Мы жывем у супярэчлівы час, калі з аднаго боку ў цане натуральнасць, а з другога – паказацца без фільтраў, фоташопу, мэйк-апу азначае вышэйшую ступень даверу, якой удастойваюцца толькі самыя блізкія.
Час глыбокага пакланення празмернай нездаровай худзізне ў моднай індустрыі, падобна, скончыўся. Даводзіць сябе да змардавання зараз не модна. Ды і сусветная грамадскасць забіла трывогу: знясільваючыя галадоўкі дзеля стройнасці рэзка негатыўна адбіваюцца на здароўі.
Цяпер маятнік хіснуўся ў іншы бок. На кастрычніцкай вокладцы брытанскага Cosmopolitan – папулярная амерыканская мадэль плюс-сайз Тэс Холідэй вагой 155 кг.
33-гадовая Тэс прызнаецца, што любіць свае лішнія кіло і цэлюліт, цалкам задаволеная сваім целам, не плануе худнець і хацела б, каб яе прыклад натхняў і іншых поўных дзяўчат любіць і прымаць сябе, не хавацца і не баяцца публічнасці. Падобна, у яе атрымліваецца. Бо за жыццём Тэс сочаць 1,7 млн падпісчыкаў у Instagram.
Дарэчы, асабістае жыццё дзяўчыны ад лішніх кіло не пакутуе. Тэс сцвярджае, што абсалютна шчаслівая ў шлюбе. Муж настолькі задаволены целам жонкі, што яна можа сабе дазволіць цалкам расслабіцца. І нават упершыню ў жыцці спаць у ложку цалкам аголенай.
Пара выхоўвае 2-гадовага сыночка. У мадэлі ёсць таксама 13-гадовы сын ад папярэдніх адносінаў.
Прыняць і палюбіць сваё цела, безумоўна, адзін з ключавых момантаў шчаслівага жыцця. Але наколькі пры гэтым мы павінны выключыць самакрытычнасць?
Прыхільнікі бодзіпазітыву таксама падзяліліся. Адны ўспрымаюць пастулат «маё цела – мая справа» літаральна: стараюцца знарочыста падкрэсліць сваю адмову ісці за модай, адрошчваюць і фарбуюць валасы пад пахамі, дэманстратыўна не ходзяць у спартзалу і адмаўляюцца «марыць сябе голадам», паглынаючы фастфуд. Іншыя ж адзначаюць, што прыняцце цела не азначае адсутнасць клопату пра яго.
Папулярны брытанскі вядучы Пірс Морган назваў вокладку Cosmo з удзелам плюс-сайз мадэлі прапагандай атлусцення, у той час як свет цяпер актыўна змагаецца з гэтай праблемай. Абаронцы Тэс, наадварот, захапляюцца яе адвагай і гатовыя браць з яе прыклад.
Падзяліцца сваім меркаваннем пра мадэлі з залішняй масай цела мы папрасілі нашых спецыялістаў.
А як вы ставіцеся да бодзіпазітыву і мадэляў плюс-сайз на вокладках модных часопісаў?
З надыходам першых маразоў дадалося працы ва ўрачоў. Толькі за суткі да медыкаў звярнуліся па дапамогу дзясяткі пацярпелых ад галалёдных траўмаў.
Аб мерах бяспекі ў марознае надвор'е і пры галалёдзіцы ў Нацыянальным прэс-цэнтры нагадалі:
Як адзначыў Леанід Ломаць, у першыя марозныя дні ў прыёмным пакоі РНПЦ значна павялічылася колькасць пацыентаў з пераломамі і ўдарамі.
Каб пазбегнуць траўмаў, спецыяліст параіў:
Дарэчы, ходкае меркаванне, што чалавек у стане алкагольнага ап'янення расслаблены і таму менш атрымлівае траўмаў, абсалютна няправільнае, падкрэсліў спецыяліст. Па статыстыцы, вялікая частка галалёдных траўмаў адбылася менавіта ў выніку злоўжывання алкаголем.
Трэба выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу. Асабліва калі боль моцны і вы не можаце рухацца. Не трэба спрабаваць управіць самастойна, напрыклад, плячо. Гэтым вы можаце нашкодзіць і пагоршыць сітуацыю. Пацярпелую канечнасць пажадана імабілізаваць (абезрухоміць), каб у выпадку пералому не было зрушэння.
Пры ўдарах, параіў Леанід Ломаць, адразу можна прыкласці холад. Калі ацёк і кровазліццё доўга не праходзяць, а пацярпелая канечнасць моцна турбуе, лепей звярнуцца па дапамогу да спецыяліста, а не займацца самалячэннем.
Часцей за ўсё выпадкі адмаражэння адбываюцца ў студзені і лютым. Але і ў снежні, і нават у цёплае надвор'е чалавек можа атрымаць падобную траўму. Умовы, якія спрыяюць:
Адмаражэнне – гэты халадовае пашкоджанне тканак, якое адбываецца ў выніку паражэння сасудаў, што сілкуюць жыццёва важныя органы.
Апранацца трэба максімальна цёпла, па тыпу «капусты». Адзенне – сухое, цёплае, досыць вольнае. Абавязкова шапкі, шалік, пальчаткі, не цесны абутак.
Шалікам можна закрыць твар. Дыхаць варта праз нос, каб цёплае паветра праходзіла праз насавыя хады, тым самым грэючы яго. Пры ўдыханні ротам халоднага паветра высокая верагоднасць прастуды, ажно да пнеўманіі.
Існуе меркаванне, што розныя мазі і крэмы дапамагаюць ад адмарожванняў. На самай справе ўсё з дакладнасцю наадварот. Касметычныя сродкі могуць толькі пагоршыць верагоднасць таго, што чалавек на парывістым ветры пры моцным марозе атрымае адмаражэнне.
Алкаголь не ратуе ад халадовых траўмаў. У большасці выпадкаў менавіта ўжыванне спіртных напояў на марозе становіцца прычынай адмарожванняў.
Яшчэ адным негатыўным фактарам з'яўляецца курэнне. Яно ўзмацняе працэс адмірання клетак на паверхні скуры з-за спазму сасудаў, які адбываецца пры выкурванні нават адной цыгарэты.
Ні ў якім разе нельга расцірацца снегам, гарэлкай ці спіртам. Усе гэтыя маніпуляцыі толькі пагаршаюць цячэнне адмаражэння, прыводзяць да пашкоджання скуры і хутчэйшага астывання скурных пакроваў.
Калі вы доўгі час знаходзіліся на халоднай вуліцы, а па вяртанні дадому адчуваеце, што баліць і паколвае скура, не варта спрабаваць сагрэцца ў гарачай ванне.
Калі вы адмарозілі рукі, можна іх сагрэць у падпахавых упадзінах ці ў пахвіннай вобласці, дадаў эксперт.
Адубелі ногі? Не варта здымаць абутак на вуліцы і расціраць ступні. Лепш папярэдне зайсці ў цёплае памяшканне. Цалкам магчыма, што траўма мацней, чым уяўляецца, ногі літаральна за лічаныя хвіліны ацякуць і пасля не ўлезуць у абутак.
У выпадку, калі вы доўгі час знаходзіцеся на вуліцы і не адны, пажадана паглядаць адзін на аднаго. Заўважылі, што скура на шчоках, носе ці вушах збялела, паведаміце пра гэта свайму таварышу або блізкаму. Чалавек не заўсёды адчувае боль або тое, што ён што-небудзь адмарозіў.
Убачылі, што чалавек ляжыць на вуліцы, – не праходзьце міма. Выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу ці паспрабуйце адвесці яго ў цёплае памяшканне. Не заўсёды прычынай таго, што чалавек ляжыць, з'яўляецца алкагольнае ап'яненне, магчыма, ён страціў прытомнасць.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
Ну што ж, гарбаты з гаючых травак на Матрону мы папілі… Дамавікоў у Піліпаў дзень пачаставалі… А сёння, у Мацвееў дзень, гайда самі ў госці! 🙂
Такі цікавы звычай існаваў даўней у нашых продкаў 29 лістапада. Але ж ніхто не замінае нам яго адрадзіць альбо завесці наноў, праўда?! З прыемнымі людзьмі заўсёды і пагутарыць прыемна. Нават калі асаблівага частавання ў вернікаў не прадбачыцца, бо Калядны пост з учора распачаўся.
