Катлеты, прыгатаваныя па гэтым рэцэпце, маюць вытанчаны смак і літаральна растаюць у роце. Яны сапраўды ідэальныя: падыдуць і для тых, хто сочыць за сваёй фігурай, і для дзіцячага меню.
Інгрэдыенты
- філе пікшы – 450 г;
- філе траскі – 450 г;
- яйкі – 2 шт.;
- цыбуля – 2 шт.;
- зялёны гарошак – 100 г;
- цукар – 1 ч. л.;
- мука – 1-2 ст. л.;
- соль і перац;
- раслінны алей;
- пятрушка.
Спосаб прыгатавання
Філе рыбы і цыбулю прапусціце праз мясарубку. Замясіце фарш, дадаўшы яйкі, трохі мукі, соль, цукар, алей, дробна парэзаныя пятрушку і молаты перац.
Фарш павінен атрымацца даволі шчыльным, каб з яго зручна было сфармаваць катлеты. Накрыйце міску з фаршам харчовай плёнкай і на 1 гадзіну адпраўце ў халадзільнік.
Пасля таго як фарш настаіцца, дадайце ў яго кансерваваны гарошак – і можна прыступаць да катлет. Перад смажаннем злёгку пакачайце іх у муке. Абсмажвайце катлеты ў разагрэтым на патэльні раслінным алеі з абодвух бакоў да залацістага колеру (прыкладна 7-8 хвілін).
Наша парада: каб страва атрымалася яшчэ больш дыетычнай і карыснай, муку ў рэцэпце замяніце на аўсянае вотруб'е дробнага або сярэдняга памолу.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by