02.06.2022
02.06.2022

Танцуюць усе! Навошта пацыентам з хваробай Паркінсона танга

logo
Здароўе дарослых
0 16
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Хвароба Паркінсона — хранічнае прагрэсіруючае дэгенератыўнае захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы, якое паступова пазбаўляе чалавека рухальных навыкаў і літаральна скоўвае яго па руках і нагах.

Нягледзячы на гэта лічыцца, што горшы вораг пацыента з хваробай Паркінсона — ложак. Чым менш рухаў, тым больш ускладненняў. Зніжаецца здольнасць да самаабслугоўвання, павялічваецца залежнасць ад старонняй дапамогі. Таму заняткі рознымі відамі рухальнай актыўнасці ў залежнасці ад стадыі захворвання і стану пацыента  — рэальная магчымасць нейкі час захоўваць звыклую якасць жыцця.

Даказана, што на ранніх стадыях хваробы эфектыўным спосабам запавольваць прагрэсаванне рухальных парушэнняў з'яўляюцца… танцы і скандынаўская хада. У чым перавага гэтых відаў фізічнай актыўнасці для пацыентаў з хваробай Паркінсона, расказала старшы выкладчык кафедры спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізкультуры БелМАПА Вольга Пятрова.

да зместу

Сімптомы паркінсанізму

Сімптомы паркінсанізму

Хвароба Паркінсона — даволі распаўсюджанае захворванне, выразна асацыяванае з узростам.

Чым старэйшы пацыент, тым вышэйшая распаўсюджанасць хваробы: да 50 гадоў паркінсанізмам пакутуюць рэдка, пасля 60 – яго дыягнастуюць у 1,4%, а вось сярод людзей старэйшых за 85 гадоў пацыентаў з хваробай Паркінсана амаль 4,5%.

З праяў хваробы на першы план выходзяць рухальныя растройствы:

  • алігабрадыкінезія: зніжэнне ў цэлым рухальнай актыўнасці, памяншэнне амплітуды рухаў, змена рэпертуару і характару рухаў, высокая спусташальнасць рухаў);
  • цягліцавая рыгіднасць: павышэнне тонусу ўсіх груп цягліц;
  • трэмар: найбольш тыповы трэмар спакою, г.зн. калі дрыгаценне ўзмацняецца ў стане спакою, а пры руху наадварот памяншаецца. Але сустракаецца таксама пастуральны трэмар (дрыготка ў канечнасцях, у целе пры неабходнасці падтрымліваць пэўную позу) і кінэтычны трэмар, які ўзнікае пры неабходнасці выканаць рух, напрыклад, узяць шклянку з вадой. Прычым, чым бліжэй рука да мэты, тым мацнейшы трэмар;
  • пастуральная няўстойлівасць, г.зн. парушэнне раўнавагі, схільнасць да падзенняў.

У залежнасці ад стадыі захворвання, кажа эксперт, чалавеку становіцца не па сілах выканаць нават банальныя дзеянні, напрыклад, пачаць любы адвольны рух, хаду, складана адарваць нагу ад падлогі пры пачатку хады, тэмп рухаў таксама запавольваецца… З'яўляюцца эпізоды так званага застывання ў пэўных позах : як быццам нехта нябачны паставіў чалавека «на паўзу».

Спецыфічная «згінальная» пастава з нахіленай наперад галавой, напаўсагнутымі ў локцях і прыціснутымі да цела рукамі, хада ў паўпрыседзе, трэмар, які ўзмацняецца, як правіла, у стане спакою, ціхая, неразборлівая гаворка — тыповы партрэт пацыента на позняй стадыі хваробы Паркінсона.

да зместу

Рэабілітацыя пацыентаў з хваробай Паркінсона

Рэабілітацыя пацыентаў з хваробай Паркінсона

да зместу

Рух — жыццё

Гэты вядомы слоган найболей дакладна адказвае патрабаванням немедыкаментознай рэабілітацыі пацыентаў з хваробай Паркінсона. Заставацца актыўнымі ў адпаведнасці са сваімі магчымасцямі для іх раўнасільна захаванню якасці жыцця.

