У Парку высокіх тэхналогій адбылося першынства Беларусі па робататэхніцы і адбор у каманду на Сусветную алімпіяду робатаў, якая пройдзе 10-12 лістапада ў Сан-Хасэ (Коста-Рыка). Узрост удзельнікаў - ад 6 да 25 гадоў.
Нацыянальны адбор уключаў у сябе тры этапы для кожнай з трох катэгорый:
1. Regular:
- Regular Elementary - для дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў, якія пры дапамозе робатаў павінны былі перанесці фігуркі жывёл у сапраўднае месца жыхарства;
- Regular Junior High - падлеткі ва ўзросце 13-16 гадоў павінны былі нейтралізаваць забруджванне;
- Regular Senior High - падлеткі 17-19 гадоў, якім за 2 хвіліны трэба было пабудаваць ветраныя турбіны.
2. Open Category - праца каманды над праектам з наступнай яго прэзентацыяй на англійскай мове.
3. Advanced Robotics Challenge - дэманстрацыя выкарыстання магчымасцей робатаў для гульні (у тэтрыс, футбол).
Пераможцамі ў нацыянальным першынстве сталі:
- Regular Elementary - каманда «Аксіёма 2»;
- Regular Junior High - «Цэнтаўра»;
- Regular Senior High - «Волат»;
- WROFootball - «РБ 002».
Хто стаў пераможцам у намінацыях Open Category і Advanced Robotics Challenge стане вядома праз тыдзень. А мы пажадаем усім поспеху і працавітасці на шляху да рэалізацыі вызначанай мэты.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by