14.06.2023
14.06.2023

Як выбраць клубніцы? Кіраўніцтва па пошуку ідэальных ягад

logo
Карысныя прадукты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Клубніцы любяць многія. Калі плануеце цешыцца імі ў свежым выглядзе, выкарыстоўваць у рэцэптах ці дадаваць у дэсерты, памятайце — выбар смачных клубніц мае вырашальнае значэнне для атрымання максімальнага задавальнення.

Пры наяўнасці вялікай колькасці гатункаў выбар ідэальнай ягады будзе няпростым. Як усё ж такі выбраць лепшыя ягады і не памыліцца, разгледзім у артыкуле.

Сезон клубніц

Як выбраць клубніцы?

Разбіраемся ў гатунках

Веданне розных гатункаў клубніц дапаможа зрабіць правільны выбар. Ягады могуць адрознівацца па ступені салодкасці. Некаторыя гатункі вядомы сваёй яркай салодкасцю, тым часам іншыя маюць больш збалансаваны смак. Можна паспрабаваць розныя гатункі, каб вызначыць, які смакавы профіль падабаецца вам больш.

Таксама клубніцы бываюць розных памераў і формаў. Некаторыя гатункі даюць буйнейшыя ягады, іншыя драбнейшыя і нават кампактныя. Форма ягад можа быць рознай ад выцягнутай да больш круглай. Пры выбары памеру і формы клубніц ўлічвайце свае планы на выкарыстанне.

Перавагі могуць вар'іравацца ў залежнасці ад пэўнага рэгіёна і клімату. Вось некаторыя гатункі клубніц, якія вырошчваюць у Беларусі:

  1. Зенгана — класічны еўрапейскі гатунак клубніц, вядомы сваім надзвычайным смакам. Такія ягады характарызуюцца салодкасцю і духмянасцю. Гатунак папулярны для ўжытку ў свежым выглядзе, а таксама для гатавання джэмаў і канфіцюраў. Клубніцы Зенгана сярэдняга памеру і маюць насычаны чырвоны колер.
  2. Эльсанта — шырока пашыраны гатунак клубніц. Такія клубніцы валодаюць салодкім смакам і пруткай тэкстурай, што робіць іх прыдатнымі як для спажывання ў свежым выглядзе, гэтак і для перапрацоўкі. Гэтыя ягады часта можна сустрэць у супермаркетах ці на рынках.
  3. Клубніцы Дарселект. Буйныя ягады працяглай формы робяць гэты гатунак візуальна прывабным. Ён вядомы сакавітай тэкстурай і шырока выкарыстоўваюцца ў дэсертах, джэмах і выпечцы.
  4. Клубніцы Полька папулярныя дзякуючы высокай ураджайнасці і салодкаму смаку. Гатунак дае ягады сярэдняга і буйнага памеру, пруткія і сакавітыя. Ягады маюць ярка-чырвоны колер і часта ўжываюцца ў свежым выглядзе, дадаюцца ў салаты ці выкарыстоўваюцца ў розных кулінарных стравах.
  5. Клубніцы гатунку Мармалада шануюцца за арыгінальны смак і водар. Гэта ягады сярэдняга памеру, звычайна выкарыстоўваюцца для ўжытку ў свежым выглядзе, а таксама ў дэсертах і кансервах.
  6. Клубніцы гатунку Ханэй вядомыя сваім раннім паспяваннем. Ягады маюць ярка-чырвоны колер, сярэдні памер і збалансаваны смак з добрым спалучэннем саладосці і кісласці. Такія ягады  часцей ўжываюць у свежым выглядзе.

Як ацаніць спеласць і свежасць клубніц?

Сезон клубніц

Ацэнка свежасці і спеласці патрэбна для таго, каб вы выбралі самыя сакавітыя і духмяныя ягады.

Вельмі важны выгляд. Шукайце клубніцы яркага, раўнамернага колеру. Саспелыя клубніцы звычайна ярка-чырвоныя, хоць некаторыя гатункі могуць мець нязначныя адхіленні ў колеры. Пазбягайце ягад з зялёнымі ці белымі плямамі: яны, найхутчэй, недаспелыя. Апроч таго, агледзьце паверхню ягад на прадмет натуральнага бляску, што сведчыць пра свежасць.

Яшчэ адзін спосаб ацаніць спеласць клубніцы – гэта дотык. Злёгку націсніце на клубніцы кончыкамі пальцаў. Саспелыя не будуць цвёрдымі, але пры гэтым захаваюць некаторую пруткасць ды эластычнасць. Калі клубніцы здаюцца занадта мяккімі ці кашападобнымі, яны могуць быць пераспелымі ці пачаць псавацца. З іншага боку, цвёрдыя клубніцы могуць патрабаваць больш часу для поўнага паспявання.

Уважліва агледзьце клубніцы на прадмет цвілі. Яна можа выглядаць як невыразныя, зняколераныя плямы на паверхні ягад. Калі вы заўважылі зацвілыя клубніцы, лепш пазбягайце іх, бо цвіль можа хутка пашырыцца на іншыя ягады.

Водар клубніц таксама можа даць уяўленне пра іх свежасць. Саспелыя выдае салодкі і духмяны пах, які можа ўзмацняцца па меры паспявання. Калі адчуеце слабы ці кіслы пах, гэта можа паказваць на тое, што клубніцы не такія свежыя і духмяныя.

Ці мае значэнне памер ягад пры выбары клубніцы?

клубніцы для дзяцей

У цэлым, памер клубніц можа ўплываць на іх смакавыя якасці. Драбнейшыя канцэнтруюць свой водар, прапануючы больш насычаны і салодкі смак. З іншага боку, буйныя клубніцы могуць мець мякчэйшы смак з-за павышанай колькасці вады.

