Калі навагоднія святы ўваходзяць у дом, мы адчуваем, што жыццё пачынае змяняцца: хвалі чараўніцтва, цяпла і дабрыні накрываюць нас, мы ўпэўнены — усе лепшае наперадзе.
І гэта правільна. Чым больш загадаеш, тым больш спраўдзіцца. Але ж бывае так, калі святы заканчваюцца, становіцца неяк сумна. І тады трэба прадумаць, як падняць настрой, дзе знайсці пачуццё радасці. Мастачка Ганна Сілівончык адчувае радасць праз свае творы, і, дарэчы, глядач таксама ад яе твораў атрымлівае прыемную порцыю пазітыву. Таму, калі сумна, пачынайце разглядваць работы аўтара.
Ганна Сілівончык належыць да ліку яскравых асобаў у асяроддзі маладых беларускіх жывапісцаў. Працуючы ў незвычайна самабытным аўтарскім стылі, мастачка стварае асаблівы свет, уласную сістэму вобразаў і значэнняў, сваю прастору сакральнага. Немагчыма быць абыякавым да яе герояў, у якіх закладзены самыя розныя якасці. Здаецца, што аўтар жадае парадаваць увесь свет, але ж па словах Ганны ўсе адбываецца зусім па-іншаму.
— Калі пішу карціны, я не задумваюся, як яна будзе ўздзейнічаць на гледача, ці атрымае ён ад іх эмоцыі. Я крыху эгаістычна падыходжу да справы і працую менавіта для сябе, — расказвае Ганна Сілівончык. — Мне важна выказаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі, перадаць уражанні ад рэчаіснасці ці нейкія разважанні. Калі гэта камусьці падабаецца, і чалавек адгукаецца, то для мяне гэта прыемны бонус. Усіх нас кранаюць адны і тыя ж рэчы. Усе мы замілоўваемся, калі бачым маленькага дзіцяці ці калі абдымаюцца пажылыя людзі. Я стараюся адлюстраваць у жывапісу менавіта дабро. І людзі, якія любяць жыццё, цэняць дабрыню, адгукаюцца на мае работы. Калі аўтар, перш за ўсё, думае пра гледача, з'яўляецца нейкая фальш. Мне здаецца досыць складана камусьці дагаджаць, ды і навошта. Калі ты на гэтым зацыклены, гэта адцягвае ад таго, каб зрабіць сапраўды годны твор. Творчасць павінна быць шчырай.
Аўтар працуе ў традыцыйнай тэхніцы алейнага жывапісу. Яе сюжэты нагадваюць адасобленую планету, на якую людзі адбіраюцца па пэўным крытэрам: твар павінен быць падыходзячы, камплекцыя, між іншым, таксама, вочы каб былі добрыя. Насамрэч, мастачка нічога такога і не думае. Але з пункту гледжання гледача, адчуваеш, што ў яе творчасці існуюць пэўныя межы, за якія яна альбо не хоча выходзіць, альбо проста не бачыць іх.
Заўсёды ўзнікае пытанне, адкуль у мастакоў знаходзіцца столькі сіл, наколькі ўсе залежыць ад натхнення. Ганна Сілівончык даволі-такі часта прадстаўляе свае творы як у зборных, так і ў асабістых праектах. І гэта не адны і ты я ж кампазіцыі, а абсалютна новыя работы.
— Да працы прыступаю па-рознаму. Бывае, проста не хочацца нічога рабіць, але я сябе прымушаю, а потым апетыт прыходзіць падчас ежы, — дзеліцца мастачка. — Я не вельмі разумею, што такое натхненне. Звычайна мяне матывуюць да работы выстаўкі, розныя мастацкія праекты. Я хутка збіраюся, пачынаю генераваць ідэі, прадумваць, у якім колеры твор будзе выглядаць лепш, цікавей. І атрымліваю велізарнае задавальненне. Напэўна, хвалі натхнення з'яўляюцца ў мяне, калі толькі прыдумляю ідэю ці перад сном знаходзяцца цікавыя думкі і трэба бегчы нешта замаляваць, а то раніцай можна ўжо і не ўспомніць. А сам працэс працы будуецца механічна. У мяне няма раскладу. Атрымліваецца ўсё вельмі спантанна. Магу працаваць з раніцы да вечара, а магу і даць сабе адпачыць.
Цікава, што творца сама сабе з’яўляецца і арганізатарам, і куратарам, і экспазітарам усіх праектаў. Ёй цікава самой прадумваць усё ад «А» да «Я». Ганна лічыць, што ніхто лепш за аўтара не адчуе, пад якім вуглом павінны вісець твор, як будзе будавацца канцэпцыя, які нават тэкст будзе прапісаны ў прэс-рэлізе. Мастачка кажа, што не ведае такога стану, калі ты не разумееш, чым сябе заняць, таму што жыццё кожны дзень дае столькі магчымасцяў, нават бывае шкада, што ў сутках толькі дваццаць чатыры гадзіны.
— Я хачу займацца многімі рэчамі. Паступова эвалюцыйным шляхам да мяне прыходзіць шмат жаданняў, — адзначае Ганна, — Напрыклад, мне цікава займацца мультыплікацыяй або кніжнай ілюстрацыяй. Жывапіс я таксама вельмі люблю, на гэта паўплывала мая любоў да самадзейных непрафесійных мастакоў і да дзіцячай творчасці ў тым ліку. Гэта вельмі кранае. Я раблю стылізацыю наіўнага мастацтва, змешваю розныя мастацкія стылі. Я не чакаю крытыкі або адабрэння. Нават да існавання ў Саюзе мастакоў я стаўлюся вельмі спакойна. Мне падабаецца існаваць аўтаномна ад глабальнай арт-супольнасці. Таму агрэсіўнага стаўлення да сябе як да прадстаўніка маладога пакалення не адчуваю, палкі ў колы мне ніхто не ўстаўляе.
Мастачка ў большасці вядомая сваім жывапісам. Але ж яна асоба шматгранная, працуе ў самых розных напрамках мастацтва. Калі зайсці на сайт аўтара, адразу бачны ўвесь спектр заняткаў Ганны Сілівончык. Гэта графіка, ілюстрацыя, аб’ёмныя арт-аб’екты і нават паэзія. Аўтар не разлічвае на тое, што піша геніяльныя радкі, але ж падкрэслівае, што ёй цікава звязваць вершы з мастацкімі творамі. Дарэчы, Ганна яшчэ прапануе прома-прадукцыю. Так, напрыклад, можна набыць не толькі жывапіс альбо графіку, аднак яшчэ і адзенне з выявай яе работ.
Ганна з дзяцінства марыла ствараць мультфільмы. Ёй цікава паглыбляцца ў працэс, цікава асэнсоўваць шлях герояў і ў той жа момант прыдумляць, як усе будзе выглядаць на малюнку. Жаданне быць мастаком мультыплікацыі захавалася дасюль. Дарэчы, аўтар прымала ўдзел у стварэнні некалькіх анімацыйных фільмаў.
— Мой досвед у мультыплікацыі атрымаўся вельмі цікавым. Мы з сябрам Максімам Каралёвым па маім гатовым работам рабілі кліп для амерыканскай спявачкі, — расказвае творца. — Я з самага дзяцінства марыла пабываць унутры мультфільма. Успомніце толькі нашы савецкія мульцікі, гэта ж немагчыма было адарвацца. Я заўсёды ўяўляла сябе ў мастацкім дзеянні, думала, як бы я рабіла на месцы герояў. А потым зразумела, што ўсё, што адбываецца на экране, гэта карцінка, якая рухаецца і зліваецца з музыкай, тэкстамі. Для мяне гэта чароўны свет. Але ў дзеянні ствараць мультфільмы вельмі складана, таму што гэта вялікая камандная праца. Іншая справа быць з палатном сам-насам.
Гледачу падабаецца, калі ён пазнае аўтара праз творы. Безумоўна, работы Ганны Сілівончык пазнавальныя і запамінальныя. Аднак мастачка кажа, што гэта не так проста і добра. Ёй хочацца быць рознай і ў той жа час не згубіць індывідуальнасці. Атрымліваецца не заўсёды.
— Я стаўлюся да сябе крытычна. Тое, што ўмею маляваць, разумею, што гэта не самыя запамінальныя або значныя творы, — падкрэслівае Ганна. — Ды і мэтаў я такіх сабе не стаўлю, хоць хацелася б быць арыгінальней. Але я рэальна ацэньваю свае магчымасці і талент. Для мяне дэвіз жыцця — атрымліваць максімальнае задавальненне ад таго, што я раблю, расці прафесійна. І гэта не тычыцца стылю. Проста хочацца рабіць нешта больш новае, цікавае. Хай гэта не будзе адкрыццём для свету мастацтва, галоўнае, каб гэта было адкрыццё для мяне. Няма пэўных тэхнік, на працягу часу заўсёды нешта мяняецца, з'яўляюцца новыя перавагі, а ранейшыя неяк забываюцца. Складана мяняць нешта глабальна, таму што ад сябе не ўцячэш. Ёсць нейкія рэчы, якія зрасліся з табой. Бывае, што да канкрэтнай выстаўкі я спрабую паставіць задачу — зрабіць серыю работ у іншым ключы. Мы ўсе вучыліся маляваць на прыкладах іншых мастакоў, але я лічу, нават калі ўзяць ад кожнага крышачку, усё роўна атрымаецца нешта сваё. Для мяне працэс пераймання страшны. Сёння многія мастакі любяць прыдумляць сваёй творчасці новыя назвы, хоць усе даўно прыдумана.
А я здзіўляюся: зараз жа ніхто не піша ў чыстым жанры, усё змешваюць напрамкі. І калі кожны з нас будзе называць сваю творчасць асобным напрамкам, тады ніхто не зможа зразумець, што такое мастацтва.
Калі ўсе творы мастачкі пакласці ў адзін шэраг, ёсць адчуванне, што мы ўбачым вялікую і захапляльную гісторыю альбо многа маленькіх гісторый герояў, аб’яднаных адным кантэкстам. Філасофія казкі альбо, як адзначаюць мастацтвазнаўцы, свет цудаў Ганны Сілівончык не трэба ўспрымаць як простае і наіўнае мастацтва. Творца, хоць і не кажа аб гэтым адкрыта, але ж імкнецца закласці ўнутр мноства сэнсаў і ідэй, звязаных з лёсам чалавека альбо існаваннем асобы ў сучасным соцыуме.
— Мае героі — гэта зборныя вобразы, таму што калі пачынаю маляваць, адштурхваючыся ад рэальнай жыццёвай гісторыі або падзеі, якая мяне зачапіла, туды накладваецца шмат якіх паралеляў, звязаных з міфалагічнымі або літаратурнымі героямі, завязваецца шмат іншых сюжэтаў, — тлумачыць творца. — Я ніколі не стаўлю задачу зрабіць партрэт, намаляваць канкрэтнага героя, для мяне важна, каб гэта быў яркі вобраз, які адказвае задачам работы. Бывае так, што людзі бачаць, што гэта я ці мой муж. Але гэта таксама вытлумачальна, бывае, што мімаволі герояў надзяляеш рысамі блізкіх ці сваімі.
Мастачка працуе з рознымі тэмамі. Напрыклад, сярод яе работ вы можаце знайсці кампазіцыі на тэму настрою альбо разважанняў, таксама вельмі актуальная для яе тэма жыццёвага. Ёсць і такія серыі тэм, як кветкі, фолк, сон, лета, каханне і дзеці. Неверагодна, але ж праглядзеўшы серыі, пачынаеш разумець, што калі напачатку ўсе вобраз казаліся падобнымі, то пасля разумееш у чым іх адрозненне.
