12.06.2018
12.06.2018

Прымі ўдзел у акцыі «Ride4women»!

logo
Навiны
0 14
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

З 7 па 9 ліпеня ў Беларусі пад эгідай Міністэрства аховы здароўя і пры падтрымцы Беларускага таварыства анколагаў, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, Еўрапейскага таварыства онкагінеколагаў адбудзецца акцыя ў падтрымку пацыентаў з анкалогіяй «Ride4women».

Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі да праблемы захавання жаночага здароўя, анкалогіі, скрынінгу і ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў у жанчын, а таксама збор сродкаў на барацьбу супраць анкалогі.

Праграма мерапрыемства ўключае ў сябе велапрабег ад мяжы Літоўскай Рэспублікі да Мінска, велапрабег па Мінску, культурна-забаўляльныя і асветніцкія мерапрыемствы.

Праграма 7 ліпеня:

10.00 – Урачыстая сустрэча гасцей на беларуска-літоўскай мяжы.

10.00-11.00 – Здымкі для тэлебачання.

11.00-15.00 – Велапрабег па тэрыторыі Гродзенскай і Мінскай абласцей да Мінска.

Праграма 8 ліпеня:

10.00-13.00 – Дабрачынны арганізаваны масавы велапрабег ад Нацыянальнай бібліятэкі да парку Перамогі з удзелам усіх жадаючых.

13.00-16.00 – Дабрачынны канцэрт, прысвечаны акцыі «Ride4women», з удзелам зорак беларускай эстрады.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 14