29.05.2025
29.05.2025

Новы праект выстаўкі аўтарскіх лялек KUKLA прэзентавалі ў галерэі «Мастацтва». Фотафакт

logo
Беларускі код
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Выстаўка аўтарскіх лялек і мішак тэдзі KUKLA прадстаўляе новы тэматычны праект «Баціскаф». 27 мая яго прэзентавалі ў галерэі «Мастацтва».

Праект аб'ядноўвае ў сабе некалькі напрамкаў: мастацтва, навуку і ўяўленне, ствараючы дзіўны падводны свет, дзе лялькі і мішкі становяцца даследчыкамі і адпраўляюцца ў глыбакаводнае падарожжа.

Выстаўка KUKLA — гэта не толькі паказ аўтарскіх лялек, але і паўнавартасны мастацкі кірунак, які здзіўляе сваёй арыгінальнасцю і эстэтыкай. Аматары культуры і мастацтва абавязкова ацэняць гэтую падзею, якая пакіне яркія ўражанні.

На першы погляд, выставачны пакой зусім невялікі. Падаецца, што нельга ўбачыць тут нешта маштабнае. Тым не менш, як толькі пападаеш на выстаўку, вочы пачынаюць разбягацца ад багацця ляляк. Яны розных формаў, колераў і памераў стаяць унізе, уверсе, у цэнтры, па баках. Немагчыма воку зачапіцца за штосьці адно — вельмі прыгожа!

Вялікая колькасць лялек створана ў змешанай тэхніцы.Тут можна ўбачыць марскіх прыгажунь і розныя фарфоравыя лялькі ў святочных сукенках і туфліках на зашпільках. Выглядаюць яны настолькі  крохка, што дакранацца нават страшна хочацца проста паставіць іх  на паліцу і любавацца.

Аматарам мішак Тэдзі выстаўка таксама прыйдзецца даспадобы. Тут ёсць экзэмпляры пабольш, якія ідэальна падыдуць у якасці падарунка. А ёсць зусім маленькія. Мішкі тут на любы густ, колер і кашалёк.

Усе лялькі — аўтарскія, так што існуюць на гэтым свеце толькі ў адзіным экзэмпляры. Пры жаданні іх можна набыць.

Гэта, можна сказаць, міжнародная выстаўка, бо тут ёсць работы не толькі майстроў з Беларусі, але і з Расіі, Латвіі. Ідэя з'явілася гадоў пяць таму: кампанія сяброў, чыя душа ляжала да стварэння аўтарскіх лялек, аб'ядналася і вырашыла зрабіць у Беларусі такі цікавы праект. Спачатку адкрыліся ў Гомелі, а ўжо потым перавандравалі ў Мінск.

Захапленне аўтарскай лялькай многімі аўтарамі — не проста гісторыя, а сапраўдны сюжэт для серыяла.

Напрыклад, аўтар Алеся Палекава з Віцебска для праекта «Баціскаф» стварыла новых персанажаў у вялікай форме. Звычайна Алеся стварае мішак Тэдзі. Гэтым разам мастачка натхнілася персанажам савецкага мультфільма «У сінім моры, у белай пене... », і зрабіла для сваёй лялечнай кампазіцыі інтэрпрэтацыю на гэты сюжэт.

Мастачка Настасся Іванова з Мінска стварае сваіх лялек з палімернай гліны, таксама вяжа лялькі кручком. Свае персанажы аўтар прадумвае доўга, каб не прапусціць ніводную дэталь, да лялек ставіцца як да сяброў і імкнецца ствараць герояў з гісторыямі.

Алене Уласенка захапленне рукадзелем перадалося ад маці. Мастачцы падабаецца праз лялькі паказваць характар яе персанажаў. Яна звычайна стварае кампазіцыі з некалькіх лялек, якія у гэты момант абяднаны агульнай гісторыяй.

 

Аўтар Наталля Карманава па прафесіі ўвогуле архітэктар, але яна ўсё жыццё любіла лялькі. Стварэннем аўтарскіх лялек мастацка займаецца з 2012 года. Падчас работы выкарыстоўвае розныя тэхнікі і матэрыялы. Пачынала з тэкстыльных лялек, палімернай гліны, але душа яе больш за ўсё ляжыць да фарфору.

Мастачка Яра Коваль прыйшла ў лялечную сферу з 3D-графікі: захацелася сваіх віртуальных персанажаў патрымаць рэальна ў руках. Выбрала шарнірныя лялькі за іх рухомасць і эстэтыку.

Вольга Бондарэва з Гомеля займаецца вязаннем кручком больш за 15 год. Спачатку вязала сукенкі, пледы, а пасля на першым месцы пакінула лялькі і сёння стварае ўнікальных вязаных герояў, якія вельмі цікавыя дзеткам і дарослым, што разумеюць каштоўасць аўтарскай лялькі.

Мастачка Ірына Варашкова з Мінска працуе ў тэхніцы флюмо — гэта складаны шматэтапны  працэс, які ўключае ў сябе лепку, ліццё, роспіс, сборку, стварэнне адзення і вобраза. Яе лялькі не проста ўпрыгожваюць інтэр’ер, яны жывуць разам з вамі, змяняюцца разам з вашым настроем: перасажваюцца, адварочваюцца, пераапранаюцца.

Аўтар Юлія Прашковіч больш 10 год займаецца аўтарскай лялькай: стварае апілачных мішак і зайцаў. У апошнія гады вельмі палюбіла ствараць панд, яны прысутнічаюць практына ў кожнай лялечнай калекцыі творцы. Юліі падабаецца вінтаж, таму яе лялькі апрануты ў вінтажнае адзенне. Аўтар выкарыстоўвае старадаўнія карункі, гузікі.

А мастачка з Максвы Ніка Радзюк у сваёй лялечнай дзейнасці вывучае тэму старых клоунаў, цырка, ёй падабаюцца вобразы дарослых людзей.

Экспазіцыя KUKLA адчыняе дзверы ў свет мастацкай лялькі, прадстаўляючы ўнікальную калекцыю, створаную таленавітымі майстрамі. Гэты праект вылучаецца сваёй некамерцыйнай прыродай і будуецца на гарачым захапленні стваральнікаў аўтарскімі лялькамі і ручнымі цацкамі. Асноўная яго мэта — распаўсюджваць цуды і дабрыню сярод людзей.

Абавязкова хочацца падзякаваць галерэі «Мастацтва», якая ўжо некалькі год запар дапамагае рэаалізавацца дадзенаму праекту і робіць усё, каб мастакі аўтарскай лялькі былі ўбачаныя і пачутыя.

Сакрэты лялечнага свету. Выстаўку KUKLA адкрылі ў Мінску

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.