20.02.2026
20.02.2026

Мінск гуляе, Масленіцу адзначае! Дзе пройдуць святочные мерапрыемствы?

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Святочныя мерапрыемствы з нагоды Масленіцы для жыхароў і гасцей сталіцы адбудуцца 21 і 22 лютага.

Святочныя гулянні на Масленіцу

Цэнтральнай лакацыяй стане пляцоўка каля Палаца спорту. Там арганізуюць масавае гулянне пад назвай «Масленічныя святкі – бліны ды аладкі»:

  • 21 лютага з 12:00 да 20:00;
  • 22 лютага пачатак у 13:00.

Галоўнай падзеяй свята стануць відовішчныя абрады «Абрад ачышчэння» і «Абрад спальвання пудзіла», запланаваныя на 22 лютага а 15:45. Завершыцца дзейства рытуальным спальваннем саламянага пудзіла (калі дазволяць надвор'е).

Спальванне пудзіла

Раёныя святочныя зоны

21 лютага

  • Ленінскі раён: плошча на праспекце Ракасоўскага, 80 (з 10:00 да 19:00).
  • Маскоўскі раён: парк імя М. Паўлава (з 11:00 да 16:00).
  • Кастрычніцкі раён: Установа адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г. Мінска». Гандлёвыя рады – з 10:00, забаўляльная праграма – з 11:00 да 13:00.
  • Партызанскі раён: Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага. Выстава-продаж – з 11:00 да 17:00, свята «Гуляй, Масленіца» — з 12:00 да 14:00.
  • Першамайскі раён: плошча на вуліцы Русіянава, 1 (з 11:00 да 16:00).
  • Савецкі раён: пляцоўкі каля Камароўскага рынку («Камароўская Масленіца» з 11:00 да 16:00) і ў «Лэйксайд Парк» (з 15:00 да 20:00).
  • Фрунзенскі раён: прастора каля «Заходняга» рынку (з 11:00 да 16:00).
  • Цэнтральны раён: пляцоўка каля Мінскага палаца дзяцей і моладзі (з 11:00 да 16:00).

22 лютага

  • Заводскі раён: экалагічная сцежка на скрыжаванні вуліц Убарэвіча і Галадзеда. Кірмаш – з 11:00, свята – з 12:00 да 16:00.

Цікавыя факты пра Масленіцу

Масленіца

Назвы дзён тыдня. Кожны дзень масленічнага тыдня меў сваю ўнікальную назву і прызначэнне: панядзелак – «Сустрэча» (выраблялі і ўпрыгожвалі пудзіла), аўторак – «Зайгрыш» (пачыналіся катанні на санках), серада – «Ласуха» (цешчы частавалі зяцёў блінамі), чацвер – «Разгул» або «Шырокі чацвер» (разгар свята), пятніца – «Цешчыны вячоркі» (зяці запрашалі цешчаў у госці), субота – «Залоўкіны пасядзелкі» (нявестка запрашала сваякоў мужа), нядзеля – «Даравальная» (прасілі прабачэння адзін у аднаго і спальвалі пудзіла зімы).

Сімволіка бліноў. Галоўная страва Масленіцы – бліны – сімвалізуе сонца. Круглыя, румяныя і гарачыя, яны нібыта набліжаюць надыход вясны і цяпла. У беларусаў таксама абавязковымі былі стравы з тварагу, сыру і масла, якія павінны былі «прыцягнуць» дастатак у дом.

Бліны на масленіцу

Спальванне пудзіла. Абрад спальвання саламянага пудзіла ў нядзелю сімвалізуе развітанне з зімой і ўсім старым. Попел раскідвалі па палях, каб зямля лепш радзіла. Агонь лічыўся ачышчальным і меў магічнае значэнне.

Абрады для маладых. На Масленіцу існавалі спецыяльныя абрады, скіраваныя на стварэнне сям'і. Напрыклад, нежанатым хлопцам і дзяўчатам маглі прывязаць да нагі «калодку» (палена), каб «пакараць» за тое, што яны не ажаніліся. Каб пазбавіцца ад такой «кары», трэба было адкупіцца пачастункамі.

Час святкавання: Масленіца не мае фіксаванай даты ў календары. Яна прыпадае на 8-ы тыдзень перад Вялікаднем і доўжыцца сем дзён. У хрысціянскай традыцыі гэты тыдзень называецца Сырным або Мясапусным – ужо нельга есці мяса, але яшчэ дазваляюцца малочныя прадукты.

Старадаўнія рэцэпты бліноў на Масленіцу

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Беларускі код"