вугляводаў

Гэта першае, на што варта звярнуць увагу пры складанні штодзённага меню. Бялкі — гэта будаўнікі, якія запускаюць у нашым арганізме розныя ўнутраныя і вонкавыя працэсы. Вугляводы — сапраўдны дэлікатэс для нашага мозгу. Яны ж павышаюць трываласць арганізма.

Тлушчы даюць энергію і сілу. Але толькі разам яны здольныя зрабіць чалавека энергічным, здаровым, жыццярадасным. Штодзённы рацыён павінен складацца на 50% з вугляводаў, 25% адводзіцца на тлушчы і 25% — на бялкі.

Спецыялістамі-дыетолагамі створана схема, пры дапамозе якой лёгка разабрацца, якія прадукты з'яўляюцца карыснымі, а якія варта ўжываць у ежу хіба зрэдку.

Схема ўяўляе сабой піраміду. У яе аснове — злакавыя культуры, дзякуючы якім наш арганізм атрымлівае большую частку вугляводаў і мінеральных рэчываў, вітамінаў і харчовых валокнаў.

Піраміда харчавання

 

Гэта могуць быць:

  • рыс
  • вотруб'е
  • жыта
  • авёс
  • ячмень
  • кукуруза ды інш.

Насычаць арганізм карыснымі рэчывамі злакавым дапамагаюць свежыя садавіна і агародніна, асабліва карысная цёмна-зялёная ліставая гародніна (салата, шпінат, брокалі, ліставая капуста і г. д.), а таксама бабовыя.

Сярод малочных прадуктаў першынства варта аддаць кісламалочным — ражанцы, кефіру, натуральнаму ёгурту, а таксама тварагу. Скарбонкай кальцыю з'яўляецца сыр.

Сыр

Асноўным «пастаўшчыком» паўнавартаснага бялку для чалавека з’яўляецца мяса. Аднак па пажыўнасці яму не саступае рыба, якая лягчэй засвойваецца і ўтрымлівае менш тлушчу. Верхавіну піраміды можна смела выключыць са свайго рацыёну — гэта тлушчы, масла і цукар, што дадаюцца ў ежу.

Мясам рыбу не заменіш. Чаму яе неабходна есці і якая найбольш карысная

Другое правіла: здаровае харчаванне любіць стабільнасць і не трывае кароткатэрміновасці

Гэты пункт абавязкова варта ўлічваць. Яго трэба прытрымлівацца кожны дзень, увесь час. Наш арганізм любіць парадак. Есці неабходна часта, невялікімі порцыямі, 4–5 разоў на дзень, у пэўны час.

Сняданак

Нельга прапускаць сняданак. На яго мусіць адводзіцца найбольшая колькасць вугляводаў.

Менавіта сняданак дапаможа вам прачнуцца, атрымаць энергію, запусціць працэсы абмену рэчываў, забяспечыць сабе добры настрой. А вось вячэра павінна быць лёгкай і не пазней, як за тры-чатыры гадзіны да сну.

Трэцяе правіла: галоўнае, каб прадукты былі натуральнымі і свежымі

Здаровая ежа не патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў. Асноўны нюанс у спосабе іх падрыхтоўкі. Працяглая тэрмічная апрацоўка пазбаўляе прадукты значнай часткі карысных рэчываў, мікраэлементаў. Карысць ад такой стравы мінімальная.

Сёння на ўзбраенні ў любой гаспадыні шмат «памочнікаў». Гэта мульціваркі, параваркі, «разумныя» духавыя шафы.

Правільнае харчаванне

Варта даць волю фантазіі — і здаровыя, карысныя, смачныя стравы гатовыя. Ешце больш свежай агародніны, садавіны, зеляніны, кашаў з круп.

Плюсы і мінусы. Якую гародніну можна есці кожны дзень?

Памятайце пра карысць кісламалочных прадуктаў, рыбы, мяса.

У якасці невялікага перакусу добра пасуюць арэхі, сухафрукты.

Варыце, тушыце, запякайце ў духоўцы. Карыснай будзе і ежа, прыгатаваная на грылі.

Выкарыстоўвайце вострыя прыправы, спецыі. А вось пра маянэзы, кетчупы, іншыя крамныя соусы, фаст-фуд, смажанае, тлустае лепш забыць.

Менш трэба ўжываць солі і цукру.

Салата са свежай гародніны

Прывучыце сябе чытаць этыкеткі тавараў у крамах, звяртайце ўвагу на склад прадуктаў.

І яшчэ: не хадзіце ў краму галоднымі, каб у вашым кошыку не з'явіліся лішнія, часцяком непатрэбныя прадукты.

https://bel.24health.by/eksperty-nagadali-pra-zdarovy-racyyon-i-chym-pagrazhae-nyapravilnae-xarchavanne/

Карыснае і рацыянальнае харчаванне, безумоўна, важны складнік здаровага ладу жыцця.

Разам з тым, для добрага самаадчування, умацавання арганізма і здароўя трэба выконваць распарадак дня: своечасова класціся спаць і ўставаць, не забываць пра фізічныя нагрузкі.

Любая звычка фарміруецца на працягу 21 дня. За гэты час арганізм перабудоўваецца, прывыкае да новага, у тым ліку і ў сэнсе харчовых пераваг.

Здаровае харчаванне — гэта маладосць, прывабнасць, актыўнасць, здароўе і доўгі век. Бо нездарма кажуць: мы тое, што мы ямо.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 121

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».