— Мне ў жыцці не хапае ўседлівасці. Я хутка пераключаю свае інтарэсы: у адной тэхніцы і ў адной тэме мне хутка надакучвае пастаянна працаваць. Пры гэтым, у маёй творчасці ёсць такія тэмы, да якіх я вяртаюся. Але доўгі час не адцягвацца ад адной тэмы мне цяжка. Лічу, што ў жыцці і мастацтве не бывае адназначных эмоцый. Мне здаецца цікавей гуляць кантрастам. Нават твор больш аб'ёмна выглядае, калі ёсць прасвет. Але бывае і так, што ты быццам бы стварыў сумную працу, табе раней памерці хацелася, калі яе рабіў, а час прайшоў, глядзіш на палатно, і табе ўжо проста смешна. Мне здаецца, што радасць вар'яцкая на палатне таксама выглядае дзіўна. Наогул жыццё — гэта грань. Не бывае проста добра ці проста дрэнна, усё чаргуецца, адносна гэтага факту, я лічу, што мае творы праўдзівыя. Павінна быць інтрыга, тады гэта цікавей і складаней.
Акрамя Беларусі творчасць Ганны Сілівоччык вельмі запатрабаваная ў Расіі. Мастачка дастаткова часта выстаўляецца там. І яе работы набываюць з задавальненнем. У Мінску многія людзі шукаюць галерэі, дзе можна набыць работы творцы. Ганна кажа, што не возіць выстаўкі за рубеж, таму што там яе не ведаюць, таму ёй прыемней выстаўляцца там, дзе яе творчасць сапраўды будзе цікавай. Акрамя беларускіх галерэй Ганна супрацоўнічае з галерэямі ў Майямі і Санк-Пецярбургу. На заказ мастачка практычна не працуе. Выключэнне робіць тады, калі заказчык прапаноўвае штосьці цікавае, арыгінальнае, калі аж рукі свярбяць ад жадання хутчэй пачаць. Там было з праектам падрыхтоўкі кліпа для амерыканскай спявачкі і прапановай ад украінскага выдавецтва праілюстраваць «Маленькага прынца».
https://bel.24health.by/patrapic-u-kazku-vystauku-valyanciny-shoba-adkryli-u-nacyyanalnym-mastackim-muzei/
Каляды і Новы год у нас нязменна звязаны і з адпаведнымі фільмамі. Хтосьці ўбачыць іх выпадкова па тэлевізару, а камусьці давядзецца адмыслова ўключаць на камп’ютары ўлюбёную стужку.
«Іронія лёсу», «Грынч» і «Адзін дома» — класіка, месца якой ніхто не запярэчвае. Аднак мы сабралі для вас менш вядомыя, пры гэтым не менш таленавіта знятыя карціны, каб правесці вечар у чаканні каляднага чараўніцтва. Ад самых вясёлых да тых, якія прымусяць задумацца.
Спіс адкрывае беларускі фільм ад нацыянальнай кінастудыі 2001 года. Утульная і забаўная гісторыя, якая адбылася ў невялікай беларускай вёсачцы ў самую Куццю.
Усё закручваецца, калі галоўны герой, Сцяпан, прыязджае ў кароткі отпуск, каб справіць вяселле з прыгожай мясцовай дзяўчынай Любай. За падрыхтоўку бяруцца родныя жаніха і нарачонай…
Незалежны фільм расійскага рэжысёра Віктара Шамірава. У стварэнні сцэнара прымаў удзел і Гоша Куцэнка, які выканаў галоўную ролю. Па сюжэту два браты — Арцём і Валянцін — маюць складаныя адносіны, а супярэчнасці і разлады абвастраюцца ў ноч перад Новым Годам.
Фільм, які цяжка адразу назваць святочным ці светлым, але які, безумоўна, утрымлівае вялікі спадзеў, вялікую мару на будучыню.
На фоне маскоўскіх адлегласцей і заблытанасці паўстае яшчэ больш складана- побытавая адлегласць двух родных людзей. У іх застаецца шанец змяніць усё ў ноч Новага года.
Імаверна вядомы старэйшаму пакаленню фільм, але наўрадці знаёмы для маладой генерацыі. Савецкая музыкальная фантастычная камедыя, створаная Юрыем Цвятковым у 1973 годзе.
З Альфа Цэнтаўры на Зямлю прылятаюць іншапланецяне. Яны трапляюць у Акадэмгарадок, у клуб аднаго з савецкіх навукова даследчых інстытутаў, напярэдадні Новага года.
Праз арганізаваны карнавал ніхто не заўважае гасцей з іншай планеты. Больш таго, савецкія навукоўцы не вераць ім, нават калі тыя спрабуюць давесці сваё незвычайнае паходжанне. Пазбаўленыя пачуццяў прышэльцы раптоўна адчуваюць незразумелы дух «невядомага зямнога свята».
Асаблівую музыкальнасць у стужцы ствараюць песні кампазітара Тухманава. Некаторыя з іх выконвае знакаміты беларускі ансамбль «Песняры» на чале з Уладзімірам Мулявіным.
Поўны метр ад знакамітай расійскай актрысы і рэжысёркі Рэнаты Літвінавай. Фільм выйшаў на экраны летам 2012. Фільм не пра Новы год, і не пра Каляды. Стужка пра холад унутры чалавека, які той чамусьці не звязвае з парой года.
Касцюміраваная і вытанчаная драма трох жанчын, якіх лёс ці вышэйшая сіла звяла разам. Маргарыта Гац’е, Надзя, Таня Неўбіўка сутыкаюцца ў момантах непаразумення, аднак знаходзяць тое, што адгукаецца ўсім. Свята перахода Рыты, што невылечна хворая, з аднаго света ў новы. Так жа як мы адзначаем свята Новага года.
Сама Кіра Муратава, рэжысёр карціны, назвала фільм «антыкалядным» і для гэтага ёсць усе падставы. Створаная ў 2009 годзе стужка ламае ўсе каноны і звыклыя правілы класічных калядных казак.
У цэнтры сюжэта Алёна і Мікіта, брат і сястра, у якіх памерла маці. Напярэдадні Раства яны збягаюць з-пад апекі і вырашаюць выправіцца ў вялікі горад, каб знайсці свайго бацьку. Патрапіўшы на вуліцу, яны змагаюцца з жорсткім светам дарослых, якіх яны зусім не хвалююць.
Перадапошні фільм вядомай рэжысёркі нібыта гуляецца з гледачом. На працягу дзвюх з паловай гадзін брат і сястра кожны раз набліжаюцца да мэты, але новыя абставіны штораз замінаюць яе дасягненню.
https://bel.24health.by/top-5-knig-na-belaruskaj-move-vartyya-dlya-prachytannya-u-snezhnae-nadvore/
Як зрабіць навагоднее застолле незабыўным? Якія стравы, безумоўна, упрыгожаць вашу святочную ноч і як зрабіць смак навагодняй вечарыны разнастайным і незвычайным?
Прапануем 3 рэцэпты ад фуд-блогера.
Для рулета:
Для начыння:
Спосаб прыгатавання
Для рулета здрабніць печань, яйкі і цыбулю ў блэндары або на мясасечцы. Дадаць соль, муку і раслінны алей. Бляху заслаць пергаментам, выліць цеста і запякаць у духоўцы пры 180 С 15 хвілін.
Дастаць з духоўкі, адразу выкласці начынне: з аднаго боку смажаныя цыбулю і моркву, з другога краю — вараныя яйкі і плаўлены сырок на буйнай тарцы, змешаныя з маянэзам. Схаваць шчыльна ў рулет, пачынаць з боку морквы. Загарнуць у пергамент і прыбраць у халадзільнік да поўнага застывання.
Гэты рулет вельмі смачны, незвычайны і рыхтуецца ў 5 разоў хутчэй, чым класічны пячоначны торцік.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
У шампіньёнаў прыбраць ножкі і дробна іх нарэзаць. Шапачкі выкласці ў форму для запякання, крыху пасаліць.
Цыбулю дробна нарэзаць і абсмажыць да залацістасці, дадаць дробна насечаны часнок і ножкі грыбоў. Бульбу адварыць у мундзіры і нацерці на буйнай тарцы. Дадаць да яе смятану, абсмажаныя грыбы з цыбуляй, сыр і соль са спецыямі.
Шчыльна нафаршыраваць шапачкі шампіньёнаў, запякаць у духоўцы 200С 20 хвілін. Смачная закуска на святочны стол гатовая!
Інгрэдыенты
Для ўпрыгожвання
Усе інгрэдыенты нарэзаць кубікамі, памерам з гарошыну, змяшаць і заправіць маянэзам. У цэнтр вялікай талеркі паставіць шклянку і сфармираваць вакол яе вянок з салаты.
Зверху выкласці галінкі кропу і ўпрыгожыць па жаданні. Саму ідэю навагодняга афармлення можна прымяніць да любой падобнай салаты.
Музей Вітольда Каэтановіча Бялыніцкага-Бірулі — гэта першы ў рэспубліцы мемарыяльны музей, прысвечаны жыццю і творчасці мастака.
Дом, у якім нарадзіўся мастак у невялікім сяле Крынкі каля Бялыніч Магілёўскай губерні ў 1872 г., не захаваўся. Таму было прынята рашэнне адкрыць Музей у Магілёве і размеціць яго ў мураваным двухпавярховым асабняку з мансардай, помніку грамадзянскай архітэктуры XVII стагоддзя, па вуліцы Ленінскай, 37. Адкрыццё адбылося 24 снежня 1982 года. Сёлета музею споўнілася 40 год.
Да часу адкрыцця філіяла Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь меў у сваіх фондах амаль пяцьсот жывапісных твораў мастака Бялыніцкага-Бірулі, з вялікай стараннасцю і любоўю сабраных дырэктарам Дзяржаўнай карціннай галерэі, заслужаным дзеячам мастацтваў БССР Аленай Аладавай.
Гэтая калекцыя — адзіны па сваёй паўнаце і мастацкай значнасці збор работ выдатнага пейзажыста.
Акрамя таго, удава мастака Алена Аляксееўна перадала ў дар музею значную частку дакументальных матэрыялаў, фатаграфій і асабістых рэчаў, якія раней знаходзіліся ў «Чайцы», доме-майстэрні мастака на беразе возера Удомля: эцюднік, палітру, пэндзлі; паляўнічая стрэльба — сведчанне асаблівай прыхільнасці да палявання; мэблю, зробленую ў Абрамцаўскай майстэрні; унікальныя лісты І.Я. Рэпіна, у адным з якіх вялікі рускі жывапісец пісаў аб сваім захапленні работамі маладога пейзажыста. Усё гэта дазволіла стварыць дастаткова цэльны мемарыяльны раздзел Музея, які займае ўвесь першы паверх будынка.
Адмысловую цікавасць уяўляюць фатаграфіі. Яны расказваюць пра родных Вітольда Каэтановіча, яго сям'ю, паказваюць мастака ў розныя гады жыцця – дзіцем, вучнем Кіеўскага кадэцкага корпуса, за працай ля мальберта, з дачкой Любачкай, сярод сяброў, з вядомымі рускімі мастакамі на святкаванні 40-годдзя перасоўных мастацкіх выставак, з групай беларускіх мастакоў у Мінску, з вядомымі майстрамі савецкага мастацтва ў залах Музея Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе.
Арыгіналы і копіі розных дакументаў расказваюць аб гадах навучання ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства, аб удзеле ў творчых конкурсах, выстаўках, аб атрыманні ганаровых званняў і ўзнагарод. У Музеі захоўваюцца медаль, якім была адзначана карціна «Зімовы сон» на выстаўцы ў Барселоне, ордэны СССР, а таксама дыпломы, віншавальныя адрасы, падпісаныя найбуйнейшымі майстрамі выяўленчага мастацтва, выданні, прысвечаныя творчасці Бялыніцкага-Бірулі.
