20.11.2020
20.11.2020

Як прыгатаваць антысептык у хатніх умовах. Простыя рэцэпты

logo
Здароўе дарослых
0 171
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Ва ўмовах пандэміі каранавіруса попыт на санітайзеры (антысептыкі для рук) б'е рэкорды продажаў. Але прыгатаваць антысептычны сродак для апрацоўкі рук можна і ў хатніх умовах. Мы падрыхтавалі падборку простых рэцэптаў, па якіх вы самастойна і без лішніх намаганняў зможаце прыгатаваць эфектыўны антысептык, каб абараніць сябе і сваю сям'ю ад магчымага інфіцыравання.

Антысептык. Прыгатаванне сваімі рукамі ў хатніх умовах.

Асноўным інгрэдыентам эфектыўнага антысептыку выступае спірт (этылавы або ізапрапілавы), прычым яго доля ў агульным аб'ёме сродку павінна быць не меней за 70%.

  1. Самы просты рэцэпт антысептыку

Каб прыгатаваць самы просты антысептычны спрэй для рук, трэба змяшаць 300 мл этылавага спірту (96%), 10 мл гліцэрыны і 80 мл звычайнай вады.

Спірт абеззаражвае скуру рук, забіваючы патагенныя мікраарганізмы, уключаючы вірус SARS-CoV-2. Гліцэрына выступае ў якасці змякчальнага і ўвільгатняльнага інгрэдыенту.

  1. Рэцэпт антысептыку, які прапануе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ)

Інгрэдыенты:

  • Этылавы спірт – 833,3 мл;
  • Перакіс вадароду 3% – 41,7 мл;
  • Гліцэрына – 14,5 мл;
  • Дыстыляваная (або гатаваная астуджаная) вада.

Спірт, перакіс вадароду і гліцэрыну змяшаць у адной ёмістасці, дадаць ваду ў колькасці, неабходнай, каб давесці аб'ём атрыманага сродку да 1 літра. Яшчэ раз перамяшаць. Гатовы антысептык разліць у прыдатныя для выкарыстання ёмістасці. СААЗ рэкамендуе пачынаць карыстацца антысептыкам, прыгатаваным у хатніх умовах, не раней чым праз 72 гадзіны. Гэты час неабходны, каб знішчыць споравыя формы мікраарганізмаў, якія могуць прысутнічаць у спірце або на ўнутраных сценках флаконаў, што выкарыстоўваюцца.

Антысептык. Антысептык сваімі рукамі.

  1. Рэцэпт санітайзера на аснове хлоргексідыну

Хлоргексідын сам па сабе з'яўляецца антысептычным сродкам і можа выкарыстоўвацца як альтэрнатыўны варыянт іншым санітайзерам і антыбактэрыяльным сродкам. Дарэчы, хлоргексідынам пры неабходнасці можна апрацоўваць нават твар.

Але таксама на аснове хлоргексідыну атрымліваецца эфектыўны антысептычны спрэй. Для яго прыгатавання спатрэбяцца:

  • Хлоргексідын 2% – 100 мл;
  • Гарэлка – 250 мл;
  • Гатаваная астуджаная вада – 50 мл.

Для надання водару ў атрыманы сродак можна дадаць некалькі кропель любога эфірнага алею. Напрыклад, алей лаванды аказвае заспакаяльнае дзеянне на нервовую сістэму, алей лімона спрыяе гаенню мікратрэшчынаў, алей чайнага дрэва валодае добрым антыбактэрыяльным эфектам, што ўзмоцніць уласцівасці антысептыку, і г.д.

Антысептык.

  1. Рэцэпт антысептыку для людзей з адчувальнай і сухой скурай рук

Этылавы спірт, які ўваходзіць у склад антысептычных сродкаў, даволі агрэсіўна ўздзейнічае на скуру рук, высушваючы яе. Тым, у каго скура рук сухая сама па сабе, падыдзе санітайзер з вялікім аб'ёмам гліцэрыны ў складзе. Для гэтага трэба змяшаць:

  • Этылавы спірт – 150 мл;
  • Гліцэрына – 30 мл;
  • Эфірны алей цытрусавых – 10 кропель.

5. Рэцэпт антысептыку на аснове спіртавога настою

Спрэй з антысептычным эфектам можна прыгатаваць і на аснове спіртавога настою. Спатрэбяцца:

  • Спіртавая настойка календулы ці сардэчніку (утрыманне этанолу 70%) – 100 мл;
  • Гель алоэ вера – 1 ст. л .;
  • Эфірны алей (чайнага дрэва, цытрусавых, эўкаліпта і інш.) – 10-20 кропель.
  1. Рэцэпт антысептычнага спрэю на аснове гарэлкі

Калі няма ні спірту, ні спіртавога настою, і хлоргексідыну таксама няма, але ёсць гарэлка, дык прыгатаваць антысептык для рук у хатніх умовах усё ж такі атрымаецца. Апошнія даследаванні нямецкіх і швейцарскіх вучоных на прадмет эфектыўнасці алкагольных напояў знішчаць інфекцыйныя агенты новага каранавіруса паказалі, што этанол у канцэнтрацыі 30% здольны падаўляць і знішчаць вірусныя часціцы. А значыць, антысептык на аснове гарэлкі таксама можа стацца цалкам працоўным.

Для яго прыгатавання трэба:

  • Гарэлка – 350 мл;
  • Перакіс вадароду 3% – 15 мл;
  • Гліцэрына (або гель алоэ вера) – 5 мл.

Інгрэдыенты старанна змяшаць, разліць у прыдатныя ёмістасці.

Антысептык. Антысептык сваімі рукамі на аснове гарэлкі.

Правілы выкарыстання антысептыку

Нагадваем: антысептыкі прызначаныя выключна для вонкавага ўжывання! Ні ў якім разе іх нельга піць, гэта можа прывесці да вельмі негатыўных для здароўя наступстваў.

Любым антысептыкам – аптэчным альбо прыгатаваным самастойна – трэба карыстацца толькі ў тым выпадку, калі няма магчымасці вымыць рукі з мылам. Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць мінімум 3 мл сродку за раз. На працягу 20-30 секунд старанна апрацоўвайце кісці рук, уключаючы тыльны бок далоняў, міжпальцавую прастору, участкі пад пазногцямі. Спірт, які змяшчаецца ў антысептыках, не толькі забівае патагенныя мікраарганізмы, але і моцна сушыць скуру. Таму пасля антысептычнай апрацоўкі рук выкарыстоўвайце ўвільгатняльны ці пажыўны крэм.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 171

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Здароўе дарослых"