Карысны і пажыўны сняданак забяспечвае наш арганізм энергіяй так, каб яе хапіла не проста да наступнага прыёму ежы, а яшчэ і зарадзіла нас на ўвесь дзень. Добры сняданак дапаможа больш прадуктыўна працаваць на працягу дня і браць на сябе крыху больш нагрузкі, чым звычайна.
Паўнавартасны сняданак насыціць арганізм патрэбнымі рэчывамі, а галоўнае зможа зарадзіць нас энэргіяй і дапаможа прачнуцца.
Блогер Святлана Карніцкая прапануе 5 варыянтаў сняданкаў, якія зробяць ваш рацыён смачным, разнастайным і сытным.
да зместуРэцэпты сняданку
Ёгурт + чыа + ягады
Інгрэдыенты
- Ёгурт — 200 мл. або 200 гр.
- Чыа — 2 ст.л.
- Ягады па смаку — буякі, маліна, можна парэзаць яблык
Прыгатаванне
Кладзём дзве лыжкі чыа ў кубак, дадаем ёгурт, добра змешваем і ставім у халадзільнік на пару гадзін альбо на ноч.
Дадаем ягады адразу ці перад ужываннем. Атрымліваецца смачна і карысна.
Дарэчы, насенне чыа спрыяе павышэнню цягавітасці і энергетычнага балансу арганізма, паляпшэнню працы сардэчна-сасудзістай сістэмы дзякуючы амега-3 тлустым кіслотам, стабілізацыі ўзроўню цукру ў крыві за кошт высокага ўтрымання клятчаткі.
да зместуЯечня з вяндлінай
Інгрэдыенты (на дзве персоны)
- Яйкі — 3 шт.
- Памідор — 1 шт.
- Перац — 1 шт.
- Цыбуля невялікая — 1 шт.
- Палерма ці вяндліна — па смаку
- Хлеб
- Тварожны сыр
- Памідоры чэры
- Чырвоная фасоля (кансерваваная)
Прыгатаванне
Цыбулю рэжам саломкай, абсмажваем у сланечнікавым алеі, затым дадаем перац парэзаны саломкай, таксама абсмажваем. Дадаем кавалачкамі памідор.
Затым зверху разбіваем яйкі і падсмажваем іх на сярэднім агні. У гэты час робім бутэрброд з тварожным сырам і памідорам.
Выкладваем прыгатаваную страву на талеркі, дадаем вяндліну, чырвоную фасолю і атрымліваем асалоду ад стравы.
Сняданак з яек забяспечвае арганізм неабходнай колькасцю бялку і амінакіслот на цэлы дзень. Пры гэтым страва яечня добра засвойваецца і насычае арганізм, а яшчэ, яйкі багатыя холінам — рэчывам, звязаным з функцыямі памяці і навучання.
да зместуАўсяная каша з ягадамі
Інгрэдыенты
- Аўсяныя камякі
- Малако
- Цукар, соль, сметанковае масла
- Буякі, маліна
Прыгатаванне
Варым аўсяную кашу на невялікім агні, пасля таго як закіпела малако ці вада, у залежнасці ад таго, на чым вы варыце кашу, дадаем цукар, соль, у канцы сметанковы алей.
Мыем ягады.
Просты і сытны сняданак гатовы.
Аўсяныя камякі складаюцца з мноства харчовых валокнаў, якія вельмі карысныя людзям, у якіх ёсць праблемы са страваваннем. Дадзены прадукт паляпшае перыстальтыку кішачніка, а таксама памяншае ўзровень халестэрыну ў крыві.
Для тых, хто мае праблемы з лішняй вагай, аўсянка з'яўляецца незаменным харчовым складнікам, бо зніжае апетыт, і не дае хутка ўсмоктвацца вугляводам у кішачніку. У ёй утрымліваецца вялікая колькасць мікраэлементаў жалеза, цынку, магнію, вітамінаў групы «P» і «B», якія станоўча ўплываюць на здароўе.
да зместуБутэрброды з тварожным сырам і вяленымі таматамі
Інгрэдыенты
- Багет альбо чыабата
- Тварожны сыр сметанковы
- Вяленыя таматы
Прыгатаванне
Наразаем багет. Змазваем лустачкі тварожным сырам, наразаем кавалачкамі вяленыя таматы. Можна зверху дадаць сок лімона. Атрымліваецца смачна, сытна і хутка.
Вяленыя таматы карысна ўжываць для ўмацавання імунітэту. Клятчатка ў іх складзе паляпшае страваванне, змяншае ўзровень цукру і халестэрыну ў крыві. За кошт утрымання сератаніну — «гармону шчасця» — вяленыя таматы дапамагаюць справіцца з дрэнным настроем і дэпрэсіяй.
Тонкія бліны альбо традыцыйная страва беларускай кухні. Рэцэпт наліснікаў з тварагом
да зместуАладкі з ягадамі
Інгрэдыенты
- Кефір — 250 мл.
- Мука — 240 гр.
- Яйкі — 1 шт.
- Цукар — 2 ст.л.
- Сода — 0,5 ч.л.
- Раслінны алей — 3 ст.л.
- Ягады, садавіна — дурніцы альбо слівы
- Смятана
Прыгатаванне
Узбіць яйкі, цукар, соль.
У мікрахвалеўцы злёгку падагрэйце кефір (да першага «булька») і дадайце яго ў цеста.
Дробнымі порцыямі дадаем у цеста муку і ўмешваем венцам у адным кірунку. Цеста павінна ляніва спаўзаць. Прасейце соду. Хутка ўмяшайце яе ў цеста. Адразу ж пачнуць з'яўляцца бурбалкі. Больш цеста не змешвайце.
Дайце яму пастаяць 10-15 хвілін, і затым смажце аладкі на патэльні.
Дадаем ягады, садавіну, смятану, варэнне па смаку.
Атрымліваем асалоду і зараджаецца на дзень.
Такія аладкі надаюць сытасць чалавеку на ўвесь дзень, такі прадукт харчавання не аказвае негатыўнага ўздзеяння на арганізм пры ўмераным спажыванні.
Чытайце яшчэ нашы смачныя рэцэпты:
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by