29.12.2022
29.12.2022

Як зрабіць навагодняе застолле незабыўным? Топ-3 простыя стравы

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Як зрабіць навагоднее застолле незабыўным? Якія стравы, безумоўна, упрыгожаць вашу святочную ноч і як зрабіць смак навагодняй вечарыны разнастайным і незвычайным?

Святочны стол

Прапануем 3 рэцэпты ад фуд-блогера.

Пячоначны рулет

Пясоначны рулет

Для рулета:

  • 500 гр курынай печані
  • 1 цыбуліна
  • 2 яйкі
  • 1 ст л расліннага алею
  • 3 ст л мукі з горкай
  • Соль

Для начыння:

  • Смажаныя цыбуля і морква
  • 4 вараных яйка
  • 1 плаўлены сырок
  • Маянэз

Спосаб прыгатавання

Для рулета здрабніць печань, яйкі і цыбулю ў блэндары або на мясасечцы. Дадаць соль, муку і раслінны алей. Бляху заслаць пергаментам, выліць цеста і запякаць у духоўцы пры 180 С 15 хвілін.

Дастаць з духоўкі, адразу выкласці начынне: з аднаго боку смажаныя цыбулю і моркву, з другога краю — вараныя яйкі і плаўлены сырок на буйнай тарцы, змешаныя з маянэзам. Схаваць шчыльна ў рулет, пачынаць з боку морквы. Загарнуць у пергамент і прыбраць у халадзільнік да поўнага застывання.

Гэты рулет вельмі смачны, незвычайны і рыхтуецца ў 5 разоў хутчэй, чым класічны пячоначны торцік.

Фаршырованыя шампіньёны

Фаршырованыя шампиньёны

Інгрэдыенты

  • Шампіньёны свежыя (400 гр)
  • Бульба ў мундзіры (100 гр)
  • Сыр цвёрды (100 гр)
  • Цыбуля (2 шт)
  • Часнок (2-3 зубчыкі)
  • Соль і спецыі
  • Смятана (2 ст л)

Спосаб прыгатавання

У шампіньёнаў прыбраць ножкі і дробна іх нарэзаць. Шапачкі выкласці ў форму для запякання, крыху пасаліць.

Цыбулю дробна нарэзаць і абсмажыць да залацістасці, дадаць дробна насечаны часнок і ножкі грыбоў. Бульбу адварыць у мундзіры і нацерці на буйнай тарцы. Дадаць да яе смятану, абсмажаныя грыбы з цыбуляй, сыр і соль са спецыямі.

Шчыльна нафаршыраваць шапачкі шампіньёнаў, запякаць у духоўцы 200С 20 хвілін. Смачная закуска на святочны стол гатовая!

Салат «Калядны вянок»

Салат "Калядны вянок"

Інгрэдыенты

  • Падвэнджанае, вэнджана-варанае мяса (свініна) 300 гр
  • Грыбы — 200 гр
  • Цыбуля — 1 шт
  • Бульба ў мундзіры — 5 шт
  • Яйкі адварныя — 5 шт
  • Марынаваныя агуркі — 4-5 шт
  • Кансерваваны гарошак — 200-300 гр
  • Маянэз

Для ўпрыгожвання

  • Кроп галінкамі
  • Крабавыя палачкі
  • Морква
  • Гарошак

Усе інгрэдыенты нарэзаць кубікамі, памерам з гарошыну, змяшаць і заправіць маянэзам. У цэнтр вялікай талеркі паставіць шклянку і сфармираваць вакол яе вянок з салаты.

Зверху выкласці галінкі кропу і ўпрыгожыць па жаданні. Саму ідэю навагодняга афармлення можна прымяніць да любой падобнай салаты.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0