Але ж у госці мы не толькі частавацца ходзім, праўда? Ці, як даўней было, тэлевізар паглядзець. А менавіта па цяпло чалавечых стасункаў.
Дык вось каб узяць – ды адкласці падалей усе справы… неадкладныя :). І патэлефанаваць сябрам, родзічам, знаёмым… Маўляў, а давайце разам гарбаты пап’ём? Пакінем свае асабістыя «ўмацаванні» (хаты і кватэры) і правядзём вечар за прыемнай гутаркай. Хто «за»?
І не трэба доўгіх прыгатаванняў ды закупаў! Па-першае, гэта не фэст на некалькі гадзін. А па-другое… Есці на ноч шкодна для здароўя, памятаеце?! Ды і экспромт – ён заўсёды нядрэнна атрымліваецца. За тым рэдкім выключэннем, калі ў халадзільніку сапраўды мыш павесілася… 🙂 Але ж можна абысціся і без запасаў з халадзільніка.
Зрэшты, вырашае кожны сам. Я проста пра ідэю распавяла. Прычым не сваю, а нашых продкаў! «Худы Мацвей, калі не ўгасціў гасцей», – заўважалі яны.
Цікавае ў іх падчас Мацвеева дня і меркаванне пра тых гасцей было. Не сакрэт, што сярод іх трапляюцца не тое што нязваныя – непажаданыя. І што ж рабіць?
А знешне не паказваць, што чалавек вам непрыемны. Прыняць, накарміць, пагутарыць. А вось пасля ўжо, калі правялі… Раілі памыць падлогу, уваходныя дзверы, прычым святой вадой. Хм… Не ведаю… Цікавыя яны ўсё ж, даўнія ўяўленні, успрыманні ды вераванні.
Затое калі вы чакаеце дарагога госця, а ён усё не ідзе, дык раяць уваткнуць булаўку ў ручку веніка зверху і паставіць венік ля ўваходу. А вось гэта цікава! Трэба будзе паспрабаваць як-небудзь… Спрацуе ці не?!
А якія яшчэ забароны ды забабоны існавалі ў гэты дзень? І што з іх мы можам пераняць?
Чамусьці (???) 29 лістапада забаранялася насіць рэчы чырвонага колеру. Не раілі сядзець на стале – да дрэнных навінаў. А хтосьці ўвогуле сядзіць на стале??? Навошта?
Забаранялася ў Мацвееў дзень свісцець у хаце, бо гэта магло прывесці… да прыходу тараканаў! Ну, тут і ўвогуле… Вядомае прыгадваецца: «Не свісці – грошай у доме не будзе!»
Цёплае надвор’е ў гэты дзень прадказвала халодную зіму. Забягаючы наперад… А на сёння якраз учора яшчэ перадавалі плюсавую тэмпературу ды дажджы.
Вось чаму зіма на Мацея «пацее». Бо калі да гэтага былі маразы, дык 29 лістапада чакаліся адлігі. Ну, нічога не скажаш. Усё пакуль ідзе па больш-менш звыкламу сцэнару…
Дарэчы, Мацвееў дзень называлі яшчэ Ветрадуем, бо звычайна моцныя вятры панавалі на яго. І гэта, прама скажам, не дужа прыемная інфармацыя. Бо асабіста ў мяне апошнім часам нос дужа чуйна рэагуе на ветранае надвор’е. Не хацелася б ізноў «падсаджвацца» на спрэй.
А заўтра ў нас, між іншым, Рыгор Зімаўказальнік! І нашы продкі ў гэты дзень… «закочвалі зіму». Як?! А куляліся ў снезе! 🙂
Нам бы 30-га лістапада знайсці столькі снегу! Я б пакулялася, бо давала ж нырца ў лісце… А вы?! 🙂 Пакуль жа – у чаканні зімы!
Некалькі гадоў таму падчас сваркі з былой жонкай жыхар Брэсцкай вобласці выкінуў яе з акна 7-га паверха. У дачыненні да мужчыны ўжо была ўзбуджаная крымінальная справа за пагрозу забойства. Але пакуль яна разбіралася, ён працягваў цалкам законна жыць на адной жылплошчы з былой жонкай. Сітуацыя завяршылася трагедыяй.
За 10 месяцаў 2019 года ад рук сваіх блізкіх пацярпелі ўжо паўтары тысячы жанчын. І гэта толькі тыя, хто пэўным чынам заявіў аб праблеме. Не дзіўна, што тэма хатняга гвалту выклікае вялікі грамадскі рэзананс. Ужо відавочна: сістэма аказання дапамогі ахвярам гвалту мае патрэбу ва ўдасканаленні.
Агульнанацыянальная «гарачая лінія» па пытаннях хатняга гвалту працуе ўжо 7 гадоў. За гэты час яе супрацоўнікі атрымалі больш за 13 тысяч званкоў. У адпаведнасці з беларускай статыстыкай, злачынствы ў сферы сямейна-бытавых адносінаў здзяйсняюць у пераважнай большасці выпадкаў мужчыны. 96% званкоў на агульнанацыянальную «гарачую лінію» паступае ад прадстаўніц слабага полу.
Сярэдні партрэт ахвяры агрэсіўнага звароту: жанчына 27-40 гадоў, якая знаходзіцца ў адносінах і мае дзяцей. Аднак ад званка да жадання пакараць агрэсара па законе – вялікі шлях. Толькі невялікая частка тых, хто патэлефанаваў, гатовыя напісаць заяву ў праваахоўныя органы. І толькі каля паловы з тых, хто ўсё ж зрабіў гэта, згодныя давесці справу да завяршэння.
Прычынаў такой сітуацыі мноства. Адны з самых асноўных, якія называюць самі пацярпелыя: адміністрацыйнае пакаранне не падаецца ім дастатковай мерай; грашовы штраф кладзецца цяжарам на ўсю сям'ю, і ў выніку «пакараныя» і дзеці; страх, што сям'я з дзецьмі апынецца пад асаблівым наглядам, «на ўліку» ў сацслужбаў; нежаданне выносіць «смецце з хаты»... На думку спецыялістаў, такі падыход спараджае беспакаранасць у агрэсара.
Прафілактыка і дапамога ахвярам хатняга гвалту не можа быць прэрагатывай аднаго ведамства. Тут важная зладжаная праца і сістэмы адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх арганізацый, праваахоўных органаў... І вядома, Мінпрацы і сацабароны. Тут праца вядзецца па некалькіх напрамках.
Калі ў пацярпелага няма беларускага грамадзянства (ці грамадзянства наогул), прытулак можна знайсці ў крызісных пакоях, якія адчыненыя Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. Яны працуюць у Мінску і Гомелі.
Якія меры патрэбныя яшчэ, каб абараніць ахвяраў хатняга гвалту?
Цяжкія адносіны бацькоў адбіваюцца на дзецях самым жахлівым чынам. Калі справа даходзіць да забойства, дык непаўналетнія губляюць адразу маму і тату адначасова: адзін з іх пазбаўлены жыцця, а другі – волі. Яшчэ больш частае наступства – глыбокія псіхалагічныя траўмы.
Рашэнне праблемы хатняга гвалту – даволі доўгі працэс, які патрабуе каардынацыі многіх ведамстваў і службаў. А яшчэ – павышэння ўзроўню граматнасці і адказнасці кожнага чалавека ў адносінах да сябе і сваіх блізкіх.
