Штолен — гэта калядны кекс, які любяць дарослыя і дзеці па ўсім свеце. Яго духмяны смак і просты спосаб прыгатавання прыйдуцца па душы аматарам дэсертаў. Прапануем вам пакрокавы рэцэпт ад блогера і гаспадыні харчэўні ў Тураве Алены Браніславаўны.
Інгрэдыенты
- Масла сметанковае — 250 гр.
- Тварог ( пажадана вышэйшай тлустасці) — 250 гр.
- Цукар — 200 гр.
- Яйкі — 2 шт. (вялікія ) 3 шт. (маленькія)
- Разрыхляльнік — 10 гр.
- Мука — 600 гр.
- Цэдра апельсіна
- Сок апельсіна
- Ванільны цукар — 10 гр.
- Цукаты, разынкі, сухафрукты — 300 гр.
- Любы духмяны алкаголь: ром, каньяк, віскі, брэндзі — 100 гр.
- Для змазвання — сметанковае масла
- Цукровая пудра
Спосаб прыгатавання
За некалькі дзён да прыгатавання штолена замачыце цукаты ў алкаголі.
Вельмі мяккае масла трэба ўзбіць з цукрам да паветранай кансістэнцыі.
Дадаць яйкі, зноў узбіць. Маса павінна павялічыцца ў два разы.
Дадаць тварог, цэдру апельсіна, ванільны цукар, сок апельсіна. Усё добра перамяшаць да ўтварэння аднастайнай масы.
Муку змяшайце з разрыхляльнікам, дадайце ў тварожна-масляную масу, замясіце цеста. Яно павінна быць мяккім і не ліпнуць да рук.
Перакладзіце цеста на дошку і акуратна ўмясіце ў яго цукаты
Раздзяліце цеста на две часткі, кожную частку прыплюсніце і складзіце цеста так, каб адзін бок быў трошкі карацейшы.
Выпякайце штолены пры 180 гіадусах прыкладна гадзіну, да румянай скарынкі.
Гарачы штолен добра змажце растопленым сметанковым маслам з усіх бакоў і знізу.
Добра пасыпце штолен цукровай пудрай, таксама з усіх бакоў.
Пасыпце пудрай пергамент, перакладзіце на яго штолен і шчыльна закруціце. Калі вы плануеце захоўваць штолен доўга, можна дадаткова закруціць яго ў фольгу.
Захоўвайце выпечку ў сухім халаднаватым месцы.
Смачна есці!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by