Слова «tartelette» можна перавесці, як «міні-торцік». Сёння так называюць невялікія кошычкі з пясочнага або пластовага цеста і нават бульбы, у якіх падаюцца розныя сытныя мясныя, рыбныя, агароднінныя начынні, салаты, мусы, а таксама, напрыклад, салодкая садавіна і ягады з крэмам і г.д.
Сёння тарталеткі займаюць годнае месца сярод святочных закусак. Зручныя невялікія кошычкі, фаршаваныя апетытнымі начыннямі, выглядаюць вельмі арыгінальна і эфектна, таму іх звычайна рыхтуюць або заказваюць для большасці мерапрыемстваў і застолляў — ад фуршэтаў да бясед. Росту папулярнасці стравы спрыяе і іх вялізная разнастайнасць.
Закускі на святочны стол
Мяса, рыба, морапрадукты, сыры, ікра, грыбы, гародніна, садавіна – начыннем для тарталетак могуць паслужыць практычна любыя інгрэдыенты, усё залежыць ад фантазіі і здольнасцяў кулінара. Адна з галоўных умоў — прадукты павінны быць дастаткова добра здробненымі.
Тарталеткі могуць рыхтавацца асобна, а затым запаўняцца начыннямі, а могуць запякацца ў духавай шафе разам з начыннем альбо набывацца асобна.
Прапануем вам некалькі разнавіднасцяў тарталетак ад кулінарнага блогера.
Тарталеткі пясочныя несалодкія з курыцай
Інгрэдыенты
- вэнджаная курыца — 100 гр
- кансерваваная кукуруза — 100 гр
- свежы агурок
- маянэз (або тварожны сыр+соль)
Спосаб прыгатавання
Усё нарэзаць кубікамі памерам з зярнятка кукурузы. Заправіць маянэзам. Або для карыснага варыянту змяшаць тварожны сыр, часнок і соль.
Напоўніць тарталеткі. Упрыгожыць галінкамі пятрушкі.
Пясочныя тарталеткі з крабавымі палачкамі
Інгрэдыенты
- Пясочныя тарталеткі (несалодкія)
- Кансерваваная кукуруза
- Адварныя яйкі
- Крабавыя палачкі
- Сыр
- Маянэз
Спосаб прыгатавання
Усе інгрэдыенты наразаем кубікамі памерам з кукурузінку, змешваем з маянэзам і напаўняем тарталеткі. Упрыгожваем па жаданні галінкамі зеляніны і маслінамі.
Смана есці!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by