Беларускія калдуны з бульбай і фаршам, абсмажаныя на патэльні і запечаныя да румянай скарыначкі ў духоўцы — страва для сапраўдных гаспадынь: але не кожная з нас захоча загубіць на кухні каля дзвюх гадзін, каб папесціць сябе і сваіх блізкіх духмянай ежай.
Таму многія з нас аддаюць перавагу прасцейшым закускам. Давайце пазнаёмімся з лёгкім варыянтам знаёмай стравы – лянівымі калдунамі. Гэтыя плоскія катлеткі сумяшчаюць адразу дзве важныя якасці: па-першае, гатуюцца яны хутка, дазваляючы зэканоміць час на адпачынак і іншыя карысныя справы; па-другое - могуць пахваліцца бездакорным смакам, які можа супернічаць з класікай беларускай кухні. А сакрэт прыгатавання стравы просты. Розніца складаецца толькі ў тым, што мясны фарш не заварочваецца ў бульбу, а змешваецца з ёй. Давайце эксперыментаваць!
Рэцэпт лянівых калдуноў прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.
Інгрэдыенты:
- Сырая бульба
- Любы фарш у прапорцыі 1/1
- Соль
- Спецыі
- Яйка
- Цыбуля
- Часнок
Спосаб прыгатавання
Бульбу перабраць і надзерцці разам з цыбуляй на буйнай тарцы. Калі ваша бульба вадзяная , можна крышку яе адціснуць.
Дадаць спецыі і часнок.
Узбіць яйка.
Дадаць фарш, пасаліць і добра ўсё змяшаць.
Сфарміраваць невялікія катлеткі.
Абсмажыць на алеі з абодвух бакоў да румянай скарынкі.
Выкласці ў форму, накрыць фольгай і запякаць пры 200 градусах 20-30 хвілін.
Падаваць лепш са смятанай.
Смачна есці!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by