Ці ведаеце вы, што прымяненне гіялуронавай кіслаты значнае не толькі ў касметалогіі? Напрыклад, з яе дапамогай можна пазбавіцца ад болю ў суставах і нават пачаць працэс іх аднаўлення пры артрозе. Праблема актуальная, бо каля 10% дарослага насельніцтва Беларусі пакутуе ад сустаўных хваробаў. Якія ўмовы для выздараўлення або спынення працэсу запалення патрабуецца выканаць? Ці можа прымяненне гіялуронавай кіслаты дапамагчы пазбегнуць аперацыі? Чаму гіялуронавая кіслата ў таблетках – марнаванне нашых грошай?
На актуальную тэму журналіст «Слушна» пагутарыла з траўматолагам-артапедам, дырэктарам кампаніі «ГіялСін Тэхналоджы», якая спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску прэпаратаў гіялуронавай кіслаты, Андрэем Людчыкам.
Гіялуронавая кіслата натуральным чынам выпрацоўваецца клеткамі чалавека і ўсіх жывых арганізмаў. Але ў стане хваробы гэты працэс парушаецца. Якую ж функцыю можа выконваць гіялуронавая кіслата для суставаў?
Лічыцца, што з узростам арганізм пачынае выпрацоўваць меней гіялуронавай кіслаты. І з-за гэтага могуць абвастрацца праблемы з суставамі. Ці так гэта насамрэч?
Артроз можа развіцца ў любым узросце. Але ў маладых людзей працэсы аднаўлення адбываюцца хутчэй: арганізм валодае яшчэ дастатковай сілай імунітэту. У сталым узросце працэсы аднаўлення значна больш расцягнутыя ў часе.
Прафілактыка хваробаў суставаў можа быць толькі комплекснай. Сюды ўваходзіць некалькі кампанентаў:
Увядзенне гіялуронавай кіслаты здымае боль за кошт эфекту лубрыкацыі. Аднак калі лад жыцця чалавека застанецца ранейшым, праз даволі кароткі час сімптомы вернуцца. Асноўнае ўздзеянне гіялуронавай кіслаты пачынаецца пазней, праз некалькі дзён (у некаторых людзей – на працягу месяца).
Па некаторых дадзеных, біяэфектыўнасць прэпаратаў, якія праходзяць праз страўнікава-кішэчны тракт, не перавышае 5-8%. А значыць, прыём гіялуронавай кіслаты ў выглядзе таблетак будзе пустым марнаваннем часу і грошай. Эфекту такі метад не прынясе. Крэмы таксама не спрацуюць. Тыя віды гіялуронавай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца ў іх, застаюцца на паверхні скуры. Для суставаў гэта ніякага эфекту не прыносіць. Пры ін'екцыйным увядзенні эфект дасягае 100%, бо прэпарат трапляе менавіта ў тое месца, якое мае патрэбу ў «падтрымцы», і адразу засвойваецца тканкамі.
Існуе меркаванне: маўляў, навошта так моцна хвалявацца?! Калі здарыцца штосьці з суставам, заўсёды ёсць магчымасць трапіць на аперацыю і яго замяніць.
Добрая навіна: пры адказным падыходзе да свайго ладу жыцця нават такое грознае захворванне, як артроз, можа здацца. Падтрымкай на шляху выздараўлення стане «звычайная» малекула гіялуронавай кіслаты. Дрэнная навіна: «чароўнай таблеткі» не існуе. Для дасягнення эфекту патрэбныя не толькі ін'екцыі, але і асабісты актыўны ўдзел. Але ж актыўнае жыццё з рухам без болю таго вартае!
Па афіцыйных дадзеных, на ўліку ў псіхіятраў-нарколагаў зараз знаходзяцца 12 тысяч 815 чалавек, якія пакутуюць ад наркатычнай залежнасці. З іх толькі ў Мінску амаль 5,2 тысячы.
Аднак спецыялісты сцвярджаюць: гэтыя лічбы не адлюстроўваюць сапраўдных маштабаў праблемы. Па ацэнкавых дадзеных, колькасць людзей, якія ўжываюць наркотыкі пастаянна або эпізадычна, прыкладна ў 8 разоў большая за афіцыйную статыстыку.
Каб нейтралізаваць пагрозу распаўсюджвання наркагандлю, супрацоўнікі органаў унутраных спраў прыкладаюць максімум намаганняў. Вага псіхаактыўных рэчываў, якія забіраюць, штогод вылічваецца дзясяткамі кілаграмаў, сотнямі – колькасць крымінальных спраў, звязаных з іх незаконным абарачэннем.
У папраўчых і выхаваўчых калоніях па «наркатычных артыкулах» знаходзяцца каля 5,7 тысячы чалавек. За кожнай лічбай – адлюстраванне сваёй несамавітай гісторыі і зламанага лёсу.
Але пад асаблівай увагай – гісторыі і лёсы тых афіцыйна ўлічаных і латэнтных спажыўцоў наркотыкаў, у якіх ёсць шанц вярнуцца да нармальнага жыцця.
Аб праграмах рэабілітацыі нарказалежных, якія дзейнічаюць у краіне, журналіст Слушна даведалася ад Жанны Істомінай, намесніка галоўнага ўрача па амбулаторным падзеле працы Гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансера г.Мінска.
Рэабілітацыя як вяртанне нарказалежных да нармальнага цвярозага жыцця мае на ўвазе некалькі этапаў. Першы з іх – лячэнне ці так званая актыўная медыцынская рэабілітацыя.
Сістэма аказання наркалагічнай дапамогі ў краіне выбудаваная па адзінай схеме і ўключае:
Далей, пры паспяховым праходжанні медыцынскага этапу лячэння ад наркатычнай залежнасці, пацыенту прапануюць прайсці праграму кароткатэрміновай рэабілітацыі, каб замацаваць дасягнуты тэрапеўтычны эфект.
Праграмы рэабілітацыі таксама праводзяцца на бязвыплатнай і платнай (ананімна) аснове.
На ўмовах платнасці і ананімнасці ёсць магчымасць прайсці 28-дзённы курс рэабілітацыі ў цэнтрах для нарказалежных. Падобныя структуры ёсць практычна ў кожнай вобласці. Адной з самых першых і паспяховых айчынных практык у рэабілітацыі пацыентаў з наркатычнай залежнасцю з'яўляецца дзяржаўная праграма «Вясёлка».
Аднайменны рэабілітацыйны цэнтр быў створаны на базе Мінскага гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансера ў 2007 годзе. За 12 гадоў працы тут прайшлі лячэнне больш за тысячу чалавек з рознымі залежнасцямі. Большасць з іх, дзякуючы «Вясёлцы», змаглі вярнуцца да нармальнага жыцця. Пераймаць вопыт беларускіх рэабілітолагаў прыязджаюць калегі з розных краінаў свету.
Рэабілітацыя ў «Вясёлцы» даступная любому чалавеку, які пакутуе ад наркатычнай залежнасці.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах у Мінску: +375 (017) 369-50-62 і 8 (017) 209-09-09. Адрас: вул. Чыгладзе, 22 — аддзяленне медыка-псіхалагічнай рэабілітацыі.
Акрамя таго, з верасня 2019 года на базе РНПЦ псіхічнага здароўя расчыніў свае дзверы эксперыментальны рэабілітацыйны цэнтр для нарказалежных.
Яго асаблівасць – у доўгатэрміновай рэабілітацыі, якая складаецца з двух этапаў:
Гэта ўнікальны праект, які ўпершыню на постсавецкай прасторы і ў Еўрапейскім рэгіёне забяспечыць комплекснае і шчыльнае ўзаемадзеянне розных зацікаўленых структур (ад дзяржаўных устаноў да грамадскіх некамерцыйных арганізацый) па доўгатэрміновай медыка-сацыяльнай і сацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных. Безумоўны плюс праграмы і ў тым, што ўвесь комплекс падтрымкі на ўсіх этапах будзе аказвацца на бязвыплатнай аснове.
