29.08.2023
29.08.2023

Калі багацце не ў радасць (казка)

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Беларуская казка

Жыў-быў некалі на нашых землях адзін багаты чалавек: і не цар, і не пан, а заможны гаспадар. Нічыпарам яго звалі. Нядобрым ён быў чалавекам. Уся яго вялікая сям’я, што  вельмі рэдка бывала ў такіх сем’ях, дзе была ўвішная жонка і пяцёра дзяцей, шчыравала на гаспадарцы ды на бязмежных палетках ворнай зямлі. Дзеці марылі хутчэй збегчы ад рабскай працы і жорскіх бацькавых адносін. Усе працуюць, акрамя самога. Усё яму мала.

Не ў час снеданне падала ды яшчэ не патрапіла з адзеннем, бо ў яго штодня свята. Усё не ўтаймоўваецца люты гаспадар, усё пад сябе грабе. Як конь наравісты, якіх свет не бачыў.

І па яго твары няцяжка здагадацца было: душа яго скакала ад радасці. Адна жонка Злата пакорнай была, ні кот Мартын, ні папугай Сямён, што жыў у пакоі жонкі нават на дух не пераносілі гаспадара.

Дзеці

Восенню, калі сабраны ўвесь ураджай, Нічыпар толькі і ведаў што па кірмашах раз’язджаць ды збожжа з гароднінай ды садавіной прадаваць. Выручаныя грошы  прагульваў. Суседзі дзівіліся, калі жонка яго збірала па навакольных акругах адзенне для дзяцей.

Толькі ніхто не здагадваўся, што Нічыпар не толькі гуляка, а і сапраўдны рабаўнік. Калі які небарака звяртаўся чаго набыць у яго, гаспадар ішоў насустрач, даваў і танней, і ў доўг. Многія гэтым і карысталіся, бо яшчэ не ведалі чым гэта закончыцца для іх. А заканчвалася звычайна падвойным падаткам, каторы нават жонку закладваў.

Адзін год выдаўся незвычайным. Вясна была нейкай куцай і незразумелай: то халадэча стаяла ўвесь май, прычым не толькі ў дні чаромхацвету, па начах, але і днём. Бывала, што раптам адкуль сонца з’явіцца ды так прыпячэ, хоць кашулю здымай. А калі пацягне паўночным ветрам, што кажух не лішнім быў бы на плячах. Тут і птахі, што вярнуліся з далёкіх краін да родных гнёздаў пачалі скардзіцца суседу, якім быў заможны Нічыпар.

– Добры чалавек, мы не можам сесьці ў свае гнёзды ад моцных замаразкаў,  –казалі яны. – Калі так і далей будзе мы не паспеем выседзець малых ды паставіць на крыло.

І сусед паабяцаў разабрацца з «нябеснай канцылярыяй», але ўзамен за тое ўзяў з іх абяцанне: не толькі знішчаць з яго садоў ды палеткаў да аднаго шкоднікаў, але і абараняць сады ад драздоў ды соек, ласых на ўсё салодкае і дармавое. Словам, быць вартаўнікамі яго.  

Што выкарыстоўваў у сваіх чараўніцтвах гаспадар невядома, але праз дзень-другі пачалася несусветная пякельня. Спякота пачалася. Ды так прыпякала, што басанож на зямлі немагчыма стаяць. Нават птушкі прыціхлі, бо ў палёце сонечныя праменні так уджаляць, нібыта чмель які шалёны.  І тыдзень, і два, і месяц – ні хмурынкі на небе. Пякотнае паветра, здаецца, звінела як нацятая струна.

Зноўку засумавалі птушкі, бо прапала вільгаць, прапала і ўсё жывое, што было для іх кормам. Асабліва замаркоцілася сямейства Буслоў: выкінулі два з трох яек, што паспела знесьці Бусліха. Вырашылі, што год будзе цяжкім. «Адно дзіцятка як-небудзь выгадуем, – пагадзіліся бацькі. – Трох нам ніяк не падняць», – казаў разважлівы Бусел.

