
Верашчака, калдуны, мачанка, бабка, пячыста, зацірка, збіцень... Што ні назва стравы, то песня. Сапраўды, яна такая – наша нацыянальная беларуская кухня.
Нягледзячы на мудрагелістыя назвы, стравы беларускай кухні зусім простыя. Адчыняй падпамосце, склеп... Ой, у іншы час жывем – адчыняй халадзільнік і гатуй, чаго душа просіць.

Для сапраўдных беларускіх «прысмакаў» прадукты знойдуцца нават у не самых запаслівых гаспадыняў.
Бульбачка, свініна, шматок сала, трошкі капусты, морквы, цыбулькі, трохі тварагу альбо смятаны, лыжка мёду і горка мукі... Усё! Можна баляваць у лепшых традыцыях беларускага нацыянальнага гастранамічнага мастацтва.
Спрадвечныя беларускія стравы і сёння не рэдкасць на абедзенным стале. Праўда, з цягам часу многія рэцэпты падвергліся трансфармацыі, дапоўніліся новымі інгрэдыентамі, заіскрыліся адценнямі «цывілізаванага» смаку і новых тэхналогій прыгатавання. Але нягледзячы на ўсе новаўвядзенні, сутнасць, душа стравы – шматгранная і ў той жа час зразумелая, самабытная і яркая, глыбокая і суцэльная – засталася ранейшай, той, якая закладзеная ў вытоках нацыянальнай кухні.
Беларускія стравы, калі хочаце, – адлюстраванне сутнасці беларусаў як нацыі, у якой за ўяўнай прастатой хаваецца багатая гісторыя, векавыя традыцыі і вядомыя ва ўсім свеце шчодрасць і гасціннасць.
У беларусаў з рэдзькай асаблівыя стасункі. Разам з бульбай, буракамі і капустай гэты караняплод быў пастаянным, калі не сказаць – традыцыйным на абедзенным стале.

У кулінарыі рэдзька сапраўды была ўніверсальным прадуктам: з яе гатавалі салаты, дадавалі ў супы і мясныя стравы, нават запякалі з мёдам і, зразумела, елі проста так, у сырым выглядзе ўпрыкуску з чорным хлебам. Але рэдзьку любілі не толькі за прастату вырошчвання і за асаблівы смак (у караняплодзе спалучаюцца прыемная слодыч, пікантная вастрыня і асвяжальная сакавітасць), але таксама за лекавыя ўласцівасці. Нашыя продкі лічылі рэдзьку вельмі карыснай для страўніка, верылі, што яна «растварае камяні ў нырках», а таксама выкарыстоўвалі яе як проціяддзе пры атручванні грыбамі.
У сучаснай навуцы пра здаровае харчаванне рэдзька таксама лічыцца карысным прадуктам. Асабліва рэкамендуецца ўжываць яе ўзімку і ранняй вясной, пры авітамінозе, паколькі багатая на вітаміны і мінеральныя солі рэдзька дапамагае кампенсаваць іх дэфіцыт у арганізме.
Для прыгатавання вітамінавай салаты з рэдзькі спатрэбіцца:
Рэдзьку неабходна ачысціць ад скуркі і заліць халоднай вадой так, каб яна цалкам пакрывала караняплоды. Так сыдзе лішняя горыч. Зварыць яйкі ўкрутую.
Праз 15 хвілін рэдзьку дастаць з вады, злёгку абсушыць папяровым ручніком і нацерці на буйной тарцы. Ад яек для салаты спатрэбяцца толькі жаўткі, іх варта размяць альбо расцерці лыжкай і дадаць да цёртай масы. Салату соляць, старанна змешваюць, затым запраўляюць смятанай. Традыцыйна такая салата падаецца з пульхнымі несалодкімі блінамі альбо з чорным хлебам.
Смажанікі – гэта рэч! Не трэба блытаць іх з дражджавой выпечкай з вяндлінай, марынаванымі агуркамі і сырам, гэтакай міні-версіяй піцы, якую называюць смажанкамі.

Смажанікі традыцыйна гатуюць з другога для беларусаў хлеба – бульбы. Застаецца толькі здагадвацца, чым гэты «абарыген» з Паўднёвай Амерыкі назаўжды скарыў сэрцы нашых продкаў-суайчыннікаў. Можа, тым, што бульбе домам родным зрабілася тутэйшая глеба. А можа, тым, што беларусы разгледзелі, адчулі ў бульбе не простую гародніну, а непатрабавальную, але невычэрпную крыніцу сілы і энергіі. А можа, і тое, і другое. Факт застаецца фактам: нікога ў свеце, акрамя беларусаў, не называюць ласкава «бульбашамі».
Для прыгатавання смажанікаў спатрэбіцца:
Для пачатку неабходна старанна вымыць бульбу і зварыць яе ў мундзірах, затым астудзіць, ачысціць і разрэзаць уздоўж напалову.
Адначасова, пакуль будзе варыцца бульба, можна заняцца соусам. Для гэтага здрабняем цыбулю і на лыжцы тлушчу абсмажваем да залацістага колеру. На іншай патэльні растопліваем тлушч, які застаўся, дадаем муку і, памешваючы, каб не падгарэла, смажым да крэмавага колеру. Пасля гэтага кладзем падсмажаную цыбулю і смятану, солім, добра змешваем і праварваем соус на невялікім агні на працягу 5-7 хвілін.
Укладваем падрыхтаваную бульбу ў форму для запякання, заліваем зверху атрыманым соусам і адпраўляем хвілін на 20 у духоўку, разагрэтую да 180⁰С.

Перад тым, як падаваць на стол, смажанікі пасыпаюць здробненым кропам альбо пятрушкай.
Ёсць і больш наядны варыянт смажанікаў – з даданнем сялянскай хатняй каўбасы альбо шкварак.
У гэтым выпадку абыходзяцца без падліўкі.

Адварваюць бульбу ў мундзірах, астуджаюць, чысцяць і наразаюць кубікамі. Дадаюць да яе здробненую правяленую хатнюю каўбасу ці скваркі (кавалачкі высмажанага да хрумсту сала), дробна нарэзаную рэпчатую цыбулю, здробнены корань пятрушкі, пару сталовых лыжак вады, траціну шклянкі сыроваткі, трохі соляць. Атрыманую масу дбайна змешваюць, выкладваюць у прыдатны для духоўкі посуд і адпраўляюць запякаць на паўгадзіны пры 180⁰С.
Лепшым дадаткам да смажанікаў з каўбасой служаць маласольныя альбо салёныя агуркі і чорны хлеб.
Між іншым, бульба ў гатаванні не такая простая, як гэта падаецца на першы погляд.

Каб стравы з яе атрымліваліся наяднымі, духмянымі і карыснымі, трэба валодаць некаторымі сакрэтамі:

Каштуйце стравы, прыгатаваныя па спрадвечна беларускіх рэцэптах. І няхай вам будзе смачна!

Са старажытных часоў металы адыгрывалі важную ролю ў жыцці чалавека, не толькі як матэрыял для вырабу прылад і ўпрыгожванняў, але і як магічныя абярэгі. Сярод мноства металаў асаблівае месца займаюць золата, срэбра і жалеза — кожны з іх валодае ўнікальнымі ўласцівасцямі, якія ўплываюць на фізічны і энергетычны стан чалавека, верылі нашыя продкі.

