09.05.2020
09.05.2020

Як адкашляць макроту. Практыкаванні для людзей з траўмамі пазваночніка+ВІДЭА

logo
Хваробы ад А да Я
0 61
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Пацыенты з траўмамі пазваночніка знаходзяцца ў групе рызыкі ў перыяд распаўсюджвання вірусных інфекцый. Магчымае зніжэнне ёмістасці дыхальных шляхоў, прыгнёт дыхальных мышцаў, з-за чаго чалавеку складана адкашляцца і вывесці інфекцыю з арганізма. А гэта можа прывесці да бактэрыяльнай пнеўманіі і іншых ускладненняў. Як палегчыць гэты стан? Прапануем рэкамендацыі шведскіх рэабілітолагаў клінікі г.Лінчопінга.
Макрота. Адкашляцца з дапамогай практыкаванняў.

Інфармацыя прадастаўлена ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў». Пераклад ажыццёўлены з дапамогай ПРААН Рэспублікі Беларусь, Шведскага культурнага цэнтра, арганізацыі «Беларусы Швецыі», Анастасіі Майскай і Андрэя Пыко.

Дыханне пры рэспіраторнай інфекцыі

Гэтыя дыхальныя практыкаванні можна рабіць дома, калі ў вас праблемы з дыхальнымі шляхамі нявострага характару. Калі ж вам робіцца цяжка дыхаць, падчас размовы вы не можаце гаварыць без задышкі, дык варта звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

  1. Глыбокае дыханне

Каб дыханне зрабілася спакойным і лёгкія напаўняліся паветрам, неабходна сесці і апусціць плечы. Зрабіце вельмі глыбокі ўдых, затрымайце дыханне на 2 секунды, зрабіце спакойны выдых.

Зрабіце 5 такіх глыбокіх удыхаў.

Паўтарайце 2-3 падыходы, не меней за 3 разы ў дзень. Відэа Глыбокае дыханне.

  1. Аблягчэнне выхаду макроты

У гэтым дапамогуць дыхальная гімнастыка з самкнутымі вуснамі і практыкаванні з шумным выдыхам («выдых-хук»).

Дыханне з самкнутымі вуснамі: зрабіце максімальна глыбокі ўдых, затым павольна выдыхайце праз напалову самкнутыя вусны. Відэа Дыханне з самкнутымі вуснамі.

Тэхніка шумнага выдыху (выдых «хук»): зрабіце глыбокі ўдых, затым выдзімайце паветра, быццам дыхаеце на люстэрка. Відэа Хук-тэхніка.

Гэтыя тэхнікі трэніруюць дыхальную мускулатуру.

Практыкаванне: зрабіце 5 дыхальных практыкаванняў з самкнутымі вуснамі запар, затым скарыстайцеся тэхнікай шумнага выдыху – гэта выкліча аддзяленне макроты.

Паўтарайце ў 2-3 падыходы, не меней за 3 разы ў дзень.

Рухальная трэніроўка

Неабходна выконваць просты комплекс рухальных практыкаванняў для падтрымання рухомасці дыхальнай мускулатуры і ўсяго арганізма. Таксама гэта дапаможа вызваліцца ад макроты. Відэа Комплекс рухальных практыкаванняў.

Змена становішча цела

  • Пазбягайце становішча лежачы на спіне.
  • Часта змяняйце становішча цела.
  • Лепей ляжыце на жываце ці займайце тое становішча, якое паляпшае вашую дыхальную здольнасць.
  • Пазбягайце становішча напаўлежачы з прыпаднятай верхняй часткай цела, бо гэта можа лёгка выклікаць ціск на сядзячую паверхню і павялічыць рызыку ўзнікнення пролежняў. Лепей сядзіце на стуле, а адпачывайце ў гарызантальным становішчы.
  • Пастарайцеся працягваць займацца сваімі штодзённымі справамі ў звычайным аб’ёме, але сачыце за самаадчуваннем.
  • Калі вас адольваюць неспакой і стрэс (што цалкам нармальна), кладзіцеся і паслухайце прыемную музыку ці тое, што дапамагае вам расслабіцца. Гэта таксама станоўча ўплывае на працу дыхальнай мускулатуры.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 61

Журналіст і медыятар. У журналістыцы каля 20 гадоў. Асноўная цікавасць – сацыяльныя праблемы. Скончыла журфак БДУ. Да партала «Здаровыя людзі» і газеты «Медыцынскі веснік» працавала ў рэдакцыі «Аргументы і факты» ў Беларусі, штотыднёвіках «СССР: постфактум», «Маскоўскі камсамолец ў Беларусі», нацыянальнай грамадска-асветніцкай газеце «Культура», інтэрнэт-выданні Оpen.by. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Матэрыялы Ганны выдзяляюцца выразнай структурай, глыбінёй раскрыцця тэмы і сваёй аналітычнасцю. Хобі: літаратура, напісанне дзіцячых кніг. Аўтар праектаў: ТэДДзі (Трыбуна для дзяцей) – нацыянальная пляцоўка для выказвання меркаванняў і пазіцый дзяцей па хвалюючых праблемах (сумесны праект штотыднёвіка «Аргументы і факты» ў Беларусі, РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь (ЮНІСЕФ) . «Урачы – таксама людзі» (24health.by), «Хатні догляд цяжкахворых» (сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа) (24health.by), «Урачэбныя анлайн-канферэнцыі» (24health.by сумесна з tut.by).
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Хваробы ад А да Я"