29.05.2018
29.05.2018

Ацані сваю рызыку развіцця неінфекцыйных захворванняў!

logo
Навiны
0 39
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Ацаніць рызыку развіцця неінфекцыйных захворванняў можна будзе падчас акцыі, якая пройдзе 2 чэрвеня ў Іжскім сельскім выканаўчым камітэце Вілейскага раёна. Цяперашняя акцыя – адна з серыі мерапрыемстваў, якія арганізаваны і рэалізуюцца ў рамках медыка-сацыяльнага праекта «Усё ў вашых руках».

Ініцыятарамі акцыі выступілі:

  • Беларускае грамадскае медыцынскае аб'яднанне «Эндакрыналогія і метабалізм»;
  • Гарадскі цэнтр здароўя Мінска;
  • Беларуская Ліга па барацьбе з высокім артэрыяльным ціскам.

Мэта мерапрыемства – ацэнка фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў і інфармаванне насельніцтва наконт мер прафілактыкі.

Нагадаем, што ў Беларусі на нацыянальным узроўні ў 2016-2017 гадах было праведзена першае шырокамаштабнае даследаванне STEPS. Яго ўдзельнікамі сталі каля 6 тыс. жыхароў нашай краіны ад 18 да 69 гадоў, якія пражываюць ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Падчас даследавання вывучалася распаўсюджанасць асноўных паводзінскіх і біялагічных фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў сярод дарослага насельніцтва. У прыватнасці, улічвалася распаўсюджанасць тытунекурэння, злоўжывання алкаголем, гіпадынамія, нездаровае харчаванне, залішняя вага і атлусценне, павышаны артэрыяльны ціск, а таксама ўтрыманне глюкозы і ліпідаў у крыві, сярэдні ўзровень спажывання солі і пратэінаў.

Вынікі STEPS-даследавання паказалі, што:

  • 27,1% дарослага насельніцтва ва ўзросце 18-69 гадоў кураць штодня;
  • 72,9% – спажываюць менш 5 порцый садавіны і/або агародніны ў дзень;
  • 13,2% – не выконваюць рэкамендацыі СААЗ па фізічнай актыўнасці;
  •  60,6% – маюць залішнюю масу цела, 25,4% – маюць атлусценне, у тым ліку вісцаральнае атлусценне – у 42,0% мужчын і 63,5% жанчын;
  • 44,9% рэспандэнтаў мелі павышаны артэрыяльны ціск;
  • 7,6% маюць павышаны ўзровень глюкозы ў крыві.

Падчас акцыі ва ўсіх удзельнікаў будзе праведзена ацэнка фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў. Пасля скрынінга і анкетавання плануецца правядзенне адукацыйнага семінару, падчас якога перад удзельнікамі выступяць:

  • прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшыня БГМА «Эндакрыналогія і метабалізм» Ала Шапялькевіч;
  • старшыня Праўлення беларускай лігі па барацьбе з высокім артэрыяльным ціскам, загадчыца кардыялагічнага аддзялення №2 Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», кандыдат медыцынскіх навук Ірына Лазарава.

У сваім выступленні спецыялісты прааналізуюць атрыманыя вынікі акцыі, а таксама раскажуць пра значнасць фактараў рызыкі ў развіцці неінфекцыйных захворванняў і пра тое, як іх можна папярэдзіць.

Медыка-сацыяльны праект «Усё ў вашых руках» з'яўляецца ініцыятывай БГМА «Эндакрыналогія і метабалізм» і кафедры паліклінічнай педыятрыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 39

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».