Праект супраць інсультаў і інфарктаў «У адным вымярэнні» запрашае ўсіх неабыякавых да свайго здароўя на новую сустрэчу з вядомымі спецыялістамі ў галіне кардыялогіі і неўралогіі.
Там можна будзе задаць сваё пытанне ўрачам, пачуць дакладную інфармацыю аб прычынах інсульту, метадах дыягностыкі і прафілактыкі, атрымаць медыцынскую кансультацыю і персанальныя рэкамендацыі.
Кансультацыі правядуць спецыялісты з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра (РНПЦ) «Кардыялогія», РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА).
Акрамя гэтага, пройдзе майстар-клас па вымярэнні артэрыяльнага ціску. Часта людзі, вымяраючы ціск дома, дапускаюць памылкі і атрымліваюць няправільныя вынікі.
Месца правядзення сустрэчы - Мінск, цэнтральны атрыум гандлёвага цэнтра «Дана Мол» па вуліцы Мсціслаўца, 11. Пачатак мерапрыемства ў 16.00.
Нагадаем, што сацыяльны праект супраць інсультаў і інфарктаў «У адным вымярэнні» арганізаваны вытворцам танометраў «Microlife» і «Слушна» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Падчас сустрэчы будуць арганізаваны зоны бясплатнага вымярэння ціску і тэсціравання танометраў новага пакалення. Яны абсталяваны тэхналогіяй, якая здольная выяўляць мігальную арытмію – прычыну інсультаў з самымі цяжкімі наступствамі.
У лютым-сакавіку сустрэчы з урачамі пройдуць таксама ў Віцебску, Брэсце, Гомелі, Магілёве, а пазней - і ў раённых цэнтрах.
Ахвярамі інсульту становяцца як пажылыя, так і маладыя людзі, якія не сочаць за сваім здароўем і грэбуюць простымі правіламі прафілактыкі - рэгулярнымі наведваннямі да ўрачоў і вымярэннем артэрыяльнага ціску.
Праект «У адным вымярэнні» стартаваў у кастрычніку 2017 года. Ён ахопіць усе рэгіёны краіны і раскажа пра сімптомы і прафілактыку інсульту, правільную аператыўную дапамогу чалавеку, які стаў ахвярай гэтага захворвання.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by