Рэцэпты смачнага кетчупа для хатняга прыгатавання могуць быць розныя. Можна эксперыментаваць са спецыямі і рэзкімі прыправамі, выкарыстоўваць розны воцат і цукар, у якасці базы выбіраць сезонныя памідоры розных гатункаў, а для багацейшага смаку нават выкарыстоўваць нектарыны ці яблыкі.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна прапануе свой рэцэпт кетчупа.
Рэцэпт кетчупа
Інгрэдыенты
- 4 кг спелых памідораў
- 0,5 кг кіслых яблыкаў
- 0,5 кг цыбулі
- 0,5 кг салодкага перцу
- 300 гр. цукру
- 2 ст.л солі
- 1 ч.л карыцы
- 50 гр воцату 9%-га
- 1 сярэдняя галоўка часнака
- Гваздзіка, духмяны перац, лаўровы ліст, па жаданню можна дадаць востры перац
Спосаб прыгатавання
Гародніну трэба добра памыць, цыбулю пачысціць, з перца выдаліць насенне, яблыкі чысціць не трэба, толькі выдаляем насенне ( у яблычнай скуры вельмі шмат пекціна, які дапаможа загусціць наш кетчуп )
Наразаем гародніну на кавалкі сярэдняй велічыні.
Пакласці ўсё разам у рондаль альбо міску і пакінуць на павольным агні тушыцца прыкладна 1-1,5 гадзін альбо да мяккасці.
За гэты час вадкасць павінна напалову выпарыцца.
Прабіваем усе інгрэдыенты блэндарам да аднастайнасці.
Праціраем праз сіта.
Дадаем соль, цукар, карыцу, воцат і часнок.
Спецыі лепш пакласці ў спецыяльны мяшочак, калі яго няма, проста зрабіць вузел з марлі.
Уварваць кетчуп трэба на павольным агні без накрыўкі, да загагусцення масы і памяншэння яе ўдвая. На паверхні гатовага кетчупа павінны з’явіцца бурбалкі і кепчуп будзе «плявацца».
Слоікі і накрыўкі мыем з дапамогай моючых сродкаў.
Асцярожна разліваем гарачы кетчуп па слоікам, закатваем, перагортваем слоікі накрыўкай уніз, накрываем коўдрай, пакідаем так да поўнага астывання.
Зімой можна будзе адкрыць слоік з кетчупам і атрымаць асалоду ад паху летніх таматаў і зеляніны.
Паспрабуйце прыгатаваць, будзе вельмі смачна.
📌 Гатуйце самі - гатуйце з намі!
Топ-5 незвычайных летніх нарыхтовак на зіму
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by