У сучасным свеце складана знайсці чалавека, які б не спрабаваў шаурму. Гэта блізкаўсходняя страва з турэцкімі каранямі, якую гатуюць ледзь не на кожным куце любога горада.
Многія баяцца купляць гатовую страву, бо не ўпэўнены ў якасці ўсіх прадуктаў. Мы прапануем прыгатаваць смачную шаурму ў хатніх умовах, якая абавязкова стане традыцыйным карысным фаст-фудам у вашай сям’і.
Інгрэдыенты для шаурмы
- Лаваш — 3 штукі
- Філе курынае — 1 штука
- Шампіньёны — 2-3 штукі
- Капуста — па гусце
- Агурок (палова)
- Памідор (палова)
- Цыбуля (трэць цыбулі па гусце)
- Халапеньё — некалькі кавалачкаў
- Таматавая паста альбо кетчуп
- Соль
- Спецыі (перац, папрыка, часнок грануляваны)
- Сыр —50 г
Інгрэдыенты для соуса
- Смятана — 4 ст л
- Гарчыца — 1 ст л
- Лімонны сок — 1 г л
- Соль — па гусце
- Перац — па гусце
Смачны, як быццам торт. Рэцэпт маркоўнага кекса
Гатуем соус
Змешваем смятану, гарчыцу, лімонны сок, соль, перац. Шмат гарчыцы і цытрынавага соку не варта дадаваць.
Спосаб гатавання шаурмы
Філе рэжам на кавалачкі і дадаем заправу і соль (перац чорны, часнок, папрыка) і адпраўляем на разагрэтую патэльню з маслам.
У гэты час рэжам на дробныя кавалачкі шампіньёны 2 штукі і дадаем да курыцы.
Шынкуем капусту, рэжам агурок, памідор, цыбулю і халапеньё (па гусце). Націраем на дробную тарку сыр.
Раскладваем ліст лаваша і паэтапна кладзем туды: курыцу з грыбамі, затым капусту, гарчычна-смятанавы соус, таматавую пасту, астатнюю гародніну і сыр.
Скручваем у пачатку краі ўнутр па баках, а потым круцім нашу шаурму.
Кладзём у мікрахвалёўку на хвіліну-паўтары, каб расплавіўся сыр, можна падсмажыць на патэльні.
Усе інгрэдыенты можна вар'іраваць у залежнасці ад таго, якія прадукты ёсць у вашым халадзільніку. Можна дадаваць моркву па-карэйску, можна плаўлены сыр замест звычайнага, таксама будзе смачнае спалучэнне. Усё залежыць ад вашай фантазіі.
Прыемнага апетыту!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by