Прыродныя якасці жалеза — моц, трываласць, а таксама сувязь з агнём падчас апрацоўкі абумовілі выкарыстанне вырабаў з жалеза ў якасці ўніверсальных абярэгаў. Іх ужывалі як у засцерагальнай, так і ў медыцынскай магіі. Мелі каштоўнасць такія вырабы, як сякера, нож, каса, серп, цвік, іголка — рэчы, прызначаныя рэзаць або калоць; або качарга, чапяла, патэльня — начынне, звязанае з печчу і хатнім агнём; а таксама падкова, крэсіва — рэчы, чые магічныя ўласцівасці былі абумоўлены формай. Паводле старажытных вераванняў, усе пералічаныя і падобныя рэчы маглі не толькі адганяць розных нячысцікаў, хваробы, няшчасці, але і знішчаць іх.
Так, каб не балела галава, трэба было тройчы ўдарыць па ёй і сказаць: “Залезна галава!”. А каб галава не балела цэлы год, на Палессі падчас першага грому клалі на яе жалеза. Прамаўляючы замову ад шалу, таксама прыкладалі да ілба жалеза. Цяжарная жанчына павінна была насіць пры сабе заўсёды штосьці жалезнае, напрыклад, іголку, нож і г.д.
Старажытная жалезная сякера знойдзеная ў Бабруйску.
Калі жанчына знаходзілася “ў полазе”, каб роды былі лёгкія, ёй на ложак клалі нож і суворыя ніткі. Парадзіха, каб засцерагчы сябе і сваё дзіця ад высыпкі на целе, забівала каля парога ў хаце глыбока ў зямлю жалезны нож. Купаючы дзіця, клалі ў ваду якую-небудзь жалезную рэч, каб пазбегнуць сурокаў. Калі ж купаць дзіця даводзілася маці, у якой былі месячныя, то, каб яго цела не пакрылася высыпкай, маці клала ля парога нешта жалезнае: нажніцы, нож, цвік, долата — і тройчы сплёўвала на гэтую рэч вадой ад купання на самым яго пачатку і па заканчэнні.
У дзіцячую калыску клалі кавалак жалеза, каб яго ўласцівасці — моц і трываласць — перадаліся здароўю дзіцяці. Усе малочныя зубы дзіцяці кідалі ў запечак, прыгаворваючы: “Мышка, Мышка! На табе зуб касцяны, а дай мне жалезны!”
На Палессі, каб засцерагчы дзіця ад спуду, калі па сялу неслі нябожчыка, яму пад галоўку таксама клалі што-небудзь жалезнае.
У некаторых вёсках лекавым лічыўся пярсцёнак, зроблены з цвіка ад труны. Пярсцёнак, зроблены з падковы, пры падучай хваробе насілі на мезенцы. Любым металічным пярсцёнкам вадзілі вакол болек на скуры.
Срэбра — каштоўны метал, які разам з золатам цаніўся вельмі высока. Гэты метал, дзякуючы сваім адзнакам — бляску, здольнасці са стану пацямнення вяртацца ў светлы, сімвалізаваў чыстату, здароўе, прыгажосць. Прыналежнасць срэбра да каштоўных металаў, яго роля ў эканамічным і гаспадарчым жыцці, як матэрыялу, з якога выраблялі грошы, тлумачыць тое, што яму прыпісвалі багацце, шчасце, плоднасць.
Таму, каб забяспечыць нованароджаным і маладым шчаслівае і багатае жыццё, нашы продкі выкарыстоўвалі срэбра ў абрадах нараджэння дзіцёнка, яго хрышчэнні і ў вясельных абрадах. Прыкладам, калі дзіцёнка хрысцілі, то ў купель або пры першым купанні ў ваду апускалі срэбную манету, грошы потым забірала сабе павітуха. Таксама на нашых землях быў распаўсюджаны звычай класці нявесце ў правы бот кавалак авечай поўсці і срэбную манету — каб яна была багатай. Срэбра таксама звязана з Месяцам і жаночай энергіяй. Каб быць чыстай і прыгожай, дзяўчаты ў Чысты чацвер для абароны ад хвароб умываліся вадой, дзе ляжалі срэбныя грошы.
Белы колер срэбра, яго ачышчальныя і прафілактычныя якасці далі магчымасць выкарыстоўваць гэты метал у ахоўнай і лекавай магіі. Пры зубным болю на зуб клалі срэбную манету. Каб вылечыць чалавека ад запою, сярэбраную манету спачатку клалі пад язык нябожчыку, а затым апускалі ў гарэлку. Потым яе давалі п’яніцу і былі ўпэўнены, што ён стане абыякавым да гарэлкі, як і памерлы.
Заўсёднымі абярэгамі для старажытных беларусаў былі скроневыя кольцы і завушніцы. Паводле павер’яў, першыя ахоўвалі ад галаўных боляў і іншых негатыўных уздзеянняў, а другія аберагалі вушы, як каналы сувязі з вонкавым светам. Лічылася, што завушніцы дапамагаюць ад звону ў вушах.
Завушніцы.
Срэбра ўжывалі для ачысткі вады, догляду за ранамі, для вырабу пратэзаў, катэтараў і розных хірургічных інструментаў. Ну і, вядома, не абышлося без магіі. Вера ў цудадзейныя ўласцівасці срэбра ў старажытнасці была непарушная, што вылілася ў мноства міфаў і легенд. Так, напрыклад, беларусы даўней верылі, што срэбнай куляй можна забіць пярэваратня, срэбны крыж абароніць ад вампіра, а любое срэбнае ўпрыгожванне пазбавіць ад псоты, сурокаў і чараў.
Гэты метал сярод астатніх займае найвышэйшую пазіцыю і сімвалізуе святло, чысціню, веліч, годнасць, багацце, хараство. Золата таксама выкарыстоўвалі як абярэг, а ў народнай медыцыне — як лекавы сродак.
У славян даўней быў распаўсюджаны звычай у Чысты чацвер “умывацца з золата”. Дзеля гэтага ў ваду кідалі нейкі залаты прадмет, каб увесь год жыць багата.
Вісочнае кальцо, XII-XIII ст.
На Каляды ўмываліся вадой, у якую клалі “медныя і залатыя грошы, каб на працягу года быць чырвонымі і крэпкімі, як медзь і золата, — срэбраныя рэчы або грошы, каб мець белы твар”. А на першы дзень Вялікадня вельмі карыснай для здароўя лічылі ваду, у якую былі пакладзены срэбныя або залатыя рэчы і чырвонае яйка.
Паводле старадаўніх павер'яў, калі патрымаць у роце вымытае золата, то перастане балець горла, а пах з роту стане свежым і прыемным. Калі праколваць вушы залатой іголкай, то такая адтуліна не будзе зарастаць. А прыкладанне нагрэтага золата ў вобласць сэрца дапаможа пазбавіцца ад сардэчных захворванняў. Супакоіць дзіця, якое плача, можна надзеўшы яму на шыю залаты ланцужок.

Ва ўсім свеце 25 лютага адзначаюць Міжнародны дзень кахлеарнага імпланта. Менавіта ў гэты дзень у 1957 годзе ў Парыжы была праведзена першая ў свеце імплантацыя — французскім отахірургам Шарлем Эйрысам пры супрацоўніцтве з медыцынскім фізікам Андрэ Дзюрна. У Беларусі аперацыі па кахлеарнай імплантацыі робяць у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры отарыналарынгалогіі. А як нашы продкі ўспрымалі адсутнасць здольнасці чуць гукі, іншымі словамі – глухату, і якімі метадамі намагаліся ад яе пазбавіцца?

У наш час больш за 5 % насельніцтва свету, або 430 млн. чалавек (у тым ліку 34 млн. дзяцей), маюць патрэбу ў рэабілітацыі для вырашэння праблемы інваліднай страты слыху. Паводле ацэнак, да 2050 года іх колькасць можа вырасці да 700 млн чалавек, то бок, да 10 % насельніцтва планеты.
Глухату, як і іншыя фізіялагічныя анамаліі, беларусы даўней успрымалі як пакаранне за грахі, як вынік бацькоўскага праклёну, як знак грахоўнасці чалавека і да т.п. З глухім чалавекам пазбягалі сябраваць і радніцца, заключаць гандлёвыя пагадненні, разам выпраўляцца ў дарогу, глухія людзі не дапускаліся часам да выканання рытуальных і грамадскіх функцый. Такому чалавеку забаранялася быць хросным, сватам, удзельнічаць у абрадавых абходах каляднікаў, а жанчыне — быць свахай, павітухай, хроснай і інш.
Страту слыху тлумачылі і ўмяшаннем нячысцікаў. Так, беларусы Віцебшчыны лічылі, што зрабіцца глухімі могуць тыя, хто хаця б аднойчы слухаў спевы русалак. Таксама былі ўпэўненыя, што калі зрэзаць з галавы хворага каўтун, то гэта можа прывесці да страты слыху або нават да страты розуму. Чалавек мог аглухнуць, заблукаўшы ў лесе і патрапіўшы пад уплыў лясных дэманаў. Але, калі ён пры гэтым выконваў пэўныя магічныя дзеянні — надзяваў абутак з правай нагі на левую і наадварот, ён зноў атрымліваў здольнасць чуць.

Каб пазбегнуць страты слыху, раілі трымацца пэўных правіл паводзін адносна дзяцей і толькі што пабраўшыхся шлюбам маладых. Напрыклад, былі ўпэўнены, што парушэнне табу на шлюбныя адносіны напярэдадні адной з 12 адзначаных у годзе пятніц небяспечна нараджэннем глухога дзіцёнка. Па шырока распаўсюджаным павер’і, жаніху і нявесце нельга было слухаць абвяшчэнне сваіх заручын у касцёле, іначай іх дзеці маглі нарадзіцца глухімі.
Строга забаранялася забіваць такіх птушак, як ластаўка і бусел. Гэтыя птушкі ў шмат якіх славянскіх народаў лічыліся сакральнымі істотамі і апекаваліся гаспадаркай і лёсам чалавека.
Страта слыху таксама была пакараннем за парушэнне правілаў побытавага этыкету. Даўней беларусы верылі, што чалавек, які сядзіць за сталом у шапцы, аглухне сам ці ў яго будзе глухая цешча. Нельга было наступаць на хлеб ці хлебныя крошкі, якія ўпалі са стала. Лічылася, што яны ўскрыкнуць і чалавек аглухне ад гэтага гуку. Калі нашы продкі заўважалі, што нехта падслухоўвае звонку дома хатнія размовы, тады кідалі з сярэдзіны ў сцяну чым-небудзь цяжкім. Верылі, што ў такім выпадку хваравітая цікаўнасць будзе пакараная глухатой.
Звон у вушах тлумачылі як спрэчку анёла з д’яблам за душу чалавека. Па іншых міфалагічных уяўленнях, звон у вушах тлумачыўся тым, што нехта памёр або нарадзіўся.
Першая згадка пра спосабы барацьбы з хваробамі слыху сыходзіць да эпохі Старажытнага Егіпта. У знакамітым “Папірусе Эберса”, напісаным каля трох з паловай тысяч гадоў таму (1500 год да н.э.) гаворыцца, дарэчы, пра лячэнне глухаты. На думку старажытнаегіпецкіх лекараў, «вуха, якое дрэнна чуе», можа вылечыць уліванне аліўкавага алею, чырвонага свінцу і казінай мачы або засыпанне мурашыных яйкаў з крыламі кажаноў.
Не менш экзатычныя метады былі і ў нашых продкаў. Дзеля гэтага ў вушы клалі сала жорава, жоўць зайца з цукрам, цёплае малако з вадой, тлушч вугра. Лячылі і такім метадам: трубку з новага палатна ўстаўлялі ў вуха і запальвалі. Верылі — хвароба пройдзе, таму што трубка пры гарэнні выцягне серу з вуха.

