Маянэз, любімы многімі соус, акружаны мноствам міфаў. Шкодны ён ці карысны? Гэта натуральны ці штучны прадукт?
«Маянэз» — суцэльная хімія, есці яго нельга. Гэта самы часты аргумент, які прыхільнікі здаровага харчавання кажуць супраць маянэзу. Але соус быў вынайдзены яшчэ ў 18 стагоддзі, калі кансервантам, загушчальнікам і стабілізатарам штучнага паходжання яшчэ не вынайшлі.
Па адной з легенд, перад французскім поварам стаяла задача накарміць цэлае войска салдат. А ў яго распараджэнні не было нічога, акрамя яйкаў, лімонаў і аліўкавага алею. Знаходлівы кулінар усё змяшаў і ўзбіў. Так нарадзіўся гэты соус, смачны і сытны.
З цягам часу хатні маянэз набыў папулярнасць, а ў кожнага повара з’явіўся свой асабісты рэцэпт. Гэтым разам мы прапануем вам карысны і лёгкі рэцэпт хатняга маянэзу, які будзе даспадобы ўсёй сям’і.
Галоўнае адрозненне гэтага рэцэпту ад класічнага на яйку ў тым, што такі маянэз можна запякаць.
Інгрэдыенты
- 100 мл малака
- 200 мл алею (можна змяшаць з аліўкавым)
- 1-2 ст лімоннага соку (увесь адразу не ліце, глядзіце па гусце)
- 1 г л гарчыцы
- 1 г л цукру
- 0,5 г л солі
Спосаб прыгатавання
У высокую чару або слоік уліць малако і масла. Узбіць блэндэрам адну хвіліну, пакуль маса не пачне гусцець.
Дадаць астатнія інгрэдыенты і яшчэ хвілінку ўзбіць да аднастайнасці. Калі так і не загусцеў, дадайце больш алею.
Блэндар павінен быць погружны і добрай магутнасці.
На смак гэта сапраўды маянэз. Можна дадаць яшчэ сушаны часнок і спецыі па гусце. Захоўваць у зачыненым слоіку ў халадзільніку, перад ужываннем змяшаць. Маянэз выдатна сябе паводзіць пры запяканні ў духоўцы, смажанні на патэльні.
Карыснае свята: як накрыць стол без маянэзу і пакінуць гасцей задаволенымі
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by