Па словах эксперта, за час рэалізацыі «метадонавай» праграмы большасць пацыентаў змаглі паспяхова рэсацыялізавацца ў грамадства: прайшлі навучанне, уладкаваліся на працу, стварылі або аднавілі сем'і, нарадзілі дзяцей…
Нягледзячы на тое, што стаўленне да праграмы замяшчальнай тэрапіі да гэтага часу неадназначнае, шматгадовы вопыт даказаў яе эфектыўнасць у прадастаўленні магчымасці нарказалежнаму пацыенту заставацца сацыяльна актыўным, пры гэтым не пакутаваць ад абстынентнага сіндрому і не адчуваць наркатычнай эйфарыі. Ёсць станоўчая дынаміка ў зніжэнні колькасці злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам і ўжываннем наркотыкаў. А таксама ў памяншэнні рызыкі распаўсюджвання сацыяльна-небяспечных інфекцый, такіх, як ВІЧ/СНІД.
Замяшчальная тэрапія метадонам праводзіцца бясплатна, але стаць удзельнікам праграмы можа не кожны нарказалежны.
Павінны быць выкананыя пэўныя ўмовы:
Пры незахаванні або парушэнні дзвюх апошніх умоў нарказалежны аўтаматычна выключаецца з ліку ўдзельнікаў праграмы замяшчальнай тэрапіі.
Любая праграма рэабілітацыі нарказалежных – адкрытая або ананімная, бясплатная або платная, дзяржаўная ці грамадская – гэта вялікая комплексная праца, якая патрабуе адэкватных намаганняў ад кожнага яе ўдзельніка. Але вынік, як правіла, заўсёды залежыць толькі ад аднаго фактару – імкнення самога чалавека пачаць жыццё з чыстага ліста.
Усе фотаздымкі ўзятыя з адкрытых інтэрнэт-крыніц і носяць ілюстрацыйны характар.
https://bel.24health.by/sovremennye-metody-lecheniya-i-profilaktiki-narkoticheskoj-zavisimosti/
Вядучы рэдактар нашага інфармацыйнага партала «Здаровыя людзі» Кацярына Гайваронская і дырэктар Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця» Ірына Жыхар узялі ўдзел у праграме «Настрой» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Падчас размовы абмяркоўвалі важнае мерапрыемства ў Віцебску – «Школа здароўя для анкапацыентаў і іх блізкіх», якое пройдзе там 29 лістапада, у гэтую пятніцу. А яшчэ – разважалі, як важна захоўваць бадзёрасць духу, пазітыўнае стаўленне да жыцця нават у цяжкіх сітуацыях, як заставацца актыўным і энергічным у халодную пару года. Прыгадалі таксама цікавыя факты пра колератэрапію і ўплыў колеравай гамы на настрой і стан чалавека.
Інфармацыйны партал «Здаровыя людзі» шчыра дзякуе выдатным вядучым праграмы «Настрой» Святлане Мятлевай і Віктару Шулешку за запрашэнне і ўвагу да нашага праекта і Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця».
Слухайма запіс радыёэфіру! Гэта сапраўды цікава, пазнавальна і карысна!
Перш чым распавесці пра народныя традыцыі, абрады, звычаі ды прыкметы на сёння, прыгадаю тое, што моцна запомнілася ажно з першага класа, з буквара А.Клышкі. Тады мы ўпершыню атрымалі ўяўленне пра паліндромы, якія надоўга захапілі сабой. А іх падбор зрабіўся адной з любімых гульняў малодшых школьнікаў.
А сказ такі: «І так ПіліП, і так ПіліП… І так ПатаП, і так ПатаП…» Ну, вы зразумелі? Паліндромы – словы, якія чытаюцца аднолькава і з пачатку, і з канца. І як толькі я пачую не такое ўжо і распаўсюджанае імя «Піліп», дык адразу прыгадваю менавіта гэта. Во якая ўласцівасць памяці! Сама дзіўлюся! 🙂
Але нават калі не так часта па-беларуску мы сёння чуем «Піліп», дык пра Піліпаў пост, я ўпэўнена, ведаюць многія. І не толькі вернікі. Сам пост надыходзіць якраз заўтра, 28 лістапада, акурат пасля Піліпавага дня, які прыпадае на сёння. Таму нашы продкі, можна сказаць, святкавалі 27 лістапада, прычым даволі шырока. І называлі яго па-іншаму Загавенне, Кудзеліца.
Паколькі да гэтага часу звычайна надыходзілі халады, дык частка хатняй жывёлы ішла пад нож. І на стале ў Піліпаў дзень было шмат страў з мяса. Стараліся наесціся «ў запас» (але ж мы будзем асцярожныя, так?!), бо з 28 лістапада надыходзіць 40-дзённы Піліпаўскі (Калядны) пост. У народзе ён вядомы больш як Піліпаўка. Памятаеце?! У Янкі Купалы: «У Піліпаўку воўк нема вые…»
А яшчэ гэты дзень адметны (вы ўжо здагадаліся?!) пэўнымі народнымі традыцыямі, звычаямі , назіраннямі за надвор’ем ды прыкметамі.
Паглядзеўшы наш прагноз надвор’я на заўтра, са здзіўленнем убачыла: туман. І што б гэта значыла?! Тут – мароз, а тут – туман… Але нашы продкі, аказваецца, гэтай з’яве 27 лістапада і не дзівіліся, а казалі: «Туман на Піліпа – да ўраджаю аўса, дождж – да пшаніцы». І яшчэ: «Калі ў плыні Піліпавак частыя пахмурныя дні і туман на дрэвах, дык чакай добрага ўраджаю збажыны; светлыя Піліпаўкі без туману прадвесцяць дрэнны ўраджай».
У гэты дзень жанчыны заканчвалі рыхтаваць ткацкае начынне. У прыватнасці, займаліся падрыхтоўкай кудзелі, рыхтаваліся да піліпаўскіх вячорак: «Прадзіся, кудзеля, на гэтай нядзелі», «Не напрадзеш зімою – не будзе чаго ткаць улетку», «Калаўрот не бог, а кашулю дае».
Адна з цікавых звычак у Піліпаў дзень – частаванне дамавіка. Нашы продкі верылі ў гэты добры дух. Як і ў тое, што «без дамавіка хата трымацца не будзе». І што менавіта ён спрыяе ва ўсіх справах і нават даглядае хатнюю жывёлу. Прычым калі ён пасябруе з сямейнікамі, дык у хаце будзе лад ды згода. «Каго палюбіць – таму служыць, быццам у кабалу да яго пайшоў. А ўжо каго не палюбіць, таго выжыве і са свету звядзе».
Дык вось наконт «не залюбіць»… А ведаеце, чым раней можна было раззлаваць дамавіка так, што ён пачынаў шкодзіць? Калі хтосьці лаецца (брыдкасловіць), гаспадыня кладзецца спаць без ніжняй бялізны (!!!), моцна кідаюць дровы ў хаце на падлогу… Во так! Бяром на ўзбраенне.
А вяртаючыся ў сёння… На Піліпа дамавіка задобрывалі, каб ён захоўваў свойскую жывёлу. Бо наперадзе зіма, маразы, усякае магло здарыцца. Таму сёння трэба абавязкова паклікаць дамавіка на вячэру. А тое, што пасля яе застанецца, пакінуць да заўтра, накрыўшы сурвэткай. Лічыцца, што ён прыйдзе і пад’есць.
Калі яму спадабаецца, дык дамавік… нанясе шмат снегу, каб накрыць пасевы і захаваць іх да вясны! Вось заадно і паглядзім, ці задобрываў хто дамавіка! Як снег пойдзе, значыць, так. 🙂
Жарты жартамі… Але, як сцвярджаюць, усё бывае ў гэтым жыцці. Нават тое, чаго, у прынцыпе, быць не можа.
Яшчэ нашы продкі лічылі гэты дзень зазімкам – пачаткам зімы. Таксама паглядзім, ці спрацуе даўняя прыкмета-назіранне сёлета. А вось што пераняць з таго, чым яны займаліся ў Піліпаў дзень, кожны з нас традыцыйна вырашае сам…
За апошнія 7 гадоў Сяргей быў у псіхіятрычных стацыянарах 13 разоў, адна з шпіталізацый доўжылася цэлых паўгода. У яго – біпалярнае афектыўнае расстройства, пры якім эйфарычны настрой змяняецца глыбокай дэпрэсіяй, ажно да суіцыдальных думак. Хвароба прывяла да другой непрацоўнай групы інваліднасці.
