09.12.2024
09.12.2024

Мядовыя пернікі з начыннем. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Пернікі на мёдзе маюць багаты і далікатны густ, які не падобны на іншыя віды аналагічных прысмакаў. Мяккія, простыя і лёгкія ў падрыхтоўцы ў хатніх умовах, яны адрозніваюцца арыгінальным смакам.

Мядовыя пернікі з глазурай можна прыгатаваць як падарунак да любога свята, асабліва, калі спакаваць іх у прыгожую скрынку ці пакет. Пры гэтым іх можна зрабіць незвычайнымі і ўпрыгожыць дэкаратыўнымі элементамі, такімі як глазура, карамель, маленькія цукеркі ці дражэ. А затым выкарыстоўваць як дэкарацыю на святочным стале для стварэння агульнай атмасферы ўрачыстасці.

Рэцэпт мядовага перніка прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты

  • Мука пшанічная в/г — 400 гр.
  • Мука жытняя — 100 гр.
  • Масла вяршковае — 150 гр.
  • Цукар — 100 гр.
  • Мёд — 120 гр.
  • Сода — 1 ч.л
  • Яйка — 1 шт.
  • Соль — 1/2 ч.л

 Водар для пернікаў

  • Мускатны арэх — 0,5 ч. л.
  • Імбір — 0,5 ч. л.
  • Кардамон — 0.5 ч.л.
  • Гваздзік — 0,5 ч.л.
  • Карыца — 2 ч.л.
  • Перац чорны — 0,5 ч.л.

Для начыння

  • Любы густы джэм ці павідла

Спосаб прыгатавання

У місцы злучыць цукар, мёд, масла.

Дзя вадзяной бані ускіпяціць ваду ў рондалі, зрабіць агонь на мінімум, паставіць на баню міску з мядова-масляной сумессю.

Грэць пры памешванні да поўнага растварэння цукру.

Зняць з агню, ахалодзіць на стале да цёплага стану, усыпаць соду, добра перамяшаць. Пойдзе рэакцыя, пачне утварацца пена . Пачакаць пакуль пена пачне асядаць.

Дадвць яйка і спецыі, добра размяшаць.

Дадаць усю жытнюю муку, затым патрохі пшанічную, яе можа спатрэбіцца трохі меньш ці трохі больш. Замясіць мяккае, неліпкае цеста, кансістэнцыі як мяккі пластылін.

Памясціць цеста ў пакет і пакінуць у халадзільніку на гадзіну. Можна на некалькі дзён.

Як цеста добра застыне, раскатаць яго ў пласт таўшчынёй 0,5 мм.

Для фармоўкі пернікаў спатрэбіцца спецыяльная форма , калі яе няма , можна выразаць кружочкі  пры дапамозе шклянкі.

Выкласці пернікі на пергамент. Духоўку разагрэць на 180 градусаў. Выпякаць 7-10 хвілін, у залежнасці ад магчымасцей вашай духоўкі.

Выкласці пернікі на пергамент.

Духоўку разагрэць на 180 градусаў. Выпякаць 7-10 хвілін, у залежнасці ад магчымасцей вашай духоўкі.

Мядовы пернік з начыннем. Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0