27.06.2024
27.06.2024

Кабачкі з памідорам, маянэзам і сырам. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Кабачкі, запечаныя з памідорамі, маянэзам і сырам — гэта вельмі далікатнае і летняе спалучэнне. Лустачкі кабачкоў атрымліваюцца смачнымі і сакавітымі. Замест маянэза можна выкарыстоўваць смятану ці грэцкі ёгурт.

Практычна на 95% кабачкі складаюцца з вады, пры гэтым яны досыць сытныя, а гэта значыць, што гэтая гародніна выдатна падыходзіць для нізкавугляводных рацыёнаў, а таксама іх можна есці пры дыябеце II тыпу.

Інгрэдыенты

  • Кабачкі — 500 гр. (1-2 штукі)
  • Памідоры — 350 гр. (2-3 штукі)
  • Сыр цвёрды — 100 гр.
  • Маянэз — 100 гр.
  • Часнок — 3-5 зубчыкаў па смаку
  • Соль — па смаку
  • Перац чорны молаты — па смаку

Спосаб прыгатавання

Падрыхтуйце неабходныя інгрэдыенты. Уключыце духоўку для папярэдняга разагравання да 200 градусаў.

Кабачок вымыйце, абрэжце краі, і пачысціце калі неабходна. Парэжце кабачок кружочкамі, не вельмі тоўста, вельмі тонка таксама не трэба.

Памідоры мыем, выразаем месца прымацавання пладаножкі. Наразаем памідор тонка.

Памідор

Цвёрды сыр трэба надзерці на буйнай тарцы.

Бляху змазваем сланечнікавым алеем. Затым выкладваем наш кабачок.

Перчым і солім па смаку.

Затым раскладваем лустачкі памідораў на кожны слайс кабачка. Пад канец аўтар разрэзала на дробныя кавалачкі памідоры і накрывала ім кабачок.

Часнок чысцім і і прапускаем праз ціскалку, альбо дробна рэжам дробна. І размяркоўваем на памідоры.

Добра змазваем кабачкі зверху маянэзам.

Маянэз

І размяркоўваем зверху цёрты сыр.

Цёрты сыр

Ставім у духоўку на 200 градусаў на 25-30 хвілін, глядзім па гатоўнасці, калі кабачок будзе мяккі, можна даставаць.

Кладзём на талерку, і адразу ж атрымліваем асалоду ад смаку.

Смачна есці!

Кабачкі

Духмяная лазання з кабачкоў. Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.