22.04.2020
22.04.2020

Дапамагчы медыкам можа кожны. А1 адкрыў кароткія дабрачынныя нумары

logo
Навiны
0 15
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Дапамагчы медыкам у барацьбе з эпідэміяй COVID-19 можна, пералічыўшы сродкі з дапамогай USSD-запыту або адпраўкі SMS на кароткі нумар, а таксама выкарыстоўваючы дадатак A1 banking (у гэтым выпадку такая магчымасць прадастаўляецца абанентам усіх мабільных аператараў Беларусі). Усе ахвяраванні ажыццяўляюцца без камісіі і будуць акумулявацца на дабрачынным рахунку Міністэрства аховы здароўя.

Кожны абанент А1 можа выбраць любы зручны для яго варыянт:

USSD-запыт на нумар *222*19#. Карыстальнік атрымлівае магчымасць выбраць адну з трох сумаў – 2 рублі, 5 рублёў або 10 рублёў.

короткие мобильные номера

SMS на спецыяльны кароткі нумар 219. У гэтым выпадку дабрачынны ўнёсак спісваецца з балансу абаненцкага нумара, але з'яўляецца фіксаваным і складае 2 рублі.

Дадатак A1 banking. Зрабіць ахвяраванне можна ў раздзеле «Сардэчна», выкарыстоўваючы сродкі любой прывязанай да акаўнта банкаўскай карты альбо спісаўшы суму з балансу абаненцкага нумара. Максімальная сума – 100 рублёў у месяц.

Пералічыць грашовыя сродкі з балансу абаненцкага нумара могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў A1 для фізічных асобаў (акрамя лінейкі PRIVET). Абаненцкі нумар пры гэтым павінен быць актыўным – з доступам да выходных выклікаў, адпраўкі SMS і мабільнага інтэрнэту. Пасля завяршэння аперацыі абанент атрымлівае апавяшчэнне.

Усе сродкі, пералічаныя абанентамі А1, будуць без камісіі пераведзеныя на рахунак у Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання для акумулявання і далейшага размеркавання ў канкрэтныя ўстановы аховы здароўя.

Раней А1 зрабіў бясплатнымі званкі для жыхароў Беларусі на гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі інфекцыі COVID-19, аказаў дабрачынную дапамогу Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы. Кампанія таксама дасць беларускім медыкам, занятым барацьбой з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі COVID-19, смартфоны і бясплатную працоўную сувязь з мэтай вырашэння тэрміновых працоўных пытанняў і абмену інфармацыяй для выкарыстання ў самых гарачых зонах – там, дзе адбываецца лячэнне пацыентаў з віруснай інфекцыяй.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 15

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.