Каб глухаватаму чалавеку на пэўны час вярнуць добры слых, трэба было ўсадзіць яму ў вуха доўгую дудку з паперы і запаліць яе, бо дымок з паперы лічыўся добрым сродкам ад глухаты.
Калі балелі вушы, то запускалі па кроплях драўляны алей і затыкалі вушы камфарай, абгорнутай паперай, зробленай з анучаў, або ў вушы закладалі кароўе масла, вырабленае менавіта ў маі месяцы. А раны ў вушах гаілі свіной жоўцю.
Ад шуму ў вушах дзейснымі лекамі лічылася печаная цыбуля. З яе выціскалі сок і ўпускалі ў вуха па некалькі разоў на тыдзень. Паводле аднаго з метадаў, бралі каменьчык з бычынай жоўці, таўклі яго ў парашок і разам з сокам цыбулі капалі ў вуха. Ад шуму ў вушах дапамагаў алей, выціснуты з ядраў абрыкоса. Эфектыўным метадам лічылася стаць пад звонам і паслухаць у нядзелю яго гукі цэлы дзень. Прычым званіць павінен нехта іншы, а не сам хворы. Таксама сярод спосабаў лячэння глухаты папулярным было стаянне пад звонам падчас шлюбу або на Вялікдзень, Дабравешчанне ды інш.
Прафілактычным сродкам ад хвароб вушэй для жанчын лічылася нашэнне завушніц, але гэта тычылася замужніх жанчын дзетароднага веку.

Яшчэ не так даўно і падумаць немагчыма было, што сядзець гадзінамі, лістаючы старонкі ў інтэрнэце, будзе звычайнай справай. Але мяжа паміж нармальным спажываннем і залежнасцю можа змяніцца ў любы момант. Камп’ютарная залежнасць можа быць ад сацсетак, анлайн-гульняў альбо інтэрнэт-сёрфінгу.
На партал Слушна даслала ліст наша пастаянная чытачка, яна папрасіла парады. Вольга (імя зменена) не ведае, як паўплываць на мужа, які ўвесь вольны час прысвячае анлайн-гульням у сеціве. Мужчына працуе вахтавым метадам. Калі прыязджае дадому – сядзіць у камп’ютары. Яму нічога нецікава: ні дзеці, ні жонка, а да хатніх абавязкаў адносіцца неахайна.
Вольга тлумачыць пагружэнне любімага чалавека ў іншую рэальнасць недахопам грошай, праблемамі на працы, залішняй адказнасцю перад сям’ёй. Жанчына прыкладала намаганні, каб неяк змяніць сітуацыю, але цяпер яна ў адчаі і просіць падказаць, як ёй весці сябе далей.

Разам з псіхолагам Таццянай Шуцько мы пастараліся разабрацца ў праблеме і дапамагчы жанчыне самастойна знайсці выйсце.
— Залежнасць — гэта спосаб мыслення. Нас навучылі ў пэўны момант думаць і мысліць, пэўным чынам у нас нешта ўклалі нашы бацькі, блізкае асяроддзе. І ўжо досыць часта гэты спосаб мыслення з’яўляецца залежным, — лічыць псіхолаг.
— У гэтай гісторыі муж і бацька па факце проста адсутнічаюць. Вось гэта ключавая праблема. Ён працуе вахтавым метадам і яго няма ў сям’і, а калі вяртаецца, у мужчыны няма паўнавартаснага кантакту ні з жонкай, ні з дзецьмі. І такіх прыкладаў, на жаль, вельмі шмат.
Пагружанасць у камп’ютар – гэта залежны стан.

У такой сітуацыі залежны не толькі мужчына, жанчына таксама залежная.
Яны жывуць і самі выбіраюць такое жыццё, але яно не сапраўднае. Людзі не пражываюць свой лёс, толькі ілюзорна разумеюць, як павінна быць.
Вядома, мы не ведаем усіх падрабязнасцяў карціны. З кожным чалавекам трэба працаваць індывідуальна, кожны з нас унікальны. І кожны выпадак індывідуальны. Аднак ёсць пэўныя шаблонныя паводзіны, таму пастараемся ў іх разабрацца.
– Таму што прырода займаецца чалавекам да 12-14 гадоў, далей чалавек павінен займацца сабой сам. Павінен прыкладаць намаганні для развіцця. Калі чалавек не прыкладае ніякіх намаганняў для сваёй асобы, то ён замірае, не развіваецца. Усё, што паспеў увабраць у сябе, будзе ўплываць на яго разуменне свету, а ён не бачыць яго шырока. Для мяне нашыя героі абое няшчасныя.
Для таго каб палепшыць свой шлюб, павінны ў працэсе ўдзельнічаць абодва героя. Абодва павінны пайсці на ўзаемадзеянне, пачаць размаўляць паміж сабой, проста банальна стасавацца.
Многія проста не ўмеюць паказаць свае ўласныя пачуцці. Гэта не прынята. Многія выбіраюць накрычаць адно на аднаго, пакрыўдзіцца, абвінаваціць, выказаць гару прэтэнзій, ад чаго ўсім балюча і непрыемна.

Пасля нехта сыходзіць у алкаголь, нехта ў гульняманію і гэтак далей. Але чаму не прынята нармальна сесці і пагаварыць?
Трэба вучыцца размаўляць.
Задайце сабе пытанні:
І калі адказы з пункту погляду супрацоўніцтва, павагі і бачання сябе ў першую чаргу і іншага чалавека будуць адэкватнымі, тады, вядома, у сям’і будзе іншая атмасфера.
— Жанчына вінаватая толькі ў тым, што сама выбірае такое жыццё. Па вялікім рахунку, усё, што адбываецца ў жыцці гэтай жанчыны – гэта яе рук справа. Людзі гэта часта не любяць усведамляць і прыходзяць у кабінет да псіхолага, каб атрымаць чарадзейную таблетку, а не пачуць тое, што трэба. Гэта сітуацыя з боку жанчыны. А яшчэ ёсць бок мужчыны, які прыклаў намаганні, каб у яго было такое жыццё. Гэта жыццё, якое «спіць», неўсвядомленае, залежнае. У такім выпадку кантакт, размова стварае цуды. І менавіта не кампраміс, а супрацоўніцтва.

Мы не ўмеем чуць адно аднаго — гэта асноўная праблема ўсіх сем’яў. На кансультацыях, па вялікім рахунку, псіхолаг вучыць сужэнцаў размаўляць і агучваць, што кожны з іх жадае, вучыць кантактаваць адно з адным.
Далей людзі разумеюць: трэба прымаць пэўнае рашэнне — альбо пачынаць жыццё па-новаму, альбо разыходзіцца ці працягваць жыць як жылі. Трэба яшчэ не забываць, што наша жыццё мае сваё заканчэнне. Таму кожны сам павінен вырашыць, як яму яго хочацца пражыць.
— Прычына залежнасці мужа нашай гераіні — мысленне, якое прывяло яго да такой сітуацыі. Ён не хоча развівацца, не хоча прыкладаць намаганні для змянення жыцця, вучыцца працаваць. Гэта адсутнасць адказнасці за свае ўчынкі, пасіўная пазіцыя. Чалавека няма побач з блізкімі, і ён не хоча нічога для іх рабіць. Другасныя прычыны — магчымая адсутнасць грошай, адсутнасць цікавасці да сямейных спраў, выхавання дзяцей, жонкі і г. д. — усё гэта вынік. Прычына зусім у іншым.

Разбяром усе складнкі гэтага стану. Адсутнасць грошай. Для таго, каб яны былі, трэба пачаць працаваць. Калі чалавек рухаецца наперад, калі ставіць сабе задачу зарабіць, робіць нешта дзеля гэтага, ў яго будуць грошы. Ён будзе шукаць розныя магчымасці.
Што значыць не мае цікавасці да сямейных спраў і выхавання дзяцей? Ён жа разумеў, што ад кахання з’яўляюцца дзеці. А калі ўжо дзеці з’явіліся, то нармальны чалавек у здаровай пазіцыі павінен разумець, што дзецьмі трэба займацца і паставіць іх на ногі.
Прасцей за ўсё сысці ў камп’ютарную гульню.
Гэта безадказнасць.
Тут ёсць факт таго, што гэта яго дзеці і ён павінен ім. Хатнія справы. Дзеля гэтага трэба падняцца з ложка і прыкласці намаганні — памыць посуд, схадзіць у краму, выкінуць смецце, зрабіць з дзецьмі ўрокі — гэта ўсё не хочацца рабіць, бо лянота. Банальная чалавечая лянота, многія чакаюць, што за іх гэта хтосьці зробіць.
— Жанчыне трэба дастукацца да сябе. Чаму ў яе такое жыццё? Калі не хапае грошай, жыве з мужчынам, якога яна практычна не бачыць. Чаму калі ён прыязджае на выхадныя, яна згаджаецца з тым, што ён гуляе ў камп’ютарныя гульні? Дастукацца да мужа ў залежнай сям’і яна не можа. І не прыйдзе да вырашэння, якога яна хоча. Бо ў яе напэўна ёсць ілюзорныя ўяўленні, чаканні, як павінна быць, а яны ўсё адно не суадносяцца з рэальнасцю.

