Ці ведаеце вы людзей, якія б не любілі фаст-фуд? Магчыма, ёсць асобы, якія адмаўляюць сабе ў жаданні паласавацца смажанай бульбай фры ці бургерам, але, каб не любілі ўвогуле, такіх практычна не сустрэнеш.
Дарэчы, фаст-фуд лічаць ежай 21-га стагоддзя, але гэта далёка не так.
Ужо ў часы антычнасці фаст-фуд карыстаўся вялікай папулярнасцю. Калі ў Старажытнай Грэцыі ўсё ж аддавалі перавагу гатоўцы ежы ў сваёй гаспадарцы, то старажытныя рымляне нярэдка адмаўляліся ад гатавання, у некаторых дамах нават не было кухняў. Затое ў кожным горадзе існавала мноства закусачных і кірмашоў, дзе гандлявалі разнастайнымі стравамі.
Вялікай папулярнасцю карысталіся аладкі з дражджавога цеста, змазаныя аліўкавым алеем, іх было вельмі зручна выкарыстоўваць як талеркі. Існавалі ў рымлян і свае гамбургеры. Яны смажылі аладкі з ялавічыны, якія належала есці з хлебам.
Паважалі фаст-фуд і ў іншых краінах. У Кітаі задоўга да з'яўлення «дашырака» на кірмашах гандлявалі гарачай локшынай хуткага прыгатавання, у Індыі былі папулярныя аладкі чапаці з вострым соусам і рыс з кавалачкамі курыцы пад соусам кары. У Еўропе таксама вельмі паважалі рознага роду аладкі, а ў некаторых краінах не грэбавалі і піражкамі.
Фаст-фуд як індустрыя ўзнік у 1920-ыя гады ў Амерыцы. Да гэтага часу амерыканцы гатавалі ежу самастойна, але з бурным прамысловым ростам і развіццём аўтамабілебудавання перастала хапаць часу на гатаванне. Тут і з'явіліся першыя рэстараны, якія гандлююць фаст-фудам.
Сёння такія рэстараны хуткага харчавання атачаюць нас на кожным кроку. І ежа ў іх каштуе не так і мала, а яшчэ яна не дапамагае худзець і заставацца стройнымі. Блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава прапануе нам 4 простыя рэцэпты карыснага хатняга фаст-фуду. Калі думаеце, што такога не існуе, запрашаем вас пераканацца ў зваротным.
Як сэканоміць на прадуктах без шкоды здароўю
да зместуЧыпсы
Хатнія, хрусткія, без дабавак, алею і фрыцюру
Інгрэдыенты
- бульба
- соль
- спецыі на ваш густ (сушаны часнок, кроп, арэгана, папрыка)
Спосаб прыгатавання
Выбірайце роўную і буйную бульбу, мыйце, але не чысціце.
Наразайце на тонкія кружочкі любым зручным спосабам, галоўнае — тонка.
Дадайце крыху алею, соль і спецыі
Выражыце ліст пергаменту па памеры талеркі або круга мікрахвалёўкі. Калі вы ў ім не ўпэўненыя, то змажце дадаткова алеем.
Раскладзіце чыпсы па пергаменце асобна адзін ад аднаго. Гатуйце ў мікрахвалеўцы на магутнасці 800 вт — 4-5 хвілін. Сачыце!
Чыпсы будуць крыху мяккія, пакуль не астынуць.
да зместуБургер
Правільны бургер без шкоды для фігуры
Інгрэдыенты
Для булачкі
- 3 ст л кефіру
- 1 ст л з горкай пшанічнай цэльназернавой мукі
- 1 яйка
- 1 г л разрыхляльніка ці 0,5 г л соды
- Соль і любімыя спецыі
Для катлеты:
- фарш 50 гр
- цыбуля
- соль
Для соуса
- смятана 1 г л
- кетчуп 1 г л
- соевы соус 0,5 ч л
Спосаб прыгатавання
Для булачкі змяшаць усе інгрэдыенты, пераліць у форму (талерку), якая нагадвае булачку і адправіць у мікрахвалёўку на 3 мін пры 800 вт.
Для катлеты змяшаць фарш з лукам, сфарміраваць плоскую круглую катлету таўшчынёй не больш за 1 см і смажыць на сухой патэльні пад вечкам з двух бакоў.
Сыр сюды патрэбны плаўлены квадрацікамі ў індывідуальным пакаванні. Калі булачка астыла, разразаем яе ўздоўж і збіраем усё разам: булачка+соўс+ліст салаты+катлета+соўс+сыр+памідор+ліст салаты+соўс+булачка.
Зверху можна пасыпаць кунжутнымі семечкамі.
да зместуЧабурэкі
Інгрэдыенты
- Фарш — 300 гр ( курыца + свініна )
- Лаваш
- Цыбуля рэпчатая — 50 гр
- Соль і спецыі
- 1 яйка
Спосаб прыгатавання
Цыбулю нарэзаць вельмі дробна, змяшаць з фаршам, пасаліць і дадаць спецыі.
З лаваша выразаць кругі пры дапамозе талеркі дыяметрам 16 см.
Яйка ўзбіць відэльцам і абмазаць краі кругу з лаваша, каб потым лаваш склеіўся паміж сабой.
Размеркаваць фарш па сярэдзіне, прыкладна 1 ст л з горкай.
Шчыльна зплюснуць у выглядзе чабурэка, зверху багата змазаць яйкам і па жаданні пасыпаць семечкамі кунжуту або лёну.
Выпякаць на пергаменце пры 170-180С 20-25 мін.
Сачыце, каб добра зарумяніліся.
да зместуБульба фры без алею
Калі вельмі хочацца бульбачкі фры, але пахудзець таксама трэба.
Інгрэдыенты
- Бульба буйная 3-4 штукі
- Бялок аднаго яйка
- Соль і спецыі па гусце
Бульбу разрэжце на брусочкі, заліце вадой і адпраўце ў халадзільнік на 20 хвілін.
Змяшайце бялок яйка з соллю і спецыямі (папрыка, хмелі-сунэлі). Узбіце венцам да лёгкай пены.
Дастаньце бульбу, зліце ваду і змяшайце з яечнай сумессю.
Бляху засцяліце пергаментам і раскладзіце бульбу ў шэрагі, каб яна не датыкалася адна да другой.
Запякайце ў духоўцы пры 220 С 20 хвілін
Падавайце з кетчупам і іншымі соусамі.
Прыемнага апетыту!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by