06.12.2022
06.12.2022

Сон машыніста (казка) + аўдыё

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A


 

Снег мякка і паслухмяна падаў на зямлю, хаваў яе ад ветра.  Не дазваляючы ўбачыць нічога, што мела на сабе глеба. Малады машыніст веў цягнік з аднаго краю айкумены ў другі. Снег не замінаў яго блакітным вачам, бо паміж імі было шкло.

Святло фар лакаматыва біла ў цемру, пазбаўляючы яе сіл. На тэлефон машыністу прыйшло паведамленне, што яго любімая дзяўчына патрапіла ў лякарню. Ляжыць на койцы ля вакна і сумуе.

Не падумаўшы ніводнай секунды, машыніст пусціў пад адкос свой паравоз. Ён зрабіў усё, каб цягнік пайшоў не па рэйкам і шпалам. А па белай тканіне прыроднай з’явы. Заскрыгаталі металічныя колы машыны, падміналі пад сябе прастору.

Цягнік пад адкос

Рушыў цягнік у бок лякарні, дзе ляжала каханая жанчына машыніста.  Пасажыры незацікаўлена глядзелі ў акно, не адчулі, што больш не едуць на край айкумены. Едуць па шляху сапраўднага пачуцця.

Машыніст жа гатовы быў пайсці на ўсе. І святло лакаматыва як нож урэзалася ў цёплую і цёмную плоць  ночы. Без крыві і крыкаў. Прастора і надвор’е моўчкі вытрымлівалі пакуту.

Сон машыніста 4

Шэра-ружовы будынак на 4 паверхі – лякарня. На другім паверсе на койцы ля вакна ляжыць любімая жанчына машыніста.  Пакідаючы за сабой два бачных сляда на зямлі, цягнік аб’ехаў вакол ўстановы аховы здароўя.

Машыніст сігналіў і міргаў ліхтарамі лакаматыва, а яго жанчына выглядвала з вакна. Прыбраўшы валасы шэрага колеру з твару, усміхалася і махала рукамі. Не баялася, што снегу нападае ў пакой. Яна ў палаце адна.

Сон машыніста 6

Не страшна было яму рабіць гэтая манеўры і ён спакойна паехаў далей. Тым жа шляхам, што і прыехаў. Па сваіх жа старых слядах.  Больш не было цягніка-нажа, што рэзаў прастору. Быў цяпер цягнік-іголка, што чорнымі ніткамі зашываў дзірку.

Спакойна паставіўшы свой лакаматыў, а потым і ўсе вагоны, машыніст паехаў знаёмым маршрутам. Адхіленні ад зададзенага  часу могуць быць не больш за 5 хвілін.  Пасажыры нават не ўбачаць, што іх цягнік сышоў з рэяк.

Сон машыніста 7

Снег, як дзіця, што правінілася, падаць стаў хутчэй. Каб маці не ўбачыла чорнай зямлі, каб вецер сваім языком яе не аблізаў. Пахутчэй імкнецца схаваць таямніцу.

Дзяўчынка, якая з’ела сонца (казка)+аўдыё

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адукацыя і выхаванне"