Жанчына выбрала сабе мужа, магчыма, падобнага да бацькі ці чалавека, які быў блізкі да яе сям’і. Успаміны аб мінулым, на жаль, ніякім чынам не дапамогуць нічога памяняць у яе цяперашнім жыцці. Трэба пачаць адчуваць сябе і сваё жыццё, стан, іншую якасць жыцця без пэўных шаблонаў.
Сямейныя псіхолагі раяць ісці ў тэрапію.
Калі чалавек працуе з псіхолагам, ён пачынае мяняцца. Калі мяняецца адзін член сістэмы, то змяняецца і сістэма. Першапачаткова гэта можа ўспрымацца ў штыкі, гэта сістэме нязвычна, бо ёсць пэўны ўклад, і чалавек пачынае весці сябе па-іншаму. Асяроддзю гэта не зразумела. Партнёр пачне змяняцца. Магчыма і такое, што адзін партнёр змене свае ўнутраныя ўстаноўкі, а іншы не — тады пара распадаецца. У кожнай сітуацыі бывае па-рознаму.
Але пазіцыя з пункту гледжання: як мне змяніць яго — не працуе.
Трэба задаць сабе пытанні:
І тады чалавек пачне жыць дзеля сябе і мяняць сваё жыццё да лепшага.

Сёння 23 лютага — гэта свята для ўсіх прадстаўнікоў моцнага полу. І калі ў вас ёсць каханы чалавек, то вас, напэўна, хвалюе пытанне, што падарыць яму на 23 лютага.
Акрамя таго, часткай падарунка можа стаць святочная атмасфера, створаная вашымі рукамі. Напрыклад, ваша каронная страва, вячэра на дваіх, уласнаручна намаляваная паштоўка, вязаны шалік. Разам з асноўным прэзентам гэта пакажа дарагому чалавеку вашу любоў і клопат, вашыя шчырыя пачуцці.
Мы падабралі для вас спіс падарункаў на любы густ і коштавай катэгорыі.

Мяккія цацкі можна камячыць, кідаць, скручваць. Часта яны ідуць з напаўняльнікам у выглядзе ўспененага полістыролу, які дае своеасаблівы масажны эфект.

Мужчыны ў нашым рытме жыцця не менш схільныя да стрэсаў на працы, сым нават дамы. Ім таксама часам трэба скідаць напругу. Як варыянт, сертыфікат на сеанс да масажыста, які стане выдатным падарункам.

Можна набыць абсалютна розныя віды чахлоў. З мацаваннем на руку для спартсмена, чахол-кніжка, чахол-рамень, проста чахол з гумарам. У гонар свята выбірайце тэматычныя подпісы ці малюнкі: «Мой герой», «Мой Супермэн», «Сапраўдны мужчына»…


Столік для ноўтбука складны


Так-так, такі падарунак можа быць арыгінальным. Да прыкладу, замоўце індывідуальны дызайн у майстра-ювеліра ці падбярыце з гатовых вырабаў тое, што як падыдзе характару і ладу жыцця вашага мужчыны.



Ёсць тэматычныя наборы — можна для рыбака.

Знатаку арыстакратычнага напою набор з адмысловых камянёў у індывідуальным мяшочку сапраўды прыйдзецца даспадобы.

Выдатны падарунак для вандроўцы, які зможа абазначаць свой шлях кожны раз пасля новай паездкі.

Так-так, ёсць і такія. Цяпер, устаўшы ноччу папіць вады, мужчына не рызыкуе адбіць палец аб ножку крэсла або вушак дзвярэй.

Адна з самых распаўсюджаных праблем для тых, хто шмат часу праводзіць за камп'ютарам — халодны чай ці кава. А ўсё таму, што ў запале працы часта проста забываецца прыгатаваны напой. І гэты партатыўны награвальнік праблему вырашае, падтрымліваючы тэмпературу ў кубку.

Той самы шар, які стаў папулярным пасля старога-добрага фільма «Траса 60», акрамя таго, ён засвяціўся яшчэ і ў такіх вядомых серыялах, як «Доктар Хаус», «Тэорыя вялікага выбуху» і нават у нашумелым мультсерыяле «Сімпсаны». Акрамя стандартных «так», «не» і «магчыма», шарык прапануе яшчэ з дзясятак варыянтаў адказаў.


Для аматараў пачытаць ці тых, хто захоўвае свае сакрэты.
Калі ваш мужчына педантычны ў побыце і аддае перавагу класічнаму стылю ў вопратцы, гэты стыльна аформлены набор для чысткі абутку будзе арыгінальным падарункам.
Партатыўны жорсткі дыск

Здымнае сховішча на 500 ГБ ці 1 ТБ дазволяць заўсёды мець пад рукой неабходную інфармацыю, персанальную аўдыётэку ці падборку фільмаў на вечар.


Аўтамабілісту можна падарыць карысныя аксэсуары і гаджэты ў машыну. Напрыклад, з падагрэвам, масажныя, дэкаратыўныя.

Улічваючы падвышаную аварыйнасць на дарогах і выпадкі махлярства, гэта вельмі патрэбны прыбор.

Таксама добры прэзент. Не заўсёды ёсць патрэба заязджаць на аўтамыйку дзеля дробнага смецця ў салоне, а кампактны гаджэт лёгка збярэ крошкі і іншую дробязь.

А таксама букет з віскі і вытрыманым сырам. Нават букет з цукерак, калі ваш мужчына яшчэ той ласун. Акрамя букетаў карыстаюцца попытам і наборы вяленага мяса, бо мужчыны - прызнаныя паляўнічыя і мясаеды.

У наш час можна падарыць сертыфікат на любыя паслугі. Гэта можа быць, як адзенне ў любімым магазіне, так і паход на гульню «Віртуальнай рэальнасці». Можна падарыць сертыфікат на актыўнасць: паход у трэнажорную залу, басейн, гульню ў тэніс. Проста падумайце, якія захапленні ў вашага мужчыны.
Любіце сваіх мужчын і песціце не толькі па святах.

Размаўляць-не размаўляць, вучыць-не вучыць, любіць-не любіць… Ужо колькі дзесяцігоддзяў, калі толькі распачынаецца гаворка пра беларускую мову і яе распаўсюджванне, людзі задаюць сабе гэтыя пытанні.
І сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, мы ўпэўнена кажам: «Так!»
Размаўляць, вучыць, любіць! Як малыя дзеці, пачынаць з некалькіх слоўцаў, складваць іх у сказы, сказы – у аповеды…

Давайце праверым, як добра вы памятаеце вершы беларускіх паэтаў-класікаў і іх біяграфіі, а таксама што чулі пра сучасных аматараў беларускай паэзіі.
Проста адказваем на ўсе 10 пытанняў па парадку, а затым націскаем на «Даведацца больш».

а) Янка Купала
б) Максім Танк
в) Пімен Панчанка
а) Койданава
б) Ігуменя
в) Прапойска
Вясна, вясна! Не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю, –
Цябе навек, вясна, хаваю.
а) Якуб Колас
б) Уладзімір Караткевіч
в) Янка Купала
Сыпле з раніцы дождж,
Ды й даволі густы,
Па тэорыі подласці,
Добра вядомай.
Я чакаю цябе.
Я чакаю, а ты
З-за дажджу засталася, напэўнае, дома!
а) Ніл Гілевіч
б) Генадзь Аўласенка
в) Рыгор Барадулін
а) Васька
б) Сімба
в) Мірон
Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
а) Ніл Гілевіч
б) Генадзь Бураўкін
в) Сяргей Законнікаў
Стаяў калісь тут бор стары,
І жыў… у тым бары.
а) Балотніка
б) Лесуна
в) Дамавіка
а) Генадзю Бураўкіну
б) Рыгору Барадуліну
в) Данчыку
Гэтыя душэўныя радкі напісаў:
а) Генадзь Аўласенка
б) Алесь Ставер
в) Навум Гальпяровіч
Tы пaклiч мянe. Пaзaвi
Cтo дapoг зa мaiмi плячымa
Пaчынaeццa ўcё з любвi
A iнaкш i жыць нeмaгчымa
а) Наталлі Арсенневай
б) Еўдакіі Лось
в) Яўгеніі Янішчыц
Ну, а цяпер – адказы + вынікі.
За кожны правільны адказ налічваем сабе 1 бал, за няправільны – 0 балаў.