Зараз Сяргей ужо месяц у стане, «блізкім да рэмісіі», наведвае Цэнтр дапамогі людзям з псіхічнымі захворваннямі «Адкрыты дом». Ён распавёў, як выяўляецца гэтае захворванне, што ўлічваць у лячэнні такіх пацыентаў і як паводзіць сябе родным, каб дапамагчы. Гэта вельмі важна пачуць.
– Першы раз я трапіў у бальніцу з-за жудаснай дэпрэсіі: не разумеў, што са мной адбываецца, што пры гэтым рабіць, адчуваў моцны галаўны боль. У дэпрэсіі надыходзяць поўная апатыя і песімізм, калі нічога не хочацца, думкі падтарможваюць, складана прымаць рашэнні. Адчуванне безнадзейнасці, нікчэмнасці і бездапаможнасці. І сам зрабіць нічога не можаш, і не ведаеш, куды і да каго звяртацца па дапамогу. Надыходзіць стан млявасці, калі ўвесь час хочацца пайсці паляжаць. Збіваецца рэжым дня, у ложку практычна кругласутачна. Цяжка нават схадзіць у душ, аднойчы не мыўся роўна месяц, пакуль мне не зрабілі заўвагу. Складана прыгатаваць сабе паесці і прыбраць у кватэры. Былі і крайнія думкі, два разы ляжаў у суіцыдальным аддзяленні з-за таго, што не хацелася жыць. «Можа, гэта ва ўсіх 40-гадовых так? Крызіс сярэдняга ўзросту?», – пытаўся я ў доктара. І чуў у адказ, што не, гэта ненармальна.
– Але ў параўнанні з пацыентамі, якія пакутуюць толькі ад дэпрэсіі, у нашага захворвання ёсць «перавага»: нам рэальна добра ў фазе маніі. Калі яна надыходзіць, здаецца, што на цябе сыходзіць натхненне, адчуваеш неабгрунтаваную ўпэўненасць у сабе, прыліў сіл і энергіі, як ад лёгкага ап'янення. Манія можа быць «завоблачнай», а можа быць умеранай, якая называецца гіпаманіяй. У гіпаманіі, да прыкладу, я купляў ружы і дарыў іх незнаёмым людзям. Праблема ўсіх біпалярнікаў у тым, што гэты настрой намі ўспрымаецца як норма, і таму мы кідаем піць прызначаныя таблеткі, лічачы, што яны не патрэбныя і нават шкодныя. Пакуль не здарыцца што-небудзь сур'ёзнае.
Гэтай вясной я трапіў у РУУС. Прачнуўся ноччу, адчыніў форткі, выкінуў сёе-тое з вопраткі, разбіў люстэрка, запаліў свечкі, выключыў мабільнік, «каб за мной не сачылі», надзеў фіялетавы капялюш і выйшаў на вуліцу, пакінуўшы за сабой расчыненыя насцеж дзверы. Лёгкай і ўпэўненай хадой я ішоў уздоўж праспекта, потым пачаў пераскокваць аўто, якія стаялі, і перабягаць перад аўтамабілямі, якія хутка ехалі. Рэзка тузануў за сумачку дзяўчыну, спрабуючы пра штосьці папярэдзіць. Не ведаю, навошта, гэты момант цьмяна памятаю. Дзяўчаты моцна спалохаліся.
Мяне спыніў выпадковы мінак, выклікаў нарад міліцыі. У РУУС я казаў, што я Бэтмэн, ратую свет, ды іншае трызненне. Мяне адвезлі ў РНПЦ псіхічнага здароўя, дзе я праляжаў у несвядомым стане некалькі дзён. Калі лёгкую манію не лячыць медыкаментамі, яна можа перарасці ў цяжкую форму. Таму пасля гэтага выпадку я дакладна прыняў для сябе рашэнне – выконваць указанні ўрачоў.
У мяне манія амаль заўсёды суправаджалася трызненнем. Прачынаўся ноччу ад «азарэння» і пачынаў запісваць у дзённік «геніяльныя» ідэі. Потым, праз пэўны час, перачытваў, выяўлялася, што поўнае глупства. Можа, калі б я, як Мендзялееў, над чымсьці мэтанакіравана разважаў, дык магчыма, мне б прыйшло ў галаву штосьці геніяльнае. Але бяда яшчэ ў тым, што ідэі і думкі ў маніі «скачуць», вельмі хутка змяняючы адна адну, няма магчымасці засяродзіцца.
Якія прычыны выклікалі расстройства, на ваш погляд?
– Я не так даўно даведаўся з інтэрнэту, што біпалярнае расстройства не заўсёды звязанае з псіхічным захворваннем. Прычынамі могуць паслужыць злоўжыванне наркотыкамі, алкаголем, моцныя стрэсы, няўдачы на працы. У маім выпадку, магчыма, якраз праблемы, што наваліліся, справакавалі захворванне.
Я скончыў школу з медалём, паступіў у політэхнічны ўніверсітэт. Пасля ўніверсітэта ажаніўся, нарадзілася 2 дзяцей. Я займаўся бізнэсам, звязаным з продажам посуду. Усё ішло гладка, але потым раптам пачало разбурацца. У 33 гады распаўся наш шлюб, і я зрабіўся «татам выхаднога дня», рэдка бачыў дзяцей. Яны спачатку жылі з мамай у іншым горадзе, але потым вярнуліся па чарзе да мяне.
Гэта быў для мяне стрэс. Выхоўваць ужо позна, яны сфармаваліся як асобы. У працы таксама не было стабільнасці – тры эканамічныя крызісы я проста не вынес. У асабістым жыцці таксама ўсё было няпроста – з узростам пабудаваць адносіны больш складана. Гэта ўсё на мяне вельмі моцна паўплывала. Не ведаю, як іншыя вытрымліваюць, але я сарваўся ў бездань...
Што ў лячэнні вам больш за ўсё дапамагло?
– Падчас апошняй шпіталізацыі акрамя медыкаментознага лячэння мне рэальна дапамаглі кансультацыі псіхолага. Ён вельмі даходліва растлумачыў мне, што расстройства звязана з дысбалансам хімічных рэчываў у галаўным мозгу, іх называюць нейрамедыятарамі. Разуменне сутнасці хваробы вельмі дапамагае, робіцца значна лягчэй спраўляцца з цяжкімі станамі.
Мне самому складана знайсці ў інтэрнэце якую-небудзь інфармацыю па прычыне захворвання: калі я ў эйфарыі, мне не да гэтага, а ў дэпрэсіі проста няма сіл. Спецыялісты павінны тлумачыць, што насамрэч адбываецца з намі на фізічным узроўні. У «Навінках» патрапіць да псіхолага вялікая праблема, адзін спецыяліст на ўсё аддзяленне. А ўрачы нічога не распавядаюць – псіхіятр на ранішнім абходзе спытаецца, як самаадчуванне, і ўсё – хвіліна размовы. А патрэба ў тлумачэннях у нас вялікая.
Мне зараз дапамагае тое, што ёсць магчымасць прыходзіць у «Адкрыты дом». Пасля шпіталізацыі складана сацыялізавацца, адаптавацца пасля працяглай шпіталізацыі. Тут жа можна пагутарыць, і калі ты бачыш, што не адзін у цяжкай сітуацыі, пачынаеш шукаць выйсце. Падказваем адзін аднаму цікавыя фільмы, ходзім у музеі, на выставы. Урачы раяць «біпалярнікам» захоўваць рэжым дня.
