Страта працы – моцная стрэсавая сітуацыя, па перажываннях параўнальная са стратай блізкага, горам. Парушаецца звыклы ўклад жыцця і ў літаральным сэнсе руйнуецца ранейшы свет. Як дапамагчы сабе справіцца з непазбежным гневам ці здранцвеннем і знайсці сілы пачаць новае жыццё?
Пра гэта мы пагутарылі з Максімам Пылёвым, практыкуючым псіхолагам, гештальт-тэрапеўтам, групавым псіхатэрапеўтам, праграмным кіраўніком рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс».
Пяць этапаў пражывання страты
Для многіх людзей разбурэнне звыклага і бяспечнага свету роўнае перажыванню самага сапраўднага гора. Амерыканскі псіхолаг Элізабэт Кюблер-Рос апісала 5 стадый пражывання страты: адмаўленне, гнеў, торг, дэпрэсія і прыняцце. Гэтыя ж прыступкі ў той ці іншай ступені давядзецца пражыць кожнаму чалавеку, які сутыкнуўся са звальненнем. Нягледзячы на гэта, пражыванне будзе розным для кожнага: у залежнасці ад самаацэнкі, рэсурсаў, стрэсаўстойлівасці і г.д. Адзін «пракрочыў» усе этапы за некалькі тыдняў, а другі можа заставацца доўга на кожным з іх.
Стадыя 1. Адмаўленне.
Асноўныя думкі ў гэты момант: «Гэтага не магло адбыцца са мной, гэта памылка. Мне цяжка прыняць, што гэта здарылася».
Стадыя 2. Гнеў.
Стадыя 3. Торг.
Стадыя 4. Дэпрэсія.
Стадыя 5. Прыняцце.
Тры стратэгіі: як спраўляцца з траўматычнымі сітуацыямі
Паводзіны чалавека залежаць і ад таго, якія звыклыя стратэгіі, каб спраўляцца са стрэсам, ён выбірае. Іх існуе тры.
- Бі. Агрэсіўны адказ на тое, што адбываецца.
- Бяжы. Самаўхіленне ад непрыемнай сітуацыі.
- Замры. Шок, стан замірання, ступару. Той, хто трапіў у стан стрэсу, не можа ні нападаць, ні ўцякаць.
7 крокаў самадапамогі пры страце працы
- Знайсці кола падтрымкі.
- Пазначыць часавыя рамкі.
- Правесці інвентарызацыю сваіх жаданняў і ўменняў.
- Структураваць час.
- Распавесці аб праблеме знаёмым і ў сацыяльных сетках.
- Праштудзіраваць рынак працы.
- Адпусціць мінулае.
Перажыванні і негатыўныя эмоцыі пры звальненні і страце працы непазбежныя. Бо самарэалізацыя, сацыяльныя кантакты і фінансавая бяспека вельмі важныя для кожнага. Але стрэсавыя падзеі не толькі сумныя, часцяком яны нясуць у сабе шанц на перамены да лепшага, рэвізію сваіх жаданняў і жыцця ў цэлым. А магчыма, робяцца штуршком да таго, каб кардынальна яго змяніць і выбраць справу, якая сапраўды да душы.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by