Правільныя адказы
Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы у расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Ігумень (Ігумен) – старажытная назва сучаснага Чэрвеня. Тут у 2006-м годзе мясцовы краязнаўца і колішні настаўнік Уладзімір Дарагуж выпадкова адшукаў у старажытнай частцы гарадскіх могілак магілу дзеда Максіма Багдановіча, бацькі Марылі Мякоты Апанаса Мякоты.
Койданава – старажытная назва сучаснага Дзяржынска, Прапойск – Слаўгарада.
Стаяў калісь тут бор стары,
І жыў лясун у тым бары.
Лясун (лесавік, ляшак, лясны чалавек, лясны гаспадар, лясны дзед, ляснік, лесавы) – у народнай культуры славян стаў гаспадаром лесу, звычайна надзелены рысамі варожасці ў адносінах да чалавека.
Лясун мае вялікую сілу і ўладу не толькі над лесам, але і ў некаторай ступені над жыццём чалавека ўвогуле (крыніца інфармацыі – газета «Звязда»).
Я не ганю землі чужыя, –
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе б за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.
Верш «Захавай маю мову, чарговы наш век». Не чулі? А ён варты таго, каб вывучыць на памяць. Усяго тры слупкі па 4 радкі… 🙂
в) Яўгенія Янішчыц
Вынікі:
10 балаў. Вы малайчына! Віншуем! Вы – 10-бальнік!
6-9 балаў. Прыемна, што вы ведаеце класіку і класікаў, а таксама нашых сучаснікаў. І што сапраўды чытаеце мой блог «Думкі ўслых», бо частка падказак – адтуль.
3-5 балаў. Штосьці чулі і чыталі па-беларуску?! Гэта прыемна. Спадзяюся, што пасля гэтага тэсту ваш кругагляд крыху пашырыўся і вы будзеце памятаць, як даўней назваўся горад Чэрвень.
0-2 балы. Самы час адшукаць верш Максіма Багдановіча «Возера» і прачытаць пра Лесуна, праўда? А яшчэ завучыць на памяць верш Ніла Гілевіча. І палюбавацца на фота ката Мірона, які разлёгся на плячах Рыгора Барадуліна.
З Міжнародным днём роднай мовы, сябры!

Святочныя мерапрыемствы з нагоды Масленіцы для жыхароў і гасцей сталіцы адбудуцца 21 і 22 лютага.

Цэнтральнай лакацыяй стане пляцоўка каля Палаца спорту. Там арганізуюць масавае гулянне пад назвай «Масленічныя святкі – бліны ды аладкі»:
Галоўнай падзеяй свята стануць відовішчныя абрады «Абрад ачышчэння» і «Абрад спальвання пудзіла», запланаваныя на 22 лютага а 15:45. Завершыцца дзейства рытуальным спальваннем саламянага пудзіла (калі дазволяць надвор'е).

21 лютага
22 лютага

Назвы дзён тыдня. Кожны дзень масленічнага тыдня меў сваю ўнікальную назву і прызначэнне: панядзелак – «Сустрэча» (выраблялі і ўпрыгожвалі пудзіла), аўторак – «Зайгрыш» (пачыналіся катанні на санках), серада – «Ласуха» (цешчы частавалі зяцёў блінамі), чацвер – «Разгул» або «Шырокі чацвер» (разгар свята), пятніца – «Цешчыны вячоркі» (зяці запрашалі цешчаў у госці), субота – «Залоўкіны пасядзелкі» (нявестка запрашала сваякоў мужа), нядзеля – «Даравальная» (прасілі прабачэння адзін у аднаго і спальвалі пудзіла зімы).
Сімволіка бліноў. Галоўная страва Масленіцы – бліны – сімвалізуе сонца. Круглыя, румяныя і гарачыя, яны нібыта набліжаюць надыход вясны і цяпла. У беларусаў таксама абавязковымі былі стравы з тварагу, сыру і масла, якія павінны былі «прыцягнуць» дастатак у дом.

Спальванне пудзіла. Абрад спальвання саламянага пудзіла ў нядзелю сімвалізуе развітанне з зімой і ўсім старым. Попел раскідвалі па палях, каб зямля лепш радзіла. Агонь лічыўся ачышчальным і меў магічнае значэнне.
Абрады для маладых. На Масленіцу існавалі спецыяльныя абрады, скіраваныя на стварэнне сям'і. Напрыклад, нежанатым хлопцам і дзяўчатам маглі прывязаць да нагі «калодку» (палена), каб «пакараць» за тое, што яны не ажаніліся. Каб пазбавіцца ад такой «кары», трэба было адкупіцца пачастункамі.
Час святкавання: Масленіца не мае фіксаванай даты ў календары. Яна прыпадае на 8-ы тыдзень перад Вялікаднем і доўжыцца сем дзён. У хрысціянскай традыцыі гэты тыдзень называецца Сырным або Мясапусным – ужо нельга есці мяса, але яшчэ дазваляюцца малочныя прадукты.

Сёлета 18 лютага спаўняецца 104 гады з дня нараджэння славутага мастака краіны Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.
Міхаіл Савіцкі ўвасабляе сабой цэлую эпоху. Ён дасягнуў прызнання, стаўшы народным мастаком СССР, Героем Беларусі і адным з сімвалаў мастацтва ХХ стагоддзя. За доўгае творчае жыццё стварыў мноства ўражлівых палотнаў, але сам асабліва вылучаў цыкл карцін "Лічбы на сэрцы", у якіх адлюстраваў усё, што ўбачыў у канцлагерах.
Савіцкі нарадзіўся ў сялянскай сям'і 18 лютага 1922 года ў вёсцы Звенячы Талачынскага раёна. Бацька-чыгуначнік, маці-пчаляр у калгасе.
У пяць гадоў Міхась добра чытаў і вельмі любіў часопіс "Вакол свету". У школе захапляўся фізікай, матэматыкай і рознымі вынаходніцтвамі. Марыў паступіць у мастацкую ВНУ.
З жывапісам Міхаіл знаёміўся па іконах і рэпрадукцыях Кустодзіева "Масленіца" і Сурыкава "Раніца Стралецкай казні", якія аднекуль прывёз бацька.
Па заканчэнні сярэдняй школы быў прызваны ў Чырвоную армію як раз напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта з таго моманту і пачаўся адлік цяжкіх выпрабаванняў будучага мастака. Ужо ў 19 гадоў ён на працягу 250 дзён прымаў удзел у абароне Севастопаля, а пасля здачы горада трапіў у палон.
Быў перапраўлены ў Германію, двойчы спрабаваў вырвацца на волю, але пасля правалу трэцяга ўцёкаў быў змешчаны ў вядомы канцлагер Бухенвальд, а пасля - у Дахау.
У Германіі палоннаму прызначылі працаваць электра-зваршчыкам на вагоннай фабрыцы ў Дзюсельдорфе. Там жа разам з іншымі палоннымі быў членам дыверсійнай групы пад кіраўніцтвам Георгія Карнілава. Праўда, праіснавала група дыверсантаў нядоўга і ў хуткім часе была раскрыта. М.Савіцкі спрабаваў збегчы ў Францыю, але быў затрыманы фашыстамі і асуджаны да смяротнага пакарання.
Пазней пакаранне замянілі на адпраўку ў канцэнтрацыйны лагер Бухенвальд. У Бухенвальдзе ён быў вязнем пад нумарам 32815, які потым будзе адлюстраваны ў знакамітай серыі карцін мастака.

З Бухенвальда Савіцкага адправілі на каменяломні канцэнтрацыйнага лагера Мітэльбаў-Дора, адкуль моцна знясілены ўжо пад канец вайны ён патрапіў у лагер Дахау. Немцам не атрымалася зламіць волю адважнага беларуса, і ён зноў спрабуе арганізаваць пабег. Аднак спроба была няўдалай.
Ёсць звесткі, што М.Савіцкі прабыў 17 дзён пад арыштам у тыфозным бараку ў чаканні расстрэлу. Аднак 29 красавіка 1945 года вязні Дахау былі вызвалены саюзнікамі.
Пасля вяртання на Радзіму яго, усяго толькі 25-гадовага хлопца, але столькі перажыўшага, чакае паварот лёсу.
Мара стаць мастаком збываецца. Міхаіл Андрэевіч паступае ў Мінскае мастацкае вучылішча, а затым і ў Маскоўскі мастацкі інстытут імя У.І. Сурыкава.
Пасля заканчэння ВНУ ў 1957 годзе Савіцкі пастаянна жыве ў беларускай сталіцы і становіцца ўдзельнікам мастацкіх выстаў.

Унікальны погляд на свет Міхаіла Савіцкага ўзбагачаўся ўласным трагіка-гераічным вопытам Вялікай Айчыннай вайны.
Глядзець на палотны Савіцкага без унутранага эмацыйнага ўсплёску нельга. Мастак, як сам прызнаваўся ў сваіх інтэрв'ю, хацеў бескампрамісна паказаць пра тое, што нельга забыцца колькі б год не мінула.
Не дзіва, што яго першы мастацкі цыкл быў прысвечаны тэме партызанскай барацьбы супраць акупантаў - не менш за 20 палотнаў, пачынаючы з "Партызан" і заканчваючы "Плачам аб загінуўшых героях", ярка і магутна раскрываюць трагедыю жыцця беларускага народа.
У 1967 годзе ён стварыў самую, напэўна, вядомую сваю працу - "Партызанскую Мадону". Гэтую візітную картку мастака купіла Траццякоўская галерэя. Вядома, такі факт праславіў Савіцкага і прынёс яму грамадскае прызнанне.