Дома гэта практычна немагчыма зрабіць, асабліва калі ты адзін. Раз на тыдзень я прыходжу на сеанс псіхатэрапіі да псіхолага Марыі, выконваю яе хатнія заданні. Ёсць сацыяльны работнік, яна праводзіць заняткі па інтарэсах, арт-тэрапія, напрыклад. У мяне ёсць нявырашаныя праблемы, з прычыны якіх бываюць дэпрэсіі. Тут мне прасцей іх вырашаць. Хатняя абстаноўка да гэтага не схіляе.
Як я знайшоў гэты цэнтр? Проста ўвёў ключавыя словы ў інтэрнэце: сацыялізацыя, адаптацыя і рэабілітацыя.
Што яшчэ трэба зрабіць або памяняць для эфектыўнай рэабілітацыі людзей з гэтым захворваннем, па-вашаму?
– Акрамя РНПЦ псіхічнага здароўя, я яшчэ лячыўся ў стацыянары на Бехцерава (Гарадскі клінічны псіхіятрычны дыспансер г.Мінска). Розніца вялізная. У «Навінках» я ляжаў у закрытым аддзяленні, гэта проста як у турме, вельмі цісне на псіхіку. У 7.00 пад'ём, сняданак у 8.30, і да сняданку ўвесь гэты час ты ходзіш па калідоры і нічога не робіш, на ложак легчы не дазваляюць.
Пасля сняданку абход, раздача таблетак, з 9.30 да 13.00 – прагляд тэлевізара ў агульным пакоі з затхлым паветрам. Прагулкі на вуліцы строем. Апранаемся ў целагрэйкі, «кірзачы» і выходзім. Сваёй вопраткі няма. Потым абед, таблеткі, ціхі час, пакуль не абудзяць на вячэру, пасля вячэры можна ляжаць на ложку. І ўсё. Ёсць яшчэ адзін на ўсіх набор шахмат і шашак. На Бехцерава – адкрытыя аддзяленні, ёсць працатэрапія, вольны выхад на прагулкі на вуліцу. Так і павінна быць. Але на першае месца я б паставіў магчымасць мець стасункі з псіхолагам. Гэта павінна быць даступна. Мне асабіста вельмі дапамагала. А пасля выпіскі павінен выдавацца спіс рэкамендацый, што рабіць далей, акрамя прыёму лекаў. Я такіх не атрымліваў.
Як родным сябе паводзіць, каб дапамагаць?
– Часам я сам клаўся ў бальніцу, разумеючы, што трэба. Але часцей мяне адвозіў туды брат. Выклікаў брыгаду, мяне хапалі, заломлівалі рукі, у аддзяленні часам прывязвалі. Праз пэўны час я разумеў, што ў яго не было іншага выйсця. Але я крыўдзіўся, лаяўся з ім, бо гэта ўсё роўна гвалт. Даходзіла да таго, што мы рабіліся на пэўны час ворагамі.
Я думаю, павінна быць максімум інфармацыі. Вось я прыйшоў да вас з падрабязнымі раздрукоўкамі пра біпалярнае расстройства. Яны патрапілі да мяне толькі гэтым летам ад чалавека, які ўпершыню лёг у бальніцу з такой хваробай. Гэтыя матэрыялы знайшла і раздрукавала яго 70-гадовая мама. Родныя ў першую чаргу павінны максімальна даведацца ўсё пра хваробу і спакойна, без крыкаў і агрэсіі, тлумачыць хвораму, бо самім нам складана ў гэтых фазах, што змяняюцца, знайсці патрэбную інфармацыю. Я да апошняга часу проста нават тэорыю гэтага расстройства не ведаў.
Што вы страцілі з-за хваробы?
– Працаздольнасць. Я пакуль не магу хадзіць на працу. Родныя сцвярджалі, што праца мяне вылечыць. Але для мяне вяртанне да таго, чым я займаўся раней, было вялікім стрэсам, і гэта ўганяе мяне ў дэпрэсію яшчэ больш. Але гэта было звязана з канкрэтным відам дзейнасці. Можа, у іншай справе я змог бы сябе знайсці.
За гэты час я дужа аддаліўся для сяброў і сваякоў. Хаця яны ад мяне не адвярнуліся, наадварот, дапамагаюць.
Я адчуваю, што адстаў ад жыцця.
Галоўная праблема – унутраная адзінота. Яна парадаксальная. Быццам бы ад адзіноты дрэнна, але я не шукаю каго-небудзь і не ведаю, хто мне патрэбны. Не хочацца абцяжарваць людзей. Увогуле, у падвешаным стане. Пакуль хаджу ў «Адкрыты дом», стараюся не затлумляцца. Лічу, што ўсё гэта часова, і я навучуся спраўляцца са сваімі станамі.
А што вы набылі з хваробай?
– Калі шчыра, мне гэтая тэма цікавая. Я б хацеў удзельнічаць у пэўных праектах, звязаных з дапамогай людзям, якія пакутуюць ад гэтага расстройства. Магчыма, мой досвед дапаможа не зрабіць памылак. Я хаджу цяпер у пратэстанцкую царкву, у іх ёсць некалькі рэабілітацыйных цэнтраў для залежных людзей. Мне здаецца, для біпалярнікаў патрэбны такі ж рэабілітацыйны цэнтр. У такім праекце я б змог сябе рэалізаваць. Трэба толькі знайсці аднадумцаў.
Аб прычынах і эфектыўных псіхатэрапеўтычных метадах лячэння біпалярнага расстройства – у наступным матэрыяле >>>
https://bel.24health.by/perafarmatavanne-dumak-dzyonnik-nastroyu-rezhym-dnya-psixaterapeut-pra-metady-dapamogi-pry-bipalyarnym-rasstrojstve/
Існуе ходкі выраз: не памыляецца той, хто нічога не робіць. Ёсць мноства прыкладаў, калі гэты прынцып служыў рухавіком навуковай думкі і эфектыўным механізмам на шляху важных адкрыццяў і вынаходніцтваў. Але часам памылкі абыходзяцца занадта дорага. Асабліва тыя, для якіх няма ні падставы, ні разумнага тлумачэння.
У апошнія гады, напрыклад, ледзь не на кожным вуглу прасторы сеціва дамарослымі гуру ад медыцыны папулярызуюцца ідэі антыпрышчэпкавага руху. Маўляў, і прышчапляцца няма чаго, калі здароўе ў парадку, і пабочак ад вакцынаў ледзь не больш, чым карысці, і наогул, імунітэт сам сябе сфарміруе. Інтэрнэту што? Ён усё сцерпіць. А вось для чалавецтва ў глабальным маштабе такія ідэі могуць стацца фатальнымі. Асабліва калі ўлічыць, што вакцынацыя – гэта другое найвялікшае вынаходніцтва, якое аказала каласальны ўплыў на здароўе і працягласць жыцця людзей. Першым была чыстая вада.
Мы даведаліся, што думаюць пра прышчэпкі вядучыя айчынныя і замежныя эксперты, урачы, якія практыкуюць. Тыя, хто бачыць наступствы антыпрышчэпкавых ідэй у глабальным маштабе, а не скрозь прызму ўласнага эга.
На пачатку ХХ стагоддзя зямлю насяляла каля паўтара мільярда чалавек. Да цяперашняга моманту колькасць людзей на планеце павялічылася ў 5 разоў! Высокая шчыльнасць насельніцтва, «цесната» з'яўляецца магутным фактарам развіцця смяротных захворванняў і пандэмій, якія забіраюць мільёны жыццяў. Але чалавецтва не толькі не вымерла. Наадварот. Мінулае стагоддзе пакуль адзінае ў гісторыі чалавецтва, якое было адзначанае гэткім імклівым прыростам. Чаму? Бо людзі вынайшлі вакцыну.
Выступаючы з дакладам на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Чалавек. Здароўе. Навакольнае асяроддзе», загадчыца кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі БелМАПА, доктар медыцынскіх навук, прафесар Наталля Каламіец прывяла пераканаўчыя прыклады таго, як вакцынацыя ратуе жыцці.
