30.09.2022
30.09.2022

Куды дзець яблыкі з лецішча? Рэцэпт восеньскіх аладак

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Найсмачнейшая восеньская страва, калі шмат яблыкаў  прывезлі з лецішча.

Інгрэдыенты:

  • Мука — 240 гр
  • Кефір (тлустасць можна любую) — 250 мл
  • Яйкі — 1 шт
  • Цукар (без горкі — зняць нажом) — 2 ст л
  • Соль па гусце
  • Сода харчовая (ложка мерная, без горкі) — 0.5 г л
  • Раслінны алей (на патэльню для смажання і потым даліць) — 3 ст л
  • Пара яблыкаў (2-3 вялікіх) ачысціць ад лупіны і парэзаць на невялікія кавалачкі

Спосаб прыгатавання

 Змяшаць яйка з цукрам і соллю. Моцна ўзбіваць не трэба, проста размяшаць, каб цукар і соль растварыліся.

Аладкі

У мікрахвалёўцы альбо на пліце злёгку падцяпліць кефір — да першага «булька». У яечную сумесь, бесперапынна памешваючы, паступова ўліваць цёплы кефір.

Прасеяць адмераную колькасць мукі ў асобную міску. У вадкую сумесь невялікімі порцыям уводзіць муку і ўмешваць венцам у адным кірунку, замясіць густое, аднастайнае цеста.

Цеста не павінна свабодна слізгаць з лыжкі.  Калі атрымалаецца рэдкім —  рэба дадаць мукі, калі моцна густое — кефіру, але вельмі па-малу, каб улавіць патрэбную кансістэнцыю.

І толькі ў гэты момант, па-над цестам прасеяць соду. Старанна, але хутка ўмяшаць яе ў цеста. Адразу ж пачынаюць з'яўляцца бурбалкі — гэта кефір гасіць соду, цеста становіцца паветраным, сітаватым, лёгкім.

Сода зробіць цеста лягчэй і крыху жыжэй. Разліваць такое цеста стане зручней. Даць цесту пастаяць 10 - 15 хвілін да актыўнага з'яўлення бурбалак, каб мука паспела разысціся і бурбалкі раўнамерна размеркаваліся ў цесце.

Больш цеста не змешваць, у лыжку набіраць акуратна з краю. Лыжку прамазаць алеем, тады аладкі не будуць прыгараць. На добра нагрэтую патэльню ўліць 1 ст л расліннага алею і прагрэць яго, зменшыць нагрэў да ўмерана сярэдняга.

Аладкі Аладкі восеньскія

У гэты час чысцім яблыкі і рэжам на кавалачкі. Сталовую лыжку акунуць у раслінны алей і зачэрпнуўшы цеста, выкладваць яго, дапамагаючы чайнай лыжкай, альбо вільготным пальцам. Наверх аладкі дадаем пару кавалачкаў яблыкаў. Смажым з двух бакоў.

Смажыць да румянага стану знізу і да з'яўлення дзірачак зверху. Затым перавярнуць і абсмажыць з іншага боку. Кожны раз змазваць скараводу.

Аладкі восеньскія

Гатовыя аладкі выкладваць на папяровы ручнік, каб ён увабраў залішняе масла.

З яблыкам яны атрымліваюцца вельмі далікатнымі.

Вось некалькі сакрэтаў прыгатавання аладак:

  • Пышныя аладкі атрымліваюцца толькі з густога цеста.
  • Яйкі і малочныя прадукты браць пакаёвай тэмпературы.
  • Цеста абавязкова павінна настаяцца, каб насыцілася кіслародам і стала больш лёгкім.
  • Замешваць цеста ў адзін бок — яно атрымаецца гладчэйшым і глянцавым.
  • Дабавак шмат не ўводзіць, каб цеста змагло падняцца.
  • Порцыі цеста — не больш за сталовую лыжку, інакш будзе цяжка прасмажвацца.
  • Уводзіць муку невялікімі порцыямі, для лепшага мяшання.

https://bel.24health.by/aladki-na-snyadanak-top-4-prostyx-recepta-ad-kulinarnaga-blogera/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.