Міхаіл Савіцкагі – перакананы рэаліст, які перанёс на сабе трагедыю народа, і не па чутках зведаў пакуты. Па ўсіх карцінах добра відаць, як глыбока ў сэрца творцы ўрэзаліся ўспаміны пра канцлагеры.
У 1974 годзе Міхаіл Андрэевіч пачаў пісаць, мабыць, найбольш ўражлівы цыкл карцін - "Лічбы на сэрцы".
Па складанасці і маштабнасці пастаўленых задач, па выяўленчых сродках гэты цыкл з 16 манументальных палотнаў не мае аналагаў у сусветным мастацтве.
За кожнай карцінай стаіць асобная гісторыя: і пра надзею на вызваленне, і пра спробы выжывання, і пра супрацьстаянне ворагу.

Асаблівае ўражанне тады зрабіў "Летні тэатр" – з мноствам фігур закатаваных людзей, якія захоўваюць жывую чалавечую прыгажосць у процівагу нязменнай прыродзе катаў-фашыстаў. На мове фашыстаў, “летнім тэатрам” называлі яму, у якую скідвалі людзей, загубленых газам, а потым спальвалі.
"Летні тэатр" "карэкціраваў" сам першы сакратар ЦК Кампартыі Беларускай ССР Пётр Машэраў.

За сваё жыццё Савіцкі стварыў больш за 200 карцін. У сваёй творчасці мастак паказвае жах вайны і трагедыю простых людзей. Ёсць у Савіцкага і серыя карцін, прысвечаных Чарнобыльскай трагедыі.
Карціны з цыклу "Чорная быль" (1987-1989) нясуць адчуванне болю і плачу па скалечанай ядзерным выкідам зямлі. Сярод 10 карцін гэтага цыклу асабліва вылучаецца "Рэквіем".

У творчасці мастака можна сустрэць і народныя матывы. М.Савіцкі таксама ілюстраваў дзіцячыя кніжкі.
Савіцкі стварыў мноства партрэтаў вядомых сучаснікаў. Напрыклад серыю партрэтаў прэзідэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук.
У апошнія гады мастак быў глыбока веруючым чалавекам і напісаў цыкл "Запаведзі асалоды" і гістарычныя карціны, прысвечаныя зямному жыццю Хрыста.

Працы Міхаіла Савіцкага знаходзяцца ў зборах Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай мастацкай галерэі ў Сафіі, а таксама ў многіх іншых калекцыях.
Памёр Міхаіл Савіцкі 8 лістапада 2010 года. А 7 верасня 2012 года ў Мінску ў адметным будынку Верхняга горада на плошчы Свабоды, 15 — былой гарадской сядзібе XVIII стагоддзя адкрылася Мастацкая галерэя імя мастака.
Уладзімір Тоўсцік: «Мастацтва — гэта сфера спасціжэння сэнсу праз інтуіцыю»

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, які ўваходзіць у склад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, арганізуе цыкль мерапрыемтсваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы. Яны пройдуць з 16 па 20 лютага 2026 года.

На працягу тыдня гасцей і ўдзельнікаў чакае насычаная праграма: адкрытыя лекцыі і дыскусійныя пляцоўкі, прэзентацыі праектаў і кніжных выстаў, творчыя сустрэчы і інтэрактыўныя заняткі. Ключавая тэма: пытанні захавання, развіцця і папулярызацыі беларускай мовы ў сучасным грамадстве.
Адбудзецца дыялог маладых навукоўцаў з Навумам Гальпяровічам – вядомым пісьменнікам, журналістам і тэлевядучым, заслужаным дзеячам культуры. Сустрэча пройдзе пад назвай «Я захаваць гатовы кожны гук адзінай для мяне спрадвечнай мовы». Удзельнікі абмяркуюць ролю мовы ў мастацкай літаратуры, жыццёвыя прынцыпы пісьменніка і тэндэнцыі сучаснага літаратурнага працэсу.
Супрацоўнікі сектара камп’ютарнай лінгвістыкі правядуць сустрэчу з маладымі даследчыкамі Цэнтра і выкладчыкамі беларускіх ВНУ. Галоўная тэма – знаёмства з навейшымі лічбавымі распрацоўкамі сектара і іх ужыванне ў гуманітарных навуковых пошуках.
Для юных удзельнікаў падрыхтавана гульня-віктарына «Беларускі каляндар». У забаўляльным фармаце дзеці даведаюцца пра паходжанне назваў месяцаў, народныя святы і традыцыі вольнага часу ў розныя поры года.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа стартуе рэспубліканскі семінар «Слова, кніга, навука: прастора прафесійнага дыялогу». Удзельнікі абмяркуюць значэнне бібліятэк як ключавых цэнтраў па вывучэнні і захаванні моўнай спадчыны.
Тут жа пройдзе Рэспубліканскі дыктант па беларускай мове. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы і Года жанчыны. Прамая трансляцыя дыктанта будзе даступная на канале "Культура" Беларускага радыё.
Для даведак:

Са старадаўніх часоў 15 лютага праваслаўная царква святкуе адно з самых найвялікшых святаў — Стрэчанне. У перакладзе слова азначае сустрэча. Царкоўнаславянскае слова «сретение» дакладна адлюстроўвае сэнс свята і яго падзей.
Слова гэтае з’яўляецца аднакарэнным з дзеясловамі «срэтати» и «срести», якія маюць некалькі лексічных значэнняў: «сустракаць», «набываць». І сапраўды, у тыя евангельскія часы не толькі старац Сімяон сустрэў Госпада, але і ўвесь свет набыў свайго Збаўцу і надзею на выратаванне ад граху і смерці.
Свята адносіцца к ліку Гасподніх свят, прысвечаных непасрэдна Хрысту, але па свайму богаслужбоваму зместу яно выключна блізка святам Богародічным. І таму належыць да нерухомых святаў у гонар Маці Божай і адзначаецца заўсёды праз сорак дзён пасля Раства Хрыстова.

У хрысціянскім календары маецца на ўвазе сустрэча Ісуса Хрыста ў Іерусалімскім храме з праведным Сімяонам і Ганнай прарочыцай, што адначасова сімвалічна разумеецца як сустрэча Старога і Новага запаветаў.
Існуе ў сённяшняга старажытнага свята і іншая назва – Грамніцы, якое было калісьці святам жывога агню і мае язычніцкія карані. Існуе ў сённяшняга старажытнага свята і іншая назва – Грамніцы, якое было калісьці святам жывога агню і мае язычніцкія карані.
Старажытныя Грамніцы, як і сённяшняе Стрэчанне, звязаны са шматлікімі традыцыямі і забаронамі.

На Беларусі існуе і другая назва свята — Грамніцы. Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — бога веснавых навалъніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. Паводле іншых меркаванняў, свята названа так таму, што свята Юр’я нібыта выпрабоўвае на нячыстай сіле свае стрэлы і менавіта з гэтага дня ўжо можна пачуць грымоты.
З прыняццем беларусамі хрысціянства, магічна-ахоўную ролю (замест паганскіх шуму і грому) сталі выконваць асвечаныя ў царкве свечкі, якія захавалі ў сабе дахрысціянскую назву — грамніцы. Традыцыя асвячэння свечак існуе дзеля таго, каб абараніць сябе і ўсіх членаў сям’і ад чарадзейства, сурокаў і хвароб. Звычайна свечкі-грамніцы людзі рыхтавалі загадзя. Тыя, хто трымаў пчол, выплаўлялі самыя вялікія свечкі, у каго пчол не было — куплялі жоўты воск у краме або ў знаёмых пчаляроў.
Часцей за ўсё свечкі купляюць у храмах, аднак у сувязі з тым, што яны значна меншых памераў, іх раяць браць тры і перавязваць «васьмёркай» (старадаўнім знакам вечнасці, бясконцасці) пасмачкай вычасанага лёну.
Пасля вяртання дадому гаспадар неадкладна даставаў свечку, жонка запальвала яе і адбываўся незвычайны, але абавязковы абрад агністага крыжавання. Спачатку бацька абпальваў крыжападобна валасы на сваёй галаве, потым жонцы і ўсім астатнім членам сям’і па ўзросту. Па чарзе, пачынаючы ад старэйшых, да яго падыходзілі ўсе члены сям’і і судакраналіся з полымем, тым самым як бы далучаючыся да жыццядайнага нябеснага агню, які знішчае ў чалавеку ўсю брыдоту.