Бусел

Ластаўкі паселі на электрычныя правады і раяцца, як выправіць гэтую сітуацыю і жыць далей. Сёлета нават гнёзды не ўсе пабудавалі: навокал ні кроплі вады, ні глею, ні гліны…

Толькі адна з іх – Вясковая ластаўка – у сваім бясспрэчным строі колеру варонінага крыла, крэмавай сарочцы, з чырвонай кукардай на ілбе ды вогненна-рыжым гальштукам годна ўссядалася на провадзе і выглядала сапраўднай арыстакраткай. Адна сярод шэрай чарады вечна мітуслівых і ўзлахмочаных вераб’ёў ў сваіх клопатах.

засуха

Аднаго разу, калі ён выліў на жонку свежы фасолевы булён, Злата не вытрымала:

–Змілуйся! За што ты так са мной! Я ўсё раблю для цябе і дзяцей!

Пачулі той жалобны крык дзве Хмаркі, што праплывалі побач.

–Я чула голас пакрыўджанай жанчыны.

– Я таксама, – адказала другая Хмарка.

І яны шмыгнулі ў адчыненае акенца.

У адказ гаспадар толькі рассмяяўся…

Жанчна і дзеці

Тым часам спякота працягвалася. Нарэшце засумаваў і Нічыпар. На сваіх пустых агародах што яго сям’я ні рабіла – палівала, кратала-рыхліла зямельку, палола. Ганяў ён няшчадна як дзяцей, так і жонку з ранку да заходу сонца. Адно толькі аброці не надзяваў. Што яшчэ трэба мець? Во-во, здароўе ды моцныя рукі. Ды каб жа тое здароўе было: пякельная праца адымала то рукі, то ногі. Хоць і немач была, але памагатыя заўжды і ў полі, і за граблі, і за камень спраўна браліся.

Толькі любая работа распачыналася з благіх думак. А як вядома, трэба думаць толькі аб светлым. А хіба можа работа ісці спорна, калі пачаць яе са страхам, думаючы пра благое?

Так і ў злога Нічыпара. Усе працуюць ды ўсё дарэмна: дзеці плачуць, але працуюць. Жонка ўзненавідзела свайго некалі звычайнага селяніна, які адчуў пах рубля. Штодня толькі і чуцен яго незадаволены роў ва ўсё горла і папрок куском хлеба. А тут і спякота адымае апошнія сілы і нервы.

Не хоча і ў агародах расці. Палеткі ды грады быццам насміхаюцца: голыя  як калена блішчаць. Быццам прырода насміхалася: са мной лягчэй дыхаецца нават калі і няма асаблівай радасці. Адпачні, чалавек. І не стварай праблем іншым. Можа яно і так, але якое «адпачні» калі невядома што наперадзе…

Сцішылася ўсё жывое: няма вільгаці – няма жыцця.

Ластаўкі

Неяк з’явіліся на небе невялікія курчавыя Хмаркі. Іх было чатыры: чорная сунулася на захад. Другая шэра-пярэстая – на поўнач. Трэцяя – невялікая чорна-сіняя – на поўдзень. І зусім  светла-шэрая, але з прожылкамі  цёмна сініх мячоў – на ўсход. Сустрэліся  і заспрачаліся.

– Саступі з дарогі! – сказала чорная як смоль хмарка.

– Не, ты саступі! – упарцілася шэра-пярэстая.

– Я спяшаюся да людзей, – запярэчыла чорная-сіняя.

– А я што стаю па-вашаму? Таксама спяшаюся, – азвалася сінякрылая.

– А ну, расступіся! – Знайшлі месца дужацца, – закамандавала толькі што падплыўшая светла-шэрая.

Яны яшчэ доўга б стаялі ў паветры, каб не два Вятры, што ўсё бліжэй падштурхоўвалі іх насустрач адна адной. Як толькі яны блізка падплылі адна да адной сонца глянула з-за светла-шэрай хмаркі і апусцілася зыркай вясёлкі арка-дуга. Маладая вясёлка ярка расцвіла над вадой  рэк і азёр.

Наўздзіў усяму з хаты выбеглі Нічыпаравы дзеці. Яны радаваліся рознакаляровай вясёлцы. Іх смех вясёлкаю праменістай іграе ў небе да тае пары пакуль злы бацька не прачнуўся ды сонца не пачало садзіцца. І на вадзе яшчэ не зусім перасохлага азярка зазіхацела залаціста-пурпуровая вясёлка.

І раптам – бах! З’явілася асляпляючая змяістая бліскавіца. Відаць было, як там, здаецца зусім недалёка, нібы пражэктары, часта і густа паблісквалі маланкі.