Другі паверх музея поўнасцю займаюць творы В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Больш за пяцьдзесят палотнаў, скончаных карцін і маленькіх эцюдаў, размешчаных у светлых прасторных залах, даюць поўнае ўяўленне аб творчасці знакамітага жывапісца, выдатнага майстра лірычнага пейзажа.
Карані мастацтва Бялыніцкага-Бірулі ляжаць, несумненна, у прыродзе роднай Беларусі, някідкая прыгажосць якой, немудрагелістыя матывы, мяккія спакойныя фарбы назаўжды ўвайшлі ў душу мастака і вызначылі своеасаблівасць яго мастацтва, увесь эмацыйны лад яго твораў.
Пэндзлі Бялыніцкага-Бірулі належаць па-майстэрску напісаныя пейзажы зімы, лета, залатой восені. Але больш за ўсё яго хвалявала вясновая прырода, яе абуджэнне ад зімовай спячкі, першая зеляніна і буйны яе росквіт. Звяртаючыся да канкрэтнага пейзажнага сюжэту, майстар імкнуўся, перш за ўсё, перадаць стан прыроды, які залежыць ад пары года, часу сутак, сонечнага святла, перадаць тыя эмоцыі, якія адчувае чалавек, маючы зносіны з прыродай.
У 1912 г. Вітольд Каэтанавіч набыў епаплпе зямлі ў Цвярской губерні на беразе возера Удомля і пабудаваў дом з майстэрні. Сваю невялікую сядзібу ён назваў «Чайка». З «Чайкай» звязана большая частка творчага і асабістага жыцця майстра. Менавіта тут былі створаны многія вядомыя палотны жывапісца, у тым ліку і яго вядомая карціна «Гадзіна цішыні. Возера Удомля» (1911).
Вітольд Каэтанавіч — адзін са стваральнікаў жанру мемарыяльнага пейзажу. У яго работах – выявы памятных мясцін, звязаных з жыццём вядомых дзеячаў рускай гісторыі і культуры Л.М. Талстога, А.С. Пушкіна, П.І. Чайкоўскага і інш. У музеі гэты бок творчасці мастака прадстаўлены карцінамі, прысвечаным пушкінскім мясцінам — «Міхайлаўскае. Домік няні А.С. Пушкіна Арыны Радзівонаўны», «Святагорскі манастыр. Магіла А.С. Пушкіна», «Трыгорскае. Бяроза каля ракі Сароць» (усе – 1936), «Восеньскія дні. Трыгорскае. Рака Сароць» (1952). Паэтычнасць і лірызм карцін, музычнасць іх жывапіснага рашэння сугучныя адухоўленай паэзіі Пушкіна.
1947 год быў асабліва значным у творчай біяграфіі В.К. Бялыніцкага-Бірулі: яму прысвоілі званне народнага мастака РСФСР (званне народнага мастака БССР ён атрымаў пасля 1944 г.), яго абралі правадзейным членам Акадэміі мастацтваў СССР. Важнай падзеяй года быў прыезд Вітольда Каэтановіча ў Беларусь упершыню за шмат гадоў. З траўня і да сярэдзіны чэрвеня мастак жыў і працаваў на Белай дачы ў наваколлях Мінска. Тут ён напісаў некалькі дзясяткаў эцюдаў, якія сталі асновай цыкла карцін, прысвечаных Беларусі. Менавіта тут, у наваколлі Мінска, быў знойдзены матыў для карціны «Беларусь. Ізноў зацвіла вясна», эмацыйны змест якой падпарадкаваны галоўнай думцы аўтара – жыццё перамагае, яна перамагла смерць, разбурэнні. Гэта палатно - адно з цэнтральных у экспазіцыі.
Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля да канца дзён сваіх нястомна працаваў. Ён памёр ва ўзросце 85 год. З апошніх палотнаў у музеі экспануецца «Апошні снег. Чайка» (1950), «Лён зацвіў» (1950–1951), «Прыйшла вясна» (1951), «Вечар ранняй вясны» (1954), «Бярозкі» (1955).
У мансардзе музея размешчана выставачная зала. У ёй увесь час праходзяць выстаўкі твораў выяўленчага мастацтва з фондаў НММ РБ, Саюза мастакоў Беларусі, выстаўкі дзіцячай творчасці.
https://bel.24health.by/myastechka-ramesnikau-chamu-ivyanecki-muzej-tradycyjnaj-kultury-lichycca-unikalnym/
На паверхні беларускай зямлі вялікая колькасць розных па памерах і форме валуноў. У Беларусь іх прынёс апошні ледавік.
Шмат якія валуны ў народзе здаўна ўважаюць за лекавыя. За некаторымі з іх нават замацаваныя пэўныя назвы: Лекавы Камень, Святы Камень. Па павер’ях, некаторыя з іх могуць лячыць любыя хваробы, а іншыя маюць “вузкую спецыялізацыю”, прычым, дапамагаюць камяні толькі ў пэўны дзень, а часам нават у пэўную гадзіну.
Па ўсёй Беларусі лекавымі лічылі камяні-следавікі. Гэта валуны, на якіх ёсць невялікія паглыбленні, што нагадваюць ступню чалавека або сляды жывёл. Выемкі бываюць прыродныя і штучныя. Наконт часу высякання слядкоў сярод навукоўцаў існуюць розныя меркаванні. Нагу, а тым больш ступню, звязвалі з іншасветам – падземным светам, куды ўсё сыходзіць, памірае, і адкуль ўсё вяртаецца, нараджаецца наноў.
Асабліва дзейснымі лекамі лічылі нашыя продкі дажджавую ваду са “слядкоў”.
У вёсцы Струбніца Мастоўскага раёна каля ўвахода ў касцёл ляжыць камень са Слядамі Святога Антонія. У дзень гэтага святога, 13 чэрвеня, каля касцёла адбываецца фэст. Пасля службы шмат хто з вернікаў імкнецца басанож ступіць у слядок святога. Людзі вераць, што менавіта ў гэты дзень ён валодае асаблівай сілай.
На ўскрайку вёскі Леснікі Лідскага раёна каля вялікага драўлянага крыжа знаходзіцца камень-следавік. Яго ўшаноўваюць і лічаць лекавым ад многіх хвароб. На камені ёсць паглыбленне ў выглядзе чалавечай ступні. Мясцовыя кажуць, што гэта след Божай Маці. Побач таксама невялікае паглыбленне ў выглядзе капытка нейкай жывёліны. Ваду, якая збіраецца ў іх, лічаць лекавай.
У лесе каля вёскі Крамянец Лагойскага раёна ляжыць Святы, Богаў ці Даждзьбогаў Камень. На Вялікдзень і на свята Іллі, 2 жніўня, вада са слядка, паводле павер’яў, лекуе ўсе хваробы. Калі дажджавой вады ў слядку не было, то яе зачэрпвалі ў студні, што была некалі побач, і налівалі ў слядкі.
Вада са слядкоў на камені, што ляжыць сярод поля каля вёскі Сорагі Слуцкага раёна, дапамагала ад усіх хвароб на Макавей, 14 жніўня, і на Пакроў, 14 кастрычніка. Мясцовыя людзі лячылі дажджавой вадой са слядкоў галаўны боль, хваробы вачэй, ліхаманку…
У вёсцы Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна людзі былі ўпэўнены, што іх камень дапамагае ад галаўнога болю, малярыі, знішчае бародаўкі, лекуе ад невідушчасці. І не толькі чалавека, але любую свойскую жывёлу.
У Беларусі здаўна верылі, што некаторыя валуны нібыта вылечвалі ад бясплоднасці.
Да канца 1980-х гадоў на беразе Свіслачы ў Мінску, насупраць стадыёна “Дынама”, на месцы былога капішча, якое мела назву “Малельня ля каменя”, ляжаў камень Дзед.
Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя жанчыны, якія жадалі зацяжарыць, апярэзвалі валун фартухамі. Трэба было тры начы запар пасядзець на камені і пры гэтым прамаўляць замову. Каля каменя рос магутны дуб, жалуды з якога таксама лічылі лекавымі. Побач бруіла гаючая крынічка…
Сёння той культавы камень перанесены ў Музей валуноў, што ў мікрараёне Уручча. Мяркуючы па букеціках кветак і манетак на ім, валун і ў наш час не страціў сваёй папулярнасці.
Ад бясплоддзя лячыў і камень-следавік на ўзгорку каля вёскі Сянежыцы Навагрудскага раёна. Аднак у такой просьбе камень дапамагаў толькі на свята Пакроў. Непадалёк ад каменя ва ўрочышчы Святы роў бруіла святая крыніца. Тыя, хто прагнулі пазбавіцца ад хвароб і атрымаць адпушчэнне грахоў, ішлі на каленях ад каменя да крыніцы.
У Воранаўскім раёне Гродзеншчыны каля вёскі Гарадзішча ляжыць камень Вільціс. Такая назва ў перакладзе з літоўскай мовы азначае Надзея. Спрадвеку камень лічыўся жаночым. Ён не толькі лячыў ад бясплоддзя, але і дапамагаў цяжарным жанчынам нарадзіць здаровае дзіця, а дзяўчатам спрыяў ва ўступленні ў добры шлюб. Пры наведванні каменя жанчыны спачатку дакраналіся да валуна і цалавалі яго, а потым звярталіся з просьбай. “За паслугі” валуну ахвяравалі лён, палатно, ручнікі, хусткі, вяночкі, грошы.
На ўзгорку пад назвай Прошча каля вёскі Пярэжыр Пухавіцкага раёна да канца 1930-х гадоў ляжалі два паклонныя камяні, якіх называлі Дзям’ян і Мар’я. Верылі, што яны вылечвалі паралюш, глухату, кульгавасць і шэраг іншых хвароб. Але камяні не толькі лекавалі розныя хваробы, але і спрыялі маладым у шлюбе. Лічылі, што найбольшай лекавай сілай камяні валодаюць на Маладзік і на Троіцу. Валунам ахвяравалі лён, палатно, масла, сыр, ручнікі… Дзяўчаты неслі каралі і завушніцы. Па ўспамінах старажылаў, аднойчы камень Мар’ю забралі на будоўлю і паклалі ў падмурак нейкага хлява. Далейшы лёс таго каменя невядомы. І куды знік Дзям’ян таксама ніхто не ведае…
З некаторых валуноў здзіралі мох, настойвалі яго на вадзе ці на гарэлцы і пілі як лекі. А ў вёсках Верасніца Жыткавіцкага і Раменкі Іўеўскага раёнаў з камянёў шкрэблі парашок і лекаваліся ім.
Валун пад назвай Шалёны Камень і цяпер ляжыць ў паўночна-ўсходняй частцы вёскі Малыя Грыдзюшкі Шаркаўшчынскага раёна. Пры ўкусах шалёнага сабакі з яго таксама шкрэблі парашок і потым пілі з вадой. Паводле падання, ён не толькі пазбаўляў ад цяжкіх хвароб, але надаваў і фізічную сілу.
Яшчэ беларускі мастак Язэп Драздовіч у пачатку мінулага стагоддзя запісаў са слоў сваёй пляменніцы Ядвісі: “Во гэты Шалёны камень. Тут кажуць даўней прабягаў шалёны чалавек, упаў на гэты камень, дый пачаў яго грызці… Грыз, грыз аж датуль, пакуль не заснуў. А прачнуўся – аздаравеў. І цяпер, калі дзе каго шалёны сабака абкусае, з гэтага каменя на лекі кавалкі адбіваюць”.
На могілках каля капліцы побач з вышэй згаданай вёскай Кудзінавічы Капыльскага раёна ляжыць вялікі камень з высвідраванай ямкай і барэльефнай выявай крыжа.
