06.05.2022
06.05.2022

Карысныя цукеркі і казінакі для прыгожай фігуры. Топ-3 незвычайных рэцэпта

logo
Рэцэпты
0 143
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Хутка набліжаецца пляжны сезон, таму асобы, неабыякавыя да свайго знешняга віду, актыўна худзеюць і трэніруюцца, каб іх сілуэт змог парадаваць вока навакольных.

Але што рабіць, калі вельмі захацелася салодкага, а нельга. Тым больш, забарона яшчэ больш правакуе жаданне. Блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава ведае выйсце: пасля нараджэння другога дзіця яна змагла пахудзець на 25 кілаграм з салодкімі рэцэптамі самастойна, без дапамогі дыетолага. Сакрэт: у дэфіцыце калорый.

На гэты раз Настасся дзеліцца з чытачамі Слушна рэцэптамі найсмачнейшых дамашніх казінакаў і карысных цукерак.

Казінакі дома? Лёгка і проста

Казінакі дома

Просты да агіднасці рэцэпт. Можаце браць любое напаўненне  (у аўтара было так):

Iнгрыдыенты

  • Насенне лёну 20 гр
  • Насенне гарбуза 30 гр
  • Насенне чыа 20 гр
  • Кунжут 5 гр
  • Аўсяныя камякі доўгага варэння 20 гр
  • Мікс арэхаў 50 гр
  • Мікс сухафруктаў 50 гр
  • Мёд 50 гр

Прыгатаванне

Арэшкі і сухафрукты можна крыху здрабніць нажом. На сухой патэльні абсмажыць пару хвілін аўсяныя камякі, арэхі і насенне.

Дадаць усе астатнія інгрэдыенты і мёд, смажыць на сярэднім агні, увесь час памешваючы, хвілін 5-10.

Дамашнія казінакі 05.2022

Потым адразу ж гарачую масу перакласці на пергамент і сфарміраваць пласт, шчыльна ўтрамбоўваючы качалкай, шкляной бутэлькай або слоікам. Трэба зрабіць максімальна роўна са ўсіх бакоў.

Прыбраць у халадзільнік на ноч ці мінімум гадзіны на тры-чатыры.

Смачныя казінакі - альтэрнатыва цукеркам

Па заканчэнні часу нарэзаць нажом на кавалачкі і атрымліваць асалоду ад карысных і смачных хатніх казінакаў.

Захоўваць лепш у халадзільніку.

Карысныя жэлейныя цукеркі за пару хвілін

Для асновы можна выкарыстоўваць любы натуральны сок, морс, кампот.

Можна пару хвілін пракіпяціць замарожаныя ягады і адціснуць сок.

Жэлейныя канфеты

Наступны інгрэдыент — агар - агар

Гэта фактычна той жа жэлацін, толькі атрыманы з багавіння. Менавіта для гэтых цукерак лепш купляць агар, так як жэлацін мае ўласцівасць раставаць пры пакаёвай тэмпературы, а агар не.

Уважліва чытаем інструкцыю на пакаванні агара. Звычайна на 1 г л агара трэба 200 мл вадкасці.

Прыгатаванне

У рондаль выліваем сок, дадаем агар і падсалодвальнік па гусце.

Аўтар раіць дадаваць у якасці падсалодвальніка (мёд, цукар, сіроп і тд) таму што агар забярэ частку густу на сябе. Аснова павінна атрымацца максімальна насычанага смаку.

Усё добра змешваем і кіпяцім 2 хвіліны (чытайце на пакаванні агара).

Цукеркі з агар-агара

Разліваем па формачках (форма для лёду, ад цукерак, талерка) і даем астыць!

Потым прыбіраем у халадзільнік хвілін на 15.

Нашы цукеркі гатовы. З формы дастаюцца лёгка і не ліпнуць.

Дамашнія канфеты – карысная альтэрнатыва цукеркам з крамы

Карысныя дэсерт

Iнгрыдыенты

  • Фінікі 100 гр
  • Разынкі 100 гр
  • Курага 100 гр
  • Арахіс салёны смажаны 100 гр
  • Аўсяныя камякі 50 гр
  • Какава-парашок 10 гр

Сухафрукты можна выкарыстоўваць любыя. Апроч арахіса можна дадаць іншыя арэхі. Калі хочацца вельмі салодка, дадайце больш фінікаў. Аўсянку лепш браць доўгага варэння, яна самая карысная і захоўвае сваю структуру. Атрымліваецца яшчэ прыгажэй. 

Прыгатаванне

Сухафрукты заліць кіпенем, потым прасушыць. Дастаць костачкі з фінікаў.

У блэндары або нажом здрабніць арэхі, затым сухафрукты.

Змяшаць усе інгрэдыенты лыжкай, перакласці ў пакет, сфарміраваць прастакутнік таўшчынёй 2-3 см.

Салодкія падарункі

Адправіць у халадзільнік мінімум на 2 гадзіны.

Разразаць на роўныя кубікі.

Па жаданні можна ўпрыгожыць, абкачаць у семечках, какосавай стружцы, какава і г д.

Захоўваць у халадзільніку ў скрынцы з вечкам.

Фота аўтара

Аладкі на сняданак. Топ-4 простых рэцэпта ад кулінарнага блогера

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 143