Пасля «вогненнага асвячэння» ўсіх блізкіх бацька ў суправаджэнні дзяцей абходзіў усе куты хаты, зноў жа крыжападобна выпальваючы нячыстую сілу. Знакам такога «выпальвання» заставаліся чорныя крыжы на бэльках або дзвярах. Затым ён выходзіў у двор і выконваў той жа абрад ва ўсіх гаспадарчых пабудовах, за выключэннем лазні.
Старыя людзі раілі: «Грамнічную свечку нельга пазычаць, як і агонь, нават у блізкія дамы сваякоў, родным, што жывуць у іншай сям’і».
На Грамніцы ў храмах асвячалі не толькі свечкі, але і ваду. Па ступені значнасці грамнічная вада лічылася на адным узроўні з той, якую бралі на Вадохрышча. Ваду даволі часта выкарыстоўвалі адначасова са свечкай. Калі хлопец ішоў служыць у войска, то маці з бацькам акраплялі яго пры выхадзе з хаты свянцонай вадой і ў голас гаварылі наступныя словы: «Божухна захавай цябе».
Грамнічную свечку выкарыстоўвалі на працягу ўсяго года. Найбольш моцным абярэгам грамнічную свечку лічылі ў час летняй навальніцы. Тое, што нарадзілася ад нябеснага агню, тое, што асвечана царкоўным абрадам, станавілася своеасаблівым гарантам перасцярогі.
Свечка-грамніца, як дачка бога грамаўніка, павінна была адвесці гнеў бацькі і заступіцца за чалавека ўжо хаця б таму, што ў гэтай хаце прысутнічала яго сімвалічная частка. Улетку пры набліжэнні навальніцы гаспадыня запальвала грамніцу і ставіла на падаконнік.
Грамнічная свечка суправаджала абрады засявання і зажынак. Яе запальвалі тады, калі насыпалі насенне ў мяхі перад сяўбой і перад тым, як засыпаць першы вымалачаны хлеб у засек. Без грамнічнай свечкі не распачыналі зажынкі. Усё гэта рабілася для таго, каб захаваць палетак ад граду.

Свечку-грамніцу давалі ў рукі цяжка паміраючаму чалавеку, а потым ставілі яе каля галавы памерлага.
Яна павінна была дапамагаць душы нябожчыка пакінуць хату так, каб не «пакрыўдзілася» ды не «выгледзела» сабе яшчэ каго небудзь са сваякоў. Аднак трэба памятаць: калі ў іншых выпадках свечкай-грамніцай карысталіся на працягу года ў самых розных сітуацыях, то ў выпадку смерці чалавека яна павінна была згарэць уся ў гэты ж дзень.
«Грамніцу» бралі з сабой, калі ішлі сватаць дзяўчыну. Грамнічная свечка, загорнутая ў кавалак даматканага палатна, ляжала на стале перад маладымі побач з хлебам-соллю, якімі бацькі сустракалі пару пасля вянчання. Калі ж на працягу года свечка выкарыстоўвалася радзей і заставалася яшчэ вялікая яе частка, то яна дапальвалася ў сьвятыя вечары на Каляды або непасрэдна перад Грамніцамі.
У народным асяроддзі гэта знакамітая і лёсавызначальная падзея Стрэчанне ўспрымацца як прыродна-касмічнае «Стрэчанне» — сустрэча зімы з вясною.
Па стане надвор’я на Стрэчанне прадказвалі характар надыходзячых вясны і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая і вясна. Калі на Грамніцы вялікі мароз, то лічылася, што снег паляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае і сухое; мяцеліца на Стрэчанне прадказвала доўгую вясну, а значыць — недахоп корму для жывёлы; пацяпленне на Стрэчанне сведчыла пра раннюю вясну («Калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол пад’есць травіцы»), аднак лета чакалася непагоднае, з невялікім ураджаем («На Грамніцы адліга — з ураджаю будзе хвіга»).
Са Стрэчання пачыналі ўжо рыхтавацца да вясны — гаспадары рабілі, аглядалі, рамантавалі прылады, патрэбныя для вясновых заняткаў: «Да Грамніц не скідай з рук рукавіц, а як прайшлі Грамніцы, то ўжо не патрэбны рукавіцы».



8 лютага спаўняецца 105 года з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Класік беларускай і савецкай літаратуры нарадзіўся ў самай звычайнай сям'і палескіх сялян у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці — менавіта тут карані не толькі яго сям'і, але і творчасці.
А мы сёння раскажам факты з жыцця знакамітага пісьменніка, якія чытачам, магчыма, невядомыя.

Знакамітыя празаікі свой шлях нярэдка пачынаюць са спроб паэтычнай творчасці. Менавіта так здарылася і з Іванам Мележам: маці пісьменніка любіла спяваць, а ад працяглай палескай песні недалёка і да кахання да паэзіі. Школьнікам Мележ выпісваў у асобны сшытак творы рускіх і беларускіх класікаў: Пушкіна, Някрасава, Янкі Купалы, Паўлюка Труса…
Першыя свае радкі пачатковец хаваў ад усіх. Да таго часу, пакуль пра гэтыя спробы творчасці не даведаўся выкладчык літаратуры са школы ў Хойніках, дзе вучыўся хлопчык. І хто ведае, ці з'явілася б на карэньчыках кніг імя Івана Мележа, калі б не таленавіты і неабыякавы сельскі настаўнік Міхаіл Іванавіч Пакроўскі? Менавіта ён пераканаў хлопца не кідаць паэтычныя доследы і працаваць сур'ёзна. Менавіта пасля размовы з настаўнікам юны Іван Мележ вырашыўся і пачаў пасылаць свае вершы ў розныя рэдакцыі.
Першая публікацыя пачынаючага паэта здарылася ў 1939 годзе: у газеце «Чырвоная змена» выйшаў верш «Радзiме». Аўтару на той момант было 18 год. Затым яго сачыненні сталі з'яўляцца на старонках газет «Літаратура і мастацтва», «Бальшавік Палесся». Таксама ўвайшоў у ягонае жыццё літаратурны гурток пры газеце «Гомельская праўда».
У 1940 годзе Івана Мележа прызвалі ў войска, і юны паэт паўдзельнічаў у паходах на Бесарабію і Букавіну, вызваляючы акупаваныя Румыніяй землі. Затым грымнула Вялікая Айчынная вайна, пачатак якой ён сустрэў у Карпатах. Менавіта на фронце ў творцы прачнуўся празаік — нягледзячы на забарону, ён да 1943 года вёў дзённік.
«Я i цяпер не магу спакойна чытаць гэтыя скупыя, хапатлiвыя словы, столькi тояць яны для мяне невыказнага, – пісаў Мележ. – Не магу чытаць спакойна, бо бачу не толькi тое, што не выказана, але i помню, у якiм стане ўсё пiсалася. Калi кожны запiс мог аказацца апошнiм. Таму, хто будзе чытаць гэта, я хацеў бы напомнiць: многiя мае запiсы пiсалiся на зняможных, нярадасных дарогах адступлення, пад пранiзлiвымi вятрамi зiмы 1941/1942 года. Таму яны такiя скупыя i таму ў ix столькi гаркаты».![]()
Першае ў сваім жыцці апавяданне пісьменнік быў вымушаны пісаць левай рукой, таму што знаходзіўся ў гэты час у шпіталі, у Тбілісі, дзе лячыўся ад ран. Апавяданне мае назву «Сустрэча» і публікавалася з паметкай «Каўказ, шпіталь, 1942 год».
У асяроддзі пісьменнікаў Іван Мележ лічыўся ідэальным суразмоўцам, таму што ён ўмеў слухаць. Мележ ніколі не перапыняў суразмоўцу нават тады, калі быў нязгодны. Зрабіць жа заўвагу пісьменнік не жадаў, а можа і саромеўся… Сам жа Іван Паўлавіч вёў гутаркі спакойна, разважліва, аргументавана, нібы ўзважваючы кожнае сваё слова, кожную думку. Таму ўсе, хто хоць раз сустракаўся на жыццёвым шляху Мележам, бязмерна паважалі яго слова.
«Палеская хроніка» Івана Мележа па праве лічыцца нацыянальнай эпапеяй і адным з найважнейшых твораў у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У трылогіі «Людзі на балоце», «Дыханне навальніцы» і «Завеі. Снежань» пісьменнік падрабязна апісвае сваю малую радзіму — вёсачку, якая тулілася літаральна на астраўку сушы паміж палескіх балот, і жыццё сялян у перыяд калектывізацыі 1920-1930-х гадоў. Усе героі маюць рэальных прататыпаў і ўзяты пісьменнікам з памяці, гэта выявы землякоў, якія жылі ў роднай вёсцы Глінішчы.
Над першай кнігай —«Людзі на балоце» – Мележ пачаў працаваць у 1956 годзе, у 1962-м раман выйшаў з друку і ганараваўся прэміяй ім. Якуба Коласа. Характэрна, што аўтарам ілюстрацый да выдання стала Наталля Паплаўская, у будучыні вядомая беларуская мастачка.