Камень мае шэраг назваў – Святы, Божы След, След Хрыста, След Божай Маці. Ад хвароб зубоў выкарыстоўвалі мох з гэтага каменя, яго наўпрост прыкладалі да хворага зуба. Зубны боль суцішваў і камень каля вёскі Бор, што непадалёк ад мястэчка Цітва Пухавіцкага раёна. Для гэтага трэба было дакрануцца зубамі да каменя.
Многія так званыя лекавыя камяні ў розныя часы былі перанесеныя ў храмы і капліцы. Некаторыя з іх захоўваюцца там і сёння.
Напрыклад, у вёсках Лукава Маларыцкага, Калодзішчы Мінскага, Бабры Лідскага, Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёнаў.
Прычына абагаўлення камянёў, вера продкаў у іх лекавую моц тлумачыцца іх спецыфічнымі якасцямі: цвёрдасцю, нязменнасцю, хімічнай інэртнасцю ў параўнанні з жывой прыродай.
https://bel.24health.by/mashyna-chasu-xto-yany-xirurgi-syarednyavechnaj-belarusi/
Мужчыны любяць падарункі, не менш чым дзяўчаты. Можна падарыць мужчынам эмоцыі, можна незвычайны падарунак-сюрпрыз, а можна нешта экстрэмальна запамінальнае.
Мы падабралі для вас некалькі арыгінальных варыянтаў падарункаў, якія ўразяць вашага блізкага чалавека.
Аўтаматычны дазатар для вадкага мыла
Вельмі цікавая і сучасная альтэрнатыва звычайнаму мылу. Дазатар робіць пену, што лепш насамрэч чысціць. Ён парцыённа выдатакоўванне мыла, што вельмі эканамічна. Гэты падарунак не пакіне абыякавым нікога.
Гадзіннік электронны альбо фітнес-бранзалет
Калі мужчына любіць гаджэты і сочыць за сваёй фізічнай актыўнасцю, то гэта вельмі практычны і патрэбны падарунак. У наш час вельмі вялікі выбар электронных гадзіннікаў і бранзалетаў.
Шалік ды шапка
Такі просты, але неабходны падарунак марознай зімой. Можна пашыць набор на замову, а можна зрабіць сямейную выяву для дзіцяці альбо мужа. Такі падарунак дапаможа паказаць ваш клопат.
Настольная гульня
Настольную гульню можна выбраць і для дзіцяці, і для дарослага мужчыны, па ўзросце і інтарэсам. Настольная гульня зробіць любы вечар душэўным, а дзіця будзе яшчэ і развіваць лагічнае мысленне.
Настольная гульня «футбол»
Футбол любіць практычна кожны мужчына, і гэта тая гульня, у якой удзельнічаюць кампаніяй. Вельмі добры падарунак для сяброўскай камунікацыі
Хатні лазневы халат
Цяпер можна рабіць унікальныя надпісы на халаце, можна замовіць індывідуальна для мужчыны, а можна і для ўсёй сям'і.
Электрычная шчотка для зубоў
Галоўная перавага электрычнай шчоткі ад звычайнай у магчымасці дамагчыся максімальнай ачысткі зубоў, а гэта ў сваю чаргу абараняе ад з'яўлення карыесу і папярэджвае запаленне дзёсен. Для мужчын, якія сочаць за сваім здароўем, проста знаходка. Сучасныя мадэлі абсталяваныя таймерам, опцыяй вылічэння часу, затрачанага на чыстку з вылікам паўзаў на паласканне.
Робат пыласос
Незаменны памагаты ў хаце. Калі ў вас ёсць яшчэ хатнія гадаванцы, то ён удвая незаменны. З такім памагатым ў вас будзе болей часу для сябе і блізкіх. Не трэба марнаваць яго на ўборку, бо робат прыбірае нават калі вас няма дома. Ёсць функцыі сухой і вільготнай уборкі, пры тым ён практычна бясшумна прыбірае.
Падарунак для мужчыны — рыбака
Калі ваш мужчына захапляецца рыбалкай, выдатна будзе падарыць яму рыбацкія снасці: балансір на зіму, вуду, гаплікі. Можна падарыць намёт для рыбалкі, ваш мужчына гэта ацэніць, а можна падарыць набор пляшку і чаркі, арыгінальна і выклікае ўсмешку ў вашага блізкага чалавека.
Набор кухонных нажоў
Выдатны падарунак для гаспадара, які любіць праводзіць час за гатаваннем, а таксама хацеў бы стаць шэф-кухарам вашага дома.
Падарунак для аўтамабіліста
Для мужчыны, які водзіць асабісты аўтамабіль, добрым падарункам будзе асвяжальнік паветра для машыны, падушкі альбо шчотка для снега.
Падарункавая скрынка з напаўненнем: салодкая, салёная, на любы густ
Можна абраць скрынку на любы густ: з карыснасцямі ці смачнасцямі. Атрымліваецца арыгінальна.
Сертыфікат на скачок з парашутам
Аб гэтым мараць шматлікія мужчыны, але не заўсёды вырашаюцца. Калі раптам ваш мужчына з такіх людзей, то падарунак будзе незабыўны.
Сертыфікат на ўдзел у экстрэмальных гонках: катанне на багі
Багі — гэта аблегчаны магутны пазадарожнік, кіраванне якім не патрабуе нейкіх спецыяльных навыкаў і ўменняў. Ашаламляльныя заезды па перасечанай мясцовасці або спецыялізаванай трасе не пакінуць абыякавым нікога.
Паход на картынг
Можна схадзіць сям'ёй альбо кампаніяй на спатканне. Задаволіць спаборніцтва і атрымаць досвед для сябе, выкід адрэналіну падорыць вам незабыўныя адчуванні.
Сертыфікат на гульню ў тэніс, у спартзалу, у басейн
Для спартыўных мужчын, у якіх ёсць хобі, ці тых, хто заўсёды жадаюць нешта новае паспрабаваць у спорце.
Сертыфікат на расслабляльны масаж
Гэта самы прыемны і расслабляльны падарунак для мужчыны, ад якога ён будзе ў захапленні. Можна падарыць паход на масаж асобнай часткі цела: спіны, ног, ступняў, а таксама і комплексна ўсяго цела, а пасля адправіцца на чайную цырымонію і ў спа.
Можна размаляваць падарунак і расслабіцца разам з каханым на парнай праграме.
https://bel.24health.by/shto-padaryc-dzyauchyne-na-navagodniya-svyaty-top-12-aryginalnyx-idej/
У часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай наданнем медыцынскай дапамогі насельніцтву беларускіх земляў займалася спецыяльная катэгорыя рамеснікаў – барберы і цырульнікі. Што ж гэта за прафесіі такія? І чым адрозніваецца цырульнік 17 стагоддзя ад сучаснага майстра?
У наш час слова «цырульнік» у беларускай мове азначае чалавека, які стрыжэ людзей і робіць фрызуры. Само слова «цырульнік» паходзіць ад лацінскага сirrus (локан, кудзер). Але яшчэ не так даўно пад словам «цырульнік» разумелі спецыялістаў, якія выконвалі шырокае кола паслуг – стрыглі валасы і галілі бараду, зразалі мазалі, аказвалі тэрапеўтычную дапамогу, упраўлялі вывіхі, рабілі розныя хірургічныя аперацыі, у тым ліку і ампутацыі.
Згодна з інвентарамі 16–17 стагоддзяў, на тэрыторыі сучаснай Беларусі медыкаў з універсітэцкай адукацыяй было няшмат. Дый тыя працавалі ў каралёў, біскупаў і магнатаў. Да таго ж, у іх абавязкі ўваходзіла толькі тэорыя: разважаць над прычынамі хваробы, сродкамі яе лекавання, даваць парады хворым.
Рабіць жа рукамі такія маніпуляцыі, як кровапусканне, масаж або перавязку для дыпламаванага спецыяліста было недапушчальна. Гэтым займаліся ў тыя часы такія вандроўныя майстры, як «барберы», якія валодалі багатай практыкай. Словы «барберы», або «бальверы», паходзяць з грэчаскай і лацінскай моваў, вытворныя ад слова «барада». Яны займаліся ў асноўным стрыжкай і галеннем барады, але апрача гэтага валодалі пэўнымі хірургічнымі ўменнямі. Барбер мог пусціць кроў (адзін з галоўных метадаў лячэння ў сярэднявеччы), паставіць п’явак, прамыць і падшыць рану, паставіць банкі, выдаліць зуб.
З архіўных звестак мы даведваемся, як 17 лютага 1556 года ў Гародне пабіліся Хведар Сасін і Андрэй Нікіфаровіч. Апошні пацярпеў значна больш і звярнуўся ў суд па кампенсацыю ў памеры дзве копы грошаў. Гэта на той час 4 злотых або 120 грошаў «за барберства». Мяркуючы па ўсім, Нікіфаровіч пацярпеў дастаткова моцна, паколькі першы дакументальна вядомы гарадзенскі барбер Ян у 1540–1541 гадах браў за лячэнне раны ў сярэднім каля дваццаці грошаў.
Ужо да сярэдзіны 17 стагоддзя тэрмін «барбер» замяняецца паняццем «цырульнік». Яны таксама былі пераважна лекарамі, а само слова цырульнік, паводле адной з версій, — змененае лацінскае «хірург». У цэлым у ВКЛ існавала даволі стройная сістэма цырульніцтва. Справа ў тым, што да гэтага часу ў Заходняй Еўропе ўжо сфармавалася цэхавая арганізацыя дзейнасці цырульнікаў. У пэўнай ступені яна была перанесена і ў ВКЛ.
Цэхі айчынных цырульнікаў (ці хірургаў) па структуры не адрозніваліся ад цэхаў іншых прафесій: яны складаліся з майстроў (братоў), чаляднікаў (таварышаў) і вучняў (хлопцаў), мелі свой цэхавы дом. Улада ў цэху належала майстрам. Майстры выбіралі старшыню і ключніка (казначэя), якія кіравалі адміністрацыйнымі справамі цэха, захоўвалі ў спецыяльным куфары каралеўскія прывілеі, пячатку і касу.Цэхі адначасова былі і школамі цырульнікаў. Каб авалодаць мастацтвам цырульніка, не патрэбна была агульнаадукацыйная падрыхтоўка.
Будучы цырульнік мусіў прадставіць дакументы, якія сведчылі пра законнае нараджэнне і паходжанне ад прыстойных, шанаваных у грамадстве бацькоў. У цэх не дапускаліся іншаверцы і незаконнанароджаныя. Перавага пры прыёме ў цэх надавалася спадчыннікам чальцоў цэха.
Працэс вучобы цягнуўся гадамі. У майстра маглі адначасова вучыцца два хлопцы і адзін чаляднік (таварыш). Пасля трох-пяцігадовага навучання хлопца пераводзілі ў разрад таварышаў. На пэўным этапе будучыя цырульнікі праходзілі практычную стажыроўку ў падарожжы («вендроўцы»). Таварыш, у сваю чаргу, пасля некалькіх гадоў навучання, уключаючы «вендраванне» па іншых гарадах і краінах, падвяргаўся спецыяльнаму іспыту, падчас якога ён павінен быў прадэманстраваць свае веды і «паказаць пробныя штукі». Іспыт праводзілі раз на год. Напрыклад, у Брэсце гэта адбывалася праз 8 дзён пасля свята Божага цела. Пасля здачы іспытаў чаляднік атрымліваў званне майстра.
Каб стаць майстрам, вучань павінен быў ведаць «любую частку чалавечага цела ад верхавіны да ступні», умець распазнаваць распаўсюджаныя хваробы, валодаць рознымі маніпуляцыямі, лячыць раны, вывіхі, рабіць кровапусканні, карыстацца інструментамі, накладваць пластыры, уводзіць слабіцельныя сродкі, лячыць унутраныя хваробы, сіфіліс, рыхтаваць і наносіць мазі,кроваспыняючыя і супрацьапёкавыя сродкі.