Памер ягад можа граць пэўную ролю ў тым, як яны выкарыстоўваюцца. Буйныя пераважна выкарыстоўваюць у дэсертах, дзе патрабуюцца цэлыя ягады, напрыклад, у клубнічным пірагу. Буйны памер таксама дазваляе нарэзаць іх на кавалачкі і дадаваць у фруктовыя салаты ці ў якасці начынкі да ёгурту. Дарэчы, буйныя зручней абкочваць у шакаладзе ці іншых салодкіх пакрыццях.

З іншага боку, клубніцам меншага памеру часта аддаюць перавагу ў рэцэптах, дзе іх трэба змешваць, напрыклад, пры гатаванні клубнічных соусаў ці джэмаў. Меншы памер ягад дазваляе лягчэй зрабіць пюрэ больш гладкай тэкстуры. Маленькія клубніцы могуць быць добрым выбарам для дадавання ў выпечку, напрыклад, у мафіны ці булачкі.

Пры выбары клубніц важна знайсці баланс паміж асабістымі перавагамі ў памеры і інтэнсіўнасці смаку. Калі вы ставіце смак найвышэй усяго, то лепш выбраць клубніцы невялікага памеру. Яны нададуць канцэнтраваны ўсплёск саладосці, які можа ўзбагаціць вашы кулінарныя сравы.

Арганічныя клубніцы ці клубніцы, якія выгадавалі традыцыйным спосабам?

Аргунічныя клубніцы

Арганічныя клубніцы вырошчаюць без выкарыстання сінтэтычных пестыцыдаў, гербіцыдаў ці генетычна мадыфікаваных арганізмаў (ГМА). Яны вырошчваюцца з выкарыстаннем натуральных угнаенняў і метадаў вядзення сельскай гаспадаркі, якія спрыяюць аздараўленню глебы і біяразнастайнасці. Выбар арганічных клубніц можа даць некалькі пераваг. Яны часта ўспрымаюцца як больш натуральныя і не ўтрымліваюць патэнцыйна шкодных хімічных рэчываў.

З іншага боку, звычайныя клубніцы вырошчваюцца з выкарыстаннем традыцыйных сельскагаспадарчых метадаў, якія могуць улучаць ужыванне сінтэтычных пестыцыдаў і ўгнаенняў. Асноўная перавага клубніц, выгадаваных традыцыйным спосабам, у тым, што яны больш даступная па кошце.

Традыцыйныя метады земляробства часта дапускаюць больш высокую ўраджайнасць, што дапамогае задаволіць попыт на ягады.

Ці абавязкова купляць клубніцы ў сезон?

Калі купляць клубніцы?

Выбар клубніц ў сезон мае мноства пераваг. Па-першае, ягады ў гэты час знаходзяцца на піку сваёй свежасці і смаку. Яны больш салодкія, сакавітыя і духмяныя ў параўнанні з несезоннай ягадай. Апроч таго, клубніцы, выгадаваныя ў сезон, найчасцей з'яўляюцца мясцовым прадуктам, што дазваляе скараціць адлегласць да спажыўца.

Гэтыя ягады таксама імпартуюць з іншых рэгіёнаў ці краін у міжсезоннасць. Імпартныя могуць падоўжыць даступнасць ягад цягам года, але яны не валодаць той жа ступенню свежасці і смаку як мясцовыя.

Дзе купляць клубніцы?

Дзе купляць клцбніцы

Разгледзьце розныя варыянты куплі. Фермерскія рынкі часта з'яўляюцца фантастычным выбарам, бо яны прапануюць простую сувязь з мясцовымі вытворцамі, дазваляюць мець зносіны з самімі фермерамі, задаваць пытанні пра іх метады вядзення гаспадаркі і даведацца больш пра клубніцы, якія яны прадаюць. Такое простае ўзаемадзеянне можа даць вам больш упэўненасці ў якасці і свежасці ягад.

Прадуктовыя крамы таксама могуць быць зручным варыянтам для куплі ягад. Шукайце крамы, якія аддаюць перавагу мясцовым прадуктам ці прапануюць арганічныя прадукты.

Калі ў вас ёсць магчымасць прадэгуставаць ягады, скарыстайцеся гэтым. На некаторых рынках ці ў прадуктовых крамах могуць быць дэгусацыйныя ўзоры, якія можна паспрабаваць перад купляй.

Пры выбары клубніц імкніцеся набываць іх ў надзейных прадаўцоў. Калі набываеце ягады ў прадуктовай краме, агледзьце пакаванне на наяўнасць азнак вільгаці ці кандэнсату, гэта можа паказваць на магчымую псуту. Шукайце чыстыя кантэйнеры без слядоў пашкоджанняў ці працёкаў. Абірайце пакаванні, у якіх клубніцы добра бачна, каб вы маглі ацаніць іх колер, стан і памер, перш як зрабіць выбар.

Эксперыментуйце з рознымі гатункамі, каб знайсці тыя, якія адпавядаюць вашым смакавым перавагам і кулінарным патрэбам.

https://bel.24health.by/use-smaki-leta-yagadny-chyzkejk-bez-vypechki-recept/

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Журналіст. У 2015 годзе скончыла Інстытут журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Маладосць" з 2015 па 2017 год. Была галоўным рэдактарам часопіса "Горад жанчын" 5 гадоў. Цікавіцца тэмамі культурна-асветніцкай тэматыкі, здароўя, харчавання.
Глядзіце таксама