Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ,
6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім.
Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя.
Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.