27.03.2019
27.03.2019

Інсульт у 20 гадоў? Тры пытанні пра хваробу праз прызму «Гульні прастолаў»

logo
Хваробы ад А да Я
0 102
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Днямі шматмільённыя прыхільнікі актрысы Эміліі Кларк, выканаўцы ролі Дзейенэрыс у культавым серыяле «Гульня прастолаў», даведаліся, што яна ў 25 гадоў перанесла два інсульты (разрыў анеўрызмы) і аперацыю на адкрытым мозгу. Актрыса апублікавала свой шчыры аповед у часопісе The New Yorker.

Што можа выклікаць інсульт у такім маладым узросце? Ці можа яго справакаваць стрэс? Праз колькі адновіцца памяць, і ці ўсе адчуваюць панічныя атакі пасля перажытага?

Журналіст  «Слушна»  знайшла адказы на гэтыя пытанні ў Сяргея Марчанкі, загадчыка неўралагічнага аддзялення № 3 Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Мінска.

Эмілія Кларк ў 25 гадоў перанесла два інсульты (разрыў анеўрызмы) і аперацыю на адкрытым мозгу.

З-за чаго інсульт можа адбыцца ў раннім узросце, і які самы малады пацыент быў у вас?

У нашым аддзяленні самай маладой пацыентцы быў 21 год. У яе адбыўся разрыў анеўрызмы. Анеўрызма – гэта выпінанне сценкі артэрыі з прычыны яе вытанчэння або расцяжэння. Пры яе разрыве ўзнікае рэзкі боль, быццам па галаве ўдарылі сякерай. Як правіла, такі боль людзі да гэтага ніколі не адчувалі.

Інсульт у маладым узросце можа быць выкліканы спадчыннымі захворваннямі, паталагічнымі зменамі сардэчных клапанаў і парокамі сэрца, дысекцыяй артэрый – расслаеннем сценак сасудаў, а таксама шкоднымі звычкамі: курэннем і злоўжываннем алкаголем. Фактар рызыкі для маладых жанчын – прыём жаночых палавых гармонаў (аральныя кантрацэптывы), якія прыводзяць да тромбаўтварэння.

Эмілія Кларк напісала, што, нягледзячы на грандыёзны поспех серыяла, яна была ў жаху ад увагі, якая на яе абрынулася, спробаў апраўдаць веру прадзюсераў і рэжысёраў, ад таго, што ёй даводзілася здымацца аголенай і потым адказваць на шматлікія пытанні, навошта. Каб пазбавіцца ад гэтага стрэсу, яна нават займалася з трэнерам. Псіхалагічная напруга можа справакаваць інсульт?

Стрэс, асабліва востры, можа рэзка павысіць артэрыяльны ціск, што прывядзе да інсульту. Чалавек можа спакойна пражыць з анеўрызмай і не даведацца пра яе існаванне, але калі перахвалюецца, яна можа разарвацца і прывесці да сумных наступстваў, ажно да смяротнага зыходу.

Актрыса таксама пісала, што забылася пасля аперацыі, як яе завуць, і адчувала панічныя атакі: баялася, што не зможа больш працаваць і хвароба вернецца. Наколькі гэта тыповыя ўскладненні пасля інсульту?

Пасля інсульту могуць адбыцца кагнітыўныя змены, магчымыя парушэнні памяці, мыслення, маўлення. Але, як правіла, памяць і маўленне ў чалавека аднаўляюцца яшчэ ў бальніцы. Асабліва ў маладых, бо іх мозг больш пластычны. Магчымыя і паводніцкія, псіхічныя расстройствы. Панічныя атакі ў чыстым выглядзе – даволі рэдкая з'ява. Часцей назіраецца постінсультная дэпрэсія, асабліва ў маладых жанчын. У неўралагічных рэабілітацыйных аддзяленнях прадугледжана стаўка псіхолага. Ён якраз працуе з такімі пацыентамі: дапамагае вярнуць ім веру ў жыццё, у сябе, перастаць думаць пра хваробу. Часам людзям даводзіцца звяртацца да дапамогі псіхатэрапеўта і антыдэпрэсантаў. На шчасце, рэцыдывы інсульту ў маладых людзей адбываюцца вельмі рэдка.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 102

Журналіст і медыятар. У журналістыцы каля 20 гадоў. Асноўная цікавасць – сацыяльныя праблемы. Скончыла журфак БДУ. Да партала «Здаровыя людзі» і газеты «Медыцынскі веснік» працавала ў рэдакцыі «Аргументы і факты» ў Беларусі, штотыднёвіках «СССР: постфактум», «Маскоўскі камсамолец ў Беларусі», нацыянальнай грамадска-асветніцкай газеце «Культура», інтэрнэт-выданні Оpen.by. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Матэрыялы Ганны выдзяляюцца выразнай структурай, глыбінёй раскрыцця тэмы і сваёй аналітычнасцю. Хобі: літаратура, напісанне дзіцячых кніг. Аўтар праектаў: ТэДДзі (Трыбуна для дзяцей) – нацыянальная пляцоўка для выказвання меркаванняў і пазіцый дзяцей па хвалюючых праблемах (сумесны праект штотыднёвіка «Аргументы і факты» ў Беларусі, РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь (ЮНІСЕФ) . «Урачы – таксама людзі» (24health.by), «Хатні догляд цяжкахворых» (сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа) (24health.by), «Урачэбныя анлайн-канферэнцыі» (24health.by сумесна з tut.by).
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Хваробы ад А да Я"