05.10.2017
05.10.2017

Тэатратэрапія як сродак дапамогі людзям з аўтызмам

logo
Навiны
0 8
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Беларусы стварылі ўнікальную методыку сацыялізацыі дзяцей з аўтызмам. Вынікі 2-гадовай працы будуць прадстаўлены на міжнародным форуме «Тэатр і аўтызм», які ўпершыню пройдзе ў Мінску 19-20 кастрычніка.

Эксперты з Беларусі і краін Еўрасаюза падзеляцца вопытам інтэграцыі ў грамадства асаблівых людзей з выкарыстаннем карэкцыйна-развіваючага навучання і тэатратэрапіі.

Ініцыятарам форуму выступіў Сямейны інклюзія-тэатр «і» пры падтрымцы кампаніі velcom.

Асноўная мэта – абмен досведам паміж усімі зацікаўленымі арганізацыямі, якія займаюцца інклюзіяй асаблівых людзей.

Эксперты па ўсім свеце прызнаюць, што тэатр спрыяе сацыялізацыі асаблівых людзей. Але мы дамагліся значных поспехаў у інклюзіі менавіта дзяцей з аўтызмам, – патлумачыла мастацкі кіраўнік тэатра Ірына Пушкарова. – Асноўная складанасць – зрабіць так, каб з аднаго боку творчы працэс не ператвараўся ў хаос, а з другога боку – дапамагчы максімальнай колькасці асаблівых дзяцей. Нам удалося знайсці ідэальную прапорцыю звычайных і асаблівых дзяцей у трупе. За 2 гады нашы маленькія акцёры палепшылі свае камунікатыўныя, сацыяльныя і кагнітыўныя навыкі».

Падчас форуму адбудзецца семінар «Тэатр і аўтызм. Пытанні і адказы». Такая маштабная размова аб аўтызме з прыцягненнем арганізацый з розных краін у Беларусі пройдзе ўпершыню. Удзельнікі абмяркуюць праблемы інклюзіі, а таксама падзеляцца прыкладамі паспяховай сацыялізацыі асаблівых людзей. Будзе закранутая тэма прыцягнення дзяржавы і бізнесу да партнёрства ў падобных праектах.

Буйныя прыватныя кампаніі гатовыя дапамагаць прасоўванню сацыяльных праектаў, якія сапраўды прыводзяць да добрых вынікаў. У Еўропе гэта нармальная практыка, – адзначыў Вячаслаў Смірноў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom, якая выступіла ініцыятарам стварэння Сямейнага інклюзія-тэатра «і». – За 2 гады мы змаглі ўбачыць вельмі пазітыўныя змены ў асаблівых выхаванцаў тэатра. Дзеці, якія раней вялі сябе даволі замкнёна, зараз свабодна танчаць і дэкламуюць на сцэне перад поўнымі заламі гледачоў. Тэатральныя заняткі дапамаглі ім развіць навыкі, неабходныя кожнаму чалавеку ў паўсядзённым жыцці».

У рамках міжнароднага форуму пройдуць адкрытыя спектаклі з удзелам асаблівых дзяцей. Так, 18 кастрычніка на сцэне Палаца культуры ветэранаў у Мінску адбудзецца гарадская прэм'ера спектакля «Казка воўчага лесу».

Пастаноўка створана па матывах п'есы Сяргея Казлова «Па зялёных хвалях акіяна», аўтара і сцэнарыста вядомых мультфільмаў, сярод якіх «Вожык у тумане». «Казка воўчага лесу» распавядае пра сапраўднае сяброўства, дасягненні мары, веры ў дабро і справядлівасць. Таксама закранаецца тэма экалагічнага выхавання. Прэм'ерны паказ спектакля адбудзецца 18 кастрычніка па адрасе: вул. Я. Купалы, 21. Пачатак у 19.00. Кошт квітка 5 рублёў.

Таксама будзе арганізаваны і бясплатны паказ яшчэ адной пастаноўкі Сямейнага інклюзія-тэатра «і» – п'есы «Чыгунка».

Спектакль створаны паводле п'есы дзіцяці з аўтызмам Кастуся Жыбуля. Ён не толькі дапамагае паглядзець на свет вачыма асаблівага дзіцяці, але і распавядае пра сяброўства, узаемадапамогу і падтрымку.

Паказ пройдзе 19 кастрычніка па адрасе: пр-т Пераможцаў, 61. Пачатак у 19.00, уваход вольны.

https://bel.24health.by/autyzm-u-dzyacej-kali-zyaulyayucca-pershyya-prykmety/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 8