Не менш за 75% жанчын сутыкаліся з ёй хаця б раз у жыцці, а 50% – неаднаразова. Нягледзячы на гэта, чутак і здагадак вакол малочніцы дастаткова. Як звязаныя малочніца і цукровы дыябет? Ці можна заразіцца ў басейне альбо лазні? Ці праўда, што тампоны і стрынгі – правакатары развіцця хваробы? Ці перадаецца яна палавым шляхам? Ці дастаткова адной таблеткі, каб пазбавіцца ад праблемы? Чаму ласуны – у групе рызыкі?
На пытанні журналіста інфармацыйнага партала Здаровыя людзі адказаў акушэр-гінеколаг 1-й ГКБ г.Мінска Дзмітрый Трафімчык (@ginekolog_trofimchik).
Што такое малочніца?
Малочніца (вагінальны кандыдоз, кандыдозны кальпіт) – запаленчае захворванне слізістай абалонкі похвы, якое выклікаюць дрожджападобныя грыбы роду Candida.
Сімптомы захворвання – сверб, смыленне, белыя тварожыстыя выдзяленні з похвы. Па выглядзе яны нагадваюць сквашанае малако. Таму ў народзе вагінальны кандыдоз і празвалі малочніцай.
Прычыны малочніцы ў жанчын:
- Стрэс.
- Нерэгулярнае, незбалансаванае харчаванне.
- Гарманальныя змены ў арганізме (у тым ліку выкліканыя цяжарнасцю, родамі альбо абортамі).
- Бязладныя палавыя сувязі без прэзерватыва.
- Фізічныя перагрузкі.
- Прыём антыбіётыкаў.
- Цукровы дыябет.
- Авітаміноз.
- Усе захворванні, якія суправаджаюцца імунадэфіцытам (ВІЧ).
Міф 1. Малочніцу можна не лячыць.
Міф 2. Малочніца перадаецца палавым шляхам.
Міф 3. Грыбкі, якія выклікаюць малочніцу, шкодныя. Ад іх трэба пазбаўляцца.
Міф 4. Малочніца бывае толькі ў жанчын, якія жывуць палавым жыццём.
Міф 5. Малочніцай можна заразіцца ў басейне альбо лазні.
Міф 6. Стрынгі і вузкія джынсы – правакацыйныя фактары для ўзнікнення малочніцы.
Міф 7. Пракладкі і тампоны могуць быць прычынай малочніцы.
Міф 8. Малочніцу можна вылечыць адной таблеткай.
Як яшчэ знізіць рызыку ўзнікнення малочніцы ў жанчын?
- Зменшыць спажыванне цукру.
- Прымяняць біфідабактэрыі падчас курсу лячэння антыбіётыкамі.
- Зніжаць узровень стрэсу.
Наша жыццё поўнае напружання, таму адной з важных якасцяў сучаснага чалавека робіцца здольнасць аднаўляць душэўную раўнавагу. Для жанчын гэтая рэкамендацыя асабліва важная. Бо амаль усё жаночае здароўе завязанае на эмацыянальным спакоі. Знізіць узровень стрэсу могуць стасункі з блізкімі і сябрамі, хобі да душы, прагулкі на свежым паветры, медытацыі... Як толькі стрэс атакуе, адбываецца мясцовае зніжэнне імунітэту. І Candida тут як тут.
- Адрэгуляваць гарманальны фон, наладзіць менструальны цыкл.
- Займацца абароненым сэксам альбо мець аднаго пастаяннага палавога партнёра.
Малочніца – распаўсюджаная, але зусім не такая ўжо і бяскрыўдная хвароба. З яе дапамогай жаночы арганізм сігналіць, што парушаны мясцовы імунітэт. А гэта нагода перагледзець рэжым дня, харчавання, сачыць за ўзроўнем гармонаў і г.д. Хранічнае ж цячэнне вагінальнага кандыдозу – важкі аргумент здаць аналіз на ІППШ.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by