14.03.2020
14.03.2020

У Беларусі зафіксаваныя 27 выпадкаў каранавіруса. Трое пацыентаў ужо выпісаныя з бальніцы

logo
Навiны
0 33
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Па дадзеных на 13 сакавіка, у Беларусі РНК каранавіруснай інфекцыі выдзелена ў 27 чалавек. Тры пацыенты ўжо выпісаныя, 24 застаюцца ў стацыянарах. У аднаго з іх стан сярэдняй цяжкасці, у астатніх цячэнне захворвання – лёгкае або бессімптомнае. Усяго на медыцынскім кантролі знаходзіцца больш за 220 чалавек. Сярод медыцынскага персаналу хворых няма, але яны рэгулярна правяраюцца на наяўнасць каранавіруса, паведамілі на брыфінгу ў пятніцу прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя.

Каранавірус. Праверка медыцынскага персаналу.

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан зазначыла, што сістэма аховы здароўя працуе ў звычайным рэжыме. Штодня адсочваецца дынаміка захворвання на пнеўманіі, праведзена праверка працаздольнасці абсталявання, якое можа быць выкарыстанае для штучнай вентыляцыі лёгкіх (больш за 2 тысячы апаратаў ШВЛ і 1,5 тысячы наркозна-дыхальных апаратаў).

 
Алена Богдан
Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў Міністэрства аховы здароўя
Мы як працавалі, так і працуем у рэжыме гатоўнасці і павышанай захваральнасці на ВРІ. У лячэбных установах досыць лекавых сродкаў і сродкаў дэзінфекцыі, а таксама індывідуальнай абароны. Амбулаторна-паліклінічнае звяно функцыянуе ў звычайным рэжыме.

Сем завазных ачагоў

Намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан падкрэсліла, што ў нашай краіне выяўленыя 7 завазных выпадкаў інфекцыі, якія зарэгістраваныя ў Гродна, Гомелі, Мінску, Віцебску і Мінскай вобласці (1 выпадак). Усе астатнія хворыя заразіліся каранавірусам у Беларусі.

Каранавірус. Ізаляцыя хворых.

Так, пацыент, які не прызнаўся, што ў яго з'явіліся першыя сімптомы, і не выклікаў урача, працягваў наведваць сваякоў і сяброў. У выніку давялося ізаляваць 91 чалавека, у тым ліку сына, які працягваў прыходзіць на заняткі ў ВНУ. У выніку пад медыцынскім наглядам знаходзіцца ўся група студэнтаў.

Спецыялісты яшчэ раз заклікалі ўсіх, хто вярнуўся з эпідэміялагічна небяспечных па каранавірусу краінаў, не хаваць факт іх наведвання, па магчымасці на 14 дзён прыняць меры па так званай самаізаляцыі. Не наведваць месцы масавага збору людзей, канцэрты, рэстараны, бары альбо іншыя буйныя мерапрыемствы, скараціць наведванні сваякоў старэйшага ўзросту. Менавіта яны знаходзяцца ў асаблівай групе рызыкі, бо захворванне працякае ў іх цяжэй з-за узроставых зменаў у арганізме і наяўнасці вялікага «багажу» хранічных захворванняў.

Што тычыцца дзяцей і падлеткаў, адзначыла Іна Карабан, як правіла, хвароба працякае ў іх у лёгкай форме, а часам і бессімптомна. Да групы рызыкі яны не адносяцца. Пра гэта сведчаць і дадзеныя сусветнай статыстыкі па каранавірусу.

Пандэмія як характарыстыка сітуацыі

Каранавірус.

Афіцыйны прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў растлумачыў, што абвяшчэнне пандэміі з'яўляецца больш «характарыстыкай сітуацыі, якая склалася ў свеце»: вялікая колькасць новых выпадкаў, хуткі рост і значная колькасць цяжкіх выпадкаў.

 
Батыр Бердыклычаў
Прадстаўнік СААЗ у Беларусі
У глабальным маштабе мы чакаем далейшы рост новых выпадкаў. Не можам выключыць падобную сітуацыю і ў Беларусі.

Паводле класіфікацыі СААЗ, усе краіны дзеляцца на 4 групы:

  1. Няма ніводнага выпадку каранавіруснай інфекцыі.
  2. Зафіксаваныя спарадычныя выпадкі або ачагі.
  3. Ёсць шматлікія ачагі, але няма прыкметаў некантралюемай перадачы інфекцыі сярод насельніцтва.
  4. Адбываецца масавая перадача інфекцыі сярод насельніцтва.
 
Батыр Бердыклычаў
Прадстаўнік СААЗ у Беларусі
Мы адсочваем сітуацыю ў Беларусі. Усе выпадкі ідэнтыфікаваныя і ізаляваныя. Няма бескантрольнай перадачы віруса. Таму тыя меры, якія ў дадзены момант прымаюцца ў Беларусі, з пункту гледжання СААЗ з'яўляюцца дастатковымі.

Каранавірус.

 
Алена Богдан
Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў Міністэрства аховы здароўя
Мы засталіся на 1-2 узроўні рэагавання. Спраўляемся ўласнымі рэсурсамі. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, няма лавінападобнага росту захворвання. Мы ажыццяўляем уязны кантроль, працуем з кантактамі першага ўзроўню пры выяўленні РНК віруса ў нашых пацыентаў. У многіх з тых, хто захварэў, захворванне пацвердзілася на 3-4 суткі ізаляцыі. Гэта значыць, што непасрэдна на момант ізаляцыі яны не ўяўлялі небяспекі.

Усе фота ўзятыя з вольных інтэрнэт-крыніц і з'яўляюцца ілюстрацыйнымі.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 33

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».