Якія магчымыя праблемы і рызыкі планавання цяжарнасці, калі мужчына на пастаянным лячэнні метатрэксатам?
Адказвае Святлана Жукоўская, асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі БДМУ:
Найбольш вялікае сучаснае даследаванне пра ўплыў працяглага прыёму метатрэксату мужчынамі на частату прыроджаных парокаў развіцця ў іх дзяцей – сістэматычны агляд і мета-аналіз Амерыканскага каледжа рэўматолагаў (AmericanCollegeofRheumatology, 2018). Вучоныя прааналізавалі вынікі 12 даследаванняў, на падставе якіх зрабілі наступную выснову: пераканаўчых дадзеных, якія сведчаць пра негатыўны ўплыў метатрэксату на частату прыроджаных парокаў развіцця плоду, няма.
У той жа час варта памятаць, што прыём метатрэксату парушае працу ферменту, адказнага за нармальны метабалізм фоліевай кіслаты, што можа прыводзіць да яе дэфіцыту. Дэфіцыт фоліевай кіслаты негатыўна адбіваецца на генетычнай якасці спермы, у тым ліку, можа павышаць працэнт паломак ДНК у сперматазоідах, г.зн. фрагментацыю ДНК.
Калі мужчына плануе стаць татам на фоне прыёму метатрэксату, яму варта параіць наступнае:
- прыём фоліевай кіслаты да зачацця;
- здаць аналіз спермы на ўзровень ДНК-фрагментацыі.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by