06.10.2023
06.10.2023

Грачанікі. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Грачанікі — адна з самых цікавых і смачных страў традыцыйнай кухні. Грэчка ў спалучэнні з фаршам — цікавая альтэрнатыва звычайным катлетам. Да таго ж, да такой стравы не патрэбны гарнір. Можна абыйсціся гароднінай ці салатай.

Грачанікі можна тушыць у падліўцы, тады яны будуць мяккімі і сакавітымі. Можна пакаштаваць грачанікі і ў выглядзе своеасаблівых катлет. Каму як падабаецца. Прапануем рэцэпт стравы ад блогера і гаспадыні харчэўні ў Тураве Алены Браніславаўны

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты

  • 0,5 кг любога фаршу
  • 0,5 кг адварной грэчкі
  • Цыбуля,соль,спецыі — па смаку
  • Яйкі — 1 шт.
  • Мука для паніроўкі
  • Кроп і часнок (па жаданню)

 Для соуса

  • Морква
  • Цыбуля
  • Таматавы сок
  • Зеляніна

Спосаб прыгатавання

Адварыць грэчку так, каб яна была рассыпістая ( абавязкова) змяшаць з фаршам, дадаць астатнія інгрэдыенты.

Грэчка

Цыбулю пакрышыць дробна, дадаць кроп.

 

Замясіць фарш. Ён павінен атрымацца крутым, інакш грачанікі разваляцца.

Сфарміраваць катлеты любой зручнай формы, абкачаць іх у муцэ.

Абсмажыць на алеі да румянасці. Не абавязкова даводзіць да гатоўнасці , бо далей будзем іх тушыць.

Для соўса моркву надзерці на тарцы, цыбулю парэзаць.

Грачанікі

Абсмажыць да мяккасці.

Дадаць таматавы сок. Можна па смаку пасаліць.

Заліць соўсам грачанікі. Тушыць пад накрыўкай 20-30 хвілін на павольным агні.

Смачна есці!

Ежа для прыгожай фігуры. Катлеты з аўсянкай у духоўцы

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.