27.07.2023
27.07.2023

Небяспечныя градусы. Не спяшайцеся радавацца цеплыні

logo
Неадкладная дапамога
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Чакаецца, што калі глабальнае пацяпленне вырасце мінімум на 1,5 °С, то штогод у Еўрапейскім рэгіёне будзе адзначацца каля 30 тыс. выпадкаў гібелі людзей. Калі ж тэмпература павысіцца на 3 °С, то гэта лічба павялічыцца ўтрая.

Што ж такое глабальнае пацяпленне і як яно ўплывае на кожнага з нас, расказалі эксперты — начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду дадзеных Белгідрамета Наталля Клявец і афіцыйны прадстаўнік МНС Яўген Бараноўскі.

Расце тэмпература, а з ёй рызыка

Тэмпература

Клімат аказвае непасрэдны ўплыў на здароўе людзей. Найбольш важнымі з кліматычных параметраў з'яўляюцца склад і якасць атмасфернага паветра, атмасферны ціск, тэмпература паветра, вільготнасць, хуткасць ветру і паступленне сонечнай радыяцыі.

Апошнія даследаванні, праведзеныя міжнароднай аўтарытэтнай групай экспертаў, паказваюць, што змены клімату выкліканыя антрапагеннай дзейнасцю і павялічваюць паўтаральнасць хваль цяпла і высокіх тэмператур паветра.

Хвалі цяпла для Еўрапейскага рэгіёну, і для тэрыторыі Беларусі ў прыватнасці, — адна з найбольш небяспечных кліматычных з'яў, якая прыводзіць да высокай смяротнасці сярод насельніцтва.

Так, напрыклад, у 2010 г. на тэрыторыі Усходняй Еўропы ў выніку высокіх паветраных тэмператур было адзначана больш за 55 тыс. выпадкаў гібелі людзей.

Найбольш пакутуюць ад жары пажылыя, дзеці, цяжарныя і людзі з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Вельмі пагаршае сітуацыю тэндэнцыя да старэння насельніцтва.

Мэтай Парыжскага пагаднення, што рэгулюе меры па зніжэнні ўтрымання вуглякіслага газу ў атмасферы, з'яўляецца недапушчэнне росту глабальнай сярэднегадавой тэмпературы паветра адносна даіндустрыяльнага перыяду (1850-1900 гг.) не больш чым на 2 °С. На дадзены момант глабальная прыземная тэмпература паветра больш чым на градус перавысіла даіндустрыяльны ўзровень.

У Беларусі, як і ва ўсім еўрапейскім рэгіёне, сёлета яшчэ не адзначалася інтэнсіўных хваляў цяпла, а ў мінулым на тэрыторыі РБ было адзначана 5 хваляў з анамальна гарачым надвор'ем, і дзве з іх закранулі ўсю тэрыторыю краіны.

Павялічваецца не толькі паўтаральнасць хваляў цяпла, але і колькасць гарачых дзён з тэмпературай паветра +25 °С  і вышэй, колькасць выпадкаў дасягнення тэмпературай паветра небяспечнай адзнакі +35 °С і вышэй.

На дадзены момант максімальная тэмпература паветра, зафіксаваная на тэрыторыі нашай краіны, + 38,9 °С. Рэкордны паказчык была адзначаны ў 2010 г.

Паводле прагнозаў чакаецца, што ў далейшым абсалютны максімум тэмпературы будзе ўзрастаць, будзе павялічвацца паўтаральнасць хваляў цяпла і колькасць гарачых дзён. І ў сярэднім тэмпература летняга сезону ўзрасце.

Сонца

У Мінску за апошнія 10 гадоў колькасць выпадкаў гарачага, некамфортнага для людзей надвор'я ў параўнанні з перыядам 1991-2000 гг. павялічылася ўтрая.

Эксперты нагадваюць: з 12 да 16 гадзін — самая высокая цеплавая нагрузка на чалавека. Лепш у гэты перыяд не знаходзіцца на вуліцы. А калі давялося, то прыкрывайце цела лёгкімі натуральнымі тканінамі, галаўны ўбор абавязковы.

Старайцеся знаходзіцца ў цені, піць многа вады, а адкрытыя ўчасткі цела змазваць ахоўным крэмам. Гэтыя агульныя рэкамендацыі дазволяць пазбегнуць цеплавога ўдару і іншых негатыўных наступстваў.

Дарэчы, рызыка цеплавога ўздзеяння залежыць і ад сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны: напрыклад, у развітых дзяржавах ствараюцца ўмовы для развіцця сістэм кандыцыянавання памяшканняў, грамадскага транспарту і г.д. Чакаецца, што менавіта высокія тэмпературы паветра выклічуць рост спажывання электраэнергіі (напр., на кандыцыянаванне).

Апроч іншага, хвалі цяпла прыводзяць да зніжэння прадукцыйнасці працы і ўскладняюць правядзенне работ на адкрытым паветры — пры спякоце павышаецца рызыка цеплавога стрэсу.

Не толькі спёка негатыўна ўплывае на здароўе насельніцтва. Пагрозай з’яўляецца і вельмі моцны вецер, які прыводзіць да выпадкаў падзення дрэў, і ліўні, і лясныя пажары.

У сувязі са змяненнем клімату пашыраецца арэал распаўсюджвання клешчавых захворванняў, у першую чаргу хваробы лайма.

Што можна зрабіць, каб палепшыць сітуацыю?

Спякота

Кропля камень точыць — такі галоўны пасыл сусветнага навуковага супольніцтва да людзей. Кожны з нас можа паўдзельнічаць у ратаванні планеты. Для гэтага патрэбны:

  • змена харчовых звычак (пераход на дыету, насычаную расліннымі прадуктамі; зніжэнне каларыйнасці рацыёну да аптымальных паказчыкаў),
  • зніжэнне ўзроўню харчовых адходаў на 50 %,
  • мадэрнізацыя сельскагаспадарчых практык (павышэнне ўраджайнасці на 50 %, зніжэнне вугляроднага следу вытворчасці прадуктаў харчавання на 40 %) і інш.

Усе гэтыя меры дазволяць не дапусціць росту тэмпературы ў 2 °C да 2100 года з верагоднасцю 67 %  (пры ўмове скарачэння да нуля ўсіх выкідаў, якія не адносяцца да харчовай індустрыі, да 2050 г.).

https://bel.24health.by/kali-sonca-ne-vorag-10-vazhnyx-pravilau-pavodzinau-u-spyakotu/

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

У журналістыцы з 1999 года. Любімая тэма – чалавек, яго лёс. Упэўнена: толькі той матэрыял будзе жыць, які прапушчаны аўтарам праз сэрца, прачулы да апошняй коскі. Сухія ж, шаблонныя артыкулы не затрымаюцца ў памяці чытача, не паўплываюць на яго светаўспрыманне... Вельмі люблю сваю працу. Але штораз, паказваючы герою матэрыялу гатовы нарыс, хвалююся, быццам здаю важны іспыт: ці здолела зберагчы-перадаць словамі тое самае, асабістае? Ці адгукаецца душа на радкі? Цвёрда перакананая, што «маленькіх» людзей не бывае. Веру ў закон сеяння і жніва.
Глядзіце таксама