Асобаў, якія атрымалі падрыхтоўку па-за цэхам або не вытрымалі ўнутрыцэхавых парадкаў і пайшлі з яго, называлі «партачамі». Іх, як і вандроўных цырульнікаў, «прыхадняў», пераследавалі цэхавыя цырульнікі і выганялі з горада.
Даследчык гісторыі медыцыны Валянцін Грыцкевіч па архіўных дакументах прасачыў звесткі пра цэхі больш чым у 40 гарадах і мястэчках на тэрыторыі Беларусі. Ён таксама заўважыў, што ў 18 стагоддзі цырульнікаў-хірургаў ужо часта сталі называць фельчарамі (ад ням. Feldscher – палявы цырульнік).
Кожны цэх меў свой Статут, які зацвярджаў манарх краіны. Напрыклад, першы айчынны статут быў прыняты ў старажытным Брэсце ў 1629 годзе. У гэтым горадзе ў 14-18 стст. працавала больш за 30 цырульнікаў. А Статут мінскага цэха цырульнікаў быў прыняты ў 1635 годзе, і ў гэтым жа годзе зацверджаны каралём Уладзіславам ІV. У пачатку гэтага дакумента сказана: «Сталі перад урадам нашым (каралеўскім) слаўныя майстры навукі цыруліцкай места Менскага, добра аселыя: Ян Загер, Каспер Гофман, Войцэх Салатынскі, Ян Алісевіч з калегамі прасілі, каб ім для добрага парадку цэхавага… прывілей (грамату) выдалі». Што і было зроблена.
У прывілеі, выдадзеным Уладзіславам ІV 14 жніўня 1642 года «Полацкім цырульнікам на права складання імі цэха», было напісана, што «на такую просьбу цырульнікаў горада Палотска міласціва набылі і скардзім ім і сцвярджаем цэхавае права і артыкулы такія ж, якія маюць». У Гародні цэх цырульнікаў быў арганізаваны ў 1649 годзе, а ў 1650 годзе Ян ІІ Казімір даў яму прывілей. Гарадзенскі цэх цырульнікаў меў у Фары Вітаўта свой алтар. У Вільні Статут цырульнікаў быў зацверджаны ў 1552 годзе. У Статуце віленскага цэха сказана, што кожны павінен: «умець навастрыць брытву і нажніцы – згодна звычаю нашага рамяства, павінен таксама прыгатаваць шэрую мазь і бурую, і рускую мазь, і чорную, і зялёную мазь, і парашок падрыхтаваць для лячэння зламанай косці».
Паводле архіўных дадзеных, насельніцтва Мінска ў першай палове 17 стагоддзя складала каля 5 тысяч, а цырульніцкі цэх у тыя часы складаўся з майстра, таварыша, паўтаварыша і вучня – усяго з 4 чалавек. Атрымліваецца, што адзін спецыяліст-медык рознай ступені кваліфікацыі абслугоўваў 125–200 месцічаў.
Каб адрозніць прадстаўніка цэха ў стракатым натоўпе і «для павагі», кожны майстра ці таварыш мусілі прытрымлівацца пэўнай формы адзення. Ім забаранялася з’яўляцца ў грамадскіх месцах – на рынку ці на вуліцы з закасанымі рукавамі, не пакрыўшы галаву «на пядзь» шапкай і без цырульніцкага плашчу. Парушальнікаў чакаў штраф на карысць цэха ў памеры 20 грошаў.
Падчас ваеннай небяспекі ўсе майстры, разам з таварышамі і чэляддзю, узброеныя, выступалі на абарону горада.
Лячыць хворых меў права выключна майстар, а падмасцер’і і вучні – толькі са згоды майстра. Статут цэха патрабаваў ад цырульнікаў дакладнага вырашэння – магчыма ці немагчыма лячэнне. У выпадку складанага захворвання цырульнік павінен быў «узяць параду ў сваіх калег, каб сябе і брацтва не аганьбіць». Цырульнік не меў права навязваць свае паслугі хвораму. Толькі ў тым выпадку, калі ўначы на сваім шляху выявіў параненага, то мог яму прапанаваць сваю дапамогу. Аднак пераманьванне пацыентаў, нягледзячы на забарону Статута, было не такой і рэдкай з’явай.
Майстры-цырульнікі былі даволі заможныя. Мелі свае дамы, нярэдка мураваныя. Там жыла не толькі сям’я майстра, але і падмасцер’і, вучні, праходзіў прыём пацыентаў. Багатыя людзі выклікалі лекара дахаты. У некаторых выпадках лячэнне адбывалася проста на вуліцы або на Рыначнай плошчы. На доме майстра-цырульніка вісела «медзяніца» – медны таз. Дамы цырульнікаў вызваляліся ад пастою жаўнераў і падчас з’езду дэпутатаў і суддзяў. Многія майстры займалі кіруючыя пасады ў гарадскім самакіраванні.
Як сведчаць архіўныя матэрыялы і мемуарная літаратура, у 18 стагоддзі цырульнікі праводзілі вельмі складаныя аперацыі. У 1722 годзе каля Брэста адзін шляхціц адсек частку носа карчмару. Мясцовы лекар «гафтовал», што значыць прышыў пацярпеламу нос. Ігнаці Лапацінскі з вёскі Раёўка пад Мсціслаўлем ў 1842 годзе ў дзённіку апісаў сваё раненне нагі ў час сутычкі паміж мясцовымі шляхціцамі. Параненага адвезлі ў Мсціслаў. Два цырульнікі выявілі ў яго прыкметы гангрэны і вырашылі рабіць аперацыю. Аперацыя праходзіла так: далі выпіць шклянку гарэлкі, зрабілі разрэзы і шавецкай іглой зашылі іх. Потым шклянку гарэлкі вылілі на рану. Боль быў жудасны, але трываў ён нядоўга, рана неўзабаве ачысцілася. Пасляаперацыйны перыяд праходзіў паспяхова.
У 1733 годзе глыбоцкаму ксяндзу Пятроўскаму рыбак Патап нанёс палкай і дзідай удары па галаве «у самой верхавіны, так што косткі выйшлі і паказаліся». Судовы прыстаў сведчыў, што ў яго прысутнасці доктар даставаў у параненага косці. У 1750 годзе ў Воўчыне, паблізу Брэста, хірург Бонаўдус дастаў металічны відэльчык даўжынёй ў дзюйм (2, 54 см) з прамой кішкі ксяндза Бухавецкага, які некалі праглынуў яго. Ёсць згадкі, што фельчар Я. Мілер у маёнтку Матыкалы на Брэстчыне правёў аперацыю “кесарава сячэнне”. Дзіцёнак выжыў, а маці памерла. У Нясвіжы хірург Ф. Эме прааперыраваў пухліну малочнай залозы вагой у 3,7 кг. Каля 1700 года клецкі цырульнік Ёзафовіч вылечыў зламаную нагу егера Малахоўскага.
Прыведзеныя прыклады добра паказваюць дыяпазон хірургічнага ўмяшальніцтва, якое здзяйсняў сярэднявечны айчынны цырульнік. У цэлым такі аб’ём хірургічнай дапамогі практычна не саступаў узроўню развіцця хірургіі ў заходнееўрапейскіх краінах на той час.
У 19 стагоддзі прафесія цырульніка стала паступова занепадаць, паколькі збольшага самавукаў-цырульнікаў пачалі замяняць прафесійныя лекары. Падрыхтоўка лекараў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй вялася ў Празе і Кракаве, дзе ўжо ў канцы 14 і пачатку 15 стагоддзяў былі створаны “бурсы” для “літоўцаў” і “рускіх”, дзе навучалі ўрачэбнай справе выхадцаў з з беларускіх земляў.
Праўда, трэба адзначыць, што дактары з вышэйшай адукацыяй не займаліся хірургіяй, бо ў гэтых універсітэтах падрыхтоўка вялася, як і ва ўсіх еўрапейскіх, дзе выкладаць хірургію было забаронена …
https://bel.24health.by/dapamagali-kamyani-mox-navat-perunovyya-strely-yak-lyachyli-zuby-nashy-prodki/
Калі перад навагоднімі святамі вам хочацца патрапіць у сапраўдную казку, то абавязкова завітайце на выстаўку «Калядныя карункі» Валянціны Шобы ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, якая адкрылася днямі.
Кожны твор мастачкі напоўнены таямнічай прыгажосцю і магіяй Раства. Казкі, чараўніцтва, містычная прырода, беларускія арнаменты, антураж – усё знайшло сваё адлюстраванне ў творчасці аўтара. На выстаўцы прадставілі каля 50 графічных работ майстра, большасць якіх напісана сёлета спецыяльна да выстаўкі ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Карціны Валянціны Шобы называюць казачнымі — такія яны загадкавыя і так не падобныя на тое, што бачыш вакол, але сама аўтар падкрэслівае, што ніякай казкі тут няма, усе сюжэты спісаныя з рэальнага жыцця.
Больш за ўсё ўражвае майстэрства творцы аб’ядноўваць мастацкае, міфалагічнае, жыццёвае і нават паўсядзённае ў адным. Свае карціны яна піша нібы шукае штосьці патаемнае ў простых і блізкіх сюжэтах.
Валянціна Шоба ўпэўнена: можна навучыцца маляваць, але быць мастаком — гэта нешта іншае. Яе ўласныя работы на дзіва эмацыйныя, яркія і пазітыўныя. Яна сама не можа назваць стыль, у якім яны выкананыя. Ёсць любімыя колеры, шмат фактуры, святла і нейкага дзіцячага зачаравання. Знаходзячыся побач з творамі мастачкі, ловіш сябе на думцы, што ты нікуды не спяшаешся, а хочаш паразважаць, паглыбіцца ў той свет, які вакол сябе стварыла Валянціна Шоба.
Увогуле творчасць аўтара вяртае нас у стан рамантызму, лёгкага і прыемнага пачуцця. Такое мастацтва можна назваць натхняльным альбо чароўным. Яно, безумоўна, прасякнута філасофскімі сэнсамі і думкамі, але ж адначасова ў ім ёсць тая простасць, якая будзе зразумела нават маленькім гледачам. Гэта не прамалінейнае мастацкае выказванне, гэта чароўнае траткаванне цікавых сэнсаў і гісторый.
Безумоўна, Валянціна Шоба — майстар дэталізацыі. Яе графічныя арнаменты проста ўражваюць сваей тэхнікай выканання. Заўсёды складана нават уявіць, колькі часу аддаецца на стрварэнне такога аднаго твору, колькі ўнутраных сіл і натхнення патрэбна мастаку для такіх моцных і сэнсавых работ.
Асабіста хочацца падзякаваць Нацыянальнаму мастацкаму музею за гэтую выстаўку, арганізаваную якраз напярэдадні навагодніх святаў. Сюды варта завітать, каб проста адчуць цёплы настрой, пазнаеміцца альбо яшчэ раз убачыць казачны свет Валянціны Шобы.
Валянціна Шоба нарадзілася ў Мазыры Гомельскай вобласці. У 1982 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка. У 1989 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), факультэт графікі. Вучылася ў вядомых дзеячаў мастацтваў Беларусі – народнага мастака, прафесара Васіля Пятровіча Шаранговіча і прафесара Уладзіміра Пятровіча Савіча. Пачынаючы з 1992 года Валянціна Шоба актыўна ўдзельнічае ў разнастайных выстаўках, творчых праектах і мастацкіх пленэрах як у Беларусі, так і далёка за яе межамі.