Так, вакцынацыя супраць гепатыту В больш чым на 60% зніжае рызыку гепатацэлюлярнага раку і на 92% – рызыку смяротнага зыходу ад хранічнага захворвання печані.
Прышчэпка супраць грыпу на 19% памяншае колькасць шпіталізацый ад інсультаў, на 23% – ад інфарктаў.
Няма сумненняў і ў прафілактычных уласцівасцях вакцыны супраць вірусу папіломы чалавека, здольнай папярэдзіць развіццё раку шыйкі маткі.
Нарэшце, сапраўдным прарывам у вакцыналогіі можна назваць з'яўленне пяцівалентных вакцынаў, якія ўтрымліваюць адразу некалькі антыгенаў мікраарганізмаў.
А таксама лячэбныя вакцыны, напрыклад, супрацьпухлінныя, якія сёння паспяхова прымяняюцца ў комплекснай тэрапіі анкалагічных захворванняў.
Эканамісты падлічылі, што пашыраная імунізацыя і вакцынацыя дзяцей займае 4 месца ў спісе 30 найбольш эканамічна важных спосабаў прафілактыкі захворванняў. Пры 10-працэнтных эканамічных укладаннях і 100-працэнтным ахопе мэтавай аўдыторыі эфект першаснай прафілактыкі дасягае 60%. Параўнайце: лячэнне захворванняў дае аддачу ўсяго ў 30%, пры гэтым да 60% узрастае доля фінансавых выдаткаў.
Але добра, калі б справа была толькі ў грошах. Ёсць аргументы і больш сур'ёзныя.
Сярод глабальных пагрозаў чалавецтву, вызначаных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, на першым месцы была і застаецца адмова ад прышчэпак.
Парадокс у тым, што наступныя месцы ў дзесятцы адведзеныя інфекцыям, якія можна папярэдзіць з дапамогай вакцынацыі.
Характэрна, што за апошнія 100 з невялікім гадоў чалавецтва ўжо не раз мела вынікі сваіх зменлівых адносінаў да вакцынацыі.
Катэгарычныя ў сваім стаўленні да вакцынацыі замежныя эксперты: дацэнт кафедры неадкладнай медыцыны Піцбурскага медыцынскага ўніверсітэта (ЗША) Сяргей Слінько і кіраўнік Вільнюскага неанаталагічнага цэнтра Дзіцячай бальніцы пры Вільнюскім універсітэце (Літва) Арунас Любшыс. Ім слова.
– Ну, давайце прыгадаем, як чума ў свой час «выкасіла» траціну Еўропы, – прапаноўвае Сяргей Слінько. – Так што ў пытанні вакцынацыі нават двух меркаванняў быць не можа: адназначна – за. Тыя, хто выступае супраць і нясе гэта ў масы, – проста шарлатаны. Так, рызыкі, якія выклікае вакцынацыя, маюцца. Але тут справа ўрачоў растлумачыць, што тыя долі працэнта, якія існуюць у асацыяцыі вакцынаў з пэўнымі ўскладненнямі, у адносінах да іх карысці – нікчэмныя.
У мяне быў выпадак, калі я праходзіў ардынатуру ў клініцы Цынцынаці. Прывезлі дзіця, 5 гадоў, ратавалі ад бактэрыяльнага менінгіту. Пры аналізах выявілі ў яго бактэрыю інфлюэнца, якая была «прыбітая» яшчэ ў 80-х гадах. Гэтая бактэрыя, між іншым, адказная за 90% бактэрыяльных менінгітаў. Аказалася, што ў дзіцяці ёсць старэйшы брат з аўтызмам. Мама, наслухаўшыся тэлевізара і начытаўшыся інтэрнэту пра тое, што аўтызм магчыма звязаны з вакцынацыяй, адмовілася прышчапляць малодшага. Дзіця згарэла за лічаныя гадзіны, нягледзячы на дапамогу, што аказвалася. Інфекцыі не было 30 гадоў! Непрышчэплены малыш проста апынуўся мішэнню, па якім яна стрэліла, як з буйнакалібернага кулямёта.
Цяпер шмат «разумных самародкаў», якія вядуць блогі, запошчваюць розную адсябеціну, а па сутнасці адказнасці за гэта не нясуць. І рэлігійныя кампаненты маюць месца. Амерыка вельмі рэлігійная краіна, так што ўсё залежыць ад таго, наколькі «ўсё ў руках бога». Калі сапраўды ўсё, дык справа пускаецца на самацёк. Так што «антыпрышчэпшчыкі» – гэта велізарная праблема і для Амерыкі. Тым больш, цяпер чакаюцца ўспышкі адзёру ва ўсім свеце.
Даводзіцца змагацца. У некаторых штатах такія кансерватыўныя законы, што без прышчэпак не пусцяць у школу. Непрышчэпленыя дзеці вучацца дома.
Што тычыцца прышчэпкі ад грыпу. Ёсць катэгорыя дзяцей, якім дакладна дапамагае вакцынацыя супраць грыпу: гэта дзеці з хранічнымі рэспіраторнымі захворваннямі, астматыкі... Ім адназначна паказана. Я таксама вакцынуюся ўжо шмат гадоў, паколькі працую ў бальніцы, дзе вялікі паток людзей. І не памятаю, калі хварэў апошні раз.
– Вядома, свядомая адмова ад вакцынацыі – гэта проста каменнае стагоддзе, – зазначае Арунас Любшыс. – Мушу канстатаваць, на жаль, што ў Літве за мінулы год была зафіксаваная рэкордная за апошнія 50 гадоў колькасць дзяцей, хворых на адзёр. Гэта сталася следствам колькасці адмоваў ад прышчэпак, якая расце.
Урад спрабуе прымаць розныя меры, у тым ліку разглядаючы пытанне пра забарону наведвання невакцынаванымі дзецьмі дзіцячых садоў і школ.
Калі казаць пра вакцынацыю ад грыпу, дык і тут я на баку прышчэпкі. Грып дае вялікую колькасць ускладненняў, якія прыводзяць ажно да інваліднасці і смяротнага зыходу.
Пабочныя эфекты (пры наяўнасці), звязаныя з вакцынацыяй, не ідуць ні ў якое параўнанне з тымі ўскладненнямі, якія ўзнікаюць у непрышчэпленых людзей, няхай гэта будуць дарослыя або дзеці. Так што дыскусій з гэтай нагоды нават быць не павінна. Вядома, нам, урачам, трэба адукоўваць грамадства, пераконваць у тым, што рабіць прышчэпкі неабходна. Але ў першую чаргу свядомасць павінен праявіць сам чалавек, рэальна ацэньваючы наступствы неабдуманых рашэнняў не толькі для сябе, але і для навакольных.
З усёй гародніны найбольш пяшчотна асабіста я люблю моркву. І не пытайцеся, чаму. Не ведаю. Але любоў – з маленства. Прычым калі ў дзяцінстве любімай справай было – морквай той, ачышчанай і памытай, пахрумсцець…
Эх, і зубак жа было не шкада! Наадварот, лічылася, што яны ўмацоўваюцца і ў некаторай ступені чысцяцца, бы тым яблычкам… У больш дарослым узросце і зараз палюбілася морква, здробненая на тарцы, самай дробнай (прабачце за таўталогію!). З даданнем чайнай лыжачкі алею альбо без яго. Асабліва калі морква – салодкая і сакавітая.
Таксама да нядаўняга часу ў фаварытах быў прачытаны некалі рэцэпт: морква адварная + смятана, каб лепей засвойваліся карысныя рэчывы.
Але ў якім бы выглядзе ні спажывалі мы ў сям’і моркву, даўным-даўно ведаем: у вялікай колькасці і доўга – нельга. Можа скура пажаўцець. А той, хто пра гэта нават не здагадваўся, рэальна падазраваў, што захварэў на жаўтуху! Ведаю рэальныя прыклады.
Таму аматарам морквы хочацца нагадаць: дзень у дзень цэлы месяц яе есці непажадана. А што датычыцца нормы ў суткі, дык чытала пра такую: не больш за 300 грамаў. Гэта 3-4 сярэднія морквіны. У мяне звычайна меней.
