18.04.2022
18.04.2022

Якасць і камфорт. Як выбраць пасцельную бялізну?

logo
Хатні быт
0 45
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Пасцельная бялізна – неад'емная частка нашага жыцця, неабходная не толькі для эстэтычнага, але і для фізічнага дабрабыту.

Аднак, каб яно сапраўды прыносіла карысць, варта паставіцца да яго выбару сур'ёзна. Мы даведаліся, на якія моманты трэба звяртаць увагу падчас пакупкі пасцельнай бялізны.

 
Алена Лапаціна
Урач-дэрматолаг цэнтра медыцынскай касметалогіі «Скінлюкс»
Падчас выбару пасцельнай бялізны часцей за ўсё пакупнікі вызначаюцца па цане і колеры. Натуральна, гэта немалаважныя крытэрыі. Аднак для якаснага і камфортнага сну мы павінны звяртаць увагу і на тып тканіны, бо скура ў кожнага чалавека розная і рэагаваць на раздражняльнікі будзе неаднолькава.

Неабходна звяртаць увагу на склад тканіны і супастаўляць яе са сваім тыпам скуры, каб бялізна не выклікала раздражнення, алергіі. Тып скуры ў кожнага свой:

  • пры нармальным тыпе скура практычна не рэагуе на знешнія раздражняльнікі і алергены;
  • пры сухім тыпе скура шурпатая навобмацак, адчуванне сцягнутасці і сухасці, пры няправільным даглядзе часта з'яўляюцца расколіны;
  • пры адчувальным тыпе скура рэагуе на многія раздражняльнікі. З'яўляюцца пачырваненні і сверб, сухасць скуры, расколіны, раздражненне пры ўздзеянні алергенаў, знешніх фактараў;
  • пры гіпергідрозе скура адрозніваецца павышанай патлівасцю. Для такой скуры важна, каб тканіна добра ўбірала вільгаць, валодала дастатковай паветрапранікальнасцю, каб скура чалавека магла «дыхаць» падчас сну.

Грунтуючыся на характарыстыках скуры, трэба выбіраць прыдатны тып каніны пасцельнай бялізны. Перавагу варта аддаць тканінам, якія складаюцца з натуральных матэрыялаў – бавоўна, лён, шоўк. Натуральныя тканіны радзей раздражняюць скуру і выклікаюць алергічныя рэакцыі.

Лепшая тканіна для пасцельнай бялізны

Нярэдка, для трываласці матэрыялу ў тканіну дадаюць сінтэтычныя ніткі. Аднак, такія тканіны не падыходзяць для людзей з алергеннай і адчувальнай скурай, гэтак жа не варта выкарыстоўваць такую бялізну для дзяцей.

Некаторыя тканіны з часам набываюць такую ўласцівасць як звальванне. На паверхні пасцельнай бялізны ўтвараюцца так званыя галушкі, якія будуць раздражняць скуру падчас сну. Гэткай уласцівасцю валодае больш танная бязь. Не маюць такога недахопу сацінавыя ці паплінавыя тканіны з атласа ці шоўку.

Тэст на натуральнасць

Бавоўна, лён

Па-першае, звярніце ўвагу на склад: у якасных вытворцаў ён будзе дакладна распісаны. Памятайце, тканіна не можа складацца з саціну, бязі або папліну таму што гэта не рэчыва, гэта спосаб перапляцення нітак. Бязь робіць бялізну некалькі танней пры гэтым грубей навобмацак, сацін найбольш прыемны для тактыльных адчуванняў, а паплін – гэта нешта паміж імі.

Бавоўна, лён, выбіраем якасную пасцеьную бялізну

Па-другое, патрыце бялізну, сінтэтыка пачне электрызавацца.

Па-трэцяе, праверце ўпакоўку з бялізнай на вагу, натуральная будзе цяжэй сінтэтычнай ў прыкладным суадносенні (2 кг / 1 кг).

Па-чацвёртае, памніце тканіну. Натуральныя бавоўна і лён моцна камячацца і награваюцца, а сінтэтыка застаецца роўнай і халоднай.

Шоўк

Якасная бялізна

  1. Натуральны шоўк заўсёды мае шурпатасці. Калі пры куплі вы бачыце ідэальна роўную тканіну, значыць, хутчэй за ўсё перад вамі сінтэтыка.
  2. Натуральны шоўк практычна немагчыма пакамячыць. Гэта звязана з мяккасцю і эластычнасцю ніткі. Акрамя таго, ён таксама, як і іншыя прадстаўнікі, пры судотыку са скурай пачынае награвацца.
  3. Аддзеленая ад тканіны нітка з натуральнага шоўку не павінна распушыцца, у адваротным выпадку – гэта падробка.
  4. Тканіна з натуральнага шоўку пры падпале будзе гарэць, а штучная плавіцца, пры гэтым вылучаючы пластмасавы пах. Для таго каб правесці гэты тэст зусім не абавязкова паліць саму бялізну. Вытворцы шаўковай бялізны спецыяльна для гэтай мэты прыкладаюць кавалачак матэрыі. Дарэчы, гэта таксама своеасаблівая праверка на сумленнасць.
 
Вольга Уласава
Самнолаг, псіхатэрапеўт
Тканіна для пасцельнай бялізны павінна быць максімальна натуральнай – лён, бавоўна, шоўк, бамбукавае валакно. Дапушчальна даданне невялікага адсотка сінтэтычных валокнаў, для паляпшэння уласцівасцяў тканіны. Лагічна мяняць бялізну з рознай тканіны ў залежнасці ад сезону: так лён будзе добрым выбарам для лета, паколькі ён добра ўбірае вільгаць і адводзіць цяпло. Тканіна з бавоўны больш цёплая, таму падыходзіць для зімовага сезону. Хоць па здольнасці ўбіраць вільгаць таксама добра сябе зарэкамендавала. Традыцыйна лічыцца, што шоўк самая лепшая тканіна, паколькі ў залежнасці ад вырабу можа быць і цёплай, і лёгкай. Але цана на яго вельмі недэмакратычная. Пры выбары гладкага шоўку улічыце, што ў эксплуатацыі многім не падабаецца тое, што ён «слізкі» і прасціна можа спаўзаць ноччу. Гэта нязручна. Якую б тканіну вы не выбралі – павінны пераканацца, што яна не ліняе падчас выкарыстання, не мае непрыемнага паху. І перад першым выкарыстаннем бялізну трэба памыць і прагладзіць.

Діцячая пасцельная бялізна

Што тычыцца колеру, то кожны чалавек успрымае яго індывідуальна. Блакітны, зялёны, сіні – халаднаватыя колеры, яны  на большасць людзей дзейнічаюць заспакаяльна. Традыцыйны белы колер выклікае адчуванне чысціні і свежасці, ён добры для спальні, асабліва ў гарачы перыяд.

Чырвоны і аранжавы аказваюць стымулюючы і падбадзёрлівы эфект на псіхіку, таму традыцыйна не выкарыстоўваюцца ў якасці каляровага рашэння ў спальні, іх лепш выкарыстоўваць у афармленні кухні – яны стымулююць апетыт.

Пасцельная бялізна

І зусім не рэкамендуецца выкарыстоўваць жоўты колер тым, у каго ёсць праблемы з засынаннем або бессоніца. Жоўты (асабліва яркі) можа не толькі аказваць падбадзёрлівы эфект, але і раздражняць і нават выклікаць галаўны боль.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 45

Студэнтка факультэта журналістыкі БДУ