За час сваёй дзейнасці мастачкай былі падрыхтаваны больш за 30 персанальных выставак, прадстаўленых у многіх гарадах Беларусі, Расіі і Еўропы. Кожны раз, прэзентуючы новы творчы праект, Валянціна Шоба здзіўляе сваім майстэрствам не толькі аматараў, але і мастацтвазнаўцаў. Яе персанальныя выстаўкі заўсёды з’яўляюцца культурнай падзеяй для аматараў мастацтва.
«Нам цікава разам». Тамара і Уладзімір Васюк пра каханне ў жыцці
Ва ўсіх сем'ях падрыхтоўцы святочных страў да навагодняга і каляднага застолля надаецца шмат увагі. Гаспадыні хочуць паказаць усе свае ўменні і падаць да ўрачыстага стала лепшыя пачастункі.
2023 год паступіць у распараджэнне Чорнага Вадзянога Труса, таму меню святочнага стала павінна адпавядаць запатрабаванням жывёлы. Гэтым разам мы прапануем рэцэпт смачнага салата «Морква», які, безумоўна, можна назваць лайфхакам кулінарнага меню навагодняй вечарыны.
Інгрэдыенты
Стравы навагодняй ночы. Захоўваючы вернасць традыцыям здаровага меню
Падрыхтоўка інгрэдыентаў
Зварыць бульбу (2 штукі), моркву (2-3 штукі), яйкі (1-2 штукі). Астудзіць і ачысціць.
Бульбу націраем на буйнай тарцы, яйкі таксама. Моркву націраем на сярэдняй тарцы. Солім па гусце. Калі морква вадзяністая — адціскаем лішнюю вадкасць.
Салёны або марынаваны агурок (1 штука) наразаем маленькімі кубікамі. Вэнджаную курыцу наразаем невялікімі кавалачкамі (замест вэнджанай курыцы можна выкарыстоўваць адварную: філе альбо вяндліну).
Калі любіце стравы з рэпчатым лукам, тады наразаем адну цыбуліну дробна квадрацікамі.
Смачны, як быццам торт. Рэцэпт маркоўнага кекса
Спосаб прыгатавання
Выкладваем інгрэдыенты пластамі, у форме морквы, акуратна прыціскаючы і выкладваючы. Маянэз можна дадаваць не ва ўсе пласты, у залежнасці ад вашых смакавых пераваг.
1-шы пласт — выкладваем бульбу, соль, перац, маянэз.
2-гі пласт — цыбуля. Калі не любіце цыбулю,можна без яе.
3-ці пласт — марынаваны агурок.
4-ты пласт — вэнджаная курыца.
5-ты пласт — маянэз.
6-ты пласт — яйкі, соль, перац.
7-мы пласт — маянэз.
8 пласт — морква на дробнай тарцы, усю паверхню накрываем ёю, лапаткай разраўноўваем, і робім ёю баразёнкі такія, як у морквы.
І апошняя дэталь — пятрушка. Яна выконвае ролю бацвіння.
З надыходзячымі святамі вас! Смачна есці
https://bel.24health.by/salaty-na-svyatochny-stol-top-8-smachnyx-receptau/
Дзве знакамітыя асобы ў беларускім сучасным мастацтве — Уладзімір і Тамара Васюк не перастаюць кранаць шчырым стаўленнем да жыцця і творчасці. Іх жыццёвы шлях можа стаць добрым сцэнарам для кнігі пра тое, як прыехаўшы па асобнасці з аднаго рэгіёну ў вялікі горад, яны сталі адным цэлым і перамаглі ўсё складанасці.
Асноўнай тэмай іх творчасці стала бацькаўшчына, а творы мастакоў прасякнуты глыбокай павагай да культуры і традыцый беларускай зямлі. Аўтары такія розныя ў напрамках мастацтва, але ж усе жыццё дапаўняюць адзін аднаго.
Зараз у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» дэманструецца выстаўка керамікі і графікі «Творцы» сям’і Васюк. Экспазіцыя знаёміць гледачоў з творчасцю гэтых двух таленавітых беларускіх аўтараў. У межах адкрыцця праекта мастакі расказалі пра самыя цікавыя моманты і падзеі іх жыцця.
— Уладзімір Уладзіміравіч, Тамара Іванаўна, у чым сакрэт даўгалецця вашай сям’і, і як творчасць уплывае на адносіны паміж вамі?
Уладзімір Васюк:
— Мы з Тамарай вельмі блізкія людзі. Добра падышлі па менталітэту, бо нашы вёскі на Гомельшчыне знаходзяцца недалёка адна ад адной. Мы нават нарадзіліся ў адзін месяц — я другога ліпеня, а Тамара на Купалле — шостага. Акрамя ўсіх жыццёвых супадзенняў нас таксама аб’яднала мастацтва. Дзякуючы яму, мы заўсёды вучылі і вучымся адзін у аднаго.
Мы сустрэліся падчас вучобы. Я быў ужо пасля войска, а Тамара пасля дзявятага класа паступіла ў Мінскае мастацкае вучылішча. Затым разам вучыліся ў Тэатральна-мастацкім інстытуце. Ужо на першым курсе ў нас нарадзіўся сын. Акадэмічны адпачынак не бралі. У Мінску ў нас нікога не было, таму дзіця не было з кім пакінуць, а дэкан прапанаваў нам не губляць год. Так і вучыліся: дзень я прыходзіў на вучобу, дзень Тамара. Вось у момант, калі сям’я толькі зарадзілася, мы адчулі, што такое суладдзе і пачалі яго берагчы. Тамара заўсёды была маёй музай і ў жыцці, і ў творчасці. Мне вельмі падабаецца, што мы працуем у розных кірунках мастацтва.
Тамара Васюк:
— Нам цікава разам. Вось і ўвесь сакрэт. А увогуле мяне маці навучыла, што не трэба мужчыну мяшаць, яму трэба даць свабоду, каб ён мог сам прымаць рашэнні. У нас у сям’і ёсць сялянская тактоўнасць. Каштоўная рэч! Гэта значыць, што мы не будзем чапляцца адзін да аднаго проста ад нечага рабіць, нам цікавей папрацаваць. Я заўсёды ганаруся неверагодным адчуваннем пластыкі і формы Валодзі: усе дробнае ён робіць з вялікай адказнасцю і дасканала, не ўмее зрабіць наводмаш, нават калі гэта патрэбна.
— А ў чым заключаецца ваш працэс навучання ў сям’і? Гэта ніколі не перашкаджала развіццю індывідуальнасці?
Уладзімір Васюк:
— Я б тут паглыбіўся ў філасофію. Жонка такі ж для мяне чалавек як маці. Мы ўдваіх крыху грубаватыя, але ж справядлівыя. Бывае, Тамара мне зробіць заўвагу, што можа не так намаляваў. А я з ёю не згодны. З ранку прыходжу ў майстэрню, гляджу на тую работу і разумею, што Тамара мае рацыю.
А ўвогуле, калі вярнуцца, да пачатку стварэння нашай сям’і, то мы перажылі шмат складанасцяў. Сёння няма патрэбы паглыбляцца ў руціну, мы атрымліваем задавальненне ў сям’і і на працу нам прыемна прыйсці. Напэўна, галоўнае, што мы не разменьваемся на дробязі. Паміж намі няма канкурэнцыі. Хіба што толькі белая зайздрасць ёсць (усміхаецца).
Мне падабаецца казаць Тамары, што я захапляюся яе творамі. Гэта ж такая ўнікальная магчымасць — ганарыцца талентам свайго блізкага чалавека. Тым больш, Тамара апантаная керамікай. Яна вельмі злуецца на студэнтаў, якія прыйшлі вучыцца толькі дзеля дыплому. Яна паважае тое, што робіць.
— Уладзімір Уладзіміравіч, ведаю, што стаць графікам было вашай запаветнай марай. Як атрымалася, што ў Тэатральна-мастацкім інстытуце вы скончылі аддзяленне керамікі?
— Некалькі разоў спрабаваў паступіць на графіку, але ж не атрымлівалася. Тады вырашыў паступаць на тую спецыяльнасць, дзе вучылася жонка. Памятаю, як узнікла думка, што падчас вучобы буду паралельна хадзіць і глядзець, як вучацца графікі, буду браць у прафесараў заданні. Так і атрымалася. Я ствараў работы ў матэрыяле: лінагравюры, афорты. Займаўся плакатам.
Упэўнена магу казаць, што разам з керамікай, скончыў аддзяленне графікі. Праўда, паспрачаўся з кіраўніком дыпломнага праекта, які казаў, што нічога ў мяне не атрымаецца. Я рабіў вялікія вазы так, як мне здавалася яны павінны былі выглядаць. А кафедра казала рабіць чысцей. У выніку я зрабіў дзве вазы: першую цалкам свой варыянт, а другую такую, якую патрабавалі правілы ўстановы. Калі ўсе скончылася, сказаў свайму кіраўніку, што больш не дакрануся да матэрыяла керамікі. Ну можа гэта і добра, бо два кераміста ў сям’і было б занадта.
— Пачуўшы такую гісторыю, хочацца даведацца, у чым для вас асаблівасць графікі?
— Гліну, сам працэс лепкі — трэба па-сапраўднаму любіць, як гэта робіць Тамара. А ў мяне так атрымлівалася, што я нават дзесьці з прымусам гэта рабіў. Маляваць я любіў з дзяцінства. І дзякуючы графіцы ўсе мае ідэі мне атрымлівалася рэалізоўваць. Ёсць у мяне асаблівае пачуццё матэрыялу. Бярэш аркуш, адразу на ім пачынае вобраз з’яўляцца. А потым, калі пачынаеш яго напаўняць, знаходзішся ў працэсе пошуку пластыкі, масштаба, светаценю, адчуваеш, што гэта твой наркотык.
Увогуле мне падабаецца тэхніка алоўка. Колер я не надта люблю, таму што не жывапісец. Я выкладчык, і калі мае студэнты не разумеюць пра што кажу, калі расказваю пра тэхніку, я раю ім успомніць знакаміты мультфільм «Вожык у тумане». Там бачна, як павінна стварацца работа: спачатку трэба адпрацаваць першы план, пасля стварыць матэрыяльнасць.
Мне здаецца, што менавіта зараз я найбольш увайшоў у густ матэрыялу. Атрымліваецца ствараць твор мякка, пяшчотна. Я люблю пісаць пейзажы.
— Тамара Іванаўна, а як вы прыйшлі да таго, што палюбілі кераміку?
— Я нарадзілася пад Гомелем. Давялося мне трапіць ў Палац піянераў і дакрануцца да Гомельскай школы мастацтваў, якая славіцца такімі майстрамі як Віталь Цвірко. Мой выкладчык Пакаташкін Валянцін Пятровіч як раз вучыўся ў Цвіркі. Таму мой пачатак быў не з керамікі, а з таго, што ёсць мастацтва. А паступаючы ў Мінск, думала пайду вучыцца на манументальнае мастацтва, а выпадкова трапіла на кераміку. Яна мне вельмі падабалася, але ж я баялася, бо не ведала яе як матэрыял.
Паступіла. І зноў мне пашанцавала сустрэць геніяльнага чалавека — мастака-кераміста Угрыновіча Уладзіміра Вікеньцьевіча. У яго можна было адзін год павучыцца і ведаць пра гліну ўсё. Калі пры Угрыновічы хто да гліны дакранаўся, у таго ж адразу ўся душа да справы прырастала. А майстры-керамісты з Івянца толькі яму давяралі свае сакрэты. Яны бачылі ў ім шчырасць і глыбіню.
Я калісьці складана магла паверыць у тое, што сама буду выкладчыкам. Таму што не люблю выкладчыцкай правільнасці. Я люблю нефарматна са студэнтамі ўзаемадзейнічаць, таму што такія ў мяне самой былі настаўнікі па жыцці. З іх бяру прыклад і сёння падчас працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
— У творчасці вы ўдваіх абралі тэму гісторыі і культуры, шмат твораў прысвячаеце роднай зямлі. Што паўплывала на выбар? Напісаўшы не адзін дзясятак твораў, адкуль чэрпаеце натхненне?