Графіка, якая ілюструе твор Мележа, праз два гады пасля выхаду кнігі стала яе дыпломнай працай. Якім цудам удалося дзяўчынцы-студэнтцы атрымаць ад выдавецтва падобную замову? Няйначай як умяшаўся сам лёс. Факт застаецца фактам: «Людзі на балоце» трапілі да Паплаўскай яшчэ ў выглядзе рукапісу, а створаныя гравюры выкарыстоўваліся неаднаразова пры выданні рамана Мележа ў перакладах на мовы народаў СССР і сёння лічацца класікай кніжнай ілюстрацыі.
Мала хто, акрамя спецыялістаў, ведае, што «Палеская хроніка» задумвалася Іванам Мележам як пяцітомнік. Нягледзячы на цяжкую хваробу, ён планаваў напісаць яшчэ два раманы, якія завяршаюць гісторыю Васіля Дзятліка і Ганны.
Для не напісаных яшчэ кніг пісьменнік нават паспеў прыдумаць назвы — «За асакою бераг» і «Праўда вясны». Ёсць у чарнавіках Івана Мележа фрагмент, які расказвае пра ваеннае жыццё Васіля і пра тое, як той вяртаецца ў родную вёску Курані і бачыць яе спаленай, але, нягледзячы ні на што, кажа: «І ўсё ж мы будзем жыць. Нас — не вынішчыць! Таму што мы - народ!».
Фраза «Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім» лічыцца штампам. Але да Івана Мележа яна падыходзіць ідэальна. Як згадваў яго аднакласнік Пятро Чарняк, у дзяцінстве Іван хадзіў у школу ў пасталах, якія сам зрабіў з лазы (пасталы – мяккі сялянскі абутак, часта зроблены з цэлага кавалка скуры, які носіцца з анучамі і прывязваецца да ног аборамі). Тады як астатнім вучням да чацвёртага класа пасталы плялі бацькі. Але сапраўдную славу сярод аднагодак Мележу прынесла стварэнне драўлянага ровара. Колы былі зроблены з двух арэхавых абручоў, але са спіцамі і рамай.

Яго першую дзяўчыну звалі Алеся. Яна нарадзілася ў той жа вёсцы Глінішчы, што і будучы пісьменнік. Юнакі пасябравалі падчас вучобы ў Алексіцкай сямігодцы. Далей Іван працягнуў вучобу ў дзесяцігодцы, што знаходзілася ў Хойніках, а Алеся паступіла ў педагагічны тэхнікум, скончыла яго і працавала настаўніцай. Каханых разлучыла вайна. Дзяўчына засталася на акупаванай тэрыторыі, а Мележ знаходзіўся на фронце. У 1942 годзе ён быў паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл.
У горадзе Бугуруслан, што ў Арэнбургскай вобласці, ён пазнаёміўся з Лідзіяй Пятровай, маладзейшай за Івана Паўлавіча на два гады. У красавіку 1943-га яны, не сказаўшы нікому ні слова, маладыя пайшлі ў загс і распісаліся. Як згадвала пазней жонка пісьменніка, яны палічылі, што шлюб — іх асабістая справа і шумнага вяселля ім не трэба. Лідзія Пятрова-Мележ стала першым чытачом усіх твораў мужа.
Факт восьмы. «Людзі на балоце» ледзь не згарэлі.Як згадваў пісьменнік Васіль Вітка, аднойчы ў пісьменніцкім доме на Карла Маркса, 36, дзе жылі Вітка і Мележ, здарыўся пажар. Дачка Івана Паўлавіча ўзялася адпрасаваць сабе кофтачку, але пасля заканчэння работы забылася выключыць прас з разеткі. Дома тады нікога не было. Праз нейкі час пачуўся пах гарэлага, потым паказаўся дым. Першымі небяспеку заўважылі прахожыя.
«Прымчаліся пажарныя, — расказваў Вітка. — Заліўшы полымя, якое ўжо рвалася з акна, па лесвіцы падняліся на балкон у кватэру. Распалены да чырвані прас ляжаў на падлозе. Стол зеўраў выгаралай дзіркай пасярэдзіне. Настольнік згарэў, тлеў разасланы пад нагамі кілім, займалася канапа…».
Тым часам Іван Мележ, які нічога не ведаў пра пажар, у добрым настроі вяртаўся дадому. На двары ён убачыў натоўп людзей. Яму паведамілі, што пажар быў у яго кватэры. Мележ збялеў. А праз некаторы час ужо свяціўся ад шчасця. Што ж здарылася? У кабінеце на пісьмовым стале ляжаў скончаны раман «Людзі на балоце». Калі б пажар дайшоў да гэтага пакоя, рукапіс не ацалеў бы. І працу давялося б пачынаць спачатку.
Калі ён прынёс рукапіс у часопіс «Полымя», дык на асобным лісце мелася ажно пятнаццаць варыянтаў загалоўка. Пісьменніка найбольш прываблівалі дзве назвы: «Людзі на балоце» і «Туманы над багнай». Урэшце, перад тым як здаць нумар у набор, раман назвалі «Туманы над багнай». Але, як згадваў пісьменнік Барыс Сачанка, у апошні момант з адпачынку вярнуўся супрацоўнік рэдакцыі Алесь Рылько. Яго адразу прызначылі дзяжурыць па нумары. Прачытаўшы карэктуру, Рылько засумняваўся, яму здавалася, што з такой назвай раман становіцца вельмі змрочным. Мележ згадзіўся, дадаўшы, што назва «Людзі на балоце» яму больш па душы.

«Палеская хроніка» пісалася на працягу многіх год. За гэты час праз Палессе прайшло многа гістарычных падзей, а Іван Паўлавіч хацеў захаваць у рамане асаблівасці сялянскага быту пачатку ХХ стагоддзя.
Асноўнай гістарычнай крыніцай для пісьменніка сталі яго лісты да бацькі. У кожным з іх Іван задаваў пытанні адносна побыту, абрадаў і жыцця палешукоў. Бацька ў падрабязнасцях інфармаваў сына аб мясцовых назвах, стравах, святах, як адбываліся сельскагаспадарчыя працы, тлумачыў тэхналогію і многае іншае.

А вось такі паварот! 🙂 Для тых, хто кветкі дорыць цудоўнай палове чалавецтва рэдка альбо толькі на святы... А тут і не Дзень закаханых яшчэ, і не 8-га Сакавіка. Рыгораў дзень! Вось проста: падарыце 7-га лютага жанчынам кветкі! Бо лічыцца, што гэта – на шчасце і на ўдачу. Прычым не толькі ім, але і тым, хто дорыць.

Сустракаем сёння Рыгора, які, паводле народных уяўленняў, на вясну паказвае. І традыцыйна назіраем за надвор’ем: а раптам што спраўдзіцца ў далейшым?!
Цікава, што нашы продкі звычайна не радаваліся, калі з раніцы 7-га лютага спявалі сініцы, бо гэта абяцала, што яшчэ шмат будзе маразоў, у тым ліку і моцных. А ў нашай сітуацыі, практычна безмарознай і бясснежнай, мы яшчэ і папросім: «Заспявай нам, сінічка, заспявай!» 🙂
Затое калі сарока пастукаецца ў акно – значыць, добрыя навіны блізка. І нават калі на Рыгора вы альбо вашыя сямейнікі выпадкова разлілі малако, гэта таксама паказвала на тое ж. Прычым радавацца можна будзе чамусьці альбо камусьці працяглы час!

А паколькі сёння можна і трэба загадваць жаданні (ўсё роўна як у знакавую дату, толькі яшчэ прасцей)… Больш за тое – даўней лічылі, што яны абавязкова спраўдзяцца… Нават калі сказаць пра іх услых… Дык усё ж быць зіме, калі сінічак запросім спяваць! 🙂 Толькі хацелася б яе яшчэ ў лютым, а не ў сакавіку… І тым больш – не ў красавіку. Жаданні, вядома ж, загадваем любыя, а не толькі пра зіму.
А Рыгор, апрача таго, што вясну прадказвае-набліжае, яшчэ і прарочыць, якой будзе зіма наступная. Калі 7-га лютага ідзе снег, значыць, зіма позна прыйдзе. Калі ж снег ідзе моцны, вялікі, восень будзе ранняя. А ўвогуле, якая першая палова дня, такой будзе і першая палова зімы. Адпаведна, якое надвор’е з абеду і да ночы, такое будзе і ў другой яе палове.
Паколькі перад Рыгорам адзначалі Аксінню-паўзімніцу, дык казалі: «Аксіння Рыгора прыспешвае, каб вясну не ўпусціў, сонейка на дахі пасадзіў».

Што трэба было рабіць, а чаго – нельга, паводле меркаванняў нашых продкаў, на Рыгора? Можна і трэба было рабіць рэальныя, а не ўяўныя добрыя справы. Вось толькі распавядаць пра іх не раілі. Як і пра поспехі сям’і – вялікая верагоднасць сурокаў. А прыгадваць добрыя справы іншых – віталася.
У гэты дзень можна было прасіць грошы ў доўг і пазычаць іх. Бо запазычанае затым вярталася лёгка і хутка. Гандляры на ўдачу насілі 7-га лютага ў кішэні кавалачак цукру. Але не просты, а з замовамі. А яшчэ – чыталі спецыяльныя замовы на грошы.

Чамусьці на Рыгора забаранялася падстрыгаць валасы і пазногці. А вось чаму – гісторыя замоўчвае. Так што, як кажуць, глядзіце самі, рабіць ці не рабіць. Таксама забаранялася сварыцца і плявацца.
У гэты ж дзень мы маем магчымасць прыгадаць слыннага народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, з якім мне ў свой час пашчасціла сустрэцца і ўзяць інтэрв’ю. І не таму, што мы святкавалі б яго дзень народзінаў – ён прыпадае на 24-га лютага. Дзядзьку Рыгору сёлета споўнілася б 85. А таму, што дзень – Рыгораў. Сёння ў яго б былі імяніны…

А тых, хто іх рэальна святкуе, мы шчыра віншуем! Са святам усіх, хто носіць імя Рыгор! Няхай здаровіцца і шчасціцца!
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
One fine body…