Адгадаць з падарункам, прыгатаваць сняданак, звадзіць на рамантычную вячэру – і пры гэтым ні ў якім разе не змарыцца на палове дарогі і не паказаць сваю стомленасць або дрэнны настрой...
Спіс патрабаванняў да мужчыны на 8 Сакавіка велізарны. Напружанне – параўнальнае са здачай экзамену на ступень магістра.
Нервавацца з нагоды святочнай падзеі пачынаюць і жанчыны: «Павіншуе ці не? Што падорыць? Як менавіта прадэманструе свае пачуцці?». Не дзіўна, што менавіта ў гэтыя святочныя дні на жаночых форумах мільгаюць слёзы і крыўды, аповеды пра тое, як усё павінна было быць і якое расчараванне атрымалася ў выніку.
Замест прыемнага вясновага дня свята рызыкуе ператварыцца ў поле бою для высвятлення адносінаў і падлікаў таго, хто для каго больш стараецца. Усё гэта прыводзіць да таго, што многія вырашаюць наогул выкрасліць «23 лютага» і «8 Сакавіка» з катэгорыі «свята».
Ці важна для мужчын адзначаць Дзень жанчын? Адчуваюць яны радасць ад гэтага свята ці толькі суцэльную павіннасць? Як мужчыны рыхтуюцца да гэтага дня і ці лёгка ім выбіраць падарункі? Як правесці гэты дзень максімальна прыемна для дваіх?
Пра гэта разважаюць нашы эксперты:
- Аляксандр Сакадынец – кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры артадантыі БДМУ;
- Сяргей Жарабцоў – дацэнт кафедры клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі БДПУ імя М.Танка, кандыдат псіхалагічных навук.
Відэа – Святлана Стахоўская, Генадзь Сукач.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by