Уладзімір Васюк:
— Я сам з вёскі, таму вельмі люблю прыроду. Я памятаю дрэвы, памятаю шолах лісця, памятаю, які ён — вясковы пах майго дзяцінства. Мне так важна пераносіць усе гэтыя працэсы ў творчасць, каб яны працягвалі жыць. Мне не зразумела, як на гэтую прыгажосць можна глядзець абыякава ці проста не заўважыць яе. Таксама я вельмі паважаю нашу гісторыю. Колькі ў плакатнай справе прысвяціў твораў знакамітым беларускім культурным дзеячам, колькі сёння працягваю падглядаць жывых матываў вакол, якія пасля праяўляюцца ў маіх творах.
Тамара Васюк:
— Мне да сённяшняга дня здаецца, што ў нас з Валодзем шмат комплексаў.
Мы сапраўды многа атрымлівалі «па носе» падчас вучобы. Нам казалі, навошта вы прыехалі вучыцца ў Мінск, трэба было заставацца на вёсцы і займацца сельскай гаспадаркай. І гэта траўма да сённяшніх дзён.
Шмат нашага часу пайшло на тое, каб пазбавіцца ад іх. Падчас вучобы мы працавалі мастакамі-афарміцелямі ў Ленінскай бібліятэцы. Бібліятэка нам дала многае. Хоць складана было адначасова і вучыцца, і працаваць, у нас быў доступ да самай лепшай літаратуры. Мы чыталі і трымалі ў руках тыя рэдкія кнігі, якія немагчыма было знайсці. Менавіта гэта і дапамагло нам у далейшым шляху: нам не трэба было прыдумляць тэмы, нам многае падказалі тыя самыя кнігі, якімі мы зачытваліся.
— Уладзімір Уладзіміравіч, ведаю, што вы добра ставіцеся да крытыкі і заўсёды шчыра можаце пакрытыкаваць як сябе, так і іншых творцаў…
— Калі ёсць крытыка, то гэта нармальна. Не трэба ставіцца да гэтага негатыўна. Наадварот, калі творцу крытыкуюць, ён будзе разумець, куды яму рухацца. Не бывае такога, што ты самы таленавіты альбо разумны, таму трэба, каб падказалі, направілі. Толькі крытычна падыходзячы да сябе, зможаш стаць сапраўдным творцам.
Мне здаецца, што нашай мастацкай сістэме не хапае пошуку новых формаўтварэнняў. У кожным жанры творчасці трэба шукаць, прыдумляць новае. Пазычаць у іншых краін альбо аўтараў не трэба. Можна ж нам вывучаць хаця б сваю прыроду. Калі любую тэму новай формай уздымаеш, дык яно заўсёды цікава і актуальна. Што робіцца сёння? Шчыпанулі ў аднаго класіка, звярнуліся да іншага, дык гэта заўсёды праяўляецца. А трэба захоўваць індывідуальнасць. Я заўсёды бачу ў студэнтаў, калі яны ідэю падглядзелі ў інтэрнэце. Прашу іх, каб працавалі сваёй галавой, толькі тады можна разлічваць на новыя імены ў мастацтве.
— Калі азірнуцца назад і ўспомніць увесь творчы і сямейны шлях, вы дасягнулі ўсяго, што хацелі?
Тамара Васюк
— Мы дасягнулі нават болей. А гэта дзякуючы таму, што нам шансавала на добрых і цікавых людзей, якія нам дапамагалі. У тым ліку нам пашчасціла, што мы былі знаёмыя з Уладзімірам Караткевічам. Я памятаю, як ён сказаў, што даўно не чуў такой сапраўднай беларускай мовы як у мяне. А я яму ў адказ сказала, что я размаўляю на трасянцы. Уладзімір Сямёнавіч папрасіў пры ім больш не казаць гэтага слова, бо ён яго не разумее. Гэта для мяне была вялікая адзнака, якую я да сённяшніх дзён успамінаю з павагай. А праз некалькі гадоў я даведалася, што ў дзённіку пісьменніка былі занатаваны ўспаміны пра нашу сустрэчу.
https://bel.24health.by/balans-u-tvorchasci-adnosinax-natallya-rygor-ivanovy-raskazali-pra-dyplamatyyu-u-syami/
Авечка Адэля гартала часопіс пра фітнес, а козачка Малімонка задумліва разглядала свае капыткі.
– Паслухай, Адэлька, – нясмела пачала яна, – я хачу навучыцца прыгожа танчыць.
– Ты і так вечна скачаш! Абы толькі музыка дзе зайграла – ты адразу ў скокі.
– Дык то скокі! А я хачу прафесійна танчыць. Каб не сорамна было на навагоднім свяце сцэну выйсці. Спадарыня Гэлена набыла нам квіткі на навагодні баль! Там у праграме столькі танцаў!
Пачуўшы пра сцэну і баль, Адэля адразу натапырыла вушкі.
– Чакай! А як гэта я прапусціла?
– Дзіва што! Ты такая занятая апошнім часам. І здымкі на тэлебачанні, і праца на «Каляроўцы». А ў мяне хапае вольнага часу, каб навучыцца танчыць!
– Ат! Танцорка знайшлася! Глупства! А вось я… Я магла б! – Адэля падскочыла да люстэрка, крутанулася туды-сюды і заўважыла:
– Неблагая думка! Мне сапраўды варта трошкі падвучыцца. Раз баль на носе! Вырашана! Запішуся ў харэаграфічны гурток!
– А яяяя? – захвалявалася Малімонка.
– Ну, і ты са мною. Якраз паспеем да балю падрыхтавацца. Так! Зараз мы знойдзем якую-небудзь студыю…
Абедзьве паглыбіліся ў вывучэнне абвестак пра набор у харэаграфічныя гурткі. Іх была процьма. Адэля пачала зачытваць:
– «Запрашаем юнакоў і дзяўчат у школу спартыўнага танца. Заняткі праводзяцца два разы на тыдзень.» Якраз зручны графік і ад фермы недалёка.
– Адэлька, – засумнявалася козачка, – нам гэта не падыходзіць.
– Чаму? – незадаволена запыталася Адэля.
– Там сказана: юнакоў і дзяўчат, а не авечачак і козачак.
– Хм, – Адэля прабегла вачыма яшчэ некалькі аб’яў. Але ўсе яны прапаноўвалі навучыць танчыць хлопцаў і дзяўчат. І ні слоўца – пра авечак, катоў, сабак, кароў.
– Глупства! – запэўніла Адэля. – Дастаткова патлумачыць, хто я, адразу прымуць. – Адэля хутка набрала патрэбны нумар.
– Алё! Вітаю! Мяне завуць авечка Адэля. Я вядомая тэлевядучая і зорка. Хачу разам з Малімонкай запісацца ў танцавальную групу. – Адэля прыслухалася да адказу і ўзрушылася:
– Што значыць не? Чаму гэта? Вы нават не ўяўляеце, каму адмаўляеце…
Але з Адэляй ужо развіталіся. Трубка запішчэла кароценькімі гудочкамі, авечачка зноў схапіла газету і набрала наступны нумар. Малімонка ажно дыхнуць баялася, пакуль Адэля спарабавала дамовіцца. Зноў адмовілі… Адэлька набрала яшчэ адзін нумар. І яшчэ… Але раз за разам Адэлі адмаўлялі. Яна станавілася ўсё больш раздражнёнай.
Пасля чарговага няўдалага званка Малімонка насмелілася запытацца:
– Дык што, Адэлька? Чаму нам адмаўляюць?
Адэля кінула трубку і нервова забегала па пакоі.
– Чаму, чаму… Смяюцца! Кажуць, што мы з табой не адужаем іх праграму, што ў нас, хутчэй за ўсё, няма музычнага слыху, што мы многа траўкі ядзім…
– З музычным слыхам усё нармальна. А траўка пры чым? – здзівілася Малімонка.
– Пры тым, што… – пачала тлумачыць Адэля, і прыпынілася, задумаўшыся. – А хто іх ведае! Параілі ў цырк звярнуцца.
– Дык здорава, Адэлька! Хутчэй звані ў цырк! Жывёлы там і танцуюць, і жангліруюць, і спяваюць, і нават на веласіпедах катаюцца.
– Ну не, даражэнькая, – адрэзала авечачка. – Няхай яны там у цырку за драбок цукру каго іншага муштруюць. Ты думаеш, там жывёл танчыць вучаць? – запыталася яна ў козачкі.
Козачка хуценька заківала, а Адэля пагрозліва вырачыла вочы і прамовіла:
– Дурнічка! Іх там ДРЭСІРУЮЦЬ!
Малімонка нервова пракаўтнула слінку, а авечка станавіта заявіла:
– Не хачу, каб мяне, гераіню кнігі, зорку, тэлевядоўцу, дрэсіравалі!
– Дык што ж рабіць, Адэлечка? – Я так хацела навучыцца танчыць… Хіба пані Гэлену папрасіць, каб яна дыск з урокамі танцаў купіла.
– Яшчэ чаго! Скакаць перад люстэркам у сваім загончыку – нецікава. Мы навучымся танчыць у самай лепшай студыі, каб на навагоднім балі весяліцца напоўніцу, а не падпіраць сцены! А найлепшая – у Вялікім тэатры!
Праз колькі дзён Адэля з Малімонкай стаялі ў вялікай залі, дзе праходзілі заняткі па класічным танцы. Адэля задаволена аглядала сябе ў люстэркі, што віселі на сценах і цешылася шматлікім адлюстраванням. Студыйцы: хлопцы і дзяўчаты здзіўлена паглядалі на незвычайную парачку – авечку і козачку.
Адэля выгледзела кіраўніка студыі і рашуча накіравалася да яго.
– Добры дзень! Мы хочам займацца ў вашай студыі!
Кіраўнік ажно папярхнуўся. Ён моўчкі разглядаў прыяцелек, а Адэля сакатала далей.
– Я вядомая тэлевядоўца, пераможца міжнароднага конкурса на самую прыгожую воўначку. Я сапраўдная зорка, галоўная гераіня кнігі пра сябе. Мне неабходна навучыцца танчыць. Ваш калектыў заслужыў прызнанне сваімі выступленнямі, таму нам цалкам падыходзіць.
– Хм! – нарэшце азадачана прамовіў кіраўнік. – А вы ўжо дзе-небудзь вучыліся танцаваць?
– Дэбютавалі на сцэне нашай фермы «Каляроўка» пад час тэатральнага сезона, – уплішчыла слоўца Малімонка.
– Кхе-кхе, – нешта закашляўся кіраўнік. – Але наш калектыў ужо не першы тыдзень працуе над праграмай. А трэба ж падладзіцца.
– Нічога! Мы кемлівыя і старанныя. Як бачыш засвоім вашу праграму.
– Вам будзе цяжка трымаць наш тэмп. Мне падаецца, і праграма класічнага танца не зусім вам падыходзіць!
– Вы думаеце, што жывёлы толькі гапака скакаць могуць? Вы нас проста не даацэньваеце, а гэта крыўдна!
Кіраўнік хацеў нешта запярэчыць, але перадумаў:
– Добра! Ідзіце, пераапранайцеся. Заняткі пачнуцца праз тры хвіліны.
Адэля з Малімонкай хуценька ўбраліся ў балетныя пачкі. Адэля, пераможна азіраючыся, грацыёзна прадыбала ў цэнтр залі ў лімонна-жоўтай балетнай пачцы. Знакамітая авечка безупынна дбала пра сваю выключнасць! За Адэлькай няўпэўнена тупала Малімонка, убраная, як і дзяўчаткі, у сціплую пачку сіняга колеру.