У самлелым ад духаты надвячорку жахала і трапяталася за акном палахлівая маланка. Воддаль гультаявата адзываўся яе старэйшы брат гром.

Дзеці, аслепленыя на міг зыркімі бліскавіцамі, і дзікім ровам бацькі, што без яго дазволу свавольнічаюць, калі па гаспадарцы процьма клопату, ўсе да аднаго пабеглі дадому.

– Толькі б дражніць працоўнага чалавека! – Дождж давай! – Крычаў Нічыпар, выглядваючы то ў адно, то ў другое акно.

Бліскавіца хутка спыніла спрэчкі хмарак. А калі ўдарыў моцны пярун, на зямлю паліўся цёплы шчодры дождж.

Бліскавіца

– Штосьці  сырасцю пацягнула, жонка, ты зноў нешта ўтварыла? Толькі дома сядзіць ды хлеб мой дарэмна есць. Ды дзеці пад нагамі блытаюцца, гарод шасцёра не могуць дагледзець, – гарлапаніў Нічыпар.

Тым часам Злата выйшла з дзіцячага пакоя. Як толькі яна з’явілася, Хмаркі спыталіся: «Гэта вам нявесела жывецца?»

– Ох, нялёгкая доля мая, – кажа жанчына, кожную хвіліну бойся. – Свету белага не бачым. – Выціснуў з мяне і дзяцей сок дабрыні і радасці душэўнай. А калі скажу праўду, што прымушае хоць у пельку лезці, рукі распускае…

– Ведаем: шчасце і трасца – пераходныя свацці. А праўда – як соль у вочы. –Больш вам не прыйдзецца хвалявацца. Спадзяёмся, што больш такіх разумнікаў жыць за кошт іншых не знойдзецца. Не будуць парадкі свае ўсталёўваць на зямлі. Наперад! Мы выратуем вас!

Хмаркі падхапілі і Злату, і яе дзяцей, і панеслі на неба. Адзін Ветрык, што з усходу, з радасцю сустрэў і панёс іх туды, дзе ціша і згода, узаемапаразуменне і ўзаемадапамога, узаемапавага і каханне.

– Ха-ха-ха! – далёкім рэхам, схаваўшыся за цёмным борам, рагатаў гром. – Ён страляў там, дзе застаўся адзін скнара Нічыпар. І так доўга гулкі і сухі гром скаланаў пацямнелы прастор ажно пакуль не пачулася слабае рэха:

– Я-яяя бо-ооо-лей не-еее бу-ууу-ду-ууу ва-ааа-с кры-ыыў-дзіць!  Не-еее бу-ууу-ду кры-ыыў-дзіць.

– Ха-ха-ха! – смяяліся і Хмаркі, і Ветры, і Буслы, і ластаўкі.

Хмары

Казалі, што з тае пары да жанчын і дзяцей свае гаспадары больш пачцівымі і ўважлівымі сталі.

Вось вам і казка, а мне шчаслівая развязка.

https://bel.24health.by/babyor-zvablivaya-prapanova-kazka/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Жанравы дыяпазон Аркадзя Жураўлёва вельмі шырокі. Яго пяру належаць больш за дзве сотні надрукаваных твораў у літаратурна-мастацкіх выданнях Беларусі і Расіі. Вядомы пісьменнік і як майстра міні-прозы. Яго лірычныя навелы крытыкі назвалі вершамі ў прозе. Аўтар зборнікаў сатыры і гумару «Апалонік для дырэктара» і кнігі сталай прозы «Я жадаю вам дабра...», а таксама сааўтар многіх калектыўных зборнікаў. Казкі Аркадзя Жураўлёва можна было пачуць у вячэрняй «Калыханцы» Беларускага радыё, іншых беларускіх радыёстанцый. Яны неаднойчы гучалі на Усесаюзным радыё. Аўтарскія творы пісьменніка ўвайшлі ў многія калектыўныя зборнікі. Не абмінуў Аркадзь Жураўлёў і такі жанр, як дэтэктыў. Гумарыстычныя і сатырычныя творы пісьменніка рэгулярна друкуе беларускі часопіс сатыры і гумару «Вожык. Яго героі ажылі на сцэнах народных тэатраў краіны. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2004 г. Узнагарожданы знакам СПБ «За вялікі ўклад у літаратуру».
Глядзіце таксама