А пра тое, што морква не толькі смачная, але і вельмі карысная гародніна, думаю, ведаюць многія. І ўсё ж давайце яшчэ раз яе пахвалім! 🙂
Найперш морква пераўзыходзіць фактычна ўсе прадукты па ўтрыманні вітаміну А. Сінтэзуе ж яго бэта-каратын. Знаёмая назва, праўда?! «Жывуць» у моркве вітаміны групы В, а таксама С, Д, Е, РР… Таму выраз «вітаміны ажно пішчаць» моркве падыходзіць як найлепш!
Калій і натрый, фосфар і кальцый, хлор і магній, селен і марганец… Словам, называй ці не любы з макра- і мікраэлементаў – і не памылішся. Ёсць, усё ёсць у гэтым аранжавым цудзе.
Вось толькі менавіта аранжавым! Бо морква іншага колеру то кармавой можа аказацца, то чымсьці зусім незразумелым. Аднойчы набылі ў краме. Танна. А яна ж умурзаная, уся ў торфе. Асабліва не разгледзіш, якая…
Мама вымыла яе, расклала на прасушку… Карацей, пробу знялі, але радасці гэта нікому не прынесла. 🙁 Так што будзьце ўважлівымі пры набыцці! І хто яго ведае, што лепей: умурзаная беларуская ці чыста вымытая замежная…
Тым, хто сочыць за сваёй вагой, варта пасябраваць з морквай: гэта дакладна нізкакаларыйны прадукт. Ну, і многія, мусіць, з дзяцінства памятаюць гэтае: « Будзеш есці моркву – будзеш мець добры зрок». Прыцягальна, праўда?! І пры цукровым дыябеце яе, адзначаюць спецыялісты, таксама можна спажываць.
Усё гэта, у першую чаргу, адносіцца да свежай морквы. Але і адварная не меней карысная! Асабліва калі па пэўнай прычыне свежая «не заходзіць». У адварной бэта-карацін і вітаміны групы В застаюцца ў той жа колькасці! Во дзіва, праўда?!
Адварная морква добра засвойваецца арганізмам, яе «любіць» кішэчнік, які пачынае лепей працаваць. Такая морква станоўча ўплывае на імунітэт, у барацьбе за які мы часцяком прайграем. Але – увага! – паляпшае апетыт! Таму, з’еўшы нізкакаларыйную моркву, можна незаўважна «наесці» іншымі прадуктамі кілаграмчык-другі. Проста трэба пра гэта памятаць і кантраляваць колькасць з’едзенага ў прынцыпе.
Станоўчага ў моркве – мора!
Пра гэта можна прачытаць у сеціве самастойна. А вось пра супрацьпаказанні традыцыйна пішу тут. Па меркаванні спецыялістаў, моркву нельга ўжываць людзям з язвай страўніка і 12-перснай кішкі, панкрэатытам, запаленнем у тонкім кішэчніку і, вядома ж, пры алергіі на яе.
А ў каго гастрыт з павышанай кіслотнасцю альбо каліт, як кажуць, можна, але – асцярожна. Вельмі асцярожна. Як бы ні была морква прыгатаваная і пададзеная. Увогуле, прыслухоўвацца да рэакцыі ўласнага арганізма – вельмі добрая звычка.
І на заканчэнне дадам. Аказваецца, у маркоўніку (!!!) таксама ўтрымліваецца шмат карысных рэчываў! І той жа бэта-карацін, і кальцый, і бялкі… Вы калі-небудзь елі вяршкі ад морквы?! Я дык не…
Тым больш, што лыжка дзёгцю таксама маецца тут. А як жа без гэтага?! 🙁 Апрача ўсяго, у маркоўніку ёсць… кафеін! Ого, падумала я, калі прачытала. Яго замест кавы можна запарваць, ці што?! Нее-е-е-е-е! Аказваецца, гэты маркоўны кафеін можа выклікаць непрыемныя адчуванні ў страўніку.
Так што не жавалі маркоўнік да гэтага – і зараз спрабаваць не будзем! 🙂 А вось моркву – смачна есці!
Многія мінчане ўжо ведаюць: двойчы ў месяц медработнікі сталічных паліклінік з'яўляюцца ў самых ажыўленых месцах (гандлёвых цэнтрах, аптэках, крамах), каб вымераць артэрыяльны ціск, выслухаць скаргі мінчан на здароўе і даць рэкамендацыі, распавесці пра прафілактыку хваробаў. Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках маштабнага праекта «Цані сваё здароўе!». Яго арганізатары – гарадскі Цэнтр здароўя і камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
У лістападзе такія акцыі прайшлі ўжо двойчы. 6 лістапада ў самых буйных і ажыўленых гіпермаркетах, гандлёвых цэнтрах і ўніверсальных крамах валеолагі, гігіеністы, псіхолагі працавалі з наведвальнікамі і адукоўвалі іх па тэме здароўя, шкодных звычак і прафілактыкі захворванняў. 20 лістапада такія мерапрыемствы прайшлі ў аптэках і на прамысловых прадпрыемствах.
Праект «Цані сваё здароўе!» існуе не толькі для прафілактыкі шкодных звычак. Кожны, хто вырашае ўзяць удзел у акцыі, можа атрымаць індывідуальнае кансультаванне па пытаннях хваробаў сістэмы кровазвароту. Усім удзельнікам прапануюць запоўніць анкеты па раннім выяўленні сардэчна-сасудзiстых захворванняў.
Вядома, шмат у каго ёсць свае ўрачы, да якіх яны звяртаюцца не першы год. Але ёсць і такія людзі, у якіх не хапае часу для паходу да ўрача і чакання ў чарзе. Хтосьці выпадкова аказваецца на месцы правядзення акцыі і згаджаецца пагутарыць з урачом з цікавасці, а хтосьці з энтузіязмам падыходзіць да пытання, бо ведае, што яго ці яе турбуе.
Падчас правядзення акцыі да ўрачоў паступаюць розныя пытанні. Бываюць і цікавыя выпадкі. Напрыклад, урачы, якія працуюць на аб'екце ў гандлёвым цэнтры «Дана мол», ужо прывыклі: штораз да іх прыходзіць адна і тая ж наведвальніца. Паміж сабой яны па-добраму называюць яе «бабуля Рыма». А 2-га кастрычніка ў яе нават узялі каментар для сюжэту канала СТВ.
Нашы супрацоўнікі не проста вымяраюць ціск і маюць стасункі з удзельнікамі. Па скаргах людзей урачы спрабуюць выявіць магчымыя захворванні і ўжо па сваіх падазрэннях накіроўваюць на кансультацыю ў паліклініку.
За 9 месяцаў 2019 года адбылося 1713 мерапрыемстваў, прысвечаных прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў. 570 тысяч людзей прайшлі анкетаванне. 512,5 тысячы адзначылі ў сябе розныя фактары рызыкі (курэнне, празмернае ўжыванне алкаголю, залішняя маса цела, нерацыянальнае харчаванне, нізкая рухальная актыўнасць).
Больш за 604 тысячы чалавек вымералі артэрыяльны ціск у прафесіяналаў. У 503 тысяч былі выяўленыя фактары рызыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі (АГ). У 379 тысяч адзначаны павышаны артэрыяльны ціск. 39 тысячам удзельнікаў была аказаная неадкладная дапамога. 284 тысячы чалавек былі навучаныя навыкам вымярэння артэрыяльнага ціску. 314 тысяч атрымалі індывідуальнае кансультаванне.
80 тысяч чалавек былі накіраваныя на кансультацыю да спецыялістаў (кардыялогія – 25 тысяч, тэрапеўт – 38 тысяч, іншы профіль – 17 тысяч).
6464 – колькасць інфармацыйнага матэрыялу па фактарах рызыкі неінфекцыйных захворванняў, распаўсюджанага за час правядзення акцыі.
Фота забяспечана гарадскім Цэнтрам здароўя.
One fine body…