Адэля, агледзеўшы дзяўчат, насмешліва пырснула і зашаптала Малімонцы.
-- Глянь, яны амаль празрыстыя! Быццам ім есці тыднямі не даюць. Толькі хлопцы выглядаюць крапчэйшымі! Пэўна, іх часцей кормяць.
Адэля прыняла паставу, з якой пачынаўся танец, грозна зіркнула на Малімонку, якая пад насмешлівымі позіркамі трошкі разгубілася. Загучала музыка...
…Ох! Пачалося!
Нашы танцоркі прыслухоўваліся да незразумелых каманд кіраўніка і стараліся пільна сачыць за імклівымі рухамі дзяўчатак і хлопцаў. А тыя што толькі не выраблялі! Круціліся на адной ножцы, падскоквалі, робячы нагамі ў паветры «нажнічкі», выгіналіся, нібыта змеі, амаль ў вузельчыкі завязваліся! Хто бачыў балет, той ўяўляе, як выглядаюць усе гэтыя павароты, кручэнні, піруэты, півоты, паклоны і фуэтэ. Уявіце, як пачуваліся нашы пакутніцы. Праз некалькі хвілін яны ледзьве дыхалі. І нічога смешнага! Паспрабуйце патанчыць у футры, ды яшчэ ў балетнай пачцы зверху!
Падчас перапынку ледзь жывыя, спатнелыя авечачка і козачка дашкандыбалі да распранальні. У знямозе прыхінуліся да сцяны і паціху спаўзлі на лаўкі. А дзяўчаткі і хлопцы нават не прыселі. І ніхто з іх не дыхаў, высалапіўшы язык. Яны весела абмяркоўвалі нешта сваё, раз-пораз з прыхаванай усмешкай паглядаючы на спакутаваных танцорак.
– На сёння хопіць! – прастагнала Адэля, ледзь толькі з залі пачулася каманда аб працягу заняткаў. – Нагрузкі звыш нормы шкодныя для арганізма. Нават для такіх трэніраваных асоб, як мы з табой!
Выбраўшыся з памяшкання, яны плюхнуліся на лаўку проста ў скверыку ля тэатра. І нават абмяркоўваць свой першы танцавальны досвед не сталі.
Калі праз два дні пад час сняданку Малімонка нясмела заікнулася, што варта працягнуць трэніроўкі, Адэля так злосна на яе зашыпела, што спалоханая козачка адразу змоўкла. Але ўвечары яны ўсё ж выбраліся на танцавальныя заняткі.
– Нельга адступацца перад першай жа няўдачай! – упэўнена павучала Адэля козачку. – Новы год на носе! І баль! Хай недарэкі і няўмекі скачуць карагоды вакол ялінкі! А мы з табой будзем танцаваць як сапраўдныя балерыны! Падумаеш – не атрымалася адразу! Затое сёння нам будзе куды прасцей!
Але прасцей не было! Ні грамулечкі! Хлопцы і дзяўчаты, празрыстыя і вытанчаныя, насмешліва паглядалі на пакутніц. Але больш пільна сачылі за ўласнай грацыёзнасцю, бо кіраўнік строга пакрыкваў на тых, хто хаця б на імгненне губляў пільнасць.
Калі пачаўся перапынак, Адэля, не дайшоўшы колькі крокаў да распранальні, здзёрла з сябе лімонна-жоўтую балетную пачку, схапіла Малімонку подручкі і злосна заявіла танцорам:
– А бадай яны прапалі, вашы танцулькі! Мы і без класічных выкрунтасаў навагодні баль зладзім! – і пацягнула козачку да выхаду. На парозе яна азірнулася і паказала аслупянеўшым ад нахабства балетным юнакам і дзяўчатам язык.
– Што ты нарабіла? – жахалася Малімонка, цягнучыся за Адэляй па вуліцы. – Паказваць язык – гэта так непрыгожа, так нявыхавана!
– А чаго яны! Спачатку залучаюць у калектыў, а пасля кпіны строяць! Не пацярплю такіх здзекаў! – бушавала авечачка.
– Адэлька! Ніхто нас туды не запрашаў! Самі навязаліся. Кіраўнік жа папярэджваў, што мы не асілім праграму. А ты накрычала на іх ды яшчэ і язык высалапіла! От не прынясе табе Дзед Мароз падарунак за такія ўчынкі!
Заўвага пра Дзеда Мароза крыху астудзіла ўгневаную Адэльку.
– А ты нікому не кажы, дык Дзед Мароз і не даведаецца!
– Я-то не скажу, – шчыра паабяцала козачка. – Але ж Дзед Мароз -- чараўнік. Ён і без маіх доказаў усё ведае пра нашы паводзіны.
– Але падарункі ўсё адно носіць! – упарта сапла Адэля. – І ніколі не ўшчувае!
Так, – уздыхнула Малімонка. – Але няёмка атрымліваецца…
У той жа вечар Адэля надрукавала Дзеду Марозу ліст:
“Даражэнькі Дзед Мароз! Не зважай, што я паказала гэтым балетунам язык. Гэта не ад злосці, а ад крыўды на складаныя класічныя танцы. Няхай сабе круцяць свае піруэты і фаэтэ, а мы з табой карагод вакол ялінкі вадзіць будзем! Ты ж не супраць карогодаў? Неверагодна абаяльная авечка Адэля”.
https://bel.24health.by/adelchyn-kulinarny-talent-kazka/
8 снежня ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча (12 лютага 1969, Мінск — 8 чэрвеня 2022, Мінск).
Мінула паўгода пасля раптоўнай смерці Сержа, і сябры сабраліся, каб згадаць добрым словам цудоўнага чалавека і яскравага творцу. На зладжанай у бібліятэцы выстаўцы экспанавася багатая літаратурная і навуковая спадчына, пакінутая ім: кнігі, публікацыі ў літаратурных і навуковых часопісах, пераклады.
На памяць пра Сержа Мінскевіча са сваёй кніжнай паліцы вазьму кнігі, напісаныя ім для дзяцей.
Сярод іх першая — славутая «Прыгоды Какоса Маракоса». Гэтую сапраўды вядомую і любімую не адным пакаленнем беларусаў казку я маю ў зборніку «Вежа міру» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2007). Першапачаткова ж Какос-Маракос выдаваўся кніжкай-расфарбоўкай, а ў 2015 годзе «Мастацкая літаратура» выпусціла палепшанае выданне «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, дзіцячая энцыклапедыя-даведнік па марской фауне) — багатае на ілюстрацыі, з даведачнымі нататкамі.
Што ж за даведкі спатрэбіліся казцы?
Буль-буль-боўць — Какос круціўся,
Мыўся, мыўся — узмацніўся.
І бадзёры, і прыгожы,
Хто ж такога пераможа?
Быў звычайным ён Какосам
Стаў Какосам Маракосам…
І вось гэты незвычайны Какос вандруе па акіяне! Якія толькі пагрозы не падпільноўваюць яго: і Акула, і Рыба-меч, і Электрычны Скат — не пералічыш акіянскіх жыхароў, ахвотных праглынуць апетытнага на выгляд Какоса! Але ён той яшчэ спрытнюга, ад усіх збягае – каб дасягнуць вострава і там прарасці новай пальмаю! А пакуль доўжыцца поўнае рызыкоўных прыгодаў падарожжа, чытачы кнігі могуць даведацца навуковыя звесткі і пра акулу, і пра рыбу-пілу, і пра электрычнага ската…
«Чароўная Крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2011) — меньш вядомая, але не меньш цудоўная казка Сержа Мінскевіча. Разбойнік Буруба-Рубуля слугуе дракону Зіхтоку і адвозіць яму на спажыву красуняў. Прынцэса Альдора, якой не вельмі радасна было трапіць у страўнік людажэрнай пачвары, збягае ад Буруба-Рубулі. Фея зачароўвае яе і ператварае ў казулю… Хочаце даведацца, ці стала Альдора зноў дзяўчынай — чытайце казку! Мяркую, у бібліятэках яе магчыма знайсці. Разам з адказам на пытанне пра Альдору дарослыя і дзеці атрымаюць проста неверагоднае, бо казачнае, тлумачэнне, чаму псуюцца зубы і як можа слугаваць людзям утаймаваны дракон!
«Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка» (аповесць легендарных часоў, фэнтэзі; Мінск, «Мастацкая літаратура», 2013).
«Перад вамі — «аповесць легендарных часоў». «Аповесць», бо гэта займальная, захапляльная гісторыя. «Легендарных часоў», бо ў ёй апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.
Гэта фэнтэзі, з квестам і экшэнам, з паданнямі і экзотыкай. Яго героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць шмат таямніц і вытрымаць неверагодныя выпрабаванні», — паведамляецца ў анатацыі да кнігі.
Мастак Дроздзіч, Палямон і сыны, кот Міаммурмарор, пустагаловы злыдні… каго і чаго толькі няма ў дзівосным свеце, створаным казачнікам! Трапіш у гэты свет – і прапаў, пакуль да апошняй старонкі кнігі не дойдзеш!
Так і са мной было! Але маё асабістае знаёмства з гэтым творам пачалося з таго, што аднойчы Серж даў мне пачытаць толькі скончаны рукапіс «Усмешкі…» Я пачала чытаць рукапіс, сеўшы ў трамвай. У выніку знайшла сама сябе на канцавым прыпынку — а мелася выйсці праз два: зачыталася і на ўсё забылася.
У тую пару я працавала ў часопісе «Бярозка»і, натуральна, адразу ж пазнаёміла рэдакцыю з цудоўным творам. «Друкаваць тэрмінова!» —вырашылі дружна.
У хуткім часе ўрыўкі з «Усмешкі...» з ілюстрацыямі Мікалая Казлова і Наталлі Суставай пачалі друкавацца ў часопісе «Бярозка». Часопіс, не вялікі па аб'ёму, выходзіў раз на два месяцы, таму публікацыяй першых раздзелаў «Бярозка» абвясціла пра з'яўленне цудоўнага айчыннага фэнтэзі, а часопіс «Маладосць», больш прыстасаваны для друкавання вялікіх твораў, прадоўжыў публікацыю.
Серж не забыўся пра маё захопленае чытанне рукапісу. Па выхадзе кнігі, незадоўга да прэзентацыі, мы выпадкова сустрэліся з ім ці то ў пятай бальніцы — я там леквалася, а Серж да некага знаёмага наведваўся. Ён так узрадваўся, пабачыўшы мяне ля ліфта, і з такім імпэтам пачаў запрашаць на імпрэзу — што зусім не чуў маіх слоў пра тое, што наўрад мяне да прэзентацыі выпішуць. Мне выдае, ён наогул так і не зразумеў, што я ў бальніцы не ў ролі наведвальніцы. Ён толькі паўтараў: «Спадарыня Алена, ну вы ж — першая рэдактарка-чытачка! І першай «Усмешку...» надрукавалі! Раскажыце, як у трамваі ехалі!»
Серж быў такі ўзрушаны выхадам кнігі, апантаны падрыхтоўкай да прэзентацыі — дробязі жыцця яму не чуваліся.
Я адмыслова згадала гэты выпадак з жыцця: хачу зазначыць, што Серж Мінскевіч заўжды быў апантаны стваральным настроем! І гэтая энэргетыка пульсуе ў яго казках: чытайце і натхняйцеся, беларусы!
Спадзяюся, некалі пашчасціць і замежнікам: творы Сержа Мінскевіча перакладуць і будуць перад усім светам выхваляцца: вось якіх цудоўных дзіцячых пісьменнікаў мы маем!
https://bel.24health.by/svyaty-mikalaj-dzed-maroz-santa-klaus-albo-zyuzya-padrabyazna-pra-adrozneni-zimovyx-charaunikou/
One fine body…