У залежнасці ад стадыі захворвання пацыентам рэкамендаваны розныя віды актыўнасці, гаворыць эксперт. На ранніх стадыях (1-2-й, калі праявы хваробы носяць адна-або двухбаковы характар, але няма парушэнняў раўнавагі) пераважныя адносна высокія нагрузкі з пераадоленнем перашкод (хадзьба праз дзвярны праём, танцы, гульні з мячом, перамяшчэнне па перасечанай мясцовасці (у т. л. на лыжах), мяккая аэробіка, язда на ровары, скандынаўская хада.

— Аптымальны час для заняткаў — праз паўтары гадзіны пасля прыёму лекаў, — тлумачыць Вольга Пятрова. — Пачынаць заняткі заўсёды трэба ў павольным тэмпе, паступова павялічваючы тэмп, адлегласць, колькасць паўтораў выкананых практыкаванняў. Вельмі важна падчас заняткаў кантраляваць выправу. Адмысловая перавага на ранніх стадыях захворвання адводзіцца аэробным трэніроўкам, да якіх можна аднесці звычайную хаду, скандынаўскую хаду, танцы. Яны якраз накіраваны на тое, каб павысіць талерантнасць пацыента да фізічных нагрузак, павялічыць хуткасць хады, вышыню і даўжыню кроку. У цэлым яны аказваюць спрыяльны ўплыў і дазваляюць павялічыць паўсядзённую актыўнасць.

да зместу

Перавагі скандынаўскай хады пры хваробе Паркінсона

Падчас скандынаўскай хады ў працу залучаецца каля 90% цягліц — гэта вельмі важна, улічваючы, што адной з галоўных праяў захворвання з'яўляецца нарастальная цягліцавая рыгіднасць. Палкі, якія выкарыстоўваюцца пры скандынаўскай хадзе, спрыяюць руху рук, павелічэнню амплітуды рухаў, дапамагаюць нарошчваць хуткасць руху, даўжыню кроку. На 10-20% змяншаецца нагрузка на суставы.

Да пераваг заняткаў скандынаўскай хадой можна аднесці таксама:

  • паляпшэнне каардынацыі рухаў і раўнавагі;
  • павелічэнне здольнасці адвольна мяняць тэмп хады і параметры кроку;
  • паляпшэнне выправы;
  • дзякуючы апоры (палкам) чалавеку прасцей і лягчэй ініцыяваць хаду;
  • пры даследаваннях было паказана, што скандынаўская хада спрыяе скарачэнню эпізодаў застыванняў.
да зместу

Танцавальна-рухальная тэрапія

Данстэрапія, або танцавальна-рухальная тэрапія (прасцей — заняткі танцамі), пры хваробе Паркінсона таксама мае шэраг пераваг. Першым чынам танцавальныя крокі дазваляюць спалучаць разнастайныя рухі. Пры гэтым танцы паляпшаюць прасторавае ўспрыманне, раўнавагу, гнуткасць…

— У параўнанні з традыцыйнымі аэробнымі практыкаваннямі пры данстэрапіі назіраецца пэўнае паляпшэнне раўнавагі, хады і фізічнай цягавітасці, — падкрэслівае Вольга Пятрова. — Вітаюцца любыя віды і формы танцаў. Але як найбольш эфектыўныя — зарэкамендавалі сябе танга, вальс, факстрот. Доўгатэрміновая эфектыўнасць танга ў паляпшэнні рухальных функцый — хуткасці хады, памяншэнні частаты застыванняў — навукова даказаная карысць.

Чытайце яшчэ па тэме:

Эвалюцыя даследаванняў. Што мы ведаем пра хваробу Паркінсона?

Ці ведаеце вы пра хваробу Паркінсона: як яе распазнаць і лячыць?